Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
611 Gitelman Z.Y. Die sowjetische Holocaust-Politik... S. 115-125.
612 Кравцов M. Памятннк советскнм воннам, павшнм за освобожденне города Гродно от немецко-фашнстскнх оккупантов, сооруженный в Гродненском городском парке // Гродненская правда. 1949. 19 нюня. № 120. С. 1.
Як было паказана на прыкладзе напружаньняў у 1939-1941 гадах, групы, якіх закранулі савецкія і нямецкія рэпрэсіі, ужо моцна ўспрымалі адна адну ў нацыянальных катэгорыях. Да таго ж Галакост спрычыніўся да радыкальнага перакройваньня гораду паводле расавых крытэраў, што дэ-факта прывяло да зьнішчэньня яго габрэйскай часткі. Запачаткаваны гэтым раскол мясцовай памяці тых, хто перажыў вайну, быў толькі паглыблены наступным высяленьнем у Польшчу. Хаця кірункі гэтай вялікай міграцыі былі прынцыпова аднолькавымі для гарадзенскіх юдэяў і каталікоў, ужо ў пунктах рэпатрыяцыі на польскай тэрыторыі іх шляхі разыходзіліся. На прыкладзе розных плыняў міграцыі будзе паказана, як разьлеглая геаграфічная дыфузія паўплывала на рэтраспэктыўную нацыяналізацыю памяці. Пры гэтым у цэнтры ўвагі стаіць пытаньне, якім чынам запомнілася гібель даваеннага гораду, то-бок у шырокім сэнсе Другая сусьветная вайна.
Сярод тых, хто хацеў выехаць з Гародні, было некалькі сыяністаў, якія з самага пачатку разглядалі Полыпчу як транзытную станцыю813. Іншыя спадзяваліся распачаць у Польшчы новае жыцьцё614. На кароткі час у такіх гарадах, як Лодзь і Гданьск, утварыліся невялікія групы габрэяў з Гародні. 3 салідарнасьці і ў страху перад агрэсіяй яны нярэдка жылі разам у адных дамах. Хася Бяліцкая з аднадумцамі заснавалі габрэйскі дзіцячы дом. Дактары Блюмштайн і Варашыльскі спрабавалі свайго шчасьця як прыватныя лекары і падтрымлівалі ў Лодзі непасрэдны кантакт. Аднак неўзабаве зрабілася зразумела, што для большасьці зь іх Польшча была часовым прыпынкам. Жахлівыя ўмовы жыцьця, штодзённы антысэмітызм і магчымасьць пераезду ў вольны сьвет прымусілі ўсіх тых, хто ня меў камуністычных поглядаў, пакінуць Полыпчу, як толькі надарылася магчымасьць615. Іншыя выехалі падчас ініцыяваных дзяржаваю антысэміцкіх кампаніяў 1950-х і 1960-х гадоў.
Ад таго, што далейшыя шляхі-дарогі гэтай малой і аслабленай супольнасьці моцна разышліся, адбылося і геаграфічнае расьцярушваньне памяці, захаванай у ейных шэрагах. Гэтак, пасьля Галакосту Лацінская Амэрыка зноў замаячыла на гарызонце як канцавы пункт эміграцыі, як і ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. У Аргентыне ў 1950-х гадах існавала яшчэ невялікая суполка
613 Інтэрвію з Л. Чапнік і А. Руд, праведзенае ў Бэер-Шэбе (Ізраіль) 30 лістапада 2004 году на расійскай і польскай мовах; інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане (Ізраіль) 29 лістапада 2004 году на польекай мове.; Blumstein A. A little house... P 256 i наст.
614 Blumstein A. A little house... P 364 i наст.
616 Gross J.T. Strach... S. 297-318.
гарадзенскіх габрэяў, якая ўтварылася пасьля Першай сусьветнай вайны і цяпер набыла зусім іншыя функцыі. Яна нерэгулярна выдавала альманах на ідышы, які зьбіраў сьведчаньні пра ўжо страчаны сьвет. Некалькі былых гарадзенцаў таксама падтрымлівалі кантакты на ўсходнім узьбярэжжы Злучаных Штатаў Амэрыкі і заснавалі таварыства пад назваю «United Grodner Relief». Гэтае таварыства паставіла на могілках «Наг Chevron» у Брукліне помнік у памяць пра забітых гарадзенскіх габрэяў616.
Важнымі для фіксацыі гэтай расьцярушанай памяці было заснаваньне Ізраілю і адпаведна актывізацыя міграцыю ў Палестыну, якую яшчэ пасьля Першай сусьветнай вайны актыўна падтрымлівалі сыянісцкія арганізацьгі. Пасьля 1949 году ў Ізраілі пачаў фармавацца сэкулярны наратыў пра Галакост, які быў цесна зьвязаны з легітымацыяй заснаваньня гэтай дзяржавы. Прывязаная да канкрэтнай мясцовасыц памяць паасобных людзей увайшла ў наступныя дзесяцігодзьдзі ў памяць усяго грамадзтва пра Галакост. У выніку гэты наратыў сам падпаў пад моцную ўніфікацыю, зрабіўшы паасобныя гарады, у тым ліку Гародню, часткай нацыянальнага наратыву. Паступова фармавалася кананічнае бачаньне фазаў габрэйскага росквіту і габрэйскіх пакутаў, якое, праўда, з таго часу пастаянна ставіцца пад пытаньне, але ўсё ж такі гісторыі асобных гарадоў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе ўключацца ў яго ў досыць схематычным выглядзе.
Цэнтральным апірышчам для кансалідацыі калектыўнай памяці пра Галакост у Гародні было сумеснае напісаньне мэмарыяльнай кнігі, выдадзенай у Нью-Ёрку на ідышы Довам Рабінам у 1973 годзе. Склад камітэту выдаўцоў дапамагае зразумець, наколькі моцна разгалінаванай была дыяспара, нягледзячы на пэўную кансалідацыю ў Ізраілі. Апроч таварыства «New Yorker Relief» у выданьні кнігі ўдзельнічалі аб’яднаньні з Лос-Анджэлесу, Чыкага і Манрэалю, да яго належалі «Landsleit Organization of Grodno» ў Буэнас-Айрэсе і «Organization of Grodno Emigres» y Ізраілі617. Кніга памяці i дзей-
616 Memorial Book... B 725.
617 http://jewishgen.org/yizkor/grodno/grodno.html. Ужо зьмест дазваляе ўбачыць, як выкарыстоўвалася пэрыядызацыя габрэйскай гісторыі ў гістарычнай Літве. За фазамі росту ў гэтай схеме ішлі крызы, якія асабліва закраналі габрэйскае насельніцтва. Пасьля апошняга пэрыяду росквіту гарадзенскіх габрэяў (1891-1914 гг.) апісвалася катастрофа Першай сусьветнай вайны. Міжваеннае грамадзтва перадусім дыфэрэнцыявалася паводле палітычных поглядаў. На першым пляне пры гэтым стаялі сыянісцкія рухі ды іхныя кантакты са Сьвятой Зямлёй {Eretz Israel), а таксама падрыхтоўка да выезду туды. У апісаньні самога Галакосту выразна праяўляецца цесная сувязь матываў пакутаў і гераізму, сярод іншага рэпрэзэнтаваная ў месцы памяці Яд-Вашэм аснова ізраільскай самасьвядомасьці ў зьвязку з Галакостам.
насьць розных аб’яднаньняў у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы дэманструюць, што заснаваньне Ізраілю таксама стварыла ў дыяспары нацыянальны наратыў, які моцна залежаў ад ізраільскай культуры памяці і, нягледзячы на сваю зьмястоўную фіксацыю на Гародні, цалкам адасобіўся ад іншых групаў, якія таксама там жылі618. Гэтак, за выключэньнем тых, хто атрымаў годнасьць «Праведніка народаў сьвету», не засталося ніякай сувязі паміж ізраільскаю і польскаю або савецкаю памяцьцю пра Гародню.
Апроч фокусу на пакутах уласнай групы гэты працэс спрыяў таксама станаўленьню палітычных рамкавых умоў. Гэтак, хаця ў Польшчы існавалі габрэйскія аб’яднаньні, але яны не былі зямляцкімі, якія маглі б заявіць прэтэнзію на памяць пра страчаны польскі ўсход — незалежна ад рэлігійнай, этнічнай або нацыянальнай прыналежнасьці. У ПНР, насуперак цэнтралізацыі камуністычнай улады ў Варшаве, у цэлым адбывалася моцная дэцэнтралізацыя памяці. Хаця прымусовая міграцыя з паўночнага ўсходу прывяла шматлікіх былых гарадзенцаў ва Ўроцлаў, Олыптын ды іншыя буйныя гарады на так званых «вернутых землях», яны гуртаваліся там вельмі спарадычна і пад дахам іншых структураў, напрыклад, розных арганізацыяў удзельнікаў баявых дзеяньняў.
