• Часопісы
  • Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

    Гісторыя Гародні (1919-1991)

    Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
    Фелікс Акерман

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 488с.
    Смаленск 2021
    187.02 МБ
    3.3.6	Творчасьць Элізы Ажэшкі як інтэгральнае месца памяці
    Нягледзячы на мноства лініяў разрыву і дамінаваньне савецкага мэтанаратыву, у Гародні былі таксама лякальныя кропкі суаднясеньня, пакліканыя забясыіечваць пераемнасьць. Гэтак, жыцьцё і творчасьць Элізы Ажэшкі былі ўшанаваныя як у міжваенны час, так і ў савецкім горадзе. Ужо ў ліпені 1947 году пастановай гарсавету быў адноўлены помнік Ажэшцы. У справаздачы абкаму КП(б)Б можна прачытаць, што помнік быў адноўлены на новым месцы насуперак ліхадзействам фашысцкіх барбараў — галоўны архітэктар
    372 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 80, арк. 32а.
    гораду А. Кліменка асабіста кантраляваў аднаўленьне помніка, пастамэнт якога быў зроблены ў адпаведнасьці з арыгіналам373. Ужо ў чэрвені ў «Гродзенскай праўдзе» быў апублікаваны фотаздымак будынку, падпісаны наўпрост як дом польскай пісьменьніцы™. Гэта пракладала шлях да таго, што новы рэжым сьвядома прасоўваў мэмарыял Элізы Ажэшкі як свайго роду сьлед польскасьці ва ўжо савецкім горадзе. Паводле гэтай лёгікі, у чэрвені 1949 году ў той жа «Гродзенскай праўдзе» была надрукаваны водгук на нядаўна выдадзены на расійскай мове збор яе твораў. У гэтым водгуку асабліва падкрэсьлівалася дэмакратычная пазыцыя Ажэшкі:
    Працоўныя нашай вобласьці беражна захоўваюць памяць пра Элізу Ажэшку. Яе імя носіць цэнтральная вуліца Гародні, упрыгожаная адноўленым савецкай уладай помнікам пісьменьніцы. Творчасьць Элізы Ажэшкі блізкая савецкім людзям сваім дэмакратычным духам, высакародным заклікам служыць народу і змагацца за яго шчасьце™.
    Ажэшка апісвала нацыянальны, эканамічны і рэлігійны прыгнёт бяднейшых слаёў насельніцтва і таму недвухсэнсоўна рэкамэндавалася для чытаньня. Сьцьвярджалася, што асабліва выдатна яна адлюстравала галечу сялян. Раман «На Нёмане» хвалілі за крытычнае апісаньне шляхты. Апроч гэтага, у сваім рамане «Мэер Юзафовіч», у якім закранаюцца супярэчнасьці габрэйскай эмансыпацыі ў Расійскай імпэрыі, яна паказала цеснату габрэйскага мястэчка. He выпадае таму сумнявацца ў перадавой, дэмакратычнай настроенасьці Ажэшкі. Рэцэнзэнт асабліва горача рэкамэндаваў жыхарам Гарадзенскай вобласьці новае выданьне ейных твораў і канчаў свой тэкст абавязковым тады ўслаўленьнем вызваленьня, якое прынёс вялікі правадыр Сталін.
    Згадваньне Ажэшкі ў партыйным органе, у якім звычайна не пісалася пра польскія сьляды, маркеруе сабой акурат час пераходу, калі ў горадзе жыло ўжо менш палякаў, і працэс іхнай маргіналізацыі ўжо мінуў пікавую стадыю. Гэта характарызуе стратэгію савецкага кіраўніцтва выбарачна пераймаць элемэнты польскай спадчыны і ставіць іх унівэрсальнае значэньне на службу савецкай ідэалёгіі.
    373 Цветннцкнй Г. Восстановленный памятннк Элнзе Ожешко на улнце Ожешковой // Гродненская правда. 1947. 31 авіуста. № 180. С. 3.
    374 Цветннцкнй Г. Дом в г. Гродно на улнце Ожешко, в котором жнла н умерла нзвестная пнсательннца Элнза Ожешко // Гродненская правда. 1947. 20 нюня. № 129. С. 3.
    375 Мартнросов Г. йзбранные пронзведення Элнзы Ожешко // Гродненская правда. 1949. 1 нюня. № 107. С. 2.
    Матэрыялы пра Адама Міцкевіча376 таксама рабілі акцэнт на рэвалюцыйным характары ягоных твораў. У астатнім рэдактары партыйнай прэсы ўважліва сачылі за тым, каб выносіць палякаў за рамкі савецкай рэчаіснасьці і пісаць пра актуальныя падзеі ў маладой польскай дзяржаве на захадзе. Гэтак, у выпадку Адама Міцкевіча ўслаўляўся польскі паэт, які, хоць і зьвязаны з гэтым рэгіёнам, аднак мае рэлевантнасьць для савецкай сучаснасьці толькі дзякуючы сваёй перадавой накіраванасьці.
    Іншым прыкладам няпэўнага абыходжаньня з польскай культурнай спадчынай Г ародні і яе пераносу ў новы кантэкст была Вакзальная вуліца, якую пасьля вайны зноў назвалі ў гонар Элізы Ажэшкі. Хоць відавочна, што гаворка ідзе аб памяці пра пісьменьніцу, заставалася незразумелым, як трэба пісаць яе імя па-расійску або па-беларуску. У 1944-1948 гадах ужываўся аналяг польскай формы ulica Orzeszkowa —улйца Ожешкова. Паралельна сустракаліся дзіўныя зь лінгвістычнага гледзішча формы, напрыклад, Ажешкова377. Аднак з часам замацаваўся расійскі варыянт «Ожешко» (прынятае ў Расійскай імпэрыі напісаньне прозьвішча ейнага першага мужа-двараніна). Адзіны беларускі адпаведнік у форме «Ажэшка» ўсталяваўся даволі позна і раней скланяўся на розныя кшталты. Пасьля заканчэньня гэтай малой гісторыі лінгвістычных няпэўнасьцяў на шыльдах з назвай вуліцы зьявілася ўжо форма «вуліца Ажэшкі», якая лічыцца карэктнай378.
    Новыя ўлады з самага пачатку ўсьведамлялі значэньне Ажэшкі як культурнага козыра ў абыходжаньні з засталым польскім насельніцтвам. Гэта даказвае дакумэнт з музэйнага фонду абласнога архіву. 3 рашэньня КП(б)Б вынікае, што яшчэ ў 1944 годзе належала аднавіць музэі Элізы Ажэшкі і Стэфана Баторыя379. I тут польская форма, перададзеная кірылічным альфабэтам, скланялася паводле правілаў расійскай граматыкі: «Ожешковой», што адначасова было прыкметай трывалай шматмоўнасьці гораду. Насуперак высокаму прыярытэту, які надаваўся рэстаўрацыі, дом пісьменьніцы прычакаў выставы пра ейную творчасьць толькі ў 1967 годзе. Ужо
    376 Памятн А.Мвдкевнча // Гродненская правда. 1948. 24 декабря. № 249. С. 1; Торжественное заседанне памятн Адама Мнцкевнча в Варшаве // Гродненская правда. 1948. 25 декабря. № 250. С. 4.
    377 ДАГВ. Ф. 372, воп. 1, спр. 2.
    378 Натуральным падаецца параўнаньне з блізкім Беластокам: уяўленьне пра шматаблічнасьць і шматкультурнасьць было ня толькі вынікам 1990-х, яно было закладзенае ў сацыялістычным грамадзтве яіігчэ да 1989 або 1991 году. Гл.: Sadowski A. Bialystok... S. 133, 193.
    379 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2, арк. 16.
    згаданыя праблемы з распрацоўкай экспазыцыі пра беларускіх пісьменьнікаў датычылі ў 1949 годзе і творчасьці Ажэшкі. Хоць яна і была інтэграваная, аднак пра саму Ажэшку на месцы ведалі мала380. Асноўнай прычынай у музэі называлі тое, што ў той час ніводзін з супрацоўнікоў музэю не валодаў польскай мовай. Гэта паказвае, што ў канцы 1940-х гадоў, калі большасьць былых польскіх грамадзянаў ужо пакінула горад, веды пра старую Гародню былі страчаныя або больш не даступныя новаму кіраўніцтву.
    У наступныя гады дом пісьменьніцы выконваў розныя функцыі. Сярод іншага тут месьцілася сядзіба Саюзу пісьменьнікаў, які аб’ядноўваў тых мясцовых аўтараў, якія пазьней былі прылічаныя да найважнейшых галасоў свайго часу. Уладкаваўшыся ў «Гродзенскую праўду», Васіль Быкаў знайшоў тут духоўны прытулак. У сваёй аўтабіяграфіі ён апісвае дом Ажэшкі як прытулак інтэлігенцыі, якая ў складаныя часы магла заўсёды сюды вярнуцца381.
    У сярэдзіне 1950-х гадоў пры пашырэньні вуліцы дом Ажэшкі разабралі і перанесьлі на дзясятак мэтраў далей. Такім чынам трэба сыходзіць з таго, што апроч захаванага арыгінальнага каміну ды асобных элемэнтаў дом сёньня ўяўляе зь сябе хутчэй удалую копію, чым арыгінал. Пасьля таго як дом перайшоў у рукі Дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту, у 1967 годзе была распрацаваная першая выстава, прысьвечаная выключна Ажэшцы. Экспазыцыя адлюстроўвала мадыфікаваны савецкі погляд на жыцьцё пісьменьніцы, у якім перадаваліся наступныя пункты: 1) яе рэгіянальнае паходжаньне, якое ў геаграфічным сэнсе можна інтэрпрэтаваць як беларускае; 2) яе роля як змагаркі супраць імпэрыялістычнага прыгнёту і як філянтропа; 3) яе кантакты зь іншымі прагрэсіўна настроенымі пісьменьнікамі, у тым ліку з украінскім пісьменьнікам Іванам Франком; 4) Ажэшка як аўтарка, якая клапацілася пра беларускі народ; і 5) мясцовая памяць пра польскую пісьменьніцу. Апошняе асабліва кідаецца ў вочы, бо супярэчыць клішаванай савецкай, чыста ідэалягічнай інструмэнталізацыі памяці і ўспамінаў. Можна ўбачыць фотаздымак цырымоніі адкрыцьця помніка, на якім відаць старое месца скульптуры — перад тэатрам. Далей задакумэнтаваныя арганізаваныя Ажэшкай дабрачынныя фэсты. А на фотаздымку пісьменьніцы ў труне толькі з колькасьці вянкоў і надпісаў на стужках можна зрабіць выснову пра разнастайнасьць даваеннага
    380 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 5, арк. 31.
    381 Аднак праведзеная ў 1974 годзе лабавая атака на Быкава і ягоных сяброў Аляксея Карпюка і Барыса Клейна паказвае, што Саюз пісьменьнікаў таксама быў савецкай установай і што Дом Ажэшкі мусіў выкарыстоўвацца толькі для вызначаных партыяй мэтаў. Гл.: Быкаў В. Доўгая дарога... С. 253-269.
    гораду. Але гэтую ўяўную адкрытасьць ня трэба пераацэньваць. Як вынікае зь ліста Аляксея Карпюка да Міхаіла Гарбачова, зусім не выпадкова, што выстава, як і памятная дошка на ўваходзе, зробленая толькі на беларускай і расійскай мовах. Ужываньне польскай мовы ў кантраляванай партыяй публічнай прасторы было па-ранейшаму строга забаронена382: таму, хоць і можна было зразумець, што гаворка тут ідзе пра польскую пісьменьніцу, але з гэтага не вынікала права мясцовых палякаў захоўваць яе памяць у нацыянальным сэнсе. Замест адкрытага абмеркаваньня нацыянальных аспэктаў у мясцовай савецкай публікі разьвілася свая мова, каб ускосна, з пэўнымі агаворкамі намякаць на польскія аспэкты гісторыі гораду. Напрыклад, да 850-годзьдзя заснаваньня гораду ў газэце «Гродненскнй хнмнк» быў апублікаваны верш, які ўказвае на мінуўшчыну Гародні, ставячы вежы каталіцкіх касьцёлаў у адзін шэраг з Каложай. 3 той жа нагоды Эліза Ажэшка зноў фігуравала як прагрэсіўная пісьменьніца'™.
    На прыкладзе помніка пісьменьніцы і ганаровай грамадзянцы свайго гораду можна паказаць, што такія пэрыфразы зьяўляліся толькі на паверхні савецкіх нормаў. Гэтак, ейнае імя ў 1929 годзе было ўвекавечанае ў камені (натуральна, па-польску), і нават пасьля зьмены месца ў 1947 годзе можна разгледзець надпіс у давальным склоне: Elizie Orzeszkowej. У сярэдзіне 1950-х дадаўся расійскі эквівалент і прысьвячэньне: Элйзе Ожешко. А на афіцыйнай паштоўцы, адпраўленай у друк у жніўні 1979 году, інскрыпцыя і расійскі надпіс зноў адсутнічаюць. Засталіся толькі сьляды мацаваньня кірылічных літараў. У Гародні дагэтуль не знайшлося ніякіх афіцыйных згадак, хто загадаў правесьці гэтую зьмену і хто ды калі яе ажыцьцявіў, — дакумэнтаў няма ні ва ўнівэрсітэце, ні ў Саюзе палякаў, ні ў абласным архіве. Тым ня менш, гэтая дэталь дэманструе, што пэўныя людзі ў Гародні ўсьведамлялі значэньне прысутнасьці той ці іншай мовы. Спачатку, відаць, афіцыйная інстанцыя настаяла на тым, што подпіс толькі на польскай мове ў савецкім горадзе не пажаданы. Але задоўга да пачатку перабудовы іншая інстанцыя, верагодна, паклапацілася пра тое, каб гэтая новая інтэрпрэтацыя помніка як савецкага месца памяці была скасаваная. Польскі надпіс гаварыў цяпер сам за сябе. Эліза Ажэшка і надалей шанавалася ў савецкай рыторыцы, аднак выразная прыналежнасьць да польскага мінулага была цяпер заўважная і ў публічнай