Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
шыя гады не ставала нават савецкіх прапагандысцкіх матэрыялаў, пра што сьведчыць тэрміновы запыт на раньнія бальшавіцкія ўлёткі і цытаты з «Правды»283. Акрамя гэтага, назіралася нястача кнігаў, у якіх гісторыя рэгіёну была б сфармуляваная ў савецкай пэрспэктыве284. Гэтак, падчас нарадаў музэйнага калектыву адна з супрацоўніц нярэдка скардзілася, што на стэндзе пра раньні Новы час роля Гародні ў Русі не зразумелая286. Зьвязанае з гэтым пытаньне не дачакалася адказу, аднак з дыскусіі было зразумела, што задачы для дыдактыкаў і гісторыкаў палягалі ў тым, каб расказаць гісторыю, у якой іхная мясцовасьць фігуруе толькі ўрыўкава, згадваецца праездам або падчас вайны. Таму адзін з галасоў патрабаваў прынамсі інтэграваць у сталую экспазыцыю аглядную мапу Расійскай імпэрыі, каб таксама візуальна паказаць наведнікам становііпча на пэрыфэрыі286.
Партыйнае кіраўніцтва гораду даволі рана прызнала, што гістарычнае выхаваньне насельніцтва мусіць належаць да цэнтральных функцыяў прапаганды. Прычына палягала ва ўкаранёнасьці ў сьвядомасьці засталых тут людзей зусім іншых пэрыядызацыяў і зьвязаных зь імі ацэнак. Падчас нарады партыйнага актыву адбыўся ўнутрыпартыйны рытуал крытыкі, які ў 1940-х гадах быў на парадку дня ва ўсёй рэспубліцы287. Пры гэтым, аднак, сытуацыя нярэдка апісвалася з пункту гледжаньня партыі і адначасова вымалёўваліся альтэрнатывы:
Сярод нашай інтэлігенцыі і моладзі зьнішчаныя яшчэ ня ўсе ілжывыя і шкодныя погляды, што культурны сьвет Беларусі прыйшоў не з усходу, не з Расіі, а праз польскую дзяржаву, праз рымска-каталіцкую рэлігію і праз фэадальна-клерыкальную ды буржуазную культуру. У свой час беларускія нацыяналісты ўзмоцнена прапагандавалі ў сфэры культуры і гісторыі тэорыю так званага «залатога веку» ў разьвіцьці беларускага народа. Нібыта ён у XV і XVI стагодзьдзях дасягнуў высокага палітычнага, эканамічнага і кулыпурнага ўзроўню разьвіцьця. Мне тут ня трэба тлумачыць, што гэты пэрыяд для беларускага народу быў адным з самых цёмных ваўсёй яго гісторыі, што тэорыя пра «залаты век» у цэлым ёсьць высьмейваньнем нацыянальных традыцыяў дэмакратычных
283 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 33, арк. 6.
284 Тамсама. Спр. 29, арк. 5-7.
286 Тамсама. Арк. 30.
286 Тамсама. Арк. 27.
287 Lindner R. Historiker... S. 327-339; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 327-339.
масаў беларускага народу, які заўсёды змагаўся як супраць буржуазна-панскага ярма, так і супраць рабства, а таксама супраць культуры сваіх ворагаў, паноў2№.
Каб падарваць карціну гісторыі, раней засвоеную карэнным насельніцтвам, часткай шырокіх прапагандысцкіх захадаў была гістарычная палітыка 289. Пры гэтым гаворка ішла пра лякальныя праявы ініцыяванай у 1947 годзе ЦК КП(б)Б у Менску кампаніі супраць касмапалітызму сярод часткі інтэлігенцыі, якая, нароўні зь людзьмі з акупаваных немцамі абшараў, у цэлым была пад падазрэньнем290. Гэтая кампанія ў Гародні была накіраваная ня толькі супраць габрэяў, але і супраць усіх, хто рабіў на публіцы выказваньні, што да 1939 году было лепш або гэтаксама добра як пры савецкай уладзе. Каб кантраляваць вытворчасьць гісторыі, ЦК зрабіў стаўку на паўпублічныя карныя працэсы супраць асобных дзеячоў, перадусім супраць выкладчыкаў пэдагагічнага інстытуту. Аднак, як паказана раней, наглядны ўрок быў дадзены акурат на прыкладзе габрэяў, якія працавалі ў савецкіх структурах.
Блізіню дзяржавы і гісторыі падкрэсьлівала аднаўленьне Новага замку як сядзібы абкаму партыі ды адпаведнага партыйнага архіву, а таксама суседзтва дзяржаўнага музэю і цэнтральных органаў савецкай дзяржавы на Замкавай гары291. Месцы памяці на Замкавай гары, зьвязаныя з гісторыяй ВКЛ і Рэчы Паспалітай, былі збольшага затушаваныя. У той час як у даступным для наведваньня Старым замку вьшуклялася ўласная савецкая гісторыя, такія месцы ў Новым замку дзякуючы рэжыму спэцдоступу ў будынак партыі былі закрытыя для публікі292.
288 У арыгінале на расійскай мове: ДАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 166, арк. 16-19. Там утрымліваюцца закіды, якія датычаць унутрыпартыйных канфліктаў і навуковапалітычных дэбатаў, якія ў БССР былі завершаныя яшчэ да 1939 году. Гл.: Lind­ner R. Historiker... S. 352-360.
289 Lindner R. Historiker... S. 320-327; Лінднэр P. Гісторыкі i ўлада... C. 320-327.
290 Кашталян I. C. Становіпіча інтэлігенцыі БССР y 1947-1953 гг. па матэрыялах Асобага сектара ЦК КП(б)Б // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 3. С. 28-32; Кашталян I. С. Дакументы Асобага сектара ЦК КП(б)Б у даследаванні штодзённай гісторьгіБССР (1944-1953 іт.) //Архівы і справаводства. 2005. № 3. С. 100-102.
291Чантурня В. А. Памятннкн архнтектуры п градостронтельства Белорусснн. Мннск, 1986. С. 119-120.
292 Пры гэтым замак быў пабудаваны прыдворнымі архітэктарамі саксонскага курфюрста. Фрыдрых Аўгуст II быў таксама выбраным каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам III ды загадаў пабудаваць у Гародні літоўскую рэзыдэнцыю. Гл.: Hentschel W Die sachsische Baukunst des 18. Jahrhunderts in Polen. Berlin, 1967. Bd. 1. S. 285-297.
Такімі ж сэлектыўнымі маглі быць створаныя афіцыйным дыскурсам гістарычныя адсылкі для замацоўваньня савецкага наратыву. Гэтак, польскія аспэкты мінулага прынцыпова кадаваліся як гісторыя (гісторыі) прыгнёту, аднак да пэўных нагодаў рабіліся спробы — напрыклад, з дапамогай выбраных асобаў — паказаць прыязныя адносіны з польскім народам. Гэтак, у 1940 годзе зь вялікаю помпай адзначаліся 85-я ўгодкі сьмерці Адама Міцкевіча, якога палякі (але таксама беларусы і літоўцы) шануюць як нацыянальнага творцу. Імаверна, гаворка ішла пра мэтанакіраваную спробу савецкіх прапагандысцкіх органаў пайсьці насустрач каталікам, надаўшы мясцоваму калярыту савецкае адценьне293. Пасьля 1944 году гэтая практыка была адноўленая, а сама постаць актыўна ўводзілася ў савецкі канон. Міцкевіч больш не прэзэнтаваўся як нацыяналістычна настроены прадстаўнік буржуазіі, а яго творчасьць падавалася як адлюстраваньне перадавой барацьбы за ніжэйшыя слаі насельніцтва. Міцкевіча таксама зьмясьцілі ў кантэкст расