Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
65 Bohn Т.М. Das «пейе» Minsk. Aufbau einer sozialistischen Stadt nach dem Zweiten Weltkrieg // Beyrau D., Lindner R. Handbuch... S. 319-333.
66 Кудряшев В.й. Архнтектура городов... C. 110-111.
67 ДАГВ. Ф. 372, воп. 1, cnp. 63, арк. 4.
68 Петкевнч Г. Благоустронм город Гродно // Гродненская правда. 1952. 5 апреля. № 69. С. 3.
69 Клнменко А.Н. Будуіцее Гродно Ц Гродненская правда. 1952. 8 февраля. С. 2.
70 Кншйк Ю. Градостронтельная культура Гродно. Мннск, 2007. С. 228.
71 У зьвязку з гэтым варта заўважыць, што знакамітая Замкавая гора як ансамбль толькі ў 1967 годзе была прызнаная гістарычна-культурным помнікам. Гл.: Гродзенскі гісторыка-археалагічны запаведнік / Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Т. 5. Мінск, 1997. С. 431.
3.1	ЦЯЖКАЕ ПЕРААДОЛЕНЬНЕ НАСТУПСТВАЎ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ 323 пакінутыя вайной пусткі або пэрыфэрыйныя вуліцы. Першы новы кінатэатар, названы ў гонар Аляксандра Пушкіна, паклаў у 1954 годзе пачатак маштабнай забудове левага берага Нёману72. Тым ня менш, фасады ўзьведзеных ў 1958 годзе Дому прафсаюзаў і цэнтральнага Дому гандлю «Нёман» сьведчылі аб прадугледжанай плянам ірванай лініі ў выглядзе галоўнай гандлёвай вуліцы — Савецкай73.
Да таго ж Савецкая плошча тушавалася на фоне двух велічных каталіцкіх касьцёлаў, таму наступны генэральны плян забудовы ад 1959 году прадугледжваў поўную перабудову. Узьведзены паміж храмамі цэнтральны Дом Саветаў мусіў стаць дамінантай наноў спраектаванай плошчы, ад якой новая цэнтральная вось вяла б да вакзалу. Тым самым плян прымяняў апрабаваны ў нядаўна ўзьведзеных пэрыфэрыйных раёнах прынцып зялёнага лужка (г. зн. зьнішчэньня старой забудовы для наданьня будаўнічай пляцоўцы стану «зялёнага лужка». — Рэд.) для цэнтру гораду74. Плян прадугледжваў разбурэньне і ансамблю на вуліцы Карла Маркса, і гістарычнай Замкавай вуліцы, каб забясьпечыць насельніцтва, якое хутка павялічвалася, большай колькасьцю гандлёвых аб’ектаў ды пунктаў бытавога абслугоўваньня, а таксама пабудаваць новыя будынкі для партыйных інстанцый. Яшчэ адзін распрацаваны ў 1966 годзе падрабязны плян прадугледжваў знос важных гістарычных будынкаў. Тым ня менш, 1960-я гады прынесьлі дзьве тэндэнцыі, якія на пэўны час гарантавалі бясыіеку ўнікальнаму ў БССР гарадзкому комплексу. Па-першае, усе сілы народнай гаспадаркі былі сканцэнтраваныя на тым, каб забясьпечыць дастатковаю інфраструктураю прамысловыя інвэстыцыі, накіраваныя цяпер і ў абласныя цэнтры. Найперш гэта тычылася забесьпячэньня жытлом рабочага кантынгенту75. 3 пачатку 1960-х гадоў будаўніцтва ў цэнтры гораду практычна спынілася — тут заканчвалася праца адно над спрошчанымі аб’ектамі, заплянаванымі пры Сталіне, а новыя буйныя праекты не запускаліся. Замест гэтага ўзводзіліся мікрараёны на левым беразе Нёману, пачынаючы з вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў і вуліцы Максіма Горкага, якая вядзе з цэнтру на поўнач76. Хоць там і зьнішчылі гістарычную забудову, але ансамбль у цэнтры гораду застаўся некранутым. Месцы для сацыялістычнага жыльлёвага
72Кудряшев В.Л. Архнтектурагородов... С. 114-120.
73Гродно: энцнклопедйческнй справочннк... С. 360; Кншнк Ю. Градостронтельная культура... С. 273-275.
74Кншнк Ю. Градостронтельная культура... С. 241-244.
75Бондарчнк В. Белорусы... С. 268.
78 Кудряшев В.Л. Архнтектура городов... С. 114-120.
будаўніцтва і прамысловых прадпрыемстваў разьмяркоўваліся так, каб да іх было зручна дабрацца тралейбусамі з цэнтру, аднак яны, тым ня менш, ляжалі выразна за межамі старога гораду.
Па-другое, у Савецкім Саюзе, паралельна зь міжнароднымі дыскусіямі пра стандарты абароны помнікаў, разьвівалася мацнейшае ўсьведамленьне каштоўнасьці захаванай архітэктурнай спадчыны. Гэтак, прадстаўлены ў дакладзе ў канцы 1960-х гадоў плян разьвіцьця гораду прадугледжваў плошчы, абмаляваныя на пляне 1937 году ружовым колерам, як адміністрацыйны і культурны цэнтар, які ў значнай ступені трэба было абараняць ад архітэктурных умяшаньняў77. Нягледзячы на гэтыя рэкамэндацыі, у кожнае паваеннае дзесяцігодзьдзе адбываліся істотныя ўмяшаньні ў захаванае аблічча гораду. Самаю значнаю ахвяраю далейшага падпарадкаваньня гістарычнай спадчыны рэпрэзэнтацыйным патрэбам новых гаспадароў быў гарнізонны касьцёл. Спачатку дваццаць гадоў заставаўся без рамонту моцна пашкоджаны падчас Другой сусьветнай вайны дах, так што будынак разбураўся ўсярэдзіне78. У 1961 годзе, на пастанову гарсавету, касьцёл узарвалі сярод белага дня79. Пустое месца, якое захавалася да сёньняшняга дня, паказвае, што гаворка ішла пра сымбалічны акт барацьбы з рэлігійнасьцю і яе цэнтральнымі месцамі памяці ў абліччы гораду. Узарваная сьвятыня пакінула па сабе дзірку ў гарадзкой забудове, не запоўненую да пачатку XXI стагодзьдзя. У іншых выпадках пры разбурэньні гістарычных будынкаў варыянт іх перапрафіляваньня ня браўся да ўвагі. Яны збольшага мусілі зьнікнуць, каб саступіць месца навабудам паводле сучасных праектаў. Гэтак, у канцы 1940-х гадоў на Рынкавай плошчы зьнесьлі фундамэнт ратушы, пабудаванай у стылі клясыцызму, хаця ў вайну яна была разбураная ня цалкам. Згодна з генэральным плянам забудовы ад 1949 году належала стварыць зрокавую вось для пабудаванага ў 1958 годзе Палацу культуры тэкстыльшчыкаў, на будучай тэрыторыі якога ў тым жа самым годзе зьнесьлі так званы Замкавы двор80. Згодна з такім самым прынцьшам гістарычна каштоўныя будынкі цэхаў адышлі ў нябыт, каб вызваліць пэрспэктыву для
77 Кншнк Ю. Градостронтельная культура... С. 251.
78 Нават на фотаздымках да ўступленьня ў горад вэрмахту можна ўбачыць, што дах быў пакрыты толькі напалову. He засталося дакладных зьвестак, было гэта наступствам нямецкай паветранай атакі ў чэрвені 1941 году ці мэтанакіраванага савецкага занядбаньня ў 1939-1941 гадах.
79 «Фара Вітаўта» Ц Горад святога Губерта: краязнаўчы альманах. Вып. 1: Гісторыя Гародні XX ст. у вусных успамінах / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Сейны, 2002. С. 42-53.
80 Трусаў I. Вуліда Савецкая Ц Бнржа ннформацнн. 2000. № 21. С. 5.
3.1	ЦЯЖКАЕ ПЕРААДОЛЕНЬНЕ НАСТУПСТВАЎ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ 325 ўзьведзенага ў 1971 годзе Дому быту81. Ахвяраю падобнай устаноўкі сталі муры яшчэ раней пашкоджанага кляштару бэрнардынак, каб на іх месцы ў 1984 годзе, праз дваццаць гадоў будаўніцтва, сьвяточна адкрыць выкананы ў стылі экспрэсіянізму будынак тэатру. Ён зрабіўся сымбалем савецкага гораду, як сьведчыць нярэдка ўжываны на паштоўках кантраст паміж захаваным бэрнардынскім касьцёлам і тэатрам82. Будынак тэатру лічыўся ўвасабленьнем новай эпохі сацыялістычнага гораду, якая, аднак, уключала і элемэнты мінуўшчыны83. Акурат у гэтым супрацьпастаўленьні старога і новага цалкам раскрываецца савецкі горад Гродна, Варта ўвагі, што ў 1980-х гадах ужо ня толькі бізантыйскія будынкі XI і XII стагодзьдзяў асацыяваліся са старасьвеччынай, але і барочныя фасады каталіцкіх кляштараў ды паўразбураныя будынкі каралеўскага палацу84.
Далейшай плошчы ў старым горадзе запатрабавала сядзіба выканаўчага камітэту абласнога Савету народных дэпутатаў, якую без усялякай горадабудаўнічай адчувальнасьці ўзьвялі на месцы былой сядзібы расійскага віцэ-губэрнатара на вуліцы Ажэшкі, стварыўшы вэртыкальную дамінанту, якую з той пары ўжо ніколі не ўдавалася гарманічна ўпісаць у гарызантальную сетку зрокавых восяў85. Прыбудоўваньне залі пленарных паседжаньняў да тыльнага боку будынка прывяло да разбурэньня цэлага гістарычнага жылога кварталу старога гораду, на месцы якога дагэтуль зеўрыць дзірка ў выглядзе парку. Гэтая палітыка была вынікам плянаваньня, накіраванага на адпаведную рэпрэзэнтацыю аблвыканкаму ў параўнаньні з гарвыканкамам. I гэтая палітыка была таксама праявай адсутнасьці ідэнтыфікацыі людзей, адказных за прыняцьце рашэньняў, з гарадзкою культураю і архітэктураю Гародні. 3 супярэчнасьцяў у генэральных плянах забудовы можна зрабіць выснову, што гэтая палітыка брала пачатак хутчэй ад мадэрнага адчуваньня ўсясьветна-гістарычнай перавагі. У ёй адлюстроўвалася патрэба ў стварэньні новага, што і так адсуне старое ў цень.
Гародня, такім чынам, не насьледавала распрацаванай у Менску мадэлі сацыялістычнага гораду, бо першы вялікі мадэрнізацыйны
81 Гродно: энцнклопеднческйй справочннк... С. 205.
82 Асабліва эфэктна ён паўстаў на вокладцы адзінай дагэтуль выдадзенай энцыкляпэдыі пра Гародню, якую дзякуючы публікацыі ў 1989 годзе можна выкарыстоўваць як кампэндыюм пра савецкі горад і яго самаўяўленьне. Гл.: Гродно: энцнклопеднческнй справочннк...
83 Тамсама. С. 225.
84 Лукьяненко Л. А. Гродно н окрестностн... С. 2.
86 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 2. Г-К / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мінск, 1985. С. 173-174.
штуршок адбыўся не адразу пасьля заканчэньня вайны, а толькі ў канцы 1950-х гадоў86. Тым ня менш, Гародня ў выніку цэнтралізаванага плянаваньня і разьмеркаваньня рэсурсаў згодна з колькасьцю насельніцтва мела супольную зь іншымі савецкімі гарадамі прыкмету: не было аніякіх праяваў сэгмэнтацыі паводле этнічных крытэраў. Больш за тое, новыя раёны ўзводзіліся паводле функцыянальных крытэраў і ў залежнасьці ад забудоўніка засяляліся пэўным кантынгентам, геаграфічнае паходжаньне якога магло быць (вельмі) розным. Гэтак, у Гародні ёсьць новыя раёны, у якіх жывуць пераважна вайскоўцы. Лічаныя адзінкі зь іх паходзяць з Гарадзеншчыны. Іншыя мікрараёны, якія паўсталі ў цеснай сувязі з узьвядзеньнем новых прамысловых прадпрыемстваў, звычайна ў большай ступені засяляліся працоўнай сілай з навакольля. У гэтых раёнах вышэйшаю была доля мясцовых беларусаў і палякаў (залежна ад таго, зь якой мясцовасьці яны паходзілі і зафіксаванага там уладамі падзелам на каталіцкіх і праваслаўных сялян). Праўда, ажно да 1990-х гадоў гэта ніяк не праяўлялася ў пляне грамадзянскай актыўнасьці ў гэтых арэалах87. Сацыяльны статус раёну грунтаваўся на камбінацыі часу пабудовы, блізкасьці/аддаленасьці ад цэнтру, злучэньня з грамадзкім транспартам і аздабленьня кватэраў. Этнічныя або нацыянальныя ідэнтычнасьці жыхароў не гралі пры гэтым ніякай ролі88.
3.2	Сяляне зрабіліся савецкімі людзьмі
«Уся рэч у тым — рэжа праўду-матку Андрэй Буднік. — што моладзь хацела ўцячы зь вёскі любой цаною». Гэтак ён пачынае свае ўспаміны. Ён нарадзіўся ў 1937 годзе ў праваслаўнай сялянскай сям’і, якая да вайны мела 12 га зямлі. Будніка нішто не трымала ў вёсцы ягоных бацькоў. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы