Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
з 1941 году, адбыўся выбух канфліктаў, напрыклад, паміж часткай габрэяў і палякаў, а таксама паміж часткай палякаў і беларусаў. У 1930-х гадах уздоўж гэтых лініяў усё часьцей назіраліся нацыянальна афарбаваныя канфлікты, аднак яны атрымалі новае значэньне дзякуючы такім вехам, як верасень 1939 і чэрвень 1941 году, ад якіх кожны раз, здавалася, выйгравала іншая група. He падлягае сумневу, што нацыянальная палітыка акупантаў вызваляла патэнцыял гвалту і ўжо падчас самой вайны. Узаемны антаганізм палякаў і габрэяў быў такі моцны, што здавалася, нібыта апрача іх у горадзе не існуе іншых групаў. Канфлікт абвастрыў таксама ўспрыманьне ў нацыянальных катэгорыях. Тым ня менш, палярызацыі ўсяго гораду па лініі габрэйска-польскага супрацьстаяньня не адбылося. На карысьць гэтай гіпотэзы гавораць прыкметы распаду адносінаў паміж хрысьціянамі і габрэямі, якія зрабіліся заўважнымі ў сувязях паміж гета і горадам, а таксама ў стратэгіях выжываньня асобных уцекачоў з гета. У шэрай зоне паміж падпольлем і экзыстэнцыйнай пагрозай, паміж любоўю да бліжняга, прагай нажывы і шантажом немагчыма распазнаць нацыянальны ўзор дапамогі або здрады. Паміж гета і часткай засталых жыхароў Гародні і яе ваколіц надалей існавалі адносна цесныя кантакты, якія прынамсі да лістапада 1942 году сяк-так падтрымлівалі жыцьцё ў гета. Шляхі нешматлікіх ацалелых габрэяў, абумоўленыя мноствам фактараў, таксама сьведчаць хутчэй пра тое, што аналіз у нацыянальных катэгорыях ня будзе прадуктыўны.
Асабліва вьгразным гэта зрабілася пасьля нямецкіх спробаў выкарыстаць для ўласных мэтаў групу беларускіх дзеячоў, дазволіўшы ім арганізаваць дабрачынныя ўстановы, культурныя імпрэзы і фармальнае прадстаўніцтва пад нацыянальнымі сымбалямі. Невялікі рэзананс гэтых спробаў сярод насельніцтва і ўнутраная слабасьць гэтых нібыта беларускіх устаноў суадносяцца ў цэлым зь незадавальняючымі вынікамі савецкай палітыкі беларусізацыі, якая ў гарадах прывяла да эфэкту, супрацьлеглага спадзяванаму. Толькі нешматлікія жыхары Гародні выразна ідэнтыфікавалі сябе як беларусаў і сярод іх толькі адзінкі валодалі і актыўна карысталіся нармаванай беларускай літаратурнай мовай, таму ўвядзеньне савецкіх школаў зь беларускай мовай выкладаньня не дало выніку. Амаль не было настаўнікаў, якія маглі выкладаць па-беларуску. Школьнікі і бацькі часткова працівіліся гэтаму, бо атаесамлялі беларускую мову, як і да пачатку вайны, зь вясковаю гаворкаю. Вынікам была імклівая русіфікацыя школьнай сыстэмы. Элемэнты зь беларускаю канатацыяй часта былі толькі дэкорам для легітымацыі «ўзьяднаньня беларускага народу», і таму фармальны працэс нацыяналізацыі ад пачатку быў абмежаваны ўзроўнем рэпрэзэнтацыі.
У выніку вайны адбылося нівэляваньне гістарычнай памяці пра даваенны горад. Дэмаграфічныя і матэрыяльныя спусташэньні прывялі да разбурэньня важнай часткі культурнага капіталу, які складаўся з успамінаў паасобных групаў і зьвязаных зь імі прастораў памяці. Хаця сама вайна давала матэрыял для новых мітаў і наратываў, яна стварала ў штодзённым побыце гарадзенцаў цалкам іншыя непасрэдныя і экзыстэнцыйныя праблемы. Таму апрацоўка таго, што адбылося, пачалася заўважна пазьней. У выпадку Гародні гэтая фаза, падчас якой можна было скласьці ў адно цэлае тое, што вайна раструшчыла на кавалкі, прыпала на час эміграцыі большасьці засталых жыхароў.
Носьбіты лякальнай памяці выехалі з Гародні найперш падчас высяленьня нешматлікіх засталых габрэяў і дзьвюх трацінаў тых польскіх грамадзянаў, якія перажылі тут вайну. Гэтая эміграцыя прывяла да геаграфічнага расьцярушваньня носьбітаў культурнай памяці гораду, але дала таксама магчымасьць інтэграваць у новаствораныя нацыянальныя кантэксты памяць пра Гародню і вызначальныя падзеі 1939-1949 гадоў. Асабліва выразна гэта праявілася ў выпадку ізраільскай памяці пра Галакост, а пасьля 1989 году — і ў выпадку польскай памяці пра страчаны ўсход, «крэсы». Нацыяналізацыя, якая гэта суправаджала, была абумоўленая тагачаснай ідэалёгіяй і ўзмоцненая рэтраспэктыўным нацыянальна арыентаваным наратывам. У рамках нацыянальных гістарыяграфій з падзеленай гарадзкой прасторы, якая, нягледзячы на ўсе трэньні захоўвалася да 1939 або 1941 году, выключаліся асобныя нацыянальныя сэгмэнты, што дазваляла пастфактум пісаць чыстую нацыянальную гісторьпо: пра пагібель мясцовага габрэйства, пра ўздым беларусаў і трагедыю палякаў. Другая сусьветная вайна дзеля маштабу гвалту і разбурэньняў сталася зыходным пунктам уяўленьня пра разьяднанасьць даваеннага гораду. Месцы разлому, абумоўленыя вайной, адпавядалі канфліктным лініям, якія пачалі праяўляцца яшчэ цягам 1930-х гадоў.
III. Саветызацыя.
Станаўленьне савецкага гораду (1944-1991)
Адно дзякуючы адноснаму посьпеху савецкага мадэрнізацыйнага праекту на захадзе Беларусі робіцца зразумела, чаму Другая сусьветная вайна была момантам нараджэньня сучаснай, урбанізаванай Беларусі. Каб паказаць, што нягледзячы на ўсе супярэчнасьці значэньне «Вялікай Айчыннай вайны»1 як калыскі мадэрнай беларускай нацыі — гэта ня проста вынаходка савецкай прапаганды2, і што і ў пазытыўным, і ў нэгатыўным аспэктах яно адпавядае досьведу цэлага пакаленьня, неабходна разгледзець наступствы позьняй фарсаванай індустрыялізацыі ў заходняй частцы БССР, што ўпершыню ў гісторыі рэгіёну стварыла магчымасьці для масавага перасяленьня сялян праваслаўнага і каталіцкага вызнаньня зь вёскі ў горад. Падставы для гэтага зьявіліся найперш пасьля анэксіі і доўгатэрміновай інкарпарацыі гэтай тэрыторыі ў Савецкі Саюз, што пасьля канца Другой сусьветнай вайны было замацавана міжнародным правам3. У далейшым сацыяльная дэкампазыцыя насельніцтва ў такіх гарадох, як Гародня, стварыла перадумову для масавай міграцыі зь вёскі сялян, якія гаварылі пераважна на беларускіх гаворках і ў пашпарце былі запісаныя як беларусы.
3.1	Цяжкае пераадоленьне наступстваў
Другой сусьветнай вайны
Гарадзенская вобласьць была заснаваная 20 верасьня 1944 году рашэньнем Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР: Гарадзенскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Сьвіслацкі, Скідзельскі і Сапоцкінскі раёны
1 Chiari В., Maier R. WeiBrussland. Vblkskrieg und Heldenstadte: Zum Mythos des Gro­Ben Vaterlandischen Kriegs in WeiBrussland // Mythen der Nationen. 1945 — Arena der Erinnerungen. Bd. 1 / Hrsg. von M. Flacke. Berlin, 2005. Bd. 2. S. 737-756.
2 Смалянчук A. Верасень 1939 г. y савецкай i беларускай гістарыяграфіі Ц Гістарычны альманах. 2000. № 3. С. 77-89.
3 Marples D. R. Die Sozialistische Sowjetrepublik WeiBrussland (1945-1991) 11 Hand-
buch der Geschichte WeiBrusslands I Hrsg. von D. Beyrau, R. Lindner. Gottingen, 2001. S. 166-167.
вылучаліся зь Беластоцкай вобласьці, якая цяпер адыходзіла да Польшчы. Гарадзкі партыйны камітэт Гародні з канца 1944 году намагаўся запусьціць агітацыйную машыну для інфармацыйнай апрацоўкі засталага мясцовага насельніцтва і прадстаўленьня паўторнага ўсталяваньня савецкага рэжыму ў выгадным сьвятле. Таму гарсавету было пастаўлена заданьне неадкладна правесьці мітынг з нагоды вызваленьня ад немцаў.
