Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Вынікі раскопак, праведзеных галоўным чынам у 1949 годзе, былі апублікаваныя толькі ў 1954-м у маскоўскай дасьледчай сэрыі пра археалёгію найважнейшых старажытнарускіх гарадоў317. Таму спачатку значэньне меў толькі той факт, што ўвогуле захаваліся рэшткі з таго часу, калі замак у Горадні, згодна з шэрагам летапісаў, адносна адназначна належаў да пэрыфэрыі Кіеўскай Русі318. 3 гэтай прычыны ў Менску яго пачалі лічыць значным помнікам беларускай культуры319. Яшчэ ў 1939 годзе партыя вынеслаў гэтым
Апроч таго, ён мацней акцэнтуе літоўскія аспэкты ў аналізе разьвіцьця гораду ў Сярэднявеччы. Гл.: Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня. Гродна Уроцлаў, 2008. С. 9-11, 207-213, 238-243.
315Вороннн Н.Н. Древнее Гродно... С. 199-202.
316 У арыгінале на расійскай мове: Алексеев Л. О чем рассказывает замковая гора? II Гродненская правда. 1949. 9 февраля. С. 3; Тарасенко В. Гродно — древннй русскнй город // Гродненская правда. 1956. 25 нюля. С. 4.
317 Вороннн Н.Н. Древнее Гродно...
318Гостев А. П., Швед В. В. Кронон. Летопнсь города на Немане (1116-1990). Гродно, 1993; Трусаў А. Гродзенская архітэктурная школа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3 / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. Мінск, 1996. С. 124.
319ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 1, арк. 2.
пытаньні савецкае салямонава рашэньне: «Горад Гродна згодна зусімі геаграфічнымі і гістарычнымі зьвесткамі можна назваць горадам беларускага народу, які вырас і разьвіўся дзякуючы дапамозе вялікага рускага народу»зж. Гэтае ўяўленьне пра вялікага брата пасьля 1944 году яшчэ больш узмацняла патрыярхальнае бачаньне мінулага. Гэтак, у 1946 годзе наведнікі са сталіцы СССР запісалі ў гасьцявой кнізе музэю:
Брыгада маладых маскоўскіх пісьменьнікаў наведала музэй і зьяжджае зь цёплым пачуцьцём гонару за свой народ, які стагодзьдзямі адважна абараняў незалежнасьць і старажытную культуру ад чужаземных нападаў. Мы выражаем нашу глыбокую ўдзячнасьць таварышу Разэнталь, якая з такою любоўю расказала нам пра помнікі мінулага. Мы жадаем ёй, дарагой таварышцы, пасьпяховай працы, і разам з вамі спадзяемся на хуткае аднаўленьне музэю. Жыве наш вялікі рускі народ'™
У савецкім кантэксьце тэза пра адзінства рускага народу была мадыфікаваная такім чынам, што ўстаноўка пра блізкае сваяцтва велікаросаў і беларусаў пашыралася акурат да заходняй мяжы Савецкага Саюзу322. У адным з выставачных плянаў гаварылася наступнае: «Кіеўская дзяржава была калыскай велікарускага, украінскага і беларускага народаў»323. Гэтая канцэпцыя прадугледжвала, што ўсё, што культурна акрэсьлівалася як беларускае, было часткай вялікага этнічнага адзінства, якое лічылася рускім324. Таму, у прынцыпе, ва ўспрыманьні сучасьнікаў не ўзьнікала ніякай супярэчнасьці, калі Гародня называлася рускім горадам. У працытаванай фразе «Няхай жыве наш вялікі рускі народ!» адрозьненьне паміж велікаросамі
320 У арыгінале на расійскай мове: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 50, спр. 7, арк. 5-7.
321У арыгінале на расійскай мове: ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 3, арк. 40.
322 Райнэр Лінднэр паказвае, што пасьля вайны гэтае ўяўленьне склалася пры стварэньні савецкага канону беларускай гісторыі. Гл.: Lindner R. Historiker... S. 362­363; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 361-363.
323 Тым самьгм савецкае і нямецкае разуменьне гісторыі былі зусім не такія далёкія адно ад аднаго — нават калі іх інтэнцыі былі ўзаемна супрацьлеглымі. Плянуючы агрэсію на СССР, нямецкі бок падкрэсьліваў самастойнасьць трох народаў, каб прадказаць хуткі распад Савецкага Саюзу. Савецкая ж вэрсія падкрэсьлівала самастойнасьць гэтых трох народаў, каб атрымаць легітымацыю сканструяванага ў выглядзе фэдэрацыі Савецкага Саюзу. Абодва рэжымы пасьлядоўна ўспрымалі ў нацыянальных катэгорыях артадаксальны падзел на Велікаросію, Маларосію і Беларусь і апісвалі яго ў нацыянальных тэрмінах. Гл.: Quinkert В. Propaganda und Terror in WeiBrussland 1941-1944. Die deutsche «geistige» Kriegsfuhrung gegen Zivilbevolkerung und Partisanen. Paderborn u. a., 2009. S. 68; ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, cnp. 4, арк. 136-140.
324 Lindner R. Historiker... S. 363; Лінднэр P. Гісторыкі i ўлада... C. 363.
і рускімі дваякае. Яно дапускае інтэрпрэтацыю Гародні як супольнай спадчыны Русі, аднак таксама дамінаваньне расійцаў, як велікаросаў даўно называлі ў штодзённай гаворцы326. Вельмі верагодна, што аўтар запісу пісаў без іроніі, і для яго тут не было супярэчнасьці326. 3 маскоўскай пэрспэктывы савецкая інтэрпрэтацыя Беларусі як часткі расійскай гісторыі была відавочнай і пацьвярджалася археалягічнымі знаходкамі Вароніна — акурат таму, што магчыма было давесьці, што яны паўсталі ў сувязі з Кіеўскай Русьсю327. Гэтая інтэрпрэтацыя паказвае таксама, што агульнае ўзмацненьне расійскага нацыяналізму ў канцы эпохі сталінізму праявілася і ў Гародні328.
У 1951 годзе гэты погляд пераняў і сакратар камсамолу разьмешчанага паблізу раённага цэнтру, Ваўкавыску, які заявіў у вельмі падобным тоне:
Мы, камсамольскія работнікі Гарадзенскай вобласьці, падчас нашага наведваньня музэю дзякуючы экскурсіі таварыша Шацмана вельмі шмат даведаліся пра гістарычнае мінулае нашай вобласьці і гераічнае мінулае нашых продкаў. Выстаўленыя ў музэі прадметы маюць вельмі высокую выхаваўчую каштоўнасьць для нашай моладзі. Яны даказваюць сапраўды рускае паходжаньне нашага гораду. Мы, камсамольскія важакі моладзі, будзем спгарацца паказаць моладзі нашай вобласьці вялікае значэньне мінулага ў галіне камуністычнага выхаваньня падрастаючага пакаленьня. Імы мабілізуем моладзь, каб дапамагчы супрацоўнікам у пошуках экспанатаў пра гераічнае мінулае ў барацьбе нашай вобласьці зь нямецкімі захопнікамі329.
326 Ян Шумскі зьвяртае ўваіу на асаблівую ролю расійскага народу цягам Вялікай Айчыннай вайны як асноўнай характарыстыкі савецкай пасьляваеннай ідэалёгіі пры далучэньні заходнебеларускіх абласьцей. Гл.: Szumski J. Sowietyzacja... S. 181; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 148-149.
326 Таксама імаверна, што ён спасылаўся на шьгрэйшае дыскурсіўнае поле ў СССР, у якім этнічны расійскі патрыятызм быў пераплецены з савецкім патрыятызмам. У гэтым пытаньні гл. знакаміты тост Сталіна ў гонар рускага народу: Stalin I. V Werke. 16 Bde. Bd. 15: Mai 1945-Oktober 1952. Dortmund, 1976. S. Ilf.
327 Акурат з узмацненьнем новага савецкага патрыятызму пачалі фармавацца новыя, сфармуляваныя ў нацыянальных тэрмінах дасьледчыя задачы ў гістарыяграфіі. Імпульсы для гэтага сыходзілі з Масквы і даляталі да Менску, а пазьней адчуваліся і на пэрыфэрыі БССР. Гл.: Lindner R. Historiker... S. 364-366; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 364-366.
328 Гэты працэс ува ўсім Савецкім Саюзе апісваецца ў: Brandenberger D. L. National Bolshevism: Stalinist Mass Culture and the Formation of Russian National Identity, 1931-1956. Cambridge, 2002; Timasheff N. S. The Great Retreat. New York, 1946.
329 У арыгінале на расійскай мове: ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 41, арк. 6.
Пры ўказаньні на рускае мінулае рэгіёну цэнтральнае месца, апроч сьцьвярджэньня, што гаворка ідзе пра агульнарускую культурную спадчыну, мелі такія прыметнікі, як родны, старажытны і сапраўдны. Зьвязка сапраўды рускага (рас. йстйнно-русскйй) фармулявала прэтэнзію на аўтэнтычнасьць зьвязкі паміж далёкім мінулым Русі і савецкаю сучаснасьцю. Гэтая зьвязка праяўляецца яшчэ ў ліпені 1944 году ў працытаванай вышэй фармулёўцы гарсавету з нагоды паўторнага вызваленьня нашага роднага гораду. Слова «родны», корань якога «род», у размоўнай мове ўказвае ня толькі на сваяцтва, але мае і інтымнае адценьне. Дзякуючы гэтаму ўдакладненьню закладаецца генэтычная сувязь з часам Кіеўскай Русі і такім чынам адмаўляецца адчуваная ў штодзённым жыцьці адчужанасьць паміж усходам і захадам, а таксама паміж савецкімі і лякальнымі практыкамі даваеннага гораду330. Пры гэтым ня толькі актыўна ўсталёўвалася культурная блізкасьць, але і сьцьвярджалася ідэнтычнасьць рускіх і беларускіх культурных вытокаў. Верагодна, гэтаму спрыяла і лінгвістычнае накладаньне паняткаў велікарускі і рускі. Велікарускі народ у штодзённай гаворцы ўжо даўно ператварыўся ў групу рускіх, якія разумеліся ўжо ня столькі як супольнасьць маларосаў, беларусаў і велікаросаў, колькі хутчэй этнічная аснова расійскай нацыянальнасьці. Як правіла, у савецкай бюракратычнай мове катэгорыя велікарускі з царскіх часоў цалкам ператварылася ў рускі331.
Празь лінгвістычнае атаесамленьне велікаросаў і рускіх урэшце зьнікла сэміятычная мяжа паміж беларускім і рускім. На лякальным узроўні гэта дазволіла інтэрпрэтаваць культурную спадчыну Русі як падставу савецкага панаваньня і пры гэтым падкрэсьліваць асаблівую ролю расійскага народу. Гэтае зьліцьцё бачаньня Гародні
330 Гэтая выснова пацьвярджаецца шырэйшымі працэсамі ў межах СССР: Beh­rends J. С. Die «sowjetische Rus’» und ihre Bruder. Die slawische Idee in Russlands langem 20. Jh. // Osteuropa. Einsam gemeinsam. Die Slawische Idee nach dem Panslawismus. 2009. № 12. S. 95-115.
331 Цікава, што да падобнага зьмяшэньня тэрмінаў прывяло ігнараваньне ў нямецкай мове адрозьненьняў паміж словамі russisch («рускі») і russlandisch («расійскі») ды ідэнтычнае выкарыстаньне слова «русскйй» у адносінах да Русі і да Расіі. Наступствам гэтага ў нямецкамоўнай сфэры ёсьць ужываньне назвы Weiftrussland замест Belarus, а таксама шырока распаўсюджанае ўяўленьне, што сёньняшняя Рэспубліка Беларусь уваходзіць у склад Расіі. Гэта не выпадковасьць і не вынік калектыўнай амнэзіі, а доўгатэрміновае дзеяньне царысцкіх стратэгіяў для запабяганьня стварэньню нацыянальных рухаў на захадзе Расійскай імпэрыі. Больш дакладная гісторыя паняткаў з улікам нямецкіх усходніх дасьледаваньняў і савецкай этнаграфіі магла б тут яшчэ мацней распрацаваць узаемныя ўплывы.
з савецкай расійскай і беларускай пэрспэктывы падкрэсьлівалася праз ужываньне прыналежнага займеньніка «наш»: па-расійску заяўлялася, што гаворка ідзе пра наш родны горад^.
Пацьверджаньне таго, што словы «савецкі», «рускі» і «беларускі» ўжываліся як сынонімы, можна знайсьці ў моўнай практыцы мясцовых органаў. Ва ўпраўленьні культуры летам 1944 году адзначылі:
У Беластоцкай вобласьці праводзяцца Лермантаўскія дні, якія маюць асабліва вялікае значэньне, бо ў панскай Польшчы сілком распаўсюджвалася меркаваньне, што рускі народ ня мае сваёй уласнай літаратуры, свайго мастацтва, сваёй культуры, а бескультурнасьць і дзікасьць рускага народу супрацьпастаўлялася культурным і цывілізаваным палякам. Таму наша задача заключаеццаў тым, каб выкарыстаць Лермантаўскія дні для таго, каб пазнаёміць працоўныя масы заходніх абласьцей БССР з багатай спадчынай рускай рэвалюцыйнай літаратуры і зламаць буржуазна-нацыяналістычнае непрызнаньне рускай культуры^.