Пры гэтым у Польшчы таксама фармавалася нацыянальная форма наратыву пра гераічны супраціў фашызму, што дазволіла інтэгравацца пад нацыянальнымі сьцягамі таксама былым ворагам камуністычнай сыстэмы. У гэтай канстэляцыі выклікала канфлікты ня столькі страта ўсходніх тэрыторыяў, колькі афіцыйная ацэнка пакту Молатава Рыбэнтропа і яго наступстваў619. Складанасьць заключалася ў тым, што залежная ад Масквы сыстэма мусіла ў значнай ступені затушоўваць савецкую ролю пры акупацыі польскага ўсходу, задушэньні Варшаўскага паўстаньня і стварэньня рэпрэсіўнага апарату пры канцы вайны. Але калі пакінуць убаку гэты палітычны аспэкт, застаецца пытаньне пра культурную спадчыну і памяць пра значэньне крэсаў для польскай самасьвядомасьці. Гэтае пытаньне ў такіх цэнтрах, як Уроцлаў, было менш табуяванае, аднак у вачах грамадзтва яно цалкам фіксавалася на значэньні Львова і Вільні620.
618Michman D. Die Historiographie der Shoah aus jiidischer Sicht. Konzeptualisierungen, Terminologie, Anschauungen, Grundfragen. Hamburg, 2002. S. 14-48; Zuckermann M. Die Darstellung des Holocaust in Israels Gedenkkultur // Mythen der Nationen. 1945 Arena der Erinnerungen, 2 Bde. I Hrsg. von M. Flacke. Berlin, 2005. Bd. 1. S. 315-342.
619 Тамсама. Kosmala B. Polen. Lange Schatten der Erinnerung: Der Zweite Weltkrieg im kollektiven Gedachtnis Polens // Mythen der Nationen... S. 507-540.
620 Thum G. Die fremde Stadt. Breslau 1945. Munchen, 2004.
Зіхаценьне, якое ўсё яшчэ ішло ад абодвух гэтых цэнтраў, нават у першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьді рабіла магчымым абмежаваную памяць пра іх. Зборы Асалінэюму (Нацыянальнага інстытуту імя Асалінскіх. — Заўв. пераклў перамясьціліся са Львова ва Ўроцлаў621. Сымбалічны капітал Львоўскай палітэхнікі быў перададзены нядаўна заснаванай Сылескай палітэхніцы ў Глівіцах. Паралельна часткі Віленскага ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя былі інтэграваныя ў Торуньскі ўнівэрсытэт. Падобная простая прывязка да нацыянальна значных устаноў была наўрад ці магчымая для Гародні, бо час ейнага росквіту ляжаў у далёкім мінулым і таму прысутнічаў толькі ў форме калектыўнай памяці. Было б перабольшаньнем сьцьвярджаць, што Гародня зрабілася забытым горадам, але яе прысутнасьць у публічнай прасторы паваеннага польскага грамадзтва, за выключэньнем твораў Элізы Ажэшкі, была малою622. Апроч палітычных умоваў, важнаю прычынаю была адсутнасьць галоўнага цэнтру міграцыі з Гародні, у які магла б трапіць моцная група, каб аб’яднаць розных выхадцаў і кансалідаваць мясцовую памяць у новым атачэньні. Замест гэтага гучалі толькі разрозьненыя галасы, якія адсылалі кожны да свайго рэлігійнага, ваеннага або культурна-гістарычнага кантэксту623. У адрозьненьне ад Ізраілю, дзе Гародня ўспрымалася як адно са шматлікіх нацыятворчых месцаў, у ПНР Гародня мацней была схаваная ў цяні Вільні, чым калінебудзь раней624.
Зробленыя пасьля 1989 году спробы рэтраспэктыўна паставіць польскую барацьбу і абарону Гародні на адзін узровень з абаронай Львова ў 1918-1920 гадах ды іншымі значнымі бітвамі, а таксама ўвесьці гарадзенскіх арлянятпаў у пантэон герояў Першай сусьветнай вайны, ня мелі заўважнага посьпеху, нягледзячы на іншыя сьцьверджаньні625. Гістарычная памяць паваеннага польскага грамадзтва сілкуе шмат якія міты, аднак бітва за Гародню дагэтуль займае сярод іх толькі маргінальнае значэньне. У выпадку саміх баёў цэнтральную ролю грала памяць пра савецка-польскую вайну і яе значэньне для ўтварэньня Польскай Рэспублікі. Гэтак, вобраз новай савецкай дзяржавы як барбарскай імпэрыі быў хутчэй вобразам дзяржаўнай і касьцельнай прапаганды, чым досьведам, які