Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
149 Бондарчнк B. Этннческне процессы... C. 136 i наст.
150 У самаўспрыняцьці шматлікіх выхадцаў зь вёскі прыцягальнасьць гарадоў пераважала над усім зьвязаным зь імі нэгатывам, што, як правіла, было зьвязана з умовамі жыцьця ў вёсках. Гл. у гэтым пытаньні: Sadowski A. Bialystok... S. 142.
161 Культурная спадчына Гарадзенскага рэгіёну да сёньняшняга дня апісваецца ў постсавецкай беларускай этнаграфіі як вясковая: Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 3: Гродзенскае Панямонне / Пад рэд. В. I. Басько і інш. Мінск, 2006.
162Тамсама. С. 173. Садоўскі апісвае амаль ідэнтычны працэс у Веласточчыне — там вынікам было моцнае дапасаваньне да польскай большасьці.
153Пра выкарыстаньне гэтага словаў кантэксьце Гарадзеншчыны гл.: Круціна Т. I. Народныя і ўзорныя самадзейныя калектывы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 703-705; Карповіч Н. В. Народны ансамбль песні і танца «Нёман» Гродзенскага гарадскога дома культуры // Памяць: гісторыкадакументальная хроніка горада Гродна... С. 705-708.
ў савецкім горадзе вырашальнымі былі два аспэкты. Розныя формы народнай творчасьці ажно да 1960-х гадоў лічыліся праўдзівымі, арыгінальнымі і простымі рэпрэзэнтацыямі таго, што вызначае беларусаў як этнічную групу164. Апроч гэтага, захоўвалася сэміятычная зьвязка народу і вёскі. Гэтак, адзін савецкі навуковец сьцьвярджаў, што нацыянальныя асаблівасьці беларусаў праяўляюцца ў
архітэктурных формах жытла, у арнамэнтах і расфарбоўцы вопраткі, у пабытовых традыцыях і асабліва ў народнай творчасьці, якая арганічна зьвязаная з гісторыяй, прыродай і нацыянальнай псыхалёгіяй народу155.
Гэта значыла, што нягледзячы на трансфармацыю вясковых практык у гарадзкім кантэксьце і ўзьнікненьне новых урбаністычных формаў беларускай савецкай культуры, захоўвалася ўяўленьне, што аўтэнтычная беларуская культура мае вясковае паходжаньне156.
Згодна з гэтым перакананьнем, у Гародні ды іншых гарадах БССР пасля 1944 году ў сфэры гэтай нематэрыяльнай культурнай спадчыны дзейнічалі перадусім гурткі мастацкай самадзейнасьці167. «Самадзейнасьць» ва ўяўленьні савецкіх партыйных і культурных работнікаў была ключавой формай, у якой мусілі захоўвацца вясковыя традыцыі 158 — у форме адпаведных калектываў, якія пасьля працы займаліся пэўнымі аспэктамі народнай творчасьці159, Народ-
154 Распрацаваныя пры гэтым узоры і рытуалы дагэтуль існуюць у афіцыйным дыскурсе як на самым высокім дзяржаўным узроўні, так і на болып нізкіх адміністрацыйных узроўнях. Яны зрабіліся падставай афіцыйнага постсавецкага разуменьня беларускасьці, што цяпер ставіода пад пытаньне рознымі актарамі. Дэвід Л. Гофман мяркуе, што афіцыйна санкцыянаваная аўтэнтычнасьць у рэшце рэшт спарадзіла новую штучна створаную, навязаную на дзяржаўным узроўні форму фальклёру. Відавочна, што сувязь з арыгінальнымі практыкамі ўжо не прасочваецца. Аднак Гофман не прыводзіць довадаў, што савецкія формы здаваліся неаўтэнтычнымі самім сучасьнікам. Гл.: Hoffmann D. L. Stalinist Values: the Cultural Norms of Soviet Modernity 1917-1941. New York, 2003. P 172-173.
165 Копытнн B. Ф. Нацнональное н пнтернацнональное в жнзнн белорусского народа II Сборннк матерналов научно-теоретнческой конференцнн «XXIV сьезд КПСС н соцнально-полнтнческое развнтне советского обгцества». Горкн, 1972. С. 92.
156Вондарчнк В. Этннческне процессы... С. 136-137; Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчьша. Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура. Мінск, 2001. С. 5-29.
157 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 116, арк. 22-23.
158 Гэтая форма працы была ўведзеная ўжо ў 1944 годзе, і ў 1945 годзе маглі быць прэзэнтаваныя яе першыя вынікі. Гл.: ДАГВ. Ф. 1171, воп. 1, спр. 32. С. 111.
169 Як правіла, вынікам працы такога калектыву быў — у Гародні таксама — публічны выступ у нацыянальных строях. Гл. па гэтым пытаньні: Крэнь I. П. У мірнай працы... С. 515-516.
ная творчасьць пры гэтым з самага пачатку не была цалкам кінутая на самацёк. Ідэалягічна падкаваныя інструктары адказвалі за тое, каб прывесьці вобразную мову і ўзровень ігрэзэнтацыі да савецкага стандарту. Выступы такіх ансамбляў на афіцыйных урачыстасцях утрымлівалі таксама моцны элемэнт сацыялістычнага спаборніцтва160. Мала было захоўваць тое, што лічылася сваім, трэба было не саступіць узроўню самадзейнасьці іншых калектываў161. Тое, што спачатку было танцамі, песьнямі і рамёствамі пад наглядам партыі, зь цягам часу ператварылася ў асобную сфэру партыйнай прапаганды — так званую «культурна-асьветніцкую працу»162. Элемэнт мастацкага кіраўніцтва з боку балетмайстраў, рэжысэраў і хормайстраў толькі ўзмацняўся зь біяграфічным аддаленьнем удзельнікаў самадзейнасьці ад уяўнай крыніцы іхных практык163. I тое, што спачатку яшчэ мела прыкметы пераносу вясковых практык у новапаўсталы гарадзкі кантэкст, у 1970-х зрабілася асобнай сфэрай гарадзкой культуры164. Гэтак, заснаваным у 1969 годзе ў Гародні ансамблем народнага танцу «Праліца» (дыялектны варыянт слова «калаўрот») кіравала выпускніца Ленінградзкага інстытуту культуры, які спэцыялізаваўся ў падрыхтоўцы савецкіх работнікаў культуры. Яна аб’яднала ў ансамблі работнікаў прадзільна-ніткавага камбінату, студэнтаў і школьнікаў. Вынікі працы дэманстраваліся ў форме турнэ, выступаў на тэлебачаньні і ўдзелу ў фэстывалях, напрыклад, у агульнасавецкім аглядзе культурнай самадзейнасьці, прысьвечаным у 1985 годзе «40-годзьдзю Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне»165.
Нібыта аўтэнтычная народная творчасьць усё болып станавілася фальклёрам і тым самым гарадзкой імітацыяй вясковых абрадаў, якая, хоць і выкарыстоўвала строі, мэлёдыі і танцы, што
160 Пры гэтым, як паказвае прэзэнтацыя дасягненьняў мінулых трыццаці гадоў, не абавязкова ўлічваліся мясцовыя рэаліі. У 1947 годзе ў Гародні наўрад ці маглі пахваліцца савецкімі дасягненьнямі. Гл.: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 116, арк. 23. Пра значэньне сьвятаў у горадзе: Традыцыйная мастацкая культура... С. 30-31.
161 Мастацтва Савецкай Беларусі: зборнік дакументаў і матэрыялаў: у 2 т. Т. 1: 1917-1941. Мінск, 1976. С. 318-349.
162 Пры гэтым унутрыпартыйныя пляны выкарыстаньня калектываў самадзейнасьці як інструмэнту прапаганды былі зьвязаныя з плянамі ўрачыстага адзначэньня вялікіх падзеяў. Гл.: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 5, спр. 4, с. 114-117.
163ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 116, арк. 22-23.
164 Мастацтва Савецкай Беларусі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў у двух тамах.
Т. 2: 1941-1965 / Пад рэд. С. В. Марцэлева і інш. Мінск, 1986. С. 286 і наст.
166 Кліменка I. Народны харэаграфічны ансамбль танца «Праліца» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 708.
паходзілі зь вёскі, але ў новым савецкім кантэксьце прыгладжвала іх і ўсё болып адчужала166. Гэты працэс цягнуўся некалькі дзесяцігодзьдзяў і суправаджаўся ўсё болыпаю пісьмоваю фіксацыяй вуснай творчасьці167. У выпадку Гародні самым яркім прыкладам прафэсіяналізацыі і фальклярызацыі гэтай дзейнасьці выступае ансамбль народнай песьні і танца «Нёман», які з 1956 году існуе пры гарадзкім Доме культуры168. 3 таго часу ён выканаў 200 песень, частка якіх была напісаная адмыслова для ансамблю. У тым ліку «Песьню пра Нёман» і «Песьню пра Гродна». У гістарычна-дакумэнтальнай хроніцы Гродна «Памяць», падрыхтаванай да друку празь некалькі дзесяцігодзьдзяў пры дапамозе навукоўцаў з унівэрсытэту імя Янкі Купалы, пра дзейнасьць ансамблю гаварылася наступнае:
Характар беларускага народа, яго працавітасьць і міралюбівасьць, асаблівасьці побыту, працоўных і бытавых абрадаў знайшлі сваё адлюстраваньне ў такіх вакальна-харэаграфічных кампазыцыях, як «Залатыя каласы» (сл. і муз. Я. Петрашэвіча) і «Беларуская мяцеліца», якія сталі залатым фондам рэпэртуару калектыву166.
У гэтай цытаце відавочны таксама ўплыў этнаграфічных працаў пра мэнталітэт беларускага народу, якія асабліва актыўна ўжываюць характарыстыку «мірныя»™. Праўда, адпаведнае дасьле-
166 Гродно: энцііклопеднческнй справочннк... С. 266, 290. Тое, што незалежна ад гэтых працэсаў акурат навука ажно да XXI стагодзьдзя паскарала або інстытуцыяналізавала гэты працэс і тым самым уплывала на фармаваньне ўяўленьня пра аўтэнтычнасьць, сьведчаць розныя этнаграфічныя працы: Лабачэўская В. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі.
Мінск, 1998; Лакотка A. I. Беларусы. Мінск, 1997; Лакотка A. I. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Вёска, мястэчка, горад. Мінск, 1999.
167 Цыхун А. Песні з народных глыбіняў. Гродна, 2000. С. 6 і наст.
168 Герард Люкен выкарыстоўвае панятак «фальклярызацыя» ў сваёй этнаграфіі дацкіх хрысьціянскіх рытуалаў і іх пераводу ў дэсэкулярызаваны, гарадзкі кантэкст: Lukken G. Rituals in Abundance: Critical Reflections on the Place, Form, and Identity. Leuven, 2005. R 315.
169 Карповіч H. B. Народны ансамбль песні i танца «Нёман» Гродзенскага гарадскога дома культуры // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 705.
170 Дынаміка калектыўнай ідэнтыфікацыі ў Савецкім Саюзе ў сілавым полі паміж навязваньнем зьверху, навуковымі дасьледаваньнямі і практыкай вартая асобнага дасьледчага праекту, у якім можна было б параўнаць розныя савецкія рэспублікі. У выпадку БССР, верагодна, гімн БССР, які пачынаеода словамі «Мы, беларусы — мірныя людзі», сам па сабе меў доўгатэрміновы ўплыў на саматоеснасьць многіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.
даваньне разглядала вясковую і гарадзкую культуру як асобныя жыцьцёвыя сьветы, і сьцьвярджала, што ў горадзе да 1991 году нібыта захоўваліся вясковыя практыкі, што разумелася перадусім як доказ сацыялістычнай якасьці жыцьця171. Пакаленьні актараў, зьмест і формы ня раз зьмяняліся. Акурат назіраньне, што традыцыйная вясковая кулыпура праз ад’езд хлопцаў не перадаецца наступным пакаленьням, узмацняла этнографаў у іхным памкненьні захаваць гэтую культуру. Таму значэньне паступова перамясьцілася ў бок гораду і прафэсіяналізацыі ў розных формах сыстэматызацыі, захаваньня, апрацоўваньня і перадачы іншым гэтай культуры172. Аднак у створаных такім чынам рамках народнасьці надалей маглі праяўляцца і элемэнты савецкага гарадзкога фальклёру173. Гэтак, ансамбль «Нёман» сыстэматычна працаваў над стварэньнем новых арыгінальных твораў і ўдасканаленьнем свайго майстэрства, як пісалі яшчэ ў 1999 годзе174. Вырашальнае значэньне мае тое, што атаесамленьне беларускай культуры зь вёскай адначасова і кансэрвавалася, і трансфармавалася — празь пераход у савецкім горадзе народнай творчасьці ў фальклёр у яго цесна зьвязаных зь вясковым побытам формах175. У Гародні ў 1974 годзе ў Палацы культуры хімікаў быў заснаваны «народны эстрадны ансамбль “Акцэнт”», які ўжываў народныя элемэнты ўжо толькі як дэкарацыю савецкай поп-культуры і толькі ў сучаснай апрацоўцы176.