Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
382 Karpiuk A. List do Michaiia Gorbaczowa, 5 wrzesnia 1987 roku II Gawin T. Zwyci?stwa... S. 54-56.
383 Родная Л. Борец за свободу народа Н Гродненскнй хнмнк. 1978. 23 нюня. № 25.
С. 4.
прасторы. Гэтай дэталі ня трэба пераацэньваць, тым болып што прычыны зьменаў дагэтуль не вядомыя. Аднак гэта сьведчыць пра тое, што пад паверхняй савецкіх мэмарыяльных рытуалаў, перш як выйсьці наяў, прысутнічалі іншыя гіерархіі ды інтэрпрэтацыі. Гэтак, помнік Ажэшцы ў 1980-х зрабіўся месцам сустрэчаў мясцовых хіпі ды іншай альтэрнатыўнай моладзі, якія не без павагі гаварылі пра Жалезную Лэдзі — верагодна, намёк на ейныя пэдантычныя погляды, асабліва наконт выхаваньня каталіцкіх дзяўчат384. 3 чаго вынікала іранічная дыстанцыя і адначасовая павага да гістарычнай фігуры, калі не з ранейшага сутыкненьня зь ёй, якое адбывалася ўнутры савецкіх рамак?
Калі ж разглядаць гарадзкую прастору Гародні як палімпсэст, то на прыкладзе Ажэшкі можна правесьці паралель паміж сьціраньнем, перапісваньнем і выяўленьнем схаваных культурных тэкстаў. У афіцыйнай савецкай карціне яна была іншай асобай, чым у памяці тых, хто выехаў у Польшчу або Ізраіль, аднак праз падачу ейных твораў як сацыяльнага сумленьня гораду адначасова праяўляліся сьляды даваеннага гораду, якія ў іншых выпадках заставаліся па-за сцэнаю. Хаця і пасьля 1944 году афіцыйна кожны пяты гарадзенец быў польскай нацыянальнасьці, аднак важныя даваенныя сувязі ў значнай ступені былі аслабленыя. Сюды належаў культурны ляндшафт каталіцкай шляхты, якая так моцна паўплывала на фармаваньне рэгіёну. Гэтаксама важнай была прысутнасьць вялікай габрэйскай супольнасьці, якая ўжо амаль ня згадвалася. Апроч гэтага, у выніку дэманізацыі Рэчы Паспалітай на афіцыйным узроўні амаль цалкам была прыглушаная шчыльная сувязь паміж польскай і беларускай культурай. Акурат у гэтым разнародным працэсе наслаеньня, сьціраньня і дэшыфраваньня пацьвярджаецца вобраз палімпсэсту. Дынамічная візуалізацыя сьлядоў, якія здаваліся страчанымі, была якраз фэномэнам часоў перабудовы. Помнік Ажэшцы са зьмененым надпісам дэманструе, аднак, што гэты працэс пачаўся не зьнянацку. I да 1985 году лякальныя дзеячы інтэрпрэтавалі глыбокія слаі гісторыі гораду інакш, чым меркавалася зь менскага або маскоўскага гледзішча.
3.3.7	Адкрыцьцё Гзродні як музэйнай прасторы
Характэрным у незаўважным працэсе заціраньня імя Ажэшкі было, па-першае, тое, што гаворка ідзе пра лякальную велічыню, г. зн. нешта, занесенае ў гарадзкую прастору яшчэ раней. I па-другое, сьлед мінулага меў матэрыяльны адпаведнік. Ажэшка існавала ня
384 Інтэрвію з А. Пачобутам, праведзенае ў Гародні 12 красавіка 2005 году на польскай і беларускай мовах.
толькі на паперы або ў думках, але суадносілася зь нейкім артэфактам — паводле азначэньня прадметным і тым самым канкрэтным. На падставе яго існаваньня яму прыпісваецца эфэкт аўры. Гэтая аўра звычайна зводзіцца да музэйнага кантэксту, які сам па сабе прыпісвае простым прадметам мінулага часу глыбейшы сэнс385. Музэй са сваёй сталай экспазыцыяй наўрад ці працаваў на адкрыцьцё новага аспэкту лякальнай гісторыі, таму яго функцыю пры пошуку лякальнымі актарамі сваёй ідэнтычнасьці пераняла сама гарадзкая прастора. Акурат гісторыкі-аматары ўжо даўно пачалі зьбіраць усё, што здавалася старым. Рыса, якая аддзяляла старое, праходзіла ў гэты час з высокай дакладнасьцю па 1944 годзе, яіпчэ раней, у 1939 год, сягала магічная рыса, за якой пачыналася мінулае. Усё ранейшае будзіла цікаўнасьць тых, хто ўсё больш усьведамляў сябе калекцыянэрам і спэцыялізаваўся ў асобных галінах386.
Аляксандар Госьцеў апублікаваў у 1983 годзе ў газэце «Гродненскнй хймнк» артыкул пра рэгіянальную гісторыю, у якім апісваў манэты ў Гародні. У гэтым тэксьце ён з дапамогай, здавалася б, бяскрыўдных знаходак вярнуў успамін пра аспэкты лякальнай гісторыі, якія да той пары ў афіцыйна рэглямэнтаваных прасторах або табуяваліся, або моцна скажаліся ідэалягічна. Ён патлумачыў працоўным камбінату «Азот», не заходзячы ў ідэалягічна выбуханебясьпечныя зоны, чаму ў Гародні можна знайсьці літоўскія манэты з польскімі надпісамі з партрэтам саксонскага князя, і расказаў, нібы між іншым, пра гісторыю Паўночнай вайны387. Тым самым ён на ўласную ініцыятыву, убаку ад прафэсійных савецкіх гісторыкаў з унівэрсітэту і менскай Акадэміі навук, пачаў наноў вынаходзіць беларускую гісторыю гораду388.
Былі і іншыя калекцыянэры, але Госьцеў можа быць добрым прыкладам таго, як захапленьне сваёй малой радзімай і яе мінулым
388 Korff G. Museumsdinge: Deponieren Exponieren. Koln, 2002. S. 140-145.
386 Анджэй Садоўскі ўказвае ў выпадку Веласточчыны на сувязь паміж эпохай адраджэньня і этнізацыяй гісторыі — ягоныя эмпірычныя зьвесткі ў гэтых адносінах можна патлумачыць так, што новыя насельнікі мала цікавіліся гісторыяй іншых групаў мясцовых жыхароў, якая перарвалася з Другой сусьветнай вайной. Гл.: Sadowski A. Bialystok... S. 176.
387 Гостев A. Монеты чеканнлнсь в Гродно Н Гродненскнй хнмнк. 1983. 3 нюня. №11. С. 4.
388 1 ўсё ж такі апроч тонкіх кніжак пра архітэктурную гісторьпо Гародні, якія выйшлі ў Маскве ў 1960 годзе, гісторыя гораду была слаба распрацаваная. Гл.: Кудряшев В. Н. Архнтектура городов...; Гродно. Нсторнческнй очерк... Толькі ў 1989 годзе быў надрукаваны энцыкляпэдычны даведнік, які ўтрымліваў таксама больш аб’ёмны гістарычны нарыс. Гл.: Гродно: энцнклопеднческнй справочннк... I артыкул Госьцева, і кніга Кудрашова, і даведнік выйшлі на расійскай мове.
зрабілася імпульсам для грамадзкай дзейнасьці і момантам фармаваньня ідэнтычнасьці. Народжаны ў Калінінградзе сын расійскага афіцэра Чырвонай арміі насіў імя Аляксандар і спачатку ня меў асабістай сувязі з Гародняй і ваколіцамі. Толькі пераехаўшы ў Гародню ў школьным узросьце, адвучыўшыся пасьля на фізыка і папрацаваўшы інжынэрам-праграмістам на «Азоце» ды ў іншых савецкіх установах, ён пачаў цікавіцца мясцовымі культурнымі традыцыямі. Асаблівую ролю адыграла ягоная жонка Людміла, якая нарадзілася неўзабаве пасьля вайны ў праваслаўнай гарадзенскай сям’і. Яе сваякі называлі сябе беларусамі і вырасьлі тут. Захапленьне Госьцева паступова перайшло на ўсё, што здавалася старадаўнім: пачынаючы зь сярэднявечных цаглінаў са зьнесеных дамоў і рунічных надпісаў на іх, кафляў ад печаў, якія ўжо ня грэлі, пузыркоў з аптэкаў, якія больш не існавалі, і канчаючы кнігамі, гравюрамі, паштоўкамі і газэтамі. Галоўнае, каб гэта было арыгінальным і старадаўнім. Аднак з гэтага захапленьня вырасла нешта болыпае, чым прыватная кунсткамэра. Усёабсяжнае зацікаўленьне гарадзкой гісторыяй вылілася пазьней у падрыхтоўку хронікі, якая ў 1993 годзе выйшла пад назвай «Кронан»389.
У выпадку Госьцева з захапленьня лякальнаю гісторыяй вынікаў позьні, але сьвядомы зварот да лякальнай формы беларускасьці. Ен успамінае: «Аднойчы я зразумеў, што я частка гэтай культуры, што яна зрабілася для мяне такой важнай, што я называю сябе беларусам без усялякіх “калі б” і “але”»390. Гэтае рашэньне суправаджалася сьвядомым ужываньнем беларускай літаратурнай мовы ў штодзённым жыцьці і адпаведна памяншальнай формы свайго імя Алесь замест расійскага эквіваленту Саша. Ягонае рашэньне прьшала на пэрыяд Адраджэньня, як самі дзеячы называлі новае «адкрыцьцё» беларускай нацыі ў канцы 1980-х гадоў. Рашэньне Госьцева даводзіць, што этнічнае беларускае паходжаньне не было абавязковай перадумовай для таго, каб удзельнічаць у руху. Гэта варта ўвагі, бо новая хваля Адраджэньня была моцна прывязана да этнічна арыентаванай канцэпцыі беларускай нацыі, з дапамогай якой яшчэ сто гадоў таму марна спрабавалі абудзіць праваслаўныя масы гэтай мясцовасьці391. I акурат таму такія дзеячы, як Аляксей Карпюк, ясна бачылі, што гаворка ідзе пра сьвядомае рашэньне асобы зрабіцца сьвядомым беларусам^.
389 Гостев A. IL, Швед В. В. Кронон...
390 Інтэрвію з А. Госьцевым, праведзенае ў Гародні 12 сакавіка 2004 году на беларускай мове.
391 Шыбека 3. Нарыс... С. 167-168.
392 Карпюк А. Выбраныя творы... С. 536.
Спачатку прыватны зварот Госьцева да беларушчыны быў хутчэй выняткам, бо было ня так шмат «вар’ятаў», як ягоная жонка, падміргваючы, ахарактарызавала Аляксандра і ягоныя калекцьгі цаглінаў, старых папераў і парцалянавых аскепкаў. Але ў гэтым вынятку палягае ўсё ж нешта ўнівэрсальнае. Горад як фізычная і інтэлектуальная прастора прапаноўваў сучасныя вэрсіі беларускіх ідэнтычнасьцяў, не зьвязаныя выключна са спадчынай вёскі. Гэтыя ідэнтычнасьці дазвалялі зразумець сюжэты з гарадзкога мінулага, зьвязаныя зь літоўскай, польскай і нават габрэйскай гісторыяй, як частку ўласнага гораду. I тут таксама пацьвярджаецца вобраз палімпсэсту. Сьляды нібыта чужога мінулага, адкрытыя спачатку хутчэй вьшадкова, дасьледаваліся Госьцевым ды іншымі энтузіястамі ўсё больш сыстэматычна і не адасоблена, а як частка асяродзьдзя, і таму адзначаліся і захоўваліся.
Апроч гарадзкой ітрасторы быў яшчэ адзін мэдыюм, які меў асаблівы эфэкт аўры, бо ён нібыта перадаваў усё ў маштабе 1:1. Гістарычныя паштоўкі з канца XIX стагодзьдзя выпускаліся і ў Гародні — у адносна вялікай колькасьці. Яны ўсплывалі ў СССР у клюбах па інтарэсах і блышыных рынках. Яны самі лічацца артэфактамі і даюць калекцыянэрам ды проста зацікаўленым магчымасьць засьведчыць гістарычнасьць дамоў, у якіх жылі яны самі або іхныя калегі ды знаёмыя. Праўда, дзякуючы вялікім накладам гэтыя паштоўкі ня мелі вялікай калекцыйнай каштоўнасьці і адлюстроўвалі зболыпага адныя і тыя ж цэнтральныя зрокавыя восі і віды маляўнічых гарадзкіх краявідаў. Аднак на іх можна было распазнаць такія дэталі, як шыльды, лёгкія зьмены архітэктурных формаў і перадусім людзей, што трапілі ў кадар хутчэй выпадкова, зь іхнай вопраткай, капялюшамі, а таксама гужавыя павозкі ды іншы транспарт, які ў Гародні больш не выкарыстоўваўся. I гэта рабіла чорна-белыя, расфарбаваныя ўручную і ўжо пажоўклыя карткі каштоўнымі адбіткамі мінулага393. Нават тым, хто ня меў спэцыяльных ведаў, яны дазвалялі выправіцца на пошук сьлядоў, правесьці параўнаньне і аднавіць з паштоўкай у руках тыя наслаеньні, якія ў гэтай працы апісваюцца як палімпсэст. Колькасьць і якасьць паштовак у колах калекцыянэраў да 1991 году былі сымбалем статусу, бо яны зрабіліся для апошніх увасабленьнем асваеньня мінулага і тым самым як бы фізычнага валоданьня ім394.