Правядзеньне дэманстрацыі плянуецца на высокім ідэалягічна-палітычным узроўні. Мэтай ёсьць мабілізацыя працаздольнага насельніцтва гораду Гродна для выкананьня чарговых задачаў па аднаўленьні гарадзкога жыцьця і ліквідацыі наступстваў нямецкай акупацыі,
— расплывіста гаворыцца ў пратаколе паседжаньня гарадзкога савету. Асобныя задачы былі пастаўленыя перад партыйнымі работнікамі, вайскоўцамі Чырвонай арміі ды польскіх узброеных сілаў пад савецкім камандаваньнем4. Камсамол быў адказны за ўпрыгажэньне будынкаў партрэтамі партыйных і савецкіх функцыянэраў, транспарантамі, плякатамі і сьцяжкамі. Адказнасьць за падтрыманьне парадку на вуліцах несьлі супрацоўнікі НКДБ.
На мітынгу, які пачаўся 30 ліпеня 1944 году a 17:00 на былым пляцы Свабоды (ужо другі раз перайменаваным у плошчу Леніна), прысутнічалі некалькі тысяч гарадзенцаў. Відовішча, якое тут разгарнулася перад імі, нагадвала ня столькі пра яшчэ ня скончаную вайну, колькі пра савецкі наратыў посьпеху і гістарычнай перавагі. Вяртаньне Саветаў адзначалася, як і звычайна ў СССР, як трыюмф камунізму, савецкага народу і яго мудрага правадыра Іосіфа Сталіна5.
Прапагандысцкая апрацоўка насельніцтва грала важную ролю ў вайне супраць «нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Пра тое, што гэта мела плён прынамсі на паперы, сьведчыць афіцыйная трактоўка пасьляваеннай гісторыі, апублікаваная ў сувэрэннай Рэспубліцы Беларусь праз 55 гадоў пасьля вайны:
На шматлюдным мітынгу, які адбыўся неўзабаве пасьля вызваленьня, жыхары далі слова аддаць усе сілы хуткаму ад-
4 У арыгінале на расійскай мове: ДАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 5.
6 Szumski J. Sowietyzacja Zachodniej Biaiorusi 1944-1953. Propaganda i edukacja w sluzbie ideologii. Krakow, 2010. S. 182-184, 200; Шумскі Я. Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944-1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі. 2-е выд. Смаленск, 2014. С. 150-153, 168.
наўленьню Гродна і тым самым зробяць свойуклад у канчатковы разгром ворага. I слова сваё стрымалі6.
Нарыс тагачаснай гісторыі гораду і празь дзесяцігодзьдзі адзначаецца саладжавым тонам савецкага замыльваньня вачэй, якое выпукляе найперш плянавыя паказьнікі, каб, не ўздымаючы лішніх пытаньняў, пераканаўча давесьці імклівае сацыяэканамічнае разьвіцьцё і тым самым дасягненьні саветызацыі7. Для гэтага паведамляецца, што ўжо ў 1944 годзе горад прапаноўваў 870 бальнічных ложкаў. Адзначаецца, што былі адчыненыя 18 крамаў, у тым ліку дзесяць прадуктовых, шэсьць хлебных, адна крама гародніны і адна крама кветак. Чатыры фабрыкі-кухні выдавалі штодня ад 800 да 850 порцыяў харчаваньня. Хаця 11 з 20 школаў былі разбураныя, дзесяць ужо аднавілі працу8. Усхваляюцца нацыяналізаваныя яшчэ ў 1939 годзе кінатэатры, якія зноў былі перайменаваныя ў «Чырвоную зорку» і «Трэці Інтэрнацыянал». У іх для агітацыйных мэтаў можна было сумарна выкарыстаць больш за тысячу месцаў9. Апроч гэтага, у жніўні 1944 году аднавіў працу гарадзкі тэатар10.
Посьпехі адбудовы з савецкай пэрспэктывы робяцца зразумелымі толькі тады, калі прывесьці афіцыйныя дадзеныя ранейшых
6 То-боку 1999 годзе была перадрукаваная савецкая інтэрпрэтацыя. У арыгінале на расійскай мове: Плешевеня А. Возрожденне // Гродненская правда. 1985.19 нюля. № 138. С. 4. Цытуецца паводле беларускага перакладу ў: Памяць: гісторыкадакументальная хроніка горада Гродна / Склад. і навук. рэд. I. П. Крэнь, У. А. Нядзелька, Э. С. Ярмусік. Мінск, 1999. С. 503.