• Часопісы
  • Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

    Гісторыя Гародні (1919-1991)

    Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
    Фелікс Акерман

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 488с.
    Смаленск 2021
    187.02 МБ
    Гэтая цытата дэманструе, што рускае і беларускае атаясамліваецца. Варожыя агітатары не лічылі, што ў Расіі няма культуры. Больш верагодна, што польскі бок тым ці іншым чынам аспрэчваў далучэньне рэгіёну да БССР. На гэта ж належала адказаць такой цяжкай зброяй расійскай літаратуры, як Лермантаў. Праўда, у цэлым гэтыя залпы былі безвыніковыя. Лермантаў ня проста быў тут малавядомы — ягоныя творы мелі мала супольнага зь лякальнаю культурай рэгіёну. Да таго ж гэты дакумэнт паказвае, наколькі моцнымі надалей здаваліся варожыя ўплывы польскай прапаганды. Аднак у выпадку Гарадзеншчыны ўлады сыходзілі не з кароткатэрміновых падрыўных дзеяньняў польскага боку, а змагаліся супраць доўгатэрміновых наступстваў палянізацыі, якая нібыта доўжылася стагодзьдзямі. Пры ўжываньні гэтага панятку гаворка ішла пра навуковы сродак, які выкарыстоўваўся, каб канструяваць уласна рускую ідэнтычнасьць рэгіёну. Бо толькі ж разгулам на працяіу стагодзьдзяў гвалтоўнай, праведзенай з дапамогаю дзяржавы палянізацыі можна было патлумачыць, чаму ў Гарадзеншчыне, як і на ўсім захадзе БССР, у многіх сфэрах жыцьця па-ранейшаму адчуваліся моцныя ўплывы польскай мовы і культуры. Партыйныя агітатары працавалі над гэтай аргумэнтацыяй яшчэ з 1940 году, каб паказаць, што нягледзячы на амаль поўную адсутнасьць ясна вызначаных беларускіх элемэнтаў гаворка
    332	ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 2, арк. 1-20.
    333	У арыгінале на расійскай мове: ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 408, арк. 144.
    ідзе пра расійска-беларускі горад і тым самым частку высокаразьвітай культуры334.
    Адказам на палянізацыю служыла ўяўленьне пра гісторыю старажытнасьці, якую распрацоўваў Варонін. Гэтак, толькі пасьля публікацыі ягоных дасьледаваньняў замацавалася такая важная характарыстыка Гародні, як старажытная. У словазлучэньні «древнерусскйй город», якое частка ўжывалася ў афіцыйных дакумэнтах і на партыйных сходах335, паўтараецца сьцьвярджэньне, якое на землях, далучаных да Полыпчы, было ў той жа час сфармуляванае ў дачыненьні палякаў: з гістарычнай старажытнасьці, якая адсылае да раньняга пэрыяду гісторыі пасялішчаў, выводзіцца, фігуральна кажучы, наступнае: «Мы заўсёды былі тут»'ж. I з гэтага вынікае таксама сёньняшняя ідэнтычнасьць гораду, у дачыненьні якога прымаецца, што ён ідэнтычны са старым, дамадэрным паселішчам. Калі Гародня на самым пачатку сваёй гісторыі была рускай, то (згодна з выведзенай адсюль стандартнай аргумэнтацыяй, якая выказвалася таксама ў дачыненьні іншых цэнтральнаэўрапейскіх гарадоў) яна ўвесь час была рускай і ў пэўныя фазы падпадала толькі пад больш ці менш нязначныя замежныя ўплывы. Таму для разьвіцьця савецкага наратыву і было так карысна, што Варонін здолеў знайсьці выразныя рускія сьляды331.
    Дзякуючы накладаньню і адначасоваму суіснаваньню розных тэкстаў вобраз палімпсэсту не супярэчыць гэтаму разуменьню. Гэты вобраз праступае ўсьлед за выяўленьнем надпісаў, якія раней былі затушаваныя. Каб прачытаць іх, трэба выдаліць навейшыя тэкстуры. Варонін раскрыў — у пераносным сэнсе і цалкам практычна — схаваны дагэтуль сьлед у гісторыі гораду. Сыстэматычнае залічэньне Заходняй Беларусі да рускай культурнай прасторы характарызуецца суіснаваньнем ва ўспрыманьні дзейных асобаў відавочных супярэчнасьцяў і відавочнасьцяў. Што датычыць культурнага асваеньня новых тэрыторыяў пры канцы Другой сусьветнай вайны, то падобныя прыклады мелі месца таксама ў Шчэціне і Ўроцлаве. Там адсылкі рабіліся таксама да старажытнай гісторыі мясцовасьці. Пры яе новай інтэрпрэтацыі дзякуючы моцнай унутранай легітымацыі актараў гэтаксама вольна абыходзіліся зь мясцоваю рэальнасьцю. Аднак на месцы яшчэ гучалі «гала-
    334ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 50, спр. 7, арк. 5-7.
    335 Тарасенко В. Гродно — древннй русскнй город Ц Гродненская правда. 1955. 25 нюля. С. 4.
    336 Brather S. Ethnische Identitaten als Konstrukte der fruhgeschichtlichen Archaologie // Germania. 2000. № 78. S. 139-177.
    337 Вороннн H. H. Древнее Гродно... C. 200-202.
    сы супраць» і былі выразна бачныя іншыя культурныя ўплывы. I ў Гародні гэта ўмацоўвала функцыянэраў у перакананьні, што трэба працягваць барацьбу супраць ворага. Пры гэтым і ў Польшчы, і ў БССР праяўлялася нацыянальная лёгіка. У той час як прысваеньне новых польскіх заходніх земляў суправаджалася рыторыкай пра этнічную польскасьць з рэгіянальнымі акцэнтамі, то ў новых заходніх абласьцях БССР, як паказана вышэй, адбылося накладаньне савецкай катэгорыі нацыянальнасьці і старэйшага расійска-праваслаўнага ўяўленьня пра адзіны рускі народ. Пасьля 1945 году распрацаваныя ў міжваенны час ідэалягічныя пляны польскіх заходніх дасьледаваньняў былі ажыцьцёўленыя ў колішніх усходніх нямецкіх правінцыях338. У колішніх усходніх ваяводзтвах Польскай Рэспублікі працягвалі аказваць уплыў практыкі, апрабаваныя ў Расійскай імпэрыі, і яе палітычны курс адносна «ПаўночнаЗаходняга краю», а таксама савецкія дасьледаваньні гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Таму няма палімпсэсту без навукоўца, які можа выявіць і патлумачыць знакі мінулага. I польскім, і савецкім навукоўцам даводзілася шукаць аўтэнтычныя сьляды мінулага, якія былі сэнсаўтваральнымі ў яго новым прачытаньні. Без эмпірычных доказаў іхнае бачаньне пераемнасьці са старажытнаю гісторыяй было непераканаўчым.
    3.3.3	Савецкая катэгарызацыя
    пры перайменаваньні вуліцаў
    Аднак новыя савецкія ўлады зьвярталіся ня толькі да глыбокіх слаёў гісторыі гораду. Нягледзячы на ўнутраныя супярэчнасьці паміж польскай нацыянальнай і савецкай сыстэмай каардынат, прысутнічаў таксама цэлы шэраг сувязяў, напрыклад, пры называньні вуліцаў. Гэтак, вуліца Каліноўскага як да 1941-га, так і пасьля 1944-га захавала сваё імя. Цалкам захаваны квартал вуліцаў, названых імёнамі польскіх пісьменьнікаў, і вуліца Элізы Ажэшкі — гэта таксама прыклады савецкага звароту да ранейшага стану рэчаў. Апроч гэтага, пераемнасьць палягала часам у тым, што хоць значэньне назвы дыямэтральна зьмянялася, але зыходная катэгорыя найменьня вуліцы ўсё ж захоўвалася. 3 вуліцы 11 лістапада, дня здабыцьця польскай незалежнасьці ігры канцы Першай сусьветнай вайны, хуценька зрабілі вуліцу 17 верасьня, дня ўварваньня Чырвонай арміі ва Усходнюю Польшчу або ўзьяднаньня беларускага народу — каму
    338 Deutsche Ostforschung und polnische Westforschung im Spannungsfeld von Wissenschaft und Politik. Disziplinen im Vergleich / Hrsg. von J. M. Piskorski u. a. Osnabriick und Poznan, 2002. Апроч гэтага гл. y дачыненьні Шчэціну: Musekamp J. Von Stettin nach Szczecin. Metamorphosen einer Stadt zwischen 1945 und 2005. Wiesbaden, 2010.
    як падабалася339. Адпаведна вуліца 3 траўня, Дня Канстытуцыі 1791 года, зрабілася вуліцай 1 траўня. Тлумачэньне гэтага можна вывесьці таксама з рэакцыі насельніцтва на перайменаваньне. Пасьля пэўных новаўвядзеньняў жыхары япічэ доўга ўжывалі старыя назвы — па звычцы і памятаючы, як часта мяняліся ўлады340.
