Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
241 Добры прыклад Захар Шыбека прыводзіць для ўрбанізацыі Беларусі: у выпадку беларусаў аўтар гаворыць пра недаўрбанізаваную мэнтальнасьць. Яна вызначаецца наступнымі рысамі: 1) міталягізацыя, схільнасьць да ўтопіяў, у тым ліку да ўтопіяў сацыялістычных, 2) адсутнасьць гістарычнай сьвядомасьці, найперш адносна спадчыны ВКЛ, 3) адсутнасьць духоўнага сувэрэнітэту (цьвёрдай і акрэсьленай еамаідэнтыфікацыі зь беларускім народам і яго культурай), 4) імкненьне да самаізаляцыі, 5) адсутнасьць нацыянальнай сьвядомасьці, 6) апалітычнасьць,
жывёлагадоўлі або стыхійнага ўзьвядзеньня «самабудаў» у рысе гораду. Таксама не назіралася адкрытага пераносу вясковых звычаяў у публічную прастору гарадоў. Тлумачыць адсутнасьць гарадзкой атмасфэры ў той форме, у якой яна канцэптуалізуецца ў Заходняй Эўропе, як прыкмету руралізацыі таксама нельга, бо складана вызначыць гістарычны момант для параўнаньня. Хаця да Другой сусьветнай вайны ў Гародні былі школы і бальніцы з рознай палітычнай, эканамічнай і канфэсійнай прыналежнасьцю, аднак колькасьць і памер ВНУ, хлебазаводаў і паліклінік у 1990-х гадах нашмат перавышала стан у 1939 або 1944 годзе. Параўнаньне непазьбежна прыводзіць да скажэньня. Недастатковую дыфэрэнцыяцыю або малую шчыльнасьць ні ў даваенным горадзе, ні ў савецкім нельга лічыць прыкметай адсутнасьці гарадзкой атмасфэры242. Хутчэй гаворка ідзе пра розныя формы дыфэрэнцыяцыі і шчыльнасьці.
Як у выпадку транснацыянальных міграцыйных рухаў са зьменаю пакаленьняў у Гародні прынцыпова зьмянілася і сытуацыя243. Акурат другое пакаленьне, якое цягам 1970-х і 1980-х разьвіталася зь вясковай спадчынай і вырасла ў новаствораным этасе савецкай супольнасьці, практычна адасобілася ад свайго вясковага паходжаньня244.
7) сэрвілізм, 8) ганарлівасьць (пыха), 9) зайздрасьць (халуйства). У далейшым Шыбека тлумачыць гэтыя рысы маскоўскімі ўплывамі і татара-мангольскім ярмом («[Маскоўская]дзяржава была дэспатычная, бо фармавалася пад татара-мангольскім ярмом») і разглядае як наступства выбару шляху разьвіцьця, «характэрнага ня толькі для Расіі, але і для іншых краінаў Азіі». Гэты пералік можна разглядаць як адлюстраваньне ўнутранага вобразу палітычнага ворага, які мае адну мэту — патлумачыць, чаму Беларусь сёньня ня ёсьць нацыянальнай дзяржавай у клясычным сэнсе. Пры гэтым Шыбека праектуе ў пары паняткаў «вясковасьць» і «саветызацыя» тое, што ў сучаснасьці лічыць палітычна заганным. Гл.: Шыбека 3. Гарадская цывілізацыя... С. 294-302.
242 Для сучасных пошукаў беларускімі нацыяналістамі ўласных лініяў традыцыі цягам савецкага пэрыяду важную ролю адыгрывае супярэчнасьць паміж адносна безгвалтоўным або ў значнай ступені добраахвотным прыстасаваньнем масаў да дамінантнай савецкай гарадзкой культуры, якую прынесьлі ў Гародню перадусім савецкія кадры, — супярэчнасьць паміж гэтым прыстасаваньнем і яшчэ працяглымі моцнымі сувязямі з навакольнымі вёскамі ды пастуляванай тэзай, што саветызацыя была выключна таталітарным актам, які можна патлумачыць толькі лёгікаю фізычнага прымусу і эканамічнага ціску.
^Экономнка соцнальной сферы крупного города: Опыт, проблемы, перспектнвы. Тезнсы докладов научно-практнческой конференцнн Ц Редкол.: Н.А. Бебель [н др.]. Мннск, 1989; Pol'skij S. A. Geographische und demographische Aspekte der Urbanisierung in der Belorussischen SSR // Petermanns Geographische Mitteilungen. 1991. Ks 135. S. 187-193.
244 Толькі ў адносна нешматлікіх выпадках людзі, народжаныя ў Беларусі ў канцы 1980-х гадоў, натхнёныя новым этапам адукацыі, сьвядома адпраўляліся на пошукі сьлядоў, каб захаваць сувязь са сьветам продкаў. Зь іншага боку, апісаныя
У гэтым працэсе такія атрыбуты польскай і беларускай этнічнасьці, як мова і рэлігія, нярэдка больш не перадаваліся дзецям ад бацькоў. У выніку ў наступных пакаленьняў яшчэ больш узмацнялася публічнае адмаўленьне ад сямейнага радаводу.
3.2.5	Інстытуты і рухальныя сілы ўрбанізацыі ў БССР
Савецкая сыстэма ня толькі рэпрэсавала эліты беларусаў як тытульнай нацыі, яна адначасова стварыла структуры для сацыяльнага пад’ёму новых элітаў. Гэтая сыстэма сама актыўна спрыяла аддаленьню выхадцаў зь вёскі ад сялянскіх практык і адначасова стварала новыя гарадзкія прасторы, у якіх засвойваліся новыя практыкі245. Дзіцячыя садкі, школы, рэкрэацыйныя аб’екты і дамы культуры былі ў ёй сацыяльнымі прасторамі, якія дазвалялі пашыраць здабыткі спадчыны^. У выніку ўжо пры савецкай уладзе разьвіваліся новыя культурныя практыкі, якія дазвалялі ўвесьці разнастайныя новыя кампанэнты ў канон культурных традыцыяў, сфармаваных у вёсцы247. Тут маюцца на ўвазе інстытуты, якія стваралі дапушчальныя для савецкай сыстэмы рамкі, у якіх амбітныя і інтэлектуальна адораныя актывісты маглі назапасіць культурны капітал, які яны самі разумелі як беларускі і які, аднак, выходзіў за межы падтрыманьня фальклёрнай канцэпцыі тытульнай нацыі.™.
3 гэтага вынікала маштабная адукацыйная база, якая сягала ад агульнаадукацыйных школаў да гарадзкіх ВНУ. У 1951 годзе быў сьпешна заснаваны Інстытут сельскай гаспадаркі249. У 1958 годзе сакратар абкаму адправіў у ЦК у Менску просьбу тэрмінова заснаваць Мэдыцынскі інстытут250. 3 1978 году на базе Гарадзенскага
працэсы цягнуцца да канца 1990-х гадоў, калі з адыходам з жыцьця пакаленьня народжаных да Другой сусьветнай вайны часта цалкам абрывалася сувязь зь вёскай. 3 абрывам гэтай сувязі выміралі перадусім драбнейшыя вёскі, не далучаныя да постсавецкай інфраструктуры, пра што ў пачатку XXI стагодзьдзя сьведчаць шматлікія пустыя і ўсё больш заняпалыя хаты ў Гарадзенскай вобласьці.
246 Vakar N. R Belorussia: the Making of a Nation: a Case Study. Cambridge, 1956.
246 Цітоў B. C. Этнаграфічная спадчына ... C. 3-4.
247 Да пытаньня, як дакладна яны ўводзіліся і наколькі гэта магло суправаджацца гвалтам з боку саміх савецкіх органаў, гл.: Szumski J. Sowietyzacja...; ІПумскі Я. Саветызацыя...
248 Такое разуменьне прагрэсу ўжывалася ў позьніх савецкіх працах для доказу таго, што беларускі народ, нягледзячы на слабую пашыранасьць беларускай мовы, перажывае працэс культурнага разьвіцьця. Гл., напрыклад: Касперовнч Г. Л. Мнграцня населення в города н этннческне процессы. На матерналах нсследовання городского населення БССР. Мннск, 1985.
249 ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 23, спр. 1, арк. 19-20.
250 Тамсама. Воп. 41, спр. 7, арк. 56-57.
пэдагагічнага інстытуту быў заснаваны Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт251. Ён быў названы ў гонар Янкі Купалы — пісьменьніка, залучанага ў савецкі канон беларускай культуры. Хоць Янка Купала пры жыцьці ня меў з Гародняй нічога супольнага, ён зрабіўся хросным бацькам беларускай савецкай высокай культуры ў горадзе над Нёманам252. Нават калі веды там фармуляваліся паводле савецкіх шаблёнаў, а прыярытэт надаваўся не беларускім асаблівасьцям, а дасягненьням савецкай індустрыялізацыі, адукацыя, атрыманая ў гэтых ВНУ, давала ключавы інструмэнт, які дазваляў дапытлівым людзям скласьці сваё меркаваньне пра гісторыю Беларусі, рэгіёну і гораду, а таксама пра сёньняшні стан моваў і меншасьцяў263. У кожным ВНУ былі гісторыкі, якія апрацоўвалі крыніцы і маглі ўпісваць іх у сваю гісторыю гарадоў, рабочага руху, капіталізму і фэадалізму, нават калі спачатку і ня ставілі пад пытаньне афіцыйную карціну сьвету. Лінгвісты маглі скласьці дакладнае ўяўленьне пра становішча беларускай мовы, а таксама пра разнастайныя формы трасянкавага маўленьня. Літаратуразнаўцы займаліся шырокім спэктрам літаратурных формаў, якія апэлявалі ня толькі да вёскі як прасторы беларушчыны. Беларусазнаўчыя катэдры належалі да нешматлікіх месцаў, дзе нармаваная форма беларускай мовы была звычайнай мовай камунікацыі. Да іх нават у ВНУ належалі толькі пэўныя спэцыялізацыі — гэтак, пасьлядоўна гаварылі па-беларуску амаль выключна на катэдрах беларускай літаратуры і мовы. На шматлікіх катэдрах гісторыі, наадварот, доўгі час панавала расійская мова254.
Іншай катэгорыяй месцаў патэнцыйнага самаўсьведамленьня па-за межамі афіцыйных інтэрпрэтацыяў былі музэі. На першы погляд ім было даручана пашыраць савецкія канцэпты і зьместы, а экспазыцыі выкарыстоўвалі перадусім цэнтральны наратыў сацыялістычнага прагрэсу. Аднак навуковыя супрацоўнікі, архівісты, архітэктары і мастакі, якія працавалі ў гарадзкіх музэях, былі адчувальнымі да іншых праектаў беларускасьці апроч фальклёрнага — дзякуючы скарбам, якія яны падабралі, і відавочным гістарычным
251 Габрусевіч С. А., Крэнь I. П. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт...
252 Пры гэтым ужо ў 1947 годзе выкладчык тагачаснага пэдагагічнага інстытуту сьцьвярджаў, што ў інстытуце няма нічога беларускага, апроч шыльды. Гл.: Szumski J. Sowietyzacja... S. 260; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 225.
263 Нацыянальна-дэмаграфічныя працэсы на Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў / Пад рэдакцыяй A. А. Кавалені, В. Ф. Касовіча. Мінск, 1998.
254 Інтэрвію з А. Пяткевічам, праведзенае ў Гародні 11 красавіка 2006 году на беларускай мове.
наслаеньням у Гародні265. Музэй гісторыі атэізму і рэлігіі, разьмешчаны спачатку ў былым жаночым кляштары базыльянак, а пасьля ў палацы Храптовічаў, мусіў спалучыць нарабаваныя з цэркваў прадметы з кантэкстам антырэлігійных кампаніяў, якія вяліся да 1980-х гадоў. Тым ня менш, і ён засяродзіў шэраг супрацоўнікаў, якія разглядалі музэй і яго экспанаты як крыніцу таго самага культурнага капіталу256. Аднак гэта ня значыла, што гэтыя супрацоўнікі былі дысыдэнтамі, якія любой цаной гаварылі б па-беларуску — у вялікай частцы адукацыйных і культурных устаноў яшчэ на пачатку 1980-х у якасьці размоўнай дамінавала расійская мова. Калі там і гаварылі па-беларуску, гэта быў выбар асобных людзей, і начальства гэта трывала, бо як-ніяк гэта была мова тытульнай нацыі БССР257.
Аляксей Пяткевіч апублікаваў у 2000 годзе даведнік пад назваю «Людзі культуры з Гродзеншчыны»258. Там можна знайсьці нарысы жыцьцёвых этапаў усіх рэлевантных для вобласьці (з пункту гледжаньня аўтара-ўкладальніка) навукоўцаў, выкладчыкаў, архітэктараў, музыкаў, сьпевакоў, актораў, мастакоў, калекцыянэраў, бібліятэкараў і музэйных работнікаў. Значэньне гэтага пераліку адкрываецца ня зь першага погляду. Сьпіс з болып як 400 асобаў выразна адлюстроўвае вынікі мадэрнізацыі. Нягледзячы на ваенныя страты Гародня застаецца цэнтрам рэгіёну, яна мае высокую канцэнтрацыю дзеячоў з разнастайным этнічным, сацыяльным і прафэсійным паходжаньнем, з разнастайнай ідэнтычнасьцю і пазыцыяй. Хаця такія гістарычныя фігуры, як краязнавец Юзаф Ядкоўскі, пісьменьніца Эліза Ажэшка або філёляг Яўхім Карскі, і займаюць у даведніку важнае месца, аднак большасьць артыкулаў прысьвечаная сучасьнікам, якія маглі і моіуць займацца сваёй разумовай працай толькі дзякуючы апісанаму працэсу мадэрнізацыі на Гарадзеншчыне269. Шмат хто зь іх актыўна праводзіць вывучэнь-