Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
442 Наступны раскол на меншы, палітычна арыентаваны на Захад лягер, які зьвярнуўся да этнічнай канцэпцыі беларускасьці, і постсавецкі лягер, які надалей памнажае акумуляваны ў савецкія часы культурны капітал, дэманструе супярэчлівасьць гэтых нацыянальных адсылак.
болыпая дынамічнасьць гарадзкога ладу жыцьця443. Нават калі сацыялістычны горад атрымаў сваю форму ва ўмовах савецкай дыктатуры, ён сутыкаецца з падобнымі дылемамі. Саветызацыю Заходняй Беларусі можна, адпаведна, упісаць у кантэкст наўздагоннай мадэрнізацыі. Зьявы, якія пры гэтым праяўляюцца, вельмі спэцыфічныя, аднак мадэль зьменаў падобная да іншых гарадоў, разьмешчанымі далей на захад. Гэтая праца тым самым прапануе аргумэнты, чаму сацыялістычны горад ёсьць толькі асаблівай формай эўрапейскага гораду, а не яго супрацьлегласьцю. Пры гэтым зразумела, што перавод вясковых практык у гарадзкі кантэкст не прыводзіў аўтаматычна да поўнай руралізацыі Гародні. Хутчэй, фальклярызацыя беларускай культуры ў доўгатэрміновай пэрспэктыве прывяла да зьмены ўспрыняцьця таго, што ўтварае беларускую этнічнасьць. У Гародні — з адкрыцьцём гораду як музэю мінулага, якое ўсё болып разумелася як сваё, — паўстаў новы ўзор інтэрпрэтацыі, які суправаджаўся актывізацыяй нацыянальных групаў. Тым самым, дзякуючы інстытутам савецкай мадэрнізацыі ўцёкі зь вёскі ў горад у доўгатэрміновай пэрспэктыве прывялі да зьменаў лякальнага самаразуменьня беларускага этнасу.
443 Шахотько Л. П. Населенне Республнкн Беларусь в конде XX века. Мннск, 1996.
Высновы: Эўропа паміж самазьнішчэньнем і мадэрнізацыяй
Гісторыя Гародні з 1919 да 1991 году — пры асаблівай увазе да працэсаў этнічнага і нацыянальнага атаесамленьня — дазваляе на прыкладах разгледзець нацыяналізацыю і саветызацыю як дзьве дзяржаўныя стратэгіі прысваеньня гарадзкой прасторы ў Эўропе XX стагодзьдзя. Цягам разгледжанага пэрыяду дзяржава ўсё больш скрупулёзна вяла ўлік і рэгістрацыю складу насельніцтва паводле ўзораў, якія прадугледжвалі нацыяналізацыю этнічных ідэнтычнасьцяў.
Праграма палянізацыі, распрацаваная беластоцкім ваяводам у 1939 годзе, дэманстравала далёкасяжную замену нацыянальнасьцю такіх рэлевантных раней этнічных прыкметаў, як мова і рэлігія. На падставе гэтай нібыта адназначнай клясыфікацыі этнічных ідэнтычнасьцяў уздоўж нацыянальных лініяў дзяржава, на яе думку, магла без прымусу падштурхнуць сялянаў, якія залічаліся да беларускага этнасу, да таго, каб зрабіцца часткай польскай нацыі. Паводле праграмы, для гэтага было дастаткова паскорыць іхную міграцыю зь вёскі ў горад, бо там яны лягчэй асыміляваліся. Аднак канцэпцыя беластоцкага ваяводы была непасьлядоўнаю ў тым аспэкце, што ён са свайго боку найперш абапіраўся на мову і рэлігію, каб вызначыць, у чым палягаюць нацыянальна акрэсьленыя інтарэсы палякаў. Зь іншага боку, ён трымаўся меркаваньня, што сяляне, апісаныя як тутэйшыя, маглі зрабіцца палякамі нягледзячы на сваю беларускую этнічнасьць. Перадумовай да гэтага ён лічыў узмацненьне polskiego stanu posiadania (польскіх пазыцыяў) — праз умяшаньне дзяржавы і ўсёабсяжную мадэрнізацыю школаў ды інфраструктуры ў гарадах гэтага рэгіёну, каб стварыць стымул для акультурацыі выхадцаў зь вёскі.
Ажыцьцяўленьню плянаў беластоцкага ваяводы перашкодзіў пачатак Другой сусьветнай вайны, якая праз чаргаваньне савецкай, нямецкай і зноў савецкай акупацыі прынесла некалькі ўсплёскаў гвалту з боку дзяржавы. Першаю такою вяхою былі савецкія дэпартацыі гараджанаў ды іншыя скіраваныя супраць іх рэпрэсіі, якія праводзіліся не паводле нацыянальных, а паводле пераважна сацыяльных крытэраў. У выніку праведзенай польскай дзяржавай
нацыяналізацыі адміністрацыйнага апарату ў гарадзкіх інстытуцыях перад савецкай акупацыяй працавалі перадусім этнічныя палякі. Таму ахвяры рэпрэсіяў разглядалі гэты перасьлед як атаку на польскую нацыю, хоць рэпрэсіі закраналі і групы насельніцтва, выключаныя раней з гэтай катэгорыі. Вырашальнае значэньне для абвастрэньня ўзаемнага ўспрыманьня гарадзкіх жыхароў мела асымэтрычная ацэнка ўваходу савецкіх войскаў ва ўсходнія рэгіёны Польскай Рэспублікі: з прычыны відавочнай пагрозы для габрэйскай супольнасьці ў выніку нямецкай акупацыі Польшчы большасьць габрэяў разглядалі савецкую акупацыю як збавеньне, у той час як абаронцы гораду разглядалі прыход Саветаў як чацьвёрты падзел Рэчы Паспалітай і тым самым нацыянальную трагедыю. TaTae адрозьненьне з 1939 году адзначала ўсё болыпае абвастрэньне польска-габрэйскіх канфліктаў. Праўда, пасьля нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз у Гародні, у адрозьненьне ад іншых суседніх мясцовасьцяў, гэта не прывяло да пагромаў.
Зь перафарматаваньнем мясцовых адносін у канцы лета 1941 году ў выніку стварэньня пад нямецкай акупацыяй гарадзкой адміністрацыі, у якой зноў дамінавалі палякі, павялічыўся канфліктны патэнцыял унутры гарадзкой супольнасьці, аднак неўзабаве яго зацьміў цень забойства больш як 20 тысяч габрэяў у 1941-1943 гадах. Аднак гэтая гвалтоўная ліквідацыя складанай сеткі габрэйскахрысьціянскіх адносінаў і ўсё большая атамізацыя ваеннага грамадзтва прывялі да дэвальвацыі значэньня нацыянальнасьці ў штодзённым жыцьці ўсіх групаў насельніцтва.
Ужо падчас кароткай савецкай акупацыі 1939-1941 гадоў у горадзе была зроблена спроба ўзмацніць атрыбуты беларускай этнічнасьці. Аднак гэтая спроба амаль ня мела наступстваў, бо ў той час носьбітамі гэтых атрыбутаў была толькі малая доля насельніцтва. Тым ня менш і нямецкая цывільная адміністрацыя спрабавала разыграць нацыянальную карту ды выкарыстоўвала некаторых апартуністаў (якіх нямецкі бок называў «Weissruthenen»), гатовых рэанімаваць уяўны нацыянальны канфлікт з польскімі гарадзкімі элітамі. Але ў «Беластоцкай акрузе» гэты канфлікт амаль не праявіўся ўжо толькі таму, што захопнікі найперш былі зацікаўленыя ў стабільнасьці сытуацыі, каб аптымальна праводзіць эканамічную эксплюатацыю рэгіёну.
Нягледзячы на гэта, Другая сусьветная вайна адзначылася актыўнай дзяржаўнай фіксацыяй мадэрнай, беларускай нацыянальнасьці. Пра гэта сьведчыць тое, што як савецкія, так і нямецкія акупанты вялі шырокамаштабны ўлік насельніцтва ў нацыянальных катэгорыях. У адрозьненьне ад ранейшых перапісаў насельніцтва, гэты ўлік быў зьвязаны з выдачай пашпартоў або пасьведчаньняў
асобы, якія адназначна засьведчвалі ідэнтьгчнасьць, выяўленую адміністрацыйнымі органамі. У нямецкіх асабістых пасьведчаньнях апроч рэлігіі прадугледжвалася катэгорыя нацыянальнай прыналежнасьці (Volkszugehdrigkeit). У СССР апроч сацыяльнага паходжаньня цэнтральнае значэньне мела нацыянальнасьць. Наўрад ці можна прасачыць непасрэдны ўплыў выдаваньня такіх пашпартоў/ пасьведчаньняў на лякальныя ідэнтычнасьці. Аднак гэтае дасьледаваньне прыводзіць аргумэнты на карысьць таго, што гаворка ішла пра асаблівую, санкцыянаваную дзяржаваю сытуацыю вызначэньня і тым самым фіксацыі ідэнтычнасьцяў, якія — прынамсі, у дасьледаваным рэгіёне — яшчэ не фармуляваліся ў нацыянальных тэрмінах і сытуацыйна зьмяняліся ў штодзённым жыцьці. Ад простага перапісу насельніцтва гэты працэс адрозьніваецца таму, што зь яго вынікае тоеснасьць, якую вельмі цяжка зьмяніць, бо яна цяпер зарэгістраваная на дзяржаўным узроўні. Яшчэ адзін доўгатэрміновы эфэкт гэтага працэсу можна прадэманстраваць на прыкладзе міграцыі сялянаў, якія залічваліся да беларускага этнасу, бо былі праваслаўнымі або гаварылі на дыялекце беларускай мовы. Хаця сяляне па дарозе ў горад вельмі хутка адракаліся ад гэтых этнічных прыкмет, яны ў такой ступені засвойвалі прыналежнасьць да беларускай нацыянальнасьці, што і надалей добраахвотна падавалі яе пры пазьнейшых савецкіх перапісах насельніцтва. Гэтыя перапісы насельніцтва парадаксальным чынам дэманструюць высокую долю людзей, для якіх роднаю была беларуская мова, хаця беларуская літаратурная мова як мова зносінаў у горадзе змагла замацавацца толькі ў колькасна нерэлевантных колах. Наадварот — масавае перасяленьне зь вёскі ў горад у выпадку людзей, якім прыпісвалася беларуская нацыянальнасьць, прывяло да іхнага адрачэньня ад дыялектаў беларускай мовы, на якіх гаварылі ў іхных вёсках, ды іншых прыкметаў беларускай этнічнасьці зь вясковаю канатацыяй.
Яшчэ адным наступствам Другой сусьветнай вайны, якое мае значэньне для саветызацыі Гародні, было дэмаграфічнае разбурэньне даваеннага грамадзтва, што і стварыла магчымасьць для хуткага апанаваньня гораду савецкімі кадрамі і да ператварэньня беларусаў у колькасна пераважную групу насельніцтва. Савецкія і нямецкія рэпрэсіі супраць мясцовых жыхароў з 1939 да 1949 году моцна перакрыжоўваліся і ўзаемна ўзмацняліся. Другая сусьветная вайна мае для гісторыі Гародні такое вялікае значэньне, бо пад нямецкай акупацыяй былі забітыя амаль усе габрэі, а пад савецкім панаваньнем горад пакінула балыпыня палякаў. Апроч людзкіх стратаў былі разбураныя інстытуты, страчаныя разам з жыхарамі, іхнымі ведамі і практыкамі. Паколькі гэтае разбурэньне ўжо падчас вайны было зьвязанае са стварэньнем новых савецкіх інстытутаў, мадэрнізацьпо,
якая адбылася пасьля 1944 году, наўрад ці можна разглядаць асобна ад ваенных падзеяў. Гэтак, анэксія Заходняй Беларусі ня проста супала з пачаткам вайны. Саветызацыя азначала нівэляваньне культурнага ляндшафту Гародні перад мадэрнізацыяй рэгіёну і высяленьне тых гараджанаў, якія маглі давесьці сваю прыналежнасьць да палякаў або габрэяў пры дапамозе дакумэнтаў або этнічных атрыбутаў.
Тым ня менш, савецкая індустрыялізацыя Заходняй Беларусі, якая пачалася пасьля 1944 году і нарошчвалася з канца 1950-х, дасягнула таго, што беластоцкі ваявода заплянаваў у 1939 годзе. Маштабныя інвэстыцыі ў адукацыю, інфраструктуру і іграцоўныя месцы ў прамысловасьці ггрывялі, як ён і прадугледжваў, да шырокай добраахвотнай акультурацыі сялянаў. Яны хацелі быць часткаю культуры, якая дазваляла ім выбрацца зь вёскі і давала пэрспэктыву далейшага сацыяльнага пад’ёму. Згодна з прадказаньнямі ваяводы, гэты працэс у цэлым прайшоў без ужываньня вонкавага гвалту. Савецкія інстытуты мадэрнізацыі і ўжо закладзеныя імі варыянты для траекторыяў адукацьгі, працоўных біяграфіяў і кар’ерных шляхоў, а таксама абяцаньне адноснага дабрабыту былі дастатковыя для таго, каб дасягнуць лінгвістычнай русіфікацыі. Яе маштаб пацьвердзіў рацыю ваяводы — хоць той прадугледжваў палянізацыю тых самых сялянскіх масаў. Палянізацыя адбылася ў разьмешчанай паблізу Беласточчыне — у падобнай зьвязцы міграцыі зь вёскі, самаадрачэньня і сацыялістычнай індустрыялізацьгі, у выніку чаго тамтэйшыя мігранты з польска-беларускага памежжа зрабіліся польскамоўнымі грамадзянамі Полыпчы.