Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
3 гледзішча партыі гэта было прыкметай катастрафічнага стану рэчаў, якая празь некалькі месяцаў пасьля паўторнай акупацыі рэгіёну саветамі сьведчыла пра анархію і недастатковую ляяльнасьць. Праўда, партыйныя дзеячы зыходзілі з таго, што тутэйшае грамадз-
551 Szumski J. Sowietyzacja... S. 131; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 110.
552 Гл. у гэтым пытаньні працы Ірыны Кашталян і Яна Шумскага: Кашталян I. С. Уплыў рэпрэсіўнага фактару палітыкі савецкай улады на штодзённае жыццё на-
сельніцтва Заходняй Беларусі (1944-1950 гг.) П Веснік Беларускага дзяржаўнага
універсітэта. 2004. № 1. С. 13-18; Szumski J. Sowietyzacja... ; Шумскі Я. Саветы-
зацыя...
563 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 166, арк. 1-33.
тва ўдасца перацягнуць на правільны бок з дапамогай агітацыі ды праз навязваньне ідэалёгіі. Гэта толькі пытаньне часу, калі людзі, укарэненыя ў фальшывай мінуўшчыне, знойдуць свой шлях у сьветлую сацыялістычную будучыню. Адпаведна, такія выпадкі афіцыйна тлумачыліся як доказ шкоднага ўплыву вайны і часовай слабасьці савецкай сыстэмы на месцах. Адначасова гэтае пытаньне было часткай рэпэртуару публічнай партыйнай самакрытыкі. Але яно не абавязкова абмяркоўвалася ў парадку самакрытыкі, а было хутчэй формай легітымацыі ўнутры партыі яе намаганьняў для паляпшэньня сытуацыі564.
У іншых частках БССР намінальна жыло вельмі мала «пашпартных» палякаў, бо пасьля канчатковага ўсталяваньня мяжы і хвалі высяленьня ў Гарадзеншчыне сканцэнтраваліся дзьве траціны этнічных палякаў855. Пасьля забойства габрэйскага насельніцтва ў гарадах гэтая дэмаграфічная канцэнтрацыя статыстычна павысілася, таму з 1944 году савецкі бок успрымаў палякаў, нягледзячы на іхную сацыяльную разнастайнасьць і размытасьць межаў паміж палякамі ды беларусамі, як замкнёную нацыянальную групу. Яны ўжо радзей абазначаліся шыфрам «каталікі» і ва ўнутрыпартыйных дакладах агулам праходзілі пад назвай белапольскія, нацыяналістычна-капіталістычныя або польска-фашысцкія банды, у чым адлюстроўвалася цэлая палітра савецкіх вобразаў ворага. Гэтак акрэсьліваліся праціўнікіў грамадзянскай вайне, буржуазія, якую вінавацілі ў выкарыстаньні нацыяналізму для сваіх мэтаў, і выразны антыбалыпавіцкі характар польскіх правых партый міжваеннага часу. Разьвіцьцё сытуацыі ў навакольлі, дзе ўсё яшчэ вялі барацьбу расьцярушаныя атрады на базе Арміі Краёвай, было цесна зьвязанае з працэсамі ў горадзе, бо паляваньне на «банды» арганізоўвалася і праводзілася з абласнога цэнтру656. Таму, хаця ў самім горадзе
854 Кашталян I. С. Становішча інтэлігенцыі БССР у 1947-1953 гт. па матэрыялах Асобага сектара ЦК КП(б)Б // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 3. С. 28-32; Кашталян I. С. Дакументы Асобага сектара ЦК КП(б)Б у даследаванні штодзённай гісторыі БССР (1944-1953 гг.) // Архівы і справаводства. 2005. № 3. С. 100-102.
558 Kruczkowski Т. Polacy na Grodzienszczyznie ро II Wojnie Swiatowej // 60-летне
образовання Гродненской областн. Матерналы междунар. науч. конф. 3—4 марта
2004 г. / Под ред. В. А. Белозоровнча. Гродно, 2004. С. 347-361.
886 Структуры Арміі Краёвай, арганізаваныя на Гарадзеншчыне, у ліпені 1944 году
актыўна ня ўдзельнічалі ў вызваленьні гораду, а перанесьлі асноўную частку
дзейнасьці ў сельскую мясцовасьць, каб пазьбегнуць выкрыцьця савецкімі спэц-
службамі. Гл.: Коўкель I. I., Нядзелька У. А. Арганізацыі польскага руху супраціўлення ў Гродне II Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 406-407.
