Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
406 Государственные архнвы Гродненіцнны. Гродно, 2002.
407 Гл.: Саяішн В. Плоіцадь Леннна. Подземная экскурсня //https://harodnia.com/be/ uczora/pasliavajenny-hrodna/355-ploschad-lenina-podemnaya-ekskursiya.
408 Інтэрвію зь I. Трусавым, праведзенае ў Гародні 23 красавіка 2005 году на расійскай мове.
409 Шызафрэнія пастаўленых адзін перад адным будынкаў вакзалу кідалася б у вочы — у адрозьненьне ад Менску, дзе ў 2000 годзе новы вакзал быў узьведзены акурат побач з пабудаваным яшчэ ў 1946 годзе будынкам у стылі сталінскага ампіру, не закрануўшы апошні. Аднак важнае адрозьненьне палягае ў тым, што менскі будынак адносіцца да помнікаў архітэктуры, і гэты статус — у адрозьненьне ад 1986 году — абараняе яго таксама ад плянаў мадэрнізацыі. Гэтак, будынак менскага вакзалу сёньня працягвае выкарыстоўвацца як касавая заля.
22. Будынак вакзалу ў стылі нэаклясыцызму быў зьнесены ў 1989 годзе нягледзячы на пратэсты, пасьля таго як новы будынак быўузьведзены ў непасрэднай блізкасьці ад старога.
У той жа час шэраг гісторыкаў мастацтва, абаронцаў помнікаў і праектантаў гарадзкой забудовы адстойваў захаваньне гарадзенскага старога гораду. Гэта адбывалася не ў выгладзе акцыяў супраціву або прыватных «разборак», а як далейшая стадыя горадабудаўнічага плянаваньня цэнтру гораду. Абапіраючыся на падобныя праекты ўпрыбалтыйскіх рэспубліках, у 1989 годзе быў прапанаваны плян для аднаўленьня гарадзкога ядра, якое выходзіла далёка за прызнаныя межы захаванай забудовы. Пры пазытыўнай імплемэнтацыі гэты плян мусіў стварыць падставу для ўнясеньня цэнтру Гародні ў сьпіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Юры Кішык вельмі эмацыйна піша ў сваёй у астатнім прафэсійна стрыманай працы пра гісторыю горадабудаўніцтваў Гародні, што гэты плян прадугледжваў ня толькі захаваньне каштоўных з гістарычнага пункту гледжаньня будынкаў і цэлых ансамбляў, але і замену любой асобнай дэталі старога гораду ў выпадку яе разбурэньня. Гэта датычыла таксама шэрагу драўляных дамоў, прыбудоваў і гаражоў ва ўнутраных дварах, таму Кішык ацаніў гэты праект як замах на свабоду плянаваць і ствараць для
гарадзкіх архітэктараў, бо гэта яны ўрэшце мусілі падбаць пра тое, каб забясьпечыць сымбіёз старога і новага. Ягонае абурэньне з гэтага канцэпту па сутнасьці накіраванае на адзін цэнтральны пункт: гісторык мастацтва Ігар Трусаў і ягоныя калегі абвесьцілі музэем усю гістарычную гарадзкую прастору Гародні. I гэтая прастора мусіла быць захаваная дакладна ў тым стане, у якім яна існавала ў канцы 1980-х гадоў, каб, па-першае, пазьбегчы далейшага разбурэньня і, па-другое, аддаць належнае каштоўнасьці гэтага ядра як цэлага, што цяпер бачылася як сумаўсіх асобных частак. Калі горад робіцца музэем, усе аб’екты ў ім самі сабой робяцца артэфактамі. Але ж уяўленьне пра тое, што патрабуе захаваньня, датычыла, натуральна, не любой дэталі, а толькі ўсяго, што разглядалася як старое. Савецкія ганебныя плямы адсюль выключаліся, Калі музэй належыць разумець як культурную прастору для фармаваньня ідэнтычнасьці, то гэты праект даводзіць, што Гародня сама зрабілася цэнтральным момантам фармаваньня ідэнтычнасьці для вынаходу новай гарадзкой беларускай традыцыі410. Як у палімпсэсьце, цэнтральную ролю ў прачытаньні гэтай прасторы гралі ўяўленьне пра накладаньне гістарычных слаёў і шматстайныя спробы іх раскрыць. У выніку нібыта схаваныя слаі зноў выходзілі наяў і рабіліся бачнымі.
3.3.8	Запозьненае фармуляваньне нацыянальных пытаньняў аб гарадзкой гісторыі
Тадэвуш Гавін вырас у вёсцы паблізу Гародні і служыў афіцэрам у савецкіх памежных войсках на ўсходзе СССР. У сярэдзіне 1980-х гадоў ён вярнуўся ў Гародню і адкрыта заявіў пра сваю польскасьць. У аўтабіяграфічных нататках пад назвай «Перамогі і паразы», якія выйшлі ў Беластоку на польскай мове, Гавін, які пазьней узначаліў «Саюз палякаў», апісвае, як пад уплывам перабудовы і дзякуючы ўдзелу асобных людзей зноў і зноў зьмянялася стаўленьне партыйнага кіраўніцтва да польскай культурнай дзейнасьці411. Упершыню за доўгі час польскія пытаньні былі вынесеныя на публіку. Зь іншага боку, Гавін адзначае таксама нэгатыўныя наступствы пасьля таго, як ягоная сям’я публічна памалілася пры магіле Элізы Ажэшкі на дзень усіх сьвятых у 1988 годзе412.
410 Pomian К. Museum und kulturelles Erbe Ц Das Historische Museum: Labor, Schaubiihne, Identitatsfabrik / Hrsg. von G. Korff, M. Roth. Frankfurt am Main, 1990.
411 Пры гэтым ён не хавае, што актывізацыя ў першую чаргу адбывалася празь нешматлікіх дзеячоў. Адначасова Гавін пацьвярджае, што наяўнасьць альтэрнатыўных наратываў ды інтэрпрэтацыяў гісторыі атрымала сярод часткі гарадзкой супольнасьці новы прэстыж і адкрыла шматкультурнасьць як рэсурс. Гл.: Sadow­ski A. Bialystok... S. 173.
412 Gawin T. Zwyci^stwa... S. 76.
Заснаванае ў тым жа самым годзе «Польскае культурна-асьветніцкае таварыства імя Адама Міцкевіча» было эквівалентам аднайменнага хаўрусу ў суседняй Літве і займалася культурнаю дзейнасьцю польскай меншасьці, дэ-юрэ дазволенай савецкай канстытуцыяй. У 1990 годзе на базе розных мясцовых суполак паўстаў «Саюз палякаў» зь сядзібай у Гародні413. Гэтак у пэрыяд галоснасьці і перабудовы ўпершыню пасьля Другой сусьветнай вайны зноў адкрыта былі сфармуляваныя польскія пытаньні і ўзьнятыя праблемы ў сфэрах мовы, гісторыі і культуры414. У некаторых пажылых гарадзенцаў гэта будзіла ўспамін пра старыя добрыя польскія часы. Для маладзейшых людзей, выхаваных ужо савецкімі ўстановамі адукацыі, гэта значыла пачатак новай эпохі. Напрыклад, большасьць зарэгістраваных у Гародні палякаў больш не валодалі польскай мовай. Нацыянальныя міты і традыцыі захоўваліся і практыкаваліся прыватна ў невялікай колькасьці сем’яў415. Іх публічнае адкрыцьцё шмат хто ўспрыняў як абуджэньне416. Фарматы і формы выражэньня польскай этнічнасьці былі пры гэтым шмат у чым падобнымі да разьвітай у савецкім горадзе фальклярызацыі беларускіх вясковых традыцыяў417. Саюз палякаў заснаваў нават, на савецкі ўзор, трыццаць польскіх калектываў мастацкай самадзейнасьці418. 3 гэтай пары ў такіх гарадах, як Гародня, звычайнаю справай зрабілася дэманстрацыя творчасьці паўпрафэсійных танцавальных гуртоў і песенных ансамбляў як аўтэнтычнай польскай культуры419.
413 Саюз палякаў на Беларусі II Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 553.
414 У Беласточчыне ў 1980-я гады таксама зараджаліся тэндэнцыі, якія цалкам ажыцьцявіліся пасьля 1989 году. Пры гэтым моц прафсаюзу «Салідарнасьць» у ПНР наўрад ці можна параўноўваць з альтэрнатыўнымі палітычнымі рухамі ў СССР. Гл.: Sadowski A. Bialystok... S. 141 i наст.
41s Гэтае пытаньне апошнім часам аспрэчваецца, бо актывісты пазьнейшага Саюзу палякаў вялікае значэньне надавалі таму, што ў іхных сем’ях важнае месца займала польская культура, захаваная цягам усяго савецкага пэрыяду. Тыя, хто надаваў меншае значэньне такім сьцьвярджэньням або недастаткова добра гаварыў папольску, былі таксама менш актыўныя ў новых польскіх аб’яднаньнях. Інтэрвію зь Ю. Пажэцкім, праведзенае ў Гародні 15 сакавіка 2004 году на польскай мове.
416 Інтэрвію зь Я. Лялевічам, праведзенае ў Гародні 13 сакавіка 2004 году на беларускай мове.
417Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 555.
418 Саюз палякаў на Беларусі Н Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 554.
419 Інтэрвію зь Ю. Пажэцкім, праведзенае ў Гародні 15 сакавіка 2004 году на польскай мове.
Апроч імпульсу выражаць польскую ідэнтычнасьць у межах сям’і, пачалі адбывацца і паўпублічныя імпрэзы. На адносна сьціплай катэдры паляністыкі ва ўнівэрсытэце пачалі чытаць паўпублічныя даклады пра значэньне Ажэшкі для Гародні. У чэрвені 1991 году адсьвяткавалі 150-годзьдзе зь ейнага нараджэньня. 3 гэтай нагоды была ўсталяваная памятная дошка ў Бэрнардынскім касьцёле і яшчэ адна ў касьцёле ў вёсцы Каменка (Шчучынскі раён). Адначасова з канца 1980-х гадоў у Польшчы таксама пачаўся працэс аднаўленьня памяці пра пакінутую ў Савецкім Саюзе спадчыну420. Гэтак, выпушчаны на волю нацыянальны патас можна ўбачыць на прыкладзе дарожных нататак Барбары Ваховіч, якая ў 1990 годзе выправілася на пошукі мітычнай мясцовасьці Багатырэвічы і расчулена напісала, што ў вёсцы, дзе адбываецца дзеяньне раману Ажэшкі «На Нёмане», яшчэ жывуць члены той сям’і, а пра герояў раману Цэцылію і Яна нагадвае сымбалічная магіла. У цэлым гэтыя падзеі зрабіліся для польскай супольнасьці ў Гародні непрадбачаным пераломам. Эліза Ажэшка пры гэтым адыграла істотную ролю як узор самаўсьведамленьня421.
Важнай прыкметай мяккага адкрыцьця нацыянальных пэрспэктываў у канцы 1980-х гадоў было суіснаваньне розных нацыянальных праектаў. Адначасова ў польскіх і беларускіх дзеячоў павялічвалася прастора для манэўру і яны разам выходзілі за рамкі ўсё яшчэ існых табу і абмежаваньняў. Як паказаў Карпюк на прыкладзе сытуацыі вакол дому Ажэшкі, гэтыя дзеячы вьгразна ўсьведамлялі, што свабода дзеяньняў адной групы таксама заўсёды абумоўлівае свабоду дзеяньняў другой, і што гэтай свабоды лепш дасягаць разам. Таму большасьць дзеячоў культывавалі паміжсобку ўзаемную павагу. Разам яны спачатку стваралі прасторы, у якіх наступныя пакаленьні ў 1990-х гадах маглі разьвіць новую ідэнтычнасьць, прычым польскасьць ці беларускасьць не выключалі цалкам адна адну422. Тым ня менш, захоўваўся прынцып строга адасобленых народаў, якія проста падзяляюць супольную гісторыю.
420 Grek-Pabisowa I. Bohatyrowicze sto lat pozniej. Warszawa, 1998.
421 Праўда, яна ўсё яшчэ стаяла ў цяні Міцкевіча, і гэта праявілася ўжо ў выбары назвы для культурнага таварыства. Прычына палягае, відаць, у вышэйшай рэпутацыі Міцкевіча ў Полыпчы і болыпай папулярнасьці ягоных твораў. У пэўным сэнсе Эліза Ажэшка заставалася мясцовай славутасьцю.
422 Акурат у сем’ях нацыянальна настроеных дзеячоў часта адбывалася зьмена арыентацыі. Культурная блізкасьць польскай і беларускай опцыяў асабліва часта адчуваецца ў каталіцкіх сем’ях. Гл.: Інтэрвію зь Я. Лялевічам, праведзенае ў Гародні 13 сакавіка 2004 году на беларускай мове; інтэрвію з А. Вадзейкай, праведзенае ў Гародні 31 сакавіка 2005 году на польскай мове; інтэрвію з А. Пачобутам, праведзенае ў Гародні 12 красавіка 2005 году і 17 верасьня 2005 году на польскай мове.