Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Я нарадзіўся 30 сьнежня 1893 году, паводле нараджэньня [sic!] беларус. Сярэднюю адукацыю я атрымліваў у Сувалках і Кіеве (скончыў навучаньне ў 1913 годзе), пасьля скончыў вайсковую юнкерскую школу ў Кіеве, у 1914 годзе быў прызваны на вайсковую службу. У войску служыў да 1922 году і даслужыўся да годнасьці капітана. 3 1918 да 1922 году быў добраахвотнікам у Белай арміі, зь якой адступіў у Галіполі і пасьля ў Баўгарыю. У 1922 годзе прыехаў у Польшчу ў якасьці старшага лейпгэнанта рэзэрву. Быў паранены пяць разоў. 23.VI.1918 г. быў паранены на Доне ў сутычцы з бальшавікамі. 3 1922 да 1924 году працаваў у дрэваапрацоўчай прамысловасьці. 3 1925 да 1939 году працаваў у польскай фінансавай адміністрацыі ў Гародні ўякасьці намесьніка кіраўніка. Перад нямецка-польскай вайной быў адкамандзіраваны ў Пулавы. Пасьля прыходу бальшавіцкай арміі вярнуўся ў Гародню, дзе быў арыштаваны камуністамі. Аднак неўзабаве мяне вызвалілі, і, вярнуўшыся да сваёй жонкі і чатырох дзяцей, я пачаў працаваць дзеля іх і працаваў інспэктарам у фінансавай адміністрацыі. Усьнежні 1940 году мяне зноў арыштавалі. У чэрвені 1941 году мяне звольнілі з працы. У жніўні 1941 году я працаваў бухгальтарам на лесапілцы, дзе рабіў да нямецка-бальшавіцкае вайны. Бальшавікі кепска са мной абыходзіліся як з афіцэрам Белай арміі ды ворагам габрэяў, і я быў пад спэцнаглядамш.
Тым часам адзін знаёмы Якуцэвіча з Азёраў у сваёй характарыстыцы апошняга сьцьвярджаў, што той у міжваенны час займаўся гандлем з габрэямі і, працуючы ў фінансавай адміністрацыі, браў ад іх хабары. Апроч таго, ён «паводле паходжаньня расіец», а ягоная жонка «таксама паходзіць з усходу». Калега з Жыдамлі па прозьвішчы Геніюш дадаў да гэтых закідаў тое, што Якуцэвіч за савецкай уладай замяняў супрацоўнікаў адміністрацыі беларускай і польскай нацыянальнасьці на камуністаў-габрэяў. Сьведка з Гародні дадаў, што Якуцэвіч быў актывістам стаханаўскага руху і дамогся ўвядзеньня драконаўскай падатковай палітыкі для жыхароў гораду. Цяпер немагчыма высьветліць, якія з гэтых сьцьверджаньняў і ў якой ступені праўдзіва характарызуюць мінулае Якуцэвіча, але зразумела, што Якуцэвіч спрабаваў выкарыстаць зьмену ўлады
482 У сваёй біяграфіі ён падпісаўся як Paul Jakutzewitsch, а ў далейшай нямецкай карэспандэнцыі ягонае імя прыводзіцца як Paul Jakucewicz. Гл.: ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 19-20.
ўлетку 1941 году на сваю карысьць, каб зноў цьвёрда стаць на ногі. Аднак у выніку празьмернага імпэту ён занадта далёка зайшоў у сваіх беларускіх патрабаваньнях, падставіўшыся пад удар валасных старастаў ды іншых непрыяцеляў. Апошнія скарысталіся з гэтай магчымасьці, каб павярнуць сытуацыю супраць яго і сьцьвердзіць сваю інтэрпрэтацыю ў той момант, калі пазыцыя Якуцэвіча была аслабленая закідамі зь нямецкага боку. Да ролі этнічнасьці на месцах гэты працэс меў не нашмат большае (і не нашмат меншае) дачыненьне, чым да таго, што можна назваць асацыяцыйнай гульнёй з нацыянальнай ідэнтыфікацыяй. Тым ня менш, гэты працэс паказвае, што прэтэнзіі «Беларускай рады даверу» на прадстаўленьне беларускіх інтарэсаў з прычыны слабай карэляцыі яе дзеяньняў з патрэбамі беларускай часткі насельніцтва наўрад ці былі легітымныя483.
Пасьля паўзы нямецкі бок цягам 1942 году зрабіў стаўку на актывізацыю ў Генэральным камісарыяце Беларусь беларускага нацыянальнага руху484. Праўда, да вайны пляны прадугледжвалі стварэньне беларускай дзяржавы на этнічных прынцыпах (auf volkstumsma^igen Grundlagen)^, аднак дынаміка вайны прывяла да зьмены стратэгіі. У цэнтры ўвагі стаяла спроба заваяваць давер з боку мясцовага насельніцтва да цывільнай адміністрацыі ды ўсё больш уцягваць яго ва ўжо распачатую барацьбу з партызанамі486. Пры гэтым райхсміністар у справах занятых усходніх тэрыторыяў Альфрэд Розэнбэрг і ягоныя супрацоўнікі з самага пачатку ня мелі ілюзіяў наконт ступені такой прамоцыі беларускіх структураў. Пры гэтым, што цікава, Розэнбэрг падзяляў канцэпцыю беларускіх нацыяналістаў, якія тлумачылі слабую ўкарэненасьць нацыянальнай ідэнтычнасьці палянізацыяй у рэгіёне шляхты і сялян-каталікоў. Гэтак, Розэнбэрг яшчэ да нападу на Савецкі Саюз адзначаў, што «кіраўнічая праслойка [...] цягам гістарычнага разьвіцьця была літуанізаваная, палянізаваная і русіфікаваная», ды меркаваў, што «патрэбна толькі сыстэматычна разьвіваць ужо існыя пачаткі, каб дабіцца ўздыму палітычна надзейнай нацыянальнай праслойкі»487.
483 Больш дэталёвы нарыс часовых арганізацыяў, арганізаваных у Генэральнай акрузе Веларусь, а таксама іх безвыніковай падтрымкі гл. у: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 206-229.
484 У Гародні ў 1942 годзе кароткі час існавала беларускамоўная школа з 200 вучнямі. ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2, арк. 12.
485 Quinkert В. Propaganda... S. 63.
486 Тамсама. S. 231-251.
487 Denkschrift Die europaischen Fragen! des APA der NSDAP v. 14.6.1939, Nurnbg. Dok., PS 1365. S. 88 ff. Цытуецца паводле: Quinkert B. Propaganda... S. 63.
Пасьля скарачэньня колькасьці супрацоўнікаў-палякаў у мясцовай адміністрацыі, якое адбылося цягам 1942 году, нямецкае кіраўніцтва зноў дазволіла Беларускі нацыянальны камітэт і падтрымала некаторыя зь яго захадаў488. Канфліктны патэнцыял і падхалімства з боку гэтай калябарацыйнай структуры ўскосна і таму толькі скажона адлюстроўвае антыпольская і антысэміцкая танальнасьць яе лістоў у нямецкую цывільную адміністрацыю, у якіх ня толькі заяўляецца пра вернасьць Гітлеру, але і адкрыта прапануецца магчымасьць распальваньня міжнацыянальнай варажнечы. Пры гэтым дзейнасьць камітэту спачатку палягала толькі ў даносах на супрацоўнікаў адміністрацыі гораду, у якой быццам бы дамінавалі палякі: ім закідалі кумаўство, марнатраўства запасаў прадуктаў харчаваньня, створаных яшчэ савецкай адміністрацыяй, і ўціск беларускага насельніцтва польскімі паліцыянтамі489. Характар лістоў адлюстроўвае нібыта беларуска-польскі канфлікт. Аднак той у міжваенны час наўрад ці мог набыць адкрыта нацыянальныя формы, бо самае позьняе ў сярэдзіне 1930-х гадоў амаль усе беларускія інстытуцыі былі забароненыя.
Тая акалічнасьць, што ў адміністрацыю бралі ўсё больш работнікаў, якія дэкляравалі сваю беларускую нацыянальнасьць, паказвае, што нацыянал-сацыялісты ў пэўных межах распальвалі ўжо прысутны лятэнтна і дадаткова ўзмоцнены савецкаю палітыкай канфліктны патэнцыял, вельмі ахвотна дапускаючы сутыкненьні на нацыянальным грунце490. Аднак ня з мэтаю зацьверджаньня беларускіх прэтэнзіяў або ўзмацненьня нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў як такой. У той момант нямецкі бок хутчэй спрабаваў разыграць беларускую карту, спадзеючыся на дапамогу самазваных прадстаўнікоў беларускіх інтарэсаў у змаганьні з «бандамі». Таму акупанты працягвалі рэгулярна падтрымліваць «Беларускі нацыянальны камітэт», дарма што нямецкі бок адкрыта не ўхваляў яго стратэгічных мэтаў.
