Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
301ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 28, арк. 1.
302 Тамсама. Спр. 3.
працоўных калектываў, студэнтаў і школьнікаў, якіх у рамках навучаньня і працы завялі ў Стары замак. Невялікая колькасьць запісаў паходзіць ад індывідуальных наведнікаў. У 1945 годзе гаворка ішла пра старую гасьцявую кнігу даваеннага музэю, на якой яшчэ можна было разгледзець залатыя літары надпісу «Muzeum w Grodnie». 3 кнігі вынялі запоўненыя па-польску аркушы, аднак функцыя захавалася. Выкарыстаньне гэтага тому сьведчыць пра функцыянальную пераемнасьць паміж польскай і савецкай установамі. Запісы паказваюць, што наведнікі ўжо цалкам асвоілі савецкія рытуалы. Калектыўныя запісы сфармуляваныя ў духу ўдзячнасьці і ўсхваленьня. Музэй і ў першую чаргу яго супрацоўнікі атрымліваюць у гэтых запісах узьнёслую пахвалу, у іх адзначаюцца асобныя часткі экспазыцыі. Праўда, нават аўтары афіцыйных запісаў ад групаў з савецкіх устаноў у канцы сваіх нататак або паміж радкамі дазвалялі сабе рэзкую крытыку пабачанага. Шмат якія наведнікі пісалі пра нястачу гістарычных экспанатаў, маючы на ўвазе артэфакты, якія даводзілі б гістарычнасьць экспазыцыі. Запіс у студзені 1949 году гучаў наступным чынам:
Мы, студэнты першага курсу Гарадзенскага настаўніцкага інстытуту, і мы ўзялі ўдзел у выставе пра сацыялістычнае будаўніцтва і ў экскурсіі ў ваенным аддзяленьні і палічылі іх цікавымі. У нас засталіся добрыя ўражаньні. Нашае пажаданьне: супрацоўнікі музэю мусяць сур’ёзна старацца вышукваць экспанаты як з нашай вобласьці, так і з усёй рэспублікі. Сюды адносяцца экспанаты, якія перадаюць жыцьцё беларускіх сялян у заходніх абласьцях пад уладай польскіх паноў. У аддзеле, прысьвечаным будаўніцтву, таксама мусіць быць добра перададзенае акурат жыцьцё на захадзе краіны. Апроч гэтага мы хацелі б, каб супрацоўнікі як мага хутчэй адкрылі гістарычнае аддзяленьне музэю, бо студэнты асабліва цікавяцца менавіта ім. Мы хочам даведацца пра гісторыю замку, гісторыю Гародні, гісторыю Замкавай гары і ўсе тыя гістарычныя сьведчаньні, знойдзеныя на ёйжз.
Тут з аднаго боку крытыкуецца, што выстава зусім не адлюстроўвае становішча ў новьіх заходніх абласьцях БССР. 3 другога боку, не стае гісторыі ўвогуле. Хаця крытыка ўжо падхоплівае савецкія інтанацыі (напрыклад, наратыў пра польскі прыгнёт), самі наведнікі, здаецца, атрымалі ад выставы вельмі дакладнае адчуваньне агістарычнасьці. Пра тое, што гэта не было выняткам, сьведчыць падхопліваньне гэтай крытыкі на наступных старонках. Запіс
303 У арыгінале на расійскай мове. Гл.: ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 25, арк. 1.
бяз подпісу гучыць болып просталінейна і зьвяртае ўвагу на адсутнасьць польскіх згадак у
замку польскага караля: наведваньне выставы вельмі спадабалася. Але мы хочам прапанаваць, каб у гэтым музэі таксама былі паказаныя помнікі мінулага польскіх каралёў. Ужо сама назва музэю — гістарычна-археалягічны — гаворыць на карысьць гэтага^.
Празь некалькі тыдняў гэтыя крытычныя заўвагі паўтарыліся падчас экскурсіі для працоўных:
Мы, работнікі абутковай фабрыкі № 1, каведалі гістарычны музэй і праслухалі даклад A. В. Рытушчавай, якая добра і падрабязна расказала нам пра гістарычнае мінулае. Мы дзякуем за гэта і жадаем толькі, каб можна было пабачыць больш гістарычных прадметаўж.
Прадстаўнік групы Ленінградзкага політэхнічнага інстытуту падчас візыту на берагі Нёману выказаўся яшчэ больш выразна:
Ваш музэй называецца гістарычна-археалягічны. Гісторыя Беларусі і Гародні пачалася, наколькі мне вядома, у VIII стагодзьдзі, а тут паказаныя толькі мінулыя дзесяць гадоў. Археалягічныяработы былі праведзеныя, але іх вынікі, здаецца, згубіліся ў вашых архівах, хаця вам ужо ўказвалі на гэта ў першых запісах. Мне хацелася б, каб вы ня надта скажалі гісторыю ВССР, пачынаючы яе з уральскіх заводаў, а замест гэтага паказвалі сапраўдную гісторыю, з адпаведным храналягічным падзелам у залях, і паказалі б захад Беларусі і яе гарады, і таксама выразна паказалі пэрспэктывы гораду і краіны306.
Такім чынам, нестыкоўкі паміж афіцыйна прынятай гісторыяй СССР і сытуацыяй на месцах былі відавочныя як для мясцовых жыхароў, так і для гасьцей гораду. Яны адчувалі сябе ў праве адпаведна крытыкаваць канцэпцыі экспазыцыяў і іх канкрэтныя дэталі. 3 аднаго боку, з розных запісаў вынікае, што ў пэўных пунктах (напрыклад, аб прыгнёце беларускага народу) савецкія ўзоры ўжо былі засвоеныя або супадалі з уласнымі ўяўленьнямі наведнікаў. Аўтары запісаў былі перакананыя ў тым, што беларуская гісторыя налічвае прынамсі тысячу гадоў. 3 друтога боку, саветызацыя ня
304 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 25, арк. 3 (у арыгінале на расійскай мове).
305 Тамсама. Арк. 5 (у арыгінале на расійскай мове).
306 Тамсама. Арк. 18.
значыла, што за некалькі гадоў усе жыхары рэгіёну адракуцца ад уласнай памяці, пераняўшы афіцыйныя ўстаноўкі. Рамкамі для выказанай у гасьцявой кнізе крытыкі былі арганізаваныя экскурсіі, г. зн. інтэграцыя музэю ў дыдактычныя пляны для школаў, ВНУ і прадпрыемстваў. Гэтыя рамкі былі моцна рэглямэнтаваныя, аднак давалі абмежаваную прастору для крытыкі. Гэтак, на апісаных старонках ніхто не выказваў прынцыповай крытыкі ў дачыненьні савецкай дзяржавы. Замест гэтага прадметна выказваліся аргумэнты з адсылкай да ўласнага гарызонту досьведу. Гэты гарызонт быў сфармаваны пад уплывам успамінаў пра польскае мінулае, ведаў пра археалягічныя знаходкі і ўяўленьня пра гісторыю Беларусі да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
3.3.2 Археалягічнае вывучэньне старажытнарускага гораду як акт легітымацыі
Патрэба ў легітымацыі савецкага панаваньня праз прывязку да мясцовых рэаліяў прызнавалася як у музэі, так і ў партыйных органах307. Таму высокі прыярытэт меў працяг пачатых яшчэ Юзафам Ядкоўскім ў 1930-х гадах раскопак вакол Барысаглебскай царквы (Каложы) і ў двары Старога замку. Каб правесьці клясыфікацыю знаходак з ХІ-ХІІІ стагодзьдзяў з раньняй гісторыі Русі, адмыслова з Масквы прыехаў калектыў вядучых савецкіх археолягаў. Яшчэ да вайны было вядома, што падмуркі названых згодна зь іх разьмяшчэньнем Ніжняй і Верхняй царквы належаць да помнікаў Сярэднявечча. Але іх дакладнае і навукова абгрунтаванае ўпісваньне ў расійскі або беларускі кантэкст было яшчэ наперадзе.
Праца Мікалая Вароніна пад назваю «Старажытнае Гродна» адлюстроўвала рэлевантную для прапагандыстаў праблему адназначнай клясыфікацыі мясцовай старажытнай гісторыі. Варонін намагаўся навукова давесьці, што Гародня была заснаваная як рускі горад308. Ягоная аргумэнтацыя грунтавалася на распачатых у 1930-х гадах і скончаных у 1949 годзе раскопках і ўтрымлівала такі пэдантычны ды надзвьгчай крытычны іх аналіз, што можна безь перабольшваньня сьцьвярджаць, што гэта ўвогуле была першая навуковая манаграфія, прысьвечаная гісторыі Гародні309. Тым больш важна было паказаць, што нявызначана вялікая частка магчымых знаходак была страчаная праз дылетантызм Ядкоўскага, бо ён адно
307 ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 37, арк. 2-4.
308 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно. Москва, 1954. С. 54, 149, 196-197.
309 Гэта ня значыць, што ягоныя высновы не разглядаліся крытычна. Гл.: Гардзееў Ю. Да пытання аб планіроўцы Гародні ў другой палове XIII пачатку XV ст. // Гістарычны альманах. 1998. № 1. С. 15-30.
выкапаў вялікую яму310. Ядкоўскі не фіксаваў асобных культурных слаёў нават паводле тагачасных археалягічных стандартаў, адпаведна, немагчыма было вызначыць месца кожнай асобнай знаходкі. Таму шмат якія знаходкі былі для Вароніна бескарыснымі. Ён прызнаваў цесную сувязь замчышча з цэнтрам Русі ў Кіеве і з такімі гарадамі, як Полацак і Ноўгарад. У гэтым перакананьні яго ўмацоўвала перадусім архітэктура Ніжняй царквы і Каложы. Апірышчам таксама служылі рэшткі асобных драўляных будынкаў і шматлікія рэшткі керамікі, працоўных інструмэнтаў, паляўнічых рэчаў і ўпрыгажэньняў311. Гэтак, рамесьнікі прыбывалі ў Гародню проста з Полацку і неўзабаве ўжывалі тут новыя тэхнікі. Варонін падкрэсьлівае, што якасьць аздабленьня была яшчэ не такой высокай, як у паўднёвых цэнтрах Русі. Тым ня менш, у Гародні быў дасягнуты высокі ўзровень. Ен апісвае гарадзкую культуру Гародні як лятэнтна правінцыйную ў нэўтральным сэнсе, аднак падкрэсьлівае яе адметнасьці312. На ягоную думку, на падставе аздабленьня цэркваў каляровымі каменнымі ўстаўкамі можна гаварыць пра гарадзенскую школу — меркаваньне, якое замацавалася ў дасьледаваньнях беларускіх навукоўцаў313.
Хаця Варонін пасьлядоўна спрабуе давесьці тэзу пра старажытнарускі горад, зь ягоных высноваў можна зразумець таксама, у якім няўстойлівым балянсе сілаў было замчыіпча. Гэтак, з самага пачатку гаворка ішла пра фарпост на памежжы, за якое вялася барацьба. Горад быў аточаны яцьвягамі ды іншымі балцкімі плямёнамі. Суадносіны сілаў паміж кіеўскімі, валынскімі, польскімі і літоўскімі князямі ў XII і XIII стагодзьдзях увесь час мяняліся. Пасьля мангольскай заваёвы Русі гэтыя суадносіны зьмяніліся на карысьць літоўскіх князёў, якія да XV стагодзьдзя рэгулярна абаранялі замак ад нападаў Нямецкага ордэну, часам губляючы над ім кантроль і адбіваючы яго назад. На першым этапе, паводле Вароніна, існавала Гарадзенскае княства, якое выконвала функцьпо фарпосту на вонкавых рубяжах Кіеўскай Русі. На другім этапе рускія культурныя ўплывы захоўваліся ў архітэктуры, рамястве і звьгчаях. Таму нельга казаць пра культурны заняпад314. У часы рэгулярных спусташэнь-
310 Воронян Н. Н. Древнее Гродво... С. 29.
311 Тамсама. С. 16-148.
312Тамсама. С. 202.
313 Раппопорт П. А. Зодчество Древней Русн. Ленннград, 1986.
314 Кідаецца ў вочы, што Варонін менш акцэнтуе іншыя, празаходнія рэфэрэнцыі, напрыклад, наданьне Гародні Магдэбурскага права ў 1391 годзе. У інтэрпрэтацыі Юрыя Гардзеева, створанай праз 50 гадоў, выразьней адзначаюцца імпульсы, якія зыходзілі з рынкавай плошчы і рамесных паселішчаў па той бок замку.
няў магло паўстаць менш трывалых сьведчаньняў, і закладзеныя Русьсю асновы дапамаглі літоўскім князям абараніць замак ад нападаў Нямецкага ордэну. Гэтак, хуткае ажыўленьне пад уладай Вітаўта Варонін тлумачыць рускім мінулым Гародні815.
Праз сваю асноўную мэту праца Вароніна, натуральна, мае пэўную аднабаковасьць. Хоць яна і паказвае, у чым Гародня была часткай Русі, аднак наўрад ці робіць зразумелым, што значыла ў XII стагодзьдзі быць горадам на самай крайняй пэрыфэрыі імпэрыі, якая расьцягнулася на тысячы кілямэтраў. Яна наўрад ці мела выгляд імпэрыяў XIX стагодзьдзя або сучаснай нацыянальнай дзяржавы. Уяўленьне пра дакладныя вонкавыя рубяжы пераносіцца пры гэтым з мадэрнасьці ў археалягічна пацьверджаную старажытнасьць. Гэтая праекцыя не дае адказу на пытаньне, што ж на такой адлегласьці ад цэнтру Русі праз восем стагодзьдзяў усё яшчэ так адназначна здаецца рускім. Гэта тлумачыцца перадусім тым, што ў значнай ступені ігнаруюцца культурныя прывязкі да іншых сілаў у рэгіёне. Але паўната матэрыялу і грунтоўнасьць аргумэнтацыі забясьпечваюць дастатковы аб’ём доказнай базы, каб адкрыта прапагандаваць тэзу пра старажытнарускае паходжаньне Гародні, пра што сьведчаць матэрыялы аб раскопках і пазьнейшая рэцэнзія на кнігу пад загалоўкам «Гродна — старажытны рускі горад» у «Гродзенскай праўдзе»316.