гэтая праблема не была востраю, партыйныя функцыянэры былі добра паінфармаваныя пра «польскае пытаньне»567.
Антаганізм паміж старымі і новымі жыхарамі горада паглыбляў недавер паміж усходнікамі і заходнікамі падчас другога прышэсьця Саветаў, асабліва ў дачыненьні каталіцкага насельніцтва558. Канфлікт абвастрыўся, бо цяпер пад падазрэньнем былі ўсе гараджане, якія жылі пад нямецкай акупацыяй. Успрыманьне польскага насельніцтва пасьля 1944 году яшчэ пагоршылася акурат у зьвязку са структурамі Каталіцкага касьцёлу, які ўспрымаўся як польская ўстанова559. 3 аднаго боку, адчувальнасьць мясцовых савецкіх элітаў асабліва абвастрылася ў выніку баёў паміж зьнякроўленымі атрадамі Арміі Краёвай і войскамі НКУС, якія спарадычна ўспыхвалі ў далёкіх ваколіцах560. Асабліва яны баяліся нападаў у сельскай мясцовасьці, бо ўзброеныя групоўкі забілі там нямала савецкіх функцыянэраў. 3 другога боку, грамадзтва, якое ўсё яшчэ працягвала жыць ва ўмовах ваеннага стану, было ня ў змозе акрыяць ад жахаў мінулых гадоў. Яно яшчэ доўга не магло перайсьці да звыклага мірнага жыцьця. Гэтую акалічнасьць дадаткова абвастрыў інсьпіраваны дзяржаваю выезд каталіцкага і габрэйскага насельніцтва. Патэнцыйныя высяленцы зрабіліся аб’ектамі нападак з боку суседзяў, бо тыя разьлічвалі на матэрыяльную карысьць ад іхнага ад’езду. Апроч таго, савецкія кадры таксама глядзелі на іх зь недаверам. Змаганьне з прадстаўнікамі польскай падпольнай дзяржавы нярэдка псыхалягічна пашырала гэтую катэгорыю на ўсё каталіцкае насельніцтва, так што партыйнае кіраўніцтва ў Гародні нават палічыла патрэбным указаць у 1946 годзе таварышам на «нянавісьць некаторых савецкіх работнікаў да палякаў»: «Мы змагаемся супраць польска-нямецкіх нацыяналістаў, але не супраць польскай нацыянальнасьці. Гэтаму пытаньню трэба надаць дастаткова ўвагі»561. На тым самым паседжаньні гарадзкога партактыву
557 Тут меў месца таксама шэраг гістарычных крыўдаў, якія сягалі ад польскіх паўстаньняў на захадзе Расійскай імпэрыі ў 1830-1831 і 1863-1864 гадах да савецка-польскай вайны 1919-1920 гадоў. Палякі ў гэтым фокусе здаваліся перадусім патэнцыйнымі паўстанцамі, сьмяротнымі ворагамі і адпаведна сынонімам небясьпекі на «вызваленых тэрыторыях», якія ў савецкай прапагандзе падаваліся як арэалы расьсяленьня пераважна беларусаў. Гл. у гэтым пытаньні: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 9, 51, 54-57; спр. 118, арк. 128; спр. 116, арк. 16-19.
568 Вялікі А. На раздарожжы... С. 70.
569 Szumski J. Sowietyzacja... S. 118; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 98.
560 Szumski J. Sowietyzacja... S. 66 і наст.; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 56 і наст.
661 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 54.
абмяркоўвалася, у чым жа самі таварышы бачаць прычыны непрыхільнага стаўленьня да каталіцкага насельніцтва:
Факты, якія пацьвярджаюць прыведзеныя ў дакладзе парушэньні, выстаўляюць нашу партыйную арганізацыю ў нэгатыўным сьвятле. Дзень пры дні павялічваюцца недапушчальныя выпадкі. Мы яшчэ жывём у ваенны час, мы яшчэ не перабудаваліся на мірны ладЖі.
Перад гэтым было выразна сказана, што члены партыі былі зноў-такі датычныя да скупляньня крадзенага, вымагальніцтва і злоўжываньня алькаголем, у выніку чаго часта цярпелі мясцовыя жыхары — у тым ліку асабліва палякі563. Таму наступны прамоўца адчуў патрэбу падкрэсьліць:
Мы ўсё яшчэ занадта слаба вядзем выхаваўчую працу сярод кандыдатаў і сяброў партыі. Нельга забывацца, што мы жывём і працуем у памежным горадзе, у якім любое, нават найменшае адхіленьне ад савецкіх законаў могуць выкарыстаць для сваіх мэтаў польска-нямецкія і беларуска-нямецкія нацыяналісты. Замест гэтага мы павінны сваімі паводзінамі паказваць прыклад мясцоваму насельніцтву564.
Да неадкладна сфармуляваных дырэктываў, апроч актывізацыі шпіянажу сярод польскага насельніцтва, належалі таксама зьмены ў афіцыйным адлюстраваньні пажаданага пасьляваеннага парадку. Належала
паказаць, што варажнеча паміж нашым і польскім народам закончылася, і што Савецкі Саюз выступае за моцную, незалежную Польшчу, якая падтрымлівала б з савецкім народам прыязныя, добрасуседзкія адносіны565.
Гэтая геаграфічная экстэрналізацыя прывяла да таго, што з таго часу польска-савецкія кантакты адлюстроўваліся як міжнародныя дачыненьні паміж дзьвюма дзяржавамі — Полыпча была адразу за Гародняй, у Беластоку, а адносіны паміж БССР і Польшчай кантраляваліся наўпрост з Масквы566.
562 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 49. У арыгінале на расійскай мове.
663 Кашталян І.С. Уплыў рэпрэсіўнага фактару... С. 13-18.
664 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 51.
565 Тамсама. Арк. 29. У арыгінале на расійскай мове.
566 Szumski J. Sowietyzacja... S. 207-208, 228; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 175—
176, 196.
У выніку шырокамаштабнага наступу на сваё штодзённае жыцьцё большасьць насельніцтва заставалася скептычнаю ў дачыненьні новых гаспадароў667. У дакумэнтах адказнага за працу з жанчынамі аддзелу прапаганды і агітацыі гаркама партыі яшчэ ў 1946 годзе канстатуецца, наколькі моцна сьвядомасьць гарадзенцаў гістарычна была ўгрунтавана ў міжваенным часе, і асуджаецца зьвязаны з гэтым уплыў «капіталістычна-фэадальнага мысьленьня»:
Усе 17 удзельніц сходу сабралі багата доказаў, якія пацьвярджаюць, што рэакцыйная частка інтэлігенцыі, а таксама наша ня менш адсталая маладая інтэлігенцыя, якая скончыла нашы савецкія ВНУ, доўгі час была пад уплывам нацыяналістычна-буржуазнай ідэалёгіі былой панскай Польшчы. [...] Усё гэта кажа пра тое, што мы маем справу зь вялізным масівам значных перажыткаў праклятай мінуўшчыны, што тлумачыцца ўплывам на савецкіх людзей, на моладзь капіталістычнага атачэньня зь яго чужой нам тлятворнай ідэалёгіяй. [...] Ва ўмовах памежнага статусу нашай вобласьці насельніцтва і моладзь дзесяцігодзьдзямі дзякуючы нацыяналістычна-буржуазнай ідэалёгіі былой панскай Польшчы вучылася ненавідзець савецкую ўладу і недаверліва ставіцца да расійскага народу. Гаворка ідзе пра хваравітую прыдуркаватасьць — тут наймацней праяўляюцца рабская мэнтальнасьць і нізкапаклонства перад замежжам, і гэта для нас асабліва небясьпечна568.
Прамова сакратара абласнога камітэту камсамолу пры першым прачытаньні можа падацца супярэчлівай. Да таго ж яна ўтрымлівае штампы савецкай прапаганды, якія ў той час выкарыстоўваліся па ўсім Савецкім Саюзе. Але яна дэманструе, як тым часам у Гародні зьмянілася ўяўленьне пра замежжа. Прыведзеныя пагрозы тут, на крайнім захадзе Савецкага Саюзу, з аднаго боку вынікаюць з «праклятай мінуўшчыны», а з другога боку праз вобраз вонкавага Bopara ствараецца ўяўленьне пра сучасную пагрозу. Самай выразнай прыкметай такой сытуацьгі былі чуткі, якія кружылі сярод мясцовых жыхароў. Яны паўставалі на падставе мэтанакіравана запушчанай інфармацыі з боку польскага падпольля, казаняў ксяндзоў, якія нядоўгі час яшчэ прамаўляліся ў навакольных касьцёлах, а таксама па ініцыятыве савецкіх кадраў569. Яны былі сродкам выведкі