Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
у горад з поўнымі торбамі і клункамі ў перапоўненых аўтобусах і цягніках. Да таго ж дзеці з рэгіёну праводзілі свае летнія вакацыі пераважна ў вёсцы ў бабуль і дзядуляў. Такім чынам, зьвязка з бацькоўскай гаспадаркай вымушана захоўвалася — перадусім для маладзейшых выхадцаў зь вёскі, якія атрымалі ў горадзе адукацыю, і для іхных дзяцей. Адначасова саветызацыя вёскі рухалася даволі павольна, нягледзячы на ўжо праведзеную калектывізацыю, і натыкалася там — асабліва сярод старэйшых людзей — на насьцярожанасьць. Тут надалей гаварылі на простай мове, а новыя гараджане, якія перамяшчаліся паміж горадам і сьветам сваіх бацькоў, хоць і прыносілі расійскую мову з гораду ў вёску, але са сваякамі ў большасьці сытуацыяў гаварылі на мове свайго дзяцінства. Гэтая гаворка, праўда, у выніку працы савецкіх кадраў і зваротнага ўплыву ўрбанізацыі на сельскую мясцовасьць набірала ўсё больш элемэнтаў расійскай мовы. Пры гэтым за некалькі дзесяцігодзьдзяў зьмянілася таксама простая мова вёсак. У выніку яна наблізілася да формы трасянкі225.
I ўсё роўна ў Гародні нават у 1989 годзе 74,5 % жыхароў адказалі, што гавораць дома на беларускай мове. У 1959 годзе іх было 89,5 %, у 1970-м — 81,4 %, а ў 1979-м — 72,9 %226. Хаця за трыццаць гадоў можна заўважыць скарачэньне гэтых лічбаў, аднак кідаецца ў вочы па-ранейшаму высокая колькасьць грамадзянаў БССР, якія адказалі, што гавораць дома на беларускай мове227. Яўная супярэчнасьць паміж статыстыкай і ня раз канстатаваным досьведам, што ў беларускіх гарадах мова Янкі Купалы ды іншых нацыянальных пісьменьнікаў практычна не ўжываецца, можна патлумачыць наступнаю
225 Інтэрвію з А. Вадзейкай, праведзенае ў Гародні 31 сакавіка 2005 году на польскай мове. Інтэрвію з ананімнымі настаўніцамі, праведзеныя ў Забалаці і Радуні 15 сакавіка 2004 году.
226 Бондарчнк В. Белорусы... С. 32.
227 Праведзены Стывэнам Гацье аналіз перапісу насельніцтва 1970 году дэманструе, з аднаго боку, уплыў мадэрнісцкай тэорыі нацыяналізму ягонага часу — у ёй яшчэ панавала ўяўленьне пра тое, што трэба мабілізаваць масы праз эліты. Гацье за адсутнасьцю іншых эмпірычных крыніцаў інтэрпрэтаваў сытуацыю ў БССР такім чынам, нібыта вынікі перапісу насельніцтва ўяўляюць сабой адлюстраваньне пітодзённасьці. I таму на падставе высокіх лічбаў ён прыйшоў да высновы: «Адчувальнае паляпшэньне пазыцыі беларускай мовы ў гарадах было патэнцыйна пазытыўным разьвіцьцём для беларуската нацыяналізму». Ягоная тэза супярэчыць успрыманьню мігрантаў і савецкай эліты, бо і катэгорыю мовы, і катэгорыю нацыянальнасьці ён разглядае ў якасьці аднавымерных фактараў нацыянальнай ідэнтычнасьці. Гл.: Guthier S. L. The Belorussians: National Iden­tification and Assimilation, 1897-1970. Part 2, 1939-1970 H Soviet Studies. 1977. № 2. P 270-283.
дваістасьцю228: у публічнай прасторы адбывалася адносна плаўнае дапасаваньне да мовы савецкай дзяржавы, якая абяцала адукацьпо, працу і прагрэс229. А ўнутры сям’і мацней захоўвалася сувязь зь вясковым паходжаньнем і мовай вёскі230. Таму вельмі імаверна, што на гаворках беларускай мовы гаварылі ня толькі ў вёсках, але што і ў гарадах ва ўласных чатырох сьценах па-ранейшаму прысутнічала гэтая простая мова, праўда, ужо пад мацнейшым уплывам лякальных формаў трасянкі, чым мова ў вёсках.
На карысьць гэтай тэзы сьведчыць цэлы шэраг аргумэнтаў, якія пацьвярджаюцца перадусім паралельнай сытуацыяй з захаваньнем рэлігійных практык. Гэтак, традыцыі праваслаўя і каталіцызму часткова захаваліся ў вёсках231. Тут магчымасьці аказваць сацыяльны ціск былі меншымі, прынамсі ў дачыненьні людзей старэйшага веку. I тут хрысьціянскія традыцыі ў цэлым былі мацнейшыя, чым сярод гарадзкога насельніцтва. Дый было трохі больш магчымасьцяў употай сьвяткаваць хрысьціянскія сьвяты. Бальшыню гараджанаў, ахрышчаных паміж 1944 і 1991 гадамі, іхныя бацькі патаемна вазілі ў вёску, дзе сьвятар выконваў гэты абрад. Хаця звычай сьвяткаваць Каляды і Вялікдзень выкараняўся савецкімі ўладамі, аднак на захадзе Беларусі некаторыя з гэтых практык былі менш панішчаныя, чым наўсходзе незалежнай з 1991 году краіны232. Патлумачыць гэта можна ў цэлым малым маштабам гвалту, які спатрэбіўся для саветызацыі Заходняй Беларусі пасьля Другой сусьветнай вайны. Шы-
228 Тэарэтычная мадэль тлумачэньня гэтых працэсаў была распрацаваная ў Польшчы ў канцы 1980-х гадоў: Przyszczypkowski К. Funkcje systemow informacyjnych wielkiego miasta wobec migrantow. Poznan, 1991. S. 24-35.
229 Гэтую выснову пацьвярджаюць назіраньні Анджэя Садоўскага, які ў выпадку Беластоку зафіксаваў цалкам аналягічны парадокс: з аднаго боку, вясковыя выхадцы ўспрымаюць горад як сымбаль мэтраполіі, з друтога боку, праз сваю ўласную прысутнасьць яны лічаць яго асяляненым. Гл.: Sadowski A. Bialystok... S. 151.
230 Пры гэтым пры выкарыстаньні мовы прынцыпова праводзілася адрозьненьне паміж грамадзкай і прыватнай прасторамі, праўда, не як простая дыхатамія саветызаванай публічнай прасторы і выключанай зь яе прыватнай сфэры сям’і. Гл. у гэтым пытаньні: Spharen von Offentlichkeit in Gesellschaften sowjetischen Typs. Zwischen parteistaatlicher Selbstinszenierung und kirchlichen Gegenwelten / Hrsg. von G. T. Rittersporn u. a. Frankfurt am Main u. a., 2003. Дадатковыя аргумэнты супраць уяўленьня пра абароненую прыватную сфэру можна знайсьці тут: Stu­der В., Unfried В. «Das Private ist offentlich». Mittel und Formen stalinistischer Identitatsbildung // Historische Anthropologie. 1999. № 7. S. 83-108.
231 Вандарчык падкрэсьлівае зьмяненьне пачынаючы з 1960-х гадоў, якое прывяло да кансалідацыі рэлігійных практык, што зрабілася відавочным толькі ў 1980-х. Гл.: Бондарчнк В. Белорусы... С. 129.
232 Традыцыйная мастацкая культура... С. 25-26, 181-190.
зафрэнічная сытуацыя адмаўленьня і прывязанасьці працягвала трымаць разам горад і вёску. Аднак адчужэньне паміж імі здымалася супольным удзелам у новых савецкіх гарадзкіх традыцыях. Некаторыя звычаі, акрэсьленыя савецкімі этнографамі як беларускія, усё больш выразна практыкаваліся ў сем’ях з 1970-х гадоў233. У якасьці канкрэтнага нрыкладу можна назваць форму пахаваньня234. Пасьля вайны ўсё болып людзей былі пахаваныя на гарадзкіх савецкіх могілках без хрысьціянскіх або юдэйскіх сымбаляў. Нават на каталіцкіх, праваслаўных і юдэйскіх могілках Гародні, якія па-ранейшаму выкарыстоўваліся, пахаваньні вонкава набывалі савецкую форму. Аднак у сям’і і ў прыватнай прасторы захоўваліся звычаі, якія паходзілі зь вёскі, нават без інстытуцыйнай прывязкі да хрысьціянскай царквы236. Тут, у сям’і, па той бок публічнай сфэры савецкага гораду, яны перадаваліся наступным пакаленьням236.
Пры гэтым робіцца зразумела, што калі мы гаворым пра беларускую этнічнасьць, то тут гаворка ідзе пра сфармаваныя хрысьціянствам сямейныя практыкі, якія надалей захоўваліся ў сфэры прыёму ежы, рэлігійных традыцыяў, каляндарных сьвятаў і простай мовы™. Таму наплыў вяскоўцаў у гарады Беларусі — спачатку ў выніку моцнай рэглямэнтацыі міграцыйных плыняў і часовага дамінаваньня моладзі, якая прыехала туды вучыцца — ня трэба ўяўляць сабе як відавочнае асяляньваньне, якое суправаджалася раптоўным зьяўленьнем скаціны на бальконах238. Гаворка ідзе пра масавыя ўцёкі зь вёскі, аднак спробу сялян вырвацца з калгаснага прыгону нельга аднамерна разглядаць як асяляньваньне гораду239. Міграцыя ў публічнай сфэры гораду праяўлялася хутчэй у выглядзе
233 Бондарчнк В. Белорусы... С. 128; Традыцыйная мастацкая культура... С. 269-281.
234 Тамсама. С. 420-455.
235 У выпадку Беластоку Анджэй Садоўскі апісвае гэты працэс як індывідуальны амбівалентны пошук сацыяльных нішаў. Гл.: Sadowski A. Bialystok... S. 172-173.
236 Garcelon M. The Shadow of the Leviathan: Public and Private in Communist and Post-Communist Society II Public and Private in Thought and Practice. Perspectives on a Grand Dichotomy / Ed. by J. Weintraub, K. Kumar. Chicago, 1997. S. 303-322. Гл. да гэтага комплексу пытаньняў таксама больш нядаўнюю працу: Figes О. The Whisperers. Private Life in Stalins Russia. London, 2008.
237 Традыцыйная мастацкая культура... C. 181-190, 201-220.
238 У Гародні да Другой сусьветнай вайны таксама было адносна вялікае пагалоўе скаціны ў межах гораду. Гэтак, у бяднейшых кварталах нармальным лічылася трымаць на задніх дварах сьвіней, курэй і часам нават кароў. Слынныя бальконы, на якіх у 1945 годзе на «вернутых землях» Полыпчы трымалі жывёлу, ня вытрымалі б у Гародні такой нагрузкі проста з прычыны сваёй канструкцыі. Гл.: Чернякевнч А. «Новый Свет» н его окрестностн... С. 21.
239 Sadowski A. Bialystok... S. 141.
адаптацыі, адпаведна, адсутнічала відавочная сялянскасьць, што, прынамсі, забясьпечвала пераемнасьць звыклых формаў паводзін у прыватнай, сямейнай прасторы240. На карысьць гэтай тэзы можна выказаць наступныя аргумэнты: моцны ўплыў вясковага навакольля на аблічча такіх гарадоў, як Гародня, азначаў, што тут яшчэ да саветызацыі гарадзкія ўскраіны не адрозьніваліся ад вёскі, а таксама людзі, нават жывучы ў цэнтры гораду, трымалі жывёлу. Таксама яшчэ да вялікага перамяшчэньня сялян у Гародню прысутнічала зьвязка беларускай этнічнасьці і мовы зь вёскай. Таму наўрад ці можна было б адназначна сьцьвярджаць, што паваенная Гародня была больш асяляненая, чым даваенная. Саветызацыя горадабудаўніцтва, якая суправаджала індыстрыялізацыю, прынесла з сабой сучасныя ўяўленьні пра арганізацыю публічнай прасторы. Асаблівую ролю пры гэтым грала жаданьне падзелу прастораў для працы, жытла і адпачынку. Нават калі гэта рэдка дасягалася на практыцы, гэта прывяло да павелічэньня зялёных насаджэньняў і ў цэлым да азеляненьня цэнтру гораду, якое сёньня часта няправільна інтэрпрэтуецца як асяляньваньне.
Апошні аргумэнт паказвае, наколькі ўвогуле складана канстатаваць руралізацыю ў публічнай прасторы. Спачатку трэба высьветліць, што складае вясковы элемэнт. Гэтыя катэгорыі часта кажуць болей пра ўяўленьне дасьледніка пра вёску, чым пра сытуацыю ў горадзе241. У Гародні, ва ўсялякім выпадку, не назіралася масавай
240 Бондарчнк В. Этннческне ггроцессы... С. 218-240. Тэарэтычная праблема ў гэтай аргумэнтацыі палягае тут у тым, што надалей захоўваюцца азначэньні «вясковы» і «гарадзкі», аднак іх нельга аналізаваць ізалявана ад працэсу саветызацыі. Гэтак, вясковыя выхадцы ды асабліва іхныя дзеці засвоілі практыкі, якія лічылі гарадзкімі. Аднак гэтыя ж практыкі постсавецкая інтэлігенцыя лічыла праявай іхнай вясковасьці. Сюды асабліва адносіцца мясцовы спосаб адзначаньня масавых і вялікіх сямейных сьвятаў: гучна, зь вялікай колькасьцю алькаголю і дэманстрацыяй адзнак матэрыяльнага дабрабыту. Да такіх прыкметаў у Гародні XXI стагодзьдзя пры сьвяткаваньні вясельля адносіцца фінансавая здольнасьць арандаваць прынамсі дзесяць белых лімузынаў «Мэрсэдэс Бэнц». Аналітычна для староньняга чалавека наўрад ці магчыма разьдзяліць саветызацыю, урбанізацыю і захаваньне вясковых практык у публічнай прасторы. Са зразумелых прычынаў практычна адсутнічаюць створаныя самімі выхадцамі зь вёскі пісьмовыя сьведчаньні пераезду ў Гародню, якія давалі б інфармапыю пра зьмяненьне самаўспрыняцьця.