Абвастрэньне канфліктаў сярод насельніцтва меркавалася выкарыстаць для аслабленьня грамадзтва ў цэлым, але апэрацыйная мэта палягала ў пацыфікацыі мірнага насельніцтва і недапушчэньні збояў пры спагнаньні пабораў на патрэбы вядзеньня вайны491. Нават найменшыя шрубкі заведзенага мэханізму павінны былі спраўна
488Туронак Ю. Мадэрная гісторыя... С. 638-642.
489 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 1-31.
490 Пры гэтым нацыянальныя пазыцыі не засталіся без сувязі з рэлігійнымі аспэктамі, пра што, сярод іншага, сьведчаць намаганьні для беларусізацыі Каталіцкага касьцёлу. Ярмуснк Э.С. Католнческнй костёл... С. 107-117.
491 Bialystok in Bielefeld... S. 173.
круціцца дзеля канчатковай перамогі. Працяглыя канфлікты ня надта гэтаму спрыялі. Аднак менавіта захаваньне прымусовых пабораў не дазваляла нямецкаму панаваньню стабілізавацца, а розным групам насельніцтва — прымірыцца. У меру пагаршэньня дабрабыту, паразаў на фронце і пашырэньня ўзброенага супраціву ў рэгіёне ўзмацнялася таксама нэгатыўнае стаўленьне мясцовага мірнага насельніцтва492, што адлюстроўвала пагаршэньне матэрыяльнага стану жыхароў і рост гвалту з боку акупантаў.
Тым ня менш, на рахунку Беларускага нацыянальнага камітэту былі сьціплыя ўласныя дасягненьні. Па-беларуску выходзіла прэса493, а ўвосень 1942 году ў Гародні выступіў сьпявак мілянскай Ля Скалы Міхась Забэйда-Суміцкі зь нямецка-італьянскабеларускай праграмай, у якой побач з творамі Шумана, Шубэрта, Скарляцьці і Расіні выконваліся таксама беларускія народныя песьні. У якасьці ўмовы нямецкай падтрымкі канцэрту Беларускі камітэт павінен быў мацней ангажавацца супраць дзейнасьці розных парамілітарных фармаваньняў, якія ў міжчасе пачалі пагражаць стабільнасьці нямецкага панаваньня і ў забесьпячэньні якіх абвінавачвалі вясковае насельніцтва. Асаблівае зьдзіўленьне нямецкага боку выклікала тая акалічнасьць, што ў гэтых «бандах» ня проста было шмат этнічных беларусаў — у Скідзелі ў складзе «банды» быў нават адзін з чальцоў тамтэйшага «Беларускага нацыянальнага камітэту». Камісар Гарадзенскага павету ў сваім адказе спасылаўся на цесную сувязь з падзеямі на іншых населеных беларусамі тэрыторыях:
Наступствы велікадушнай культурнай палітыкі ў Генэральнай акрузе Беларусь вельмі нярадасныя. Дзеля гэтай культурнай прапаганды Беларусь застаецца найменш пацыфікаваным тылавым абшарам Усходняга фронту^.
Камітэт у Беластоку, які без дазволу нямецкай цывільнай адміністрацыі пачаў выкарыстоўваць у шапках лістоў назву гораду беларускаю лацінкаю — «Bielastok», аргумэнтаваў у адказ:
Беларускі камітэт цьвёрда перакананы, што падобныя мерапрыемствы ня толькі спрыяюць умацаваньню нямецкабеларускай згоды ў духу інструкцыяў генэральнага камісара Беларусі, але і, апроч таго, робяць істотны ўнёсак у заспакаеньне Беластоцкай акругі. [...] Гэтае мерапрыемства [...]
492 Туронак Ю. Мадэрная гісторыя... С. 642-666.
493 Тамсама. С. 344.
494 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 92.
пакажа немцам дадатныя сілы беларускай народнай душы, а беларусам давядзе прыязнасьць нямецкага боку495.
Палова грошай, сабраных ад дазволенага ўрэшце канцэрту 28 верасьня 1942 году, пайшла «Беларускай самапомачы», яшчэ адной арганізацыі, якая супрацоўнічала з акупантамі дзеля паляпшэньня ўмоваў жыцьця беларускага насельніцтва, напрыклад, разьмяркоўваючы сярод беларусаў габрэйскую маёмасьць. Газэта «Der Ostdeutsche Beobachter» пісала пасьля канцэрту ў Беластоку: