Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
У той самы час захоўваліся плыні міграцыі зь іншых савецкіх цэнтраў, якія прыносілі партыйных работнікаў, вайскоўцаў, кваліфікаваных работнікаў ды інжынэраў зь сем’ямі ў такія гарады, як Гародня, Ваўкавыск, Ліда, Наваградак, Берасьце і Пінск. Пра вынік гэтага працэсу можна меркаваць ужо са складу насельніцтва
137 Бондарчнк В. Этннческне процессы... С. 150-162.
138 Тамсама. С. 145-159.
перад распадам СССР. Нягледзячы на выказаныя вышэй заўвагі да савецкіх перапісаў насельніцтва і статыстыкі, разьмеркаваньне складу насельніцтва паводле савецкай катэгорыі нацыянальнасьці пацьвярджае тэзу, што нягледзячы на высокі ўзровень міграцыі ўнутры СССР большасьць новых гараджанаў паходзіла з навакольля. Індыкатарам гэтага служыць карэляцыя адлюстраванай у афіцыйных перапісах структуры нацыянальнасьцяў усёй вобласьці з абласным цэнтрам.
У вьшадку Гародні гэтую тэзу можна праясьніць пры дапамозе афіцыйнай савецкай рэгістрацыі польскай нацыянальнасьці. У 1959 годзе, нават пасьля праведзенага пасьля вайны высяленьня польскіх грамадзянаў, палякамі назвалі сябе 30,8 % гарадзенцаў. У 1989 годзе ў Гародні афіцыйна жыў 21,4 % палякаў, хаця адсюль выселілі нашмат болып польскіх грамадзянаў і за гэты час насельніцтва гораду павялічылася ў пяць разоў. Апроч гэтага, тытульная нацыя беларусаў і ў горадзе, і ў вёсцы таксама прысутнічала ў прапарцыйнай колькасьці. У той час як у 1959 годзе ў вобласьці 60 % жыхароў былі запісаныя беларусамі, у 1989 годзе ў абласным цэнтры афіцыйная доля беларусаў зафіксаваная наўзроўні 53 %. То-бок статыстычныя адносіны паміж вёскай і горадам у выпадку палякаў і беларусаў амаль аднолькавыя. Іхны склад у Гарадзенскай вобласьці, дзе статыстычна па-ранейшаму дамінавалі дзьве траціны беларусаў і чвэрць палякаў, адлюстроўваецца ў Гародні з намінальным вылікам139. Розьніцу можна сьпісаць на мігрантаў зь іншых частак Савецкага Саюзу. У гэтай групе былі моцна прадстаўленыя тыя, хто падчас перапісу насельніцтва пазначаў сваю нацыянальнасьць як рускі або ўкраінец, што паспрыяла статыстычнаму росту гэтых групаў у Гародні. Малаймаверна, што высокая колькасьць палякаў і беларусаў паходзіла не з Гарадзеншчыны, а зь іншых абласьцей БССР — больш за дзьве траціны польскай меншасьці былі (і застаюцца) сканцэнтраваныя ў Гарадзенскай вобласьці140.
Адпаведна, пасьля Галакосту і высяленьня большасьці засталых жыхароў у выніку Другой сусьветнай вайны, беларусы ўпершыню зрабіліся ў Гародні статыстычнаю большасьцю. 3 1950-х гадоў іхная доля перавышала 50 % — дзякуючы масавай міграцыі зь вёскі і прытоку кадраў з усходняй часткі БССР. Доля насельніцтва, зарэгістраванага як палякі, нават пасьля высяленьняў і нягледзячы на агромністы рост насельніцтва, стабільна была на ўзроўні адной пятай насельніцтва Гародні. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што мі-
139 Eberhardt Р Przemiany narodowosciowe na Bialorusi. Warszawa, 1994. S. 122.
140 Всесоюзная перепнсь населення CCCP 1959. Москва, 1960. C. 126.
грацыя былых сялян з праваслаўных і каталіцкіх сем’яў адбывалася паралельна і ў падобным маштабе. Гэты працэс працягваўся і пасьля распаду СССР, таму ў 1989 годзе, паводле статыстыкі, у Гародні ня толькі жыло больш беларусаў, чым калі-небудзь у гісторыі (амаль 170 тыс.), але і колькасьць палякаў (66,5 тыс.) павялічылася больш як у чатыры разы ў параўнаньні зь іхным лікам пры канцы Польскай Рэспублікі141. Гэтая выснова супярэчыць сьцьверджаньню, што саветызацыя Гародні прывяла да гвалтоўнай дэпалянізацыі і кіраванай дзяржавай русіфікацыі. Сапраўды, ні палякі, ні беларусы не маглі свабодна ажыцьцяўляць свае культурныя практыкі, і саветызацыя прывяла дэ-факта да акультурацыі абедзьвюх групаў. Тым ня менш, прыход Саветаў да ўлады стварыў тут таксама парадокс: дзякуючы інстытуцыяналізацыі ў БССР нацыянальнасьці як штодзённай катэгорыі і беларусы, і палякі адначасова насялялі Гародню ў датуль нечуваным дэмаграфічным маштабе142. Яны зрабіліся савецкімі грамадзянамі і ўсё ж запісваліся як палякі або беларусы.
Аднак працытаваныя лічбы зь перапісу насельніцтва могуць быць толькі пунктам адліку і з шэрагу прьгчынаў мусяць быць пастаўленыя пад знак запытаньня. Ужо сам спосаб правядзеньня перапісу і катэгарызацыя пытаньняў наўрад ці могуць забясыіечыць узважаную карціну шматвымернай, сытуацыйнай і зьменлівай ідэнтычнасьці жыхароў Гарадзеніпчыны143. Індыкатарам можа служыць тое, што ўсе згаданыя нацыянальныя групы пастфактум ставілі пад сумнеў вынікі перапісаў, праведзеных як у Савецкім Саюзе, так і ў незалежнай беларускай дзяржаве144. Кожны бок сьцьвярджаў, што
141 Чнсленность, пол, возраст, состоянне в браке, уровень образовання, нацнональный состав, нсточннкн средств суіцествовання, чнсло н состав семей по городам н районам Гродненской областн. По данным Всесоюзной перепнсп населення на 12 января 1989 г. Т.2. Гродно, 1990. С. 10 і наст.
142 Валер Булгакаў прыводзіць аргумэнты, што ў савецкай палітыцы ў БССР каляніяльныя стратэгіі суправаджалася актыўным стварэньнем нацыянальных структураў. Гл.: Булгаков В. Нсторня белорусского нацноналнзма. Внльнюс, 2006. С. 319.
143 Hirsch F. Empire of nations: ethnographic knowledge & the making of the Soviet Union. Ithaca, 2005.
144 Тут ня столькі перакручваньне фактаў, колькі спроба спэкуляваць на іначай сфармуляваных катэгорыях. Абумоўленае гэтым адрозьненьне ў інтэрпрэтацыі пацьвярджала нацыянальныя дамаганьні, якія супярэчылі наступным антрапалягічным фактам. Па-першае, каталіцкія і праваслаўныя сяляне ня надта адрозьніваліся мовай і спосабам паводзін у выніку культурнай блізкасьці ў вёсцы. Па-другое, на падставе сужыцьця ў зьмяшаных вёсках і неаднаразовага перафарматаваньня канфэсійнага ляндшафту межы паміж сем’ямі абедзьвюх канфэсій былі размытымі. Па-трэцяе, шматлікія мясцовыя сяляне апісваюць уласную
колькасьць прадстаўнікоў яго нацыянальнай, моўнай або рэлігійнай групы ў афіцыйнай статыстыцы не адпавядае рэчаіснасьці145. Але ў памежным рэгіёне паміж гістарычнымі землямі Літвы, Полыпчы і Русі нават савецкая статыстыка дазваляе ўбачыць моцны ўплыў катэгорыяў, якія грунтаваліся перадусім на рэлігіі. Гэтак, хаця рэлігійная прыналежнасьць афіцыйна не высьвятлялася, аднак прыпісваньне нацыянальнасьці, як і пры выдачы пашпартоў, адбывалася перадусім на падставе адпаведнай канфэсіі. Такім чынам праяўляліся наступствы ўзмоцненай у рэгіёне з пачатку XIX стагодзьдзя асацыяцыі каталікоў і праваслаўных з палякамі і рускімі/беларусамі. Аднак і межы гэтай уяўнай дыхатаміі былі выразныя146. Для клясыфікацыі палякаў і беларусаў савецкай пашпартнай сыстэмай важнымі былі з аднаго боку сямейныя традыцыі. Наступнымі рэлевантнымі прыкметамі былі рэлігія, сацыяльнае паходжаньне і мова. Пры гэтым нават у той час самаатаесамленьне адпаведных асобаў па-за дзяржаўнай сыстэмай уліку фармулявалася, як правіла, не ў нацыянальных катэгорыях147.
Пад’ём па савецкай сацыяльнай лесьвіцы афіцыйна быў роўнадаступны для прадстаўнікаў розных нацыянальнасьцяў. Праўда, на практыцы мела значэньне тое, запісаны чалавек у пашпарце беларусам або палякам. Гэтак, у Гародні палякам, як і габрэям, негалосна ставіліся перашкоды падчас прасоўваньня па прыступках савецкай сыстэмы, асабліва ў 1940-х і 1950-х, але і пазьней таксама. Тым ня менш, гэта ня значыла, што ўдзел прадстаўнікоў абедзьвюх групаў у дзяржаўных структурах быў выключаны. Іхнае паходжаньне часткова абмяжоўвала шанцы на ўздым па кар’ернай лесьвіцы пачынаючы з пэўнага ўзроўню падкантрольнай партыі герархіі. Нацыянальнасьць кадраў, якія не ваявалі ў партызанскіх атрадах або не сацыялізаваліся ў іншых рэспубліках СССР, нярэдка таксама ўспрымалася як знак рэгіянальнага паходжаньня (з захаду БССР). На пэўных пасадах гэта лічылася недапушчальным, бо
ідэнтычнасьць з дапамогай сытуацыйных і часта рэлігійных катэгорый. 3 гэтых трох пунктаў вынікае, што строгі падзел вяскоўцаў рэгіёну на палякаў і беларусаў ёсьць адвольным ды ігнаруе характар пераходу і ўзаемную пераплеценасьць абедзьвюх катэгорый. Лінгвістычная аргумэнтацыя сфармулявана ў наступнай працы: Smutkowa Е. Biatorus і pogranicza. Studia о j^zyku і spoteczenstwie. Warszawa, 2002. S. 288-425. Этнаграфічную аргумэнтацыю можна знайсьці тут: Straczuk J. Cmentarz... S. 18 і наст.
146 Kruczkowski Т. Polacy na Biaiorusi na tie historii і wspolczesnosci. Slonim, 2003. S. 153-225.
146 Mironowicz E. Bialorus. Warszawa, 1999. S. 163.
147 Kabzinska I. Wsrod «Koscielnych Polakow». Wyznaczniki tozsamosci etnicznej (narodowej) Polakow na Biaiorusi. Warszawa, 1999. S. 101-109, 129-148.
калектыўная падазронасьць у дачыненьні заходнікаў ня зьнікла цалкам і празь дзесяцігодзьдзі пасьля вайны. Пры гэтым для новых перасяленцаў наяўнасьць сувязяў унутры савецкіх структураў была такая ж важная, як свабоднае валоданьне расійскай мовай148. У сваю чаргу, важнай перадумовай для руху па кар’ернай лесьвіцы ў гарадзкіх інстытутах было дыстанцыяваньне ад практык, зьвязаных зь вясковымі традыцыямі (напрыклад, ад рэлігійных абрадаў). Са зьмяншэньнем значэньня рэлігіі ў савецкай гарадзкой штодзённасьці згубіла рэлевантнасьць вызначальная раней прыкмета для адрозьненьня паміж палякамі і беларусамі,149.
3	.2.2. Фальклёр як савецкае ўвасабленьне
беларускай этнічнасьці
Аднак новыя перасяленцы сутыкаліся ў Гародні ня толькі зь цяжкасьцямі пасьляваеннай адбудовы, якія ім здаваліся драбніцай у параўнаньні са становішчам у калгасах160. Тым часам як гэта для многіх было галоўнай прычынай уцёкаў адтуль, у горадзе выхадцы зь вёскі сутыкаліся зь вельмі фармалізаваным падыходам да беларускай культуры, які перадусім узьвялічваў вёску151. Далей будзе прааналізаваная супярэчнасьць, якая з гэтага вынікала, бо яна часткова тлумачыць, чаму выхадцам зь вёскі ў далейшым было лёгка расчыніцца ў агульнай савецкай культуры і тым самым таксама ў расійскай мове152.
Падобна як у нямецкай мове наватвор Volkskunst указвае перадусім на тое, што злучае ўсё болып урбанізаванае грамадзтва з элемэнтамі вясковай культуры, гэтак і выраз народная творчасьць азначае суму народнай музыкі, народных танцаў ды іншых кірункаў народнай творчасьці153. Для канструяваньня беларускасьці
148 Wexler Р N. Purism and Language: A Study in Modern Ukrainian and Belorussian Nationalism (1840-1967). New York und The Hague, 1974.