Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Пра гэта сьведчыць тэкст будучага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі (у 2006 годзе) Аляксандра Мілінкевіча. За год да распаду СССР у Гародні публічна абмяркоўвалася, якую задачу ў будучыні мусіць выконваць Новы замак, разьмешчаны на правым беразе Нёману. Да гэтага, у эйфарыі ад перабудовы, гарвыканкам вырашыў выселіць раённы камітэт КПБ з гэтага манумэнтальнага будынку, у якім ён разьмяшчаўся амаль пяцьдзясят гадоў. Намесьнік старшыні гарадзкога выканаўчага камітэту Аляксандар Мілінкевіч выступаў за выкарыстаньне замку ў якасьці культурнага цэнтру — з заляй камэрнай музыкі, бібліятэкай ды шэрагам выставачных памяшканьняў. Каб падкрэсьліць неабходнасьць сваёй ініцыятывы, ён апублікаваў у «Гродзенскай праўдзе» ў жніўні 1990 году артыкул пра гістарычнае значэньне Гародні і разьмешчаных у ёй каралеўскіх рэзыдэнцыяў423. У артыкуле ён намячае цалкам новы для савецкага кантэксту погляд на мясцовае мінулае, у якім асабліва вылучаліся аспэкты, зьвязаныя з ВКЛ і Рэччу Паспалітай, а савецкія — прыглушаліся.
Каротка выкладзеная Мілінкевічам гісторыя Старога і Новага замкаў пачынаецца зь першай згадкі паселішча пад назвай Горадзен у летапісах XII стагодзьдзя. Мілінкевіч падрабязна апісвае ўзьвядзеньне крэпасьці на мяжы паміж Кіеўскай Русьсю, Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам. Мацней, чым прынята ў савецкай гістарыяграфіі, ён падкрэсьлівае ўплыў вялікага князя Вітаўта, які ўзьвёў рэзыдэнцыю на Замкавай гары ў вусьці ракі Гараднічанкі. Наступныя стагодзьдзі Мілінкевіч абагульніў у цалкам новым тоне: пасьля Люблінскай уніі 1569 году Рэч Паспалітая паўстала як польска-літоўская дзяржава, а Гародня, паводле аўтара, нароўні з Кракавам і Вільняю зрабілася дэ-факта трэцяю сталіцай шляхецкай рэспублікі. Выбраны манарх Стэфан Баторы загадаў узьвесьці сваю рэзыдэнцыю на гары на стромкім беразе Нёману. Ягонае сэрца належала Гародні, пакуль Баторы не памёр тут у 1586 годзе. Мілінкевіч падрабязна апісвае будаўніцтва новай, больш прасторнай рэзыдэнцыі сынам Аўгуста Моцнага. Гонар адчуваецца ў інфармацыі, што будоўлю загадаў пачаць саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II, які адначасова быў польскім і літоўскім выбраным манархам Аўгустам III. Таму гэты барочны ансамбль на поўдзень ад Старога замку з 1726 году будаваўся ягоным прыдворным архітэктарам, фон Пёпэльманам — і гэта доказ таго, што Гародня ёсьць часткай Эўропы424. Мілінкевіч падрабязна расказвае пра сойм у Но-
423 Мнлннкевнч А. Судьба гродненскнх замков: трагеднн й велнчне // Гродненская правда. 1990. 18 августа. № 159. С. 3.
424 Аляксандар Мілінкевіч у 1990 годзе няправільна падаў імя бацькі Карла Фрыдрыха Пёпэльмана — Матэуса Даніэля (.Matthaus Daniel), бо такое напісаньне па-
вым замку, на якім у 1793 годзе быў вымушана зацьверджаны другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй і Расійскай імпэрыяй, што аўтар апісвае як «акт бяснрыкладнага нацыянальнага прыніжэньня палякаў, беларусаў і літоўцаў». Аўтар падкрэсьлівае значэньне векапомных паўстаньняў XIX стагодзьдзя супраць дэспатызму Расійскай імпэрыі, у якіх Гародня адыгрывала значную ролю425. Пазьней Новы замак быў моцна спрошчаны архітэктурна і выкарыстоўваўся як вайсковы шпіталь — як пад расійскім панаваньнем да Першай сусьветнай вайны, так і пад польскім пасьля. Затым Мілінкевіч працягвае свой тэкст адкрытым папрокам:
Гістарычных трагедый у лёсах гарадзенскіх замкаў было нямала. Але ці вернецца да іх іхная былая веліч? Ці зможам мы належна ацаніць, якімі скарбамі валодаем? Ці будземмы, нарэшце, вартымі шматвяковай культурнай спадчыны? Гэтыя пытаньні ў які ўжо раз сталі перад намі ў сувязі з вызначэньнем далейшага лёсу гарадзенскага каралеўскага замку — Новага замку. [...] Чарговы раз адсутнасьць гістарычнай самасьвядомасьці — вынік палітыкі нацыянальнага нігілізму — замінае нам стаць роўным сярод роўных народам Эўропы. Няўжо карозія ўнутранай культуры пазбавіла нас начыста нацыянальнай годнасьці і самапавагі? [...] Унікальны архітэктурны ансамбль двух гарадзенскіх замкаў павінен стаць ядром адраджэньня старога гораду. [...] Узрасьце прыцягальнасьць гораду, і разьвіцьцё турызму, у тым ліку міжнароднага, дазволіць паступова, залю за заляй, аднавіць інтэр’еры. Нашы замкі — сымбаль агульнай гісторыі беларускага і польскага народаў. [...] У гэтым сэнсе вырашэньне пытаньня пра лёс Новага замку — строгі тэст нашай цывілізаванасьці і здольнасьці бачыць будучыню426.
У гэтых пытаньнях сфармуляваныя асноўныя тэзы новаадроджанага беларускага нацыянальнага руху. Выразная арыентацыя на захад і таму прызнаньне супольнай культурнай спадчыны зь Літвой
навала тады ў Гародні з прычыны недастатковай супрацы з гісторыкамі братняй ГДР, дзеў сёньняшнім Саксонскім дзяржаўным архіве можна пазнаёміцца з поўнай дакумэнтацыяй будаўнічых плянаў. Пасьля гэтая памылка была выпраўленая: Кітурка Ю. В., Царук В. М. Гродзенскія замкі: Гісторыка-архітэктурны нарыс. Гродна, 1997. С. 9.
425 Мнлннкевнч А. Судьба гродненскнх замков... С. 3. Пры гэтым ён выкарыстоўваў выразна нацыянальную інтэрпрэтацыю гісторыі, у якой у БССР раней дамінавалі савецкія інтэрпрэтацыі. Гл.: Lindner R. Historiker... S. 252-266; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 252-266.
426 Мнлннкевйч А. Судьба гродненскнх замков... С. 3.
і Польшчай у супрацыіастаўленьні са спадчынай Расіі наўпрост зьвязваюць тэкст Мілінкевіча зь меркаваньнем, што слаба выражаныя беларускія ідэнтычнасьці — гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі, якой цяпер трэба пакласьці канец уласнымі сіламі. Далей абгаворваецца, што ад посьпеху гэтага патрабаваньня залежыць ня толькі тое, ці вернецца Гародня да былой велічы, але нават тое, ці вернецца беларускі народ у сям’ю эўрапейскіх народаў. Бо вызначэньне гораду палягае акурат у легітымацыі вяртаньня ў dypony421.
У другой палове 1980-х гадоў гэты канон стваралі такія прадстаўнікі савецкай інтэлігенцыі, як Мілінкевіч, Быкаў і Карпюк, ды вяліся публічныя дэбаты наконт яго пасьля стварэньня першых грамадзкіх аб’яднаньняў, такіх як клюб «Паходня», заснаваны ў траўні 1986 году мясцовай беларускай інтэлігенцыяй, згуртаванай вакол прафэсара Міхася Ткачова428. У цэнтры дзейнасьці «Паходні» ляжалі тры задачы: дыскусіі аб найважнейшых гістарычных падзеях, прасоўваньне беларускай мовы і адраджэньне народных традыцыяў, якія не ўвайшлі ў канон савецкага фальклёру — у тым ліку такіх сьвятаў, як Дзяды і Купальле429. На першы погляд, пастуляты новых суполак супярэчылі савецкай гістарычнай палітыцы. Аднак яны паўсталі ў рамках прапагандаванай Гарбачовым кампаніі галоснасьці, накіраванай на пашырэньне дыялёгу. Усе гэтыя дзеячы былі добра інтэграваныя ў савецкае грамадзтва і распрацоўвалі свае ідэі ў межах савецкіх інстытуцыяў430. Сама сытуацыя гарадзкой інтэлігенцыі, якая вядзе дэбаты і прадстаўляе розныя пазыцыі, якія можна акрэсьліць як беларускія, была магчымая акурат дзякуючы саветызацыі. I Аляксандар Мілінкевіч, і Аляксандар Госьцеў ды іншыя галасы гэтай крытычна настроенай грамадзкасьці абавязаныя сваёй адукацыяй савецкай дзяржаве. Апроч гэтага, іх зьвязвала высокая ступень ідэнтыфікацыі зь лякальным асяродзьдзем і асабліва з рэпрэзэнтаванай у ім мінуўшчынаю Гародні. Па-за яе
427 Ужо ў 1990 годзе ўспрыманьне рэстаўрацыі старога гораду ў Гародні адыгрывала асаблівую ролю. Тут ужо быў закладзены будучы канфлікт вакол гістарычнай спадчыны старога гораду, задакумэнтаваны актывістамі сайту http://harodnia.coni.
428 Шыбека 3. Нарыс... С. 388.
429 Варанец В. Гісторыка-культурны клуб «Паходня» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 554-555.
430Яшчэ адзін важны пункт: як паказана на прыкладзе А. Госьцева, этнічнае беларускае паходжаньне не было перадумовай для таго, каб удзельнічаць у новых палітычных формах новага беларускага руху. Гэтак, у 1989 годзе, калі кіравацца нацыяналістычнай лёгікай Захара Шыбекі, каля 1/5 сяброў заснаванай у Гародні філіі Беларускага народнага фронту паходзілі з расійскіх сем’яў. Гл.: Шыбека 3. Нарыс... С. 390-391.
лякальнымі аспэктамі Мілінкевіч яшчэ ў 1990 годзе бачыў у замках нацыянальнае месца памяці par excellence, значэньне якога выходзіла за межы гораду і якое дазваляла знайсьці ў мінулым аснову для ўласнага пазыцыянаваньня ў цяжкой сучаснасьці перабудовы. Таму ў гэты час нават найбольш радыкальна настроеныя мясцовыя дзеячы падумаць не маглі, што ўжо ў наступным годзе ўзьнікне сувэрэнная Рэспубліка Беларусь.
У тэксьце Мілінкевіча варта зьвярнуць увагу на тое, што адказнасьць за ўзмацненьне беларускай ідэнтычнасьці ён не адносіў абстрактна да сфэры кампэтэнцыі Масквы. Савецкі Саюз яшчэ існаваў, і таму статус-кво нельга было патлумачыць праз накінутую звонку саветызацыю або русіфікацыю. Беларускі народ, паводле Мілінкевіча, сам адказны за тое, каб запоўніць прабелы ў сваёй гістарычнай сьвядомасьці. Прычыну адсутнасьці нацыянальнага гонару і самапавагі Мілінкевіч бачыць у карозіі культуры431. Тым самым ён ускосна зьвяртае ўвагу на наступствы акультурацыі выхадцаў зь вёскі, якія з вышэй апісаных прычынаў адмовіліся ад вялікай часткі атрыбутаў этнічнай беларускасьці432. Паводле Мілінкевіча, гэтым савецкім людзям не ставала самапавагі, таму яны не праяўлялі і нацыянальнага гонару. Мілінкевіч ужывае ў сваім артыкуле ў «Гродзенскай праўдзе» азначэньне беларускай гісторыі, якое падсумоўвае ўсе лякальныя аспэкты і ўключае спадчыны ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Аднак ён ускосна фармулюе таксама ўяўленьне пра этнічна акрэсьленую гісторыю беларускага народу. Перадумовай яе будучай вялікай папулярнасьці мае быць разьвіцьцё нацыянальнай сьвядомасьці. Пры гэтым ўжо ў 1990 годзе Мілінкевіч не адносіць да перадумоваў папулярызацыі Гародні адсылкі да савецкай гістарычнай спадчыны або савецкія інстытуцыі. Засваеньне нацыянальнай гісторыі ён бачыць перадусім у сувязі гарадзкой прасторы і духоўнага абуджэньня яе жыхароў. Тым самым згаданае ім самаадрачэньне мае падвойную прыроду: патэнцыйныя беларусы адмаўляюць сабе ў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. А Мілінкевіч адмаўляецца ад самаідэнтыфікацыі тых патэнцыйных беларусаў, чыё ўспрыманьне яшчэ пад моцным савецкім уплывам. Супярэчнасьць, якой не было ў Гародні, бо тут яшчэ раней усё зразуметае