    У дакумэнтацыі Дзяржаўнага гістарычна-археалягічнага музэю зафіксавана, якімі крытэрамі кіраваліся ў 1951 г., пераймяноўваючы або пакідаючы старыя назвы гарадзенскіх вуліцаў341. У замоўленым гарвыканкамам заключэньні навуковыя супрацоўнікі музэю падзялілі важныя вуліцы на тры катэгорыі: «павінны застацца», «могуць застацца» і «неабходна зьмяніць». Гэты дакумэнт пацьвярджае, што зьмяненьне назваў вуліцаў вялося сыстэматычна і само па сабе было вынікам спушчанай зьверху дырэктывы. Зьнікнуць мусілі імёны тых польскіх нацыяналістаў, чые выступы супраць Расійскай імпэрыі клясыфікаваліся як занадта буржуазныя. Нягледзячы на гэта, шматлікія ўдзельнікі паўстаньняў 1831 і 1863 гадоў трапілі ў катэгорыю «можа застацца». Кіраўнік паўстаньня 1863 году Кастусь Каліноўскі, якога беларуская савецкая гістарыяграфія лічыла героем, здолеў трапіць у групу «павінен застацца». У катэгорыі «можа застацца» былі пералічаныя польскія пісьменьнікі, чые творы ацэньваліся як супольны культурны здабытак (напрыклад, Уладзіслаў Рэймант, Адам Міцкевіч і Стэфан Жаромскі). Прыбраць належала, адпаведна, геаграфічныя назвы, якія адсылалі да месцаў у Полыігчы, у тым ліку колішнюю вуліцу Кнышынскую. На дадатак да гэтага трэба было пазбавіцца ад імёнаў культурных дзеячоў, які тым часам трапілі ў няласку. Да іх належалі, наігрыклад, пісьменьнік Леў Квітко і такія гістарычныя фігуры польскай гісторыі, як военачальнік Ян Караль Хадкевіч або навукоўцы зь Віленскага ўнівэрсытэту, Ян і Анджэй Сьнядэцкія342.
    Савецкая ўлада ў прынцыпе дзейнічала аналягічна з польскай, калі тая трансфармавала сетку вуліцаў у міжваенны час. Назвы вуліцаў былі пры гэтым адлюстраваньнем ідэалягічных гарызонтаў дзяржаўных структураў на месцы. Новыя ўлады актыўна, сымбалічна асвойвалі горад праз маркераваньне грамадзкай прасторы новымі знакамі, зразуметымі як уласныя. Як і ў палімпсэсьце, частка каардынатаў была захаваная. Вялікая частка саступіла новаму.
    339 Чернякевнч А. «Новый Свет» н его окрестностн... С. 15.
    340 Калі катэгорыя вуліцы захоўвалася, то для мясцовых жыхароў пераход на новую назву спрашчаўся прынамсі мнэматэхнічна. Гл. прыклад: ДАГВ. Ф. 484, воп. 2, спр. 2, арк. 10.
    341ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 38, арк. 20-21.
    342 Тамсама. Арк. 21-24.
    Акурат параўнаньне паміж польскімі і савецкімі захадамі сьведчыць аб прынцыповай праблеме: тое, што новая дзяржава імкнулася рэпрэзэнтаваць у прасторавай структуры Гародні, не абавязкова супадала з культурнымі каардынатамі мясцовых жыхароў. Гэтак, асноўная частка польскіх рэфэрэнцыяў была спачатку чужая юдэйскім і праваслаўным насельнікам Гародні; новыя савецкія адсылкі мусілі таксама здавацца чужымі засталым пасьля 1944 году жыхарам. На іхнай асабістай мэнтальнай мапе гораду вуліцы надалей існавалі пад сваімі старымі імёнамі343. Новыя назвы толькі паступова замацаваліся сярод усіх жыхароў Гародні, калі вырасла новае пакаленьне, якое не памятала гораду да 1919 або да 1944 году344.
    3.3.4	Узьяднаньне беларускага народу і Вялікая Айчынная вайна
    Ужо ў 1949 годзе да «дзесяцігодзьдзя ўзьяднаньня беларускага народу ў адзінай беларускай дзяржаве» ў Музэі быў распрацаваны канон, які прыпісваў беларускаму народу ролю сацыяльнай групы, чыё прызначэньне палягала цяпер у барацьбе за сацыялізм345. Дзякуючы гэтаму можна было скласьці найважнейшыя падзеі першай паловы XX стагодзьдзя ў лягічную агульную карціну: пунктам адліку гэтай тэлеалягічнай гісторыі было нараджэньне СССР, г. зн. прыход да ўлады бальшавікоў у выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі, з чаго вынікала таксама заснаваньне БССР. Пасьля Рыскай дамовы 1921 году на захадзе Беларусі пачалася барацьба беларускага народу супраць белапольскіх захопнікаў, і адначасова на ўсходзе адбываўся росквіт БССР. Гэтая барацьба была адлюстраваная асабліва моцна, і ў выставачным пляне ёй прысьвячаліся яшчэ два падпункты: «Заходняя Беларусь пад ярмом панскай Польшчы» і «Барацьба рабочых і сялян Заходняй Беларусі супраць польскіх буржуяў і капіталістаў».