Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Другая важная прычына для росту значэньня гэтага міту палягала і палягае ў нястачы іншых лякальных пунктаў суаднясеньня, якія — апроч «старажытнарускай гісторыі» — здаваліся прыдатнымі для савецкага асваеньня рэгіёну. Праўда, тут, як і ў іншых месцах, праводзіліся таксама паралелі з напалеонаўскімі войнамі, напрыклад, праз згадку пра кароткі побыт у Гародні расійскага военачальніка Аляксандра Суворава. Таксама гаварылася пра неаднаразовыя і пераважна безвыніковыя аблогі замку Нямецкім ордэнам. I ўсё ж новым савецкім уладам не ставала простых пунктаў суаднясеньня. Тое, што нягледзячы ні на што існавала пераемнасьць, дэманструе прасторавая «прапіска» савецкіх брацкіх магілаў. Гэтак, на старых праваслаўных могілках ёсьць таксама савецкія вайсковыя пахаваньні. А першыя масавыя пахаваньні былі праведзеныя на краі вайсковых могілак зь Першай сусьветнай вайны, на якіх яшчэ падчас Першай сусьветнай выдзяляліся польская, нямецкая і расійская часткі.
3.3.5	Савецкія наратывы на расійскай і беларускай мовах
Успрыманьне беларускай культуры як лякальнай вэрсіі расійскай тлумачыць, чаму савецкія кадры пасьля 1944 году гаварылі ў Гародні па-расійску. Праблему самастойнай беларускай інтэрпрэтацыі гісторыі ў Гародні можна прасачыць на прыкладзе падрыхтоўкі выставы пра беларускую літаратуру. Яшчэ ў 1949 годзе адказныя за гэта работнікі музэю ня ведалі пра існаваньне любых сьведчаньняў
362Барабаш В. Полякн в антнфаншстской борьбе на террнторнн Беларусн (1941— 1944 гг.). Гродно, 1998. С. 4 і наст.
гісторьгі беларускай літаратуры ў Гародні. He было адпаведных кніг і не ставала спэцыялістаў, якія маглі б распрацаваць такую выставу. Таму для стварэньня канцэпцыі выставы зь Ленінграду ў Гародню быў на тры месяцы прыкамандзіраваны прафэсар Лукаш Бэндэ. Пасьля гэтага ён вьшравіўся ў Вільню ў пошуках экспанатаў, аднак знайпіоў там у гэты час толькі зачыненыя дзьверы і яшчэ не апрацаваныя фонды. Затым былі адпраўленыя запыты на адрас беларускага Саюзу пісьменьнікаў, цэнтральнай бібліятэкі імя Леніна і Акадэміі навук у Менску, у якіх знайшло адлюстраваньне катастрафічнае становішча: як можна зрабіць выставу пра беларускую літаратуру ў Гародні, калі тут не было напісана ніводнай кнігі па-беларуску? Агулам у фондах музэю было толькі 42 тамы пра гісторыю Беларусі, большасьць зь іх — на польскай мове363.
Калі разгледзець архіўныя дакумэнты болып уважліва, то паўстае менш супярэчлівая карціна. У той час як ліставаньне стваральнікаў выставы (напрыклад, з рэдакцыяй «Гродзенскай праўды») і ўнутраная дакумэнтацыя ішла па-беларуску, афіцыйная карэспандэнцыя, справаздачы і пляны выставы напісаныя толькі па-расійску. Гэта значыць, што ў працы музэю новая беларуская гісторыя з самага пачатку афармлялася ў значнай ступені на расійскай мове. Пры гэтым паміж сабой і пры кантактах зь іншымі савецкімі ўстановамі асобныя спэцыялісты гаварылі на літаратурнай беларускай мове, калі ведалі, што іншы бок таксама актыўна валодае беларускай мовай. Гэтая сьпуацыя не зьдзіўляе, калі згадаць, што ва ўнутранай статыстыцы 1948 году толькі палова супрацоўнікаў былі запісаныя як беларусызм. Пасьля зьменаў кіраўніцтва і найму дадатковага пэрсаналу на пачатак 1950-х гадоў у калектыве з 23 чалавек было толькі восем чалавек, у дачыненьні якіх можна лічыць, што беларуская была для іх адной з родных моў366. Нягледзячы на немагчымасьць адназначнай інтэрпрэтацьгі такім чынам зафіксаваных нацыянальных катэгорыяў, яны ўсё ж такі дапамагаюць зразумець, чаму музэй як установа ў значнай ступені функцыянаваў па-расійску368. Пры гэтым яго прадукт, г. зн. выставачныя стэнды, на пачатку 1950-х гадоў заўсёды ствараліся толькі на беларускай мове, так што наведнікі з СССР былі вымушаныя прасіць у гасьцявой кнізе рабіць подпісы і па-расійску367.
363 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 4, арк. 1-136.
364 Тамсама. Спр. 13, арк. 23; спр. 45, арк. 86-88.
366 Тамсама. Спр. 45, арк. 86-88.
366 Гэта пацьвярджае праведзены Райнэрам Лінднэрам аналіз цэнтральных менскіх устаноў: Lindner R. Historiker... S. 272-274; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 272-274.
367 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 45, арк. 18.
Пры гэтым за першыя дзесяць гадоў у гасьцявых кнігах музэю прысутнічаюць толькі два запісы на беларускай мове. Іншыя запісы па-літоўску і нават па-грузінску, а таксама некаторыя запісы па-польску сьведчаць пра тое, што ў той момант не было прымусу выкарыстоўваць толькі расійскую мову. Хутчэй, сытуацыя супадае з назіраньнем у сфэры ўнутранай карэспандэнцыі. У афіцыйнай публічнай прасторы прысутнічаў адносна абавязковы беларускі код, які выконваў функцыю легітымацыі. Аднак яшчэ з пачатку саветызацыі ў 1944 годзе ў Гародні мовай зносінаў у публічных прасторах, падкантрольных партыі, была пераважна расійская. Як яшчэ можна патлумачыць, што толькі два наведнікі — а ў экскурсійных групах мусіла быць нямала беларусаў як з усходу, так і з захаду БССР — пакінулі запіс на сваёй афіцыйна роднай мове, у той час як выставы, якія яны разглядалі, суправаджаліся подпісамі па-беларуску? Гэта ня значыць, што не было і экскурсіяў на афіцыйнай мове тытульнай нацыі. Таксама ня выключана, што тыя супрацоўнікі музэю, якія выконвалі свае функцыі па-беларуску, пачуваліся ўскосна дыскрымінаванымі ўжо толькі таму, што большасьць іхных калегаў не гаварыла па-беларуску. 3 музэйных дакумэнтаў не вынікае, што беларуская мова там мэтаскіравана маргіналізавалася ў зьвязку з рэпрэзэнтацыяй афіцыйнай беларускасьці. Хутчэй выглядае, што прычына была ў новых раскладах пасьля другога прыходу Саветаў, якія надалей узмацнялі расійскую мову ў параўнаньні зь беларускаю. Гародня болып не была горадам, у якім большасьць насельніцтва гаварыла на польскай мове або на ідышы. Падчас Друтой сусьветнай вайны сюды перасялілі сялян з ваколіцаў Віцебску, але пасьля вайны сюды спачатку не пераяжджалі вялікія кантынгенты сялян з ваколіц Гародні. Замест гэтага савецкія функцыянэры прывезьлі з сабой свае структуры, ідэі, практыкі і сваю мову. I гэтая мова — нягледзячы на долю беларускіх кадраў з усходу БССР, з прычыны і без таго цэнтральнай пазыцыі расійскай мовы ў СССР, разнастайнага геаграфічнага паходжаньня іншых савецкіх функцыянэраў і дамінаваньня этнічных расійцаў сярод прыежджых кадраў — з самага пачатку адназначна была расійскай368.
Гэты аргумэнт, аднак, не павінен схаваць тое, што Гародня ў 1940-х па-ранейшаму была шматмоўным горадам. Ня ўсе каталікі зьехалі, прысутнічала, натуральна, і вясковая гаворка. Пакуль палякі яшчэ заставаліся ў горадзе на Нёмане, дамінаваньне расійскай мовы адчувалася менш. Заставалася таксама група даваенных насельнікаў гораду, для якіх расійская мова была чужой і якія
368 Szumski J. Sowietyzacja... S. 131-136; ШумскіЯ. Саветызацыя... С. 110-113.
ў штодзённым жыцьці па-ранейшаму карысталіся сваёй мовай369. Аднак гэтыя ўзаемасувязі наўрад ці можна пацьвердзіць дакумэнтальна, таму трэба толькі зьвярнуць увагу на тое, што ў Гародні пасьля 1944 году (падобна, як паміж 1939 і 1941 гадамі) не магло быць шмат носьбітаў беларускай мовы, якія ня толькі карысталіся сваёй мовай у штодзённым жыцьці, але маглі і вусна, і пісьмова ўжываць літаратурны варыянт беларускай мовы. Гэтая літаратурная мова базавалася, урэшце, на дыялектах, распаўсюджаных далей на паўднёвы усход, і да 1939 году ўкаранялася пераважна савецкімі інстытуцыямі. На гэтай афіцыйнай, унармаванай паводле савецкага стандарту беларускай мове гаварылі, апроч савецкіх кадраў з усходу БССР, толькі выпускнікі савецкіх школаў і Пэдагагічнага інстытуту, а таксама невялікая колькасьць самавукаў. Але ў выніку ваенных дзеяньняў у момант другога прыходу Саветаў іх магло быць толькі некалькі сотняў370.
Аб тым, што зусім няправільным ёсьць уяўленьне пра суіснаваньне ў сытуацыі пералому некалькіх выразна адсасобленых адна ад адной літаратурных моў і зьвязанае зь ім меркаваньне, што чыстая форма беларускай мовы мусіла зрабіцца вызначальнаю рэальнасьцю для адгэтуль савецка-беларускага гораду, сьведчыць дзіцячы запіс у гасьцявой кнізе музэю ад 1956 году. Гаворка ідзе пра напісаны нязграбнай лацінкай запіс вучаніцы пятай клясы музычнай школы, зроблены на польскай мове з моцнымі расійскімі ўплывамі371. У сытуацыі амаль поўнай адсутнасьці відавочных польскіх адсылак запіс польскаю моваю з савецкім зьместам павінен быў, верагодна, выглядаць як блазнаваньне. Аўтарка пасьля пачала дубляваць запіс па-расійску, але абарвала гэтую спробу.
369 Паколькі паміж польскай мовай і простай мовай вёскі быў і ёсьць кантынуум прамежкавых формаў, моцная прысутнасьць літаратурнай мовы мусіла таксама прывесьці да лятэнтнага прыняцьця пераплеценых зь ёй дыялектаў вёскі, якія самі былі бліжэйшымі да беларускай літаратурнай мовы.
370 Калі больш уважліва разгледзець абодва беларускія запісы ў гасьцявой кнізе музэю, то гэтая гіпотэза пацьвярджаецца. Першы запіс (у ліпені 1945 году) з пункту гледжаньня ўнармаванай мовы падаецца малапісьменным, у ім шмат памылак і русізмаў, здаецца, ён базуецца на палескім дыялекце, у якім галосная «е» часта замяняецца на «і». 3 гэтага можна зрабіць выснову, што запіс зрабіў чалавек, які адносна нядаўна перасяліўся ў Гародню зь вёскі або мястэчка на поўдні рэспублікі і ня меў магчымасьці або жаданьня засвоіць унармаваны варыянт беларускай мовы. Наступны запіс у тым жа годзе больш адпавядае наркамаўцы. Словы пра сацыялістычную радзіму дазваляюць меркаваць, што аўтар паходзіць хутчэй за ўсё з усходу БССР і засвоіў гэты правапіс ды моўныя фігуры ў дзяржаўных адукацыйных установах. Гл.: ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 3, арк. 20.
371У арыгінале на расійскай мове: ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 80, арк. 32а.
Шматлікія русізмы ў тэксьце, які плянаваўся як польскі, сёньня можна інтэрпрэтаваць як знакі нарастаньня русіфікацыі. Але больш пераканаўча іх можна інтэрпрэтаваць як вынік таго, што на той момант школьная адукацыя ў БССР ужо не вялася на польскай мове, і таму дзеці (верагодна, выхаваныя ў шматмоўным атачэньні) спрабавалі пісаць на мове, на якой гаварылі, але апошнімі гадамі больш не пісалі ў школе.
У 1956 годзе было нечым выключным зрабіць запіс у афіцыйнай гасьцявой кнізе музэю па-польску — пра гэта сьведчыць тое, што тая Марыя Маліш зь вёскі Вайневічы пасьля свайго афіцыйнага запісу з савецкімі формуламі падзякі на наступнай старонцы дадала верш, які цалкам выпадаў з ранейшай схемы і паказваў, што яна вырасла ў польскамоўным атачэньні: «Як камень на ўскапанай магіле, пачынае мінаць час. Гэтак людзі, якія ідуць праз музэй, могуць глядзець на нашыя подпісы». Пад гэтым аўтарка намалявала яшчэ дубовы лісток з надпісам «Копіес»372. Пра тое, што гэта было парушэньнем нормы, сьведчыць перакрэсьліваньне тэксту. Зьмест гэтага запісу ня трэба пераацэньваць. Але пра моўную сытуацыю ў горадзе сьведчаць так мала дакумэнтаў, што гаворка ідзе пра важны індыкатар таго, што і ў 1950-х у Гародні гаварылі па-польску, а час ужо забясьпечыў інтэрфэрэнцьпо расійскіх моўных формаў. У вёсках вакол Гародні, за гістарычна-палітычнае выхаваньне якіх адказваў музэй, надалей мусіў быць прадстаўлены шырокі спэктар этнічных ідэнтычнасьцяў, які яшчэ выразна праяўляўся ў горадзе ў выніку перасяленьня ў яго выхадцаў зь вёскі. Сама па сабе дэманстрацыя польскай ідэнтычнасьці ў музэі, у якім палякі атаесамляліся з панамі і тым самым прыгнятальнікамі, ва ўмовах пачатку дэсталінізацыі здаецца асабліва легкадумным крокам, што тлумачыць, чаму акурат дзіця пакінула да той пары гэты адзіны відавочна польскі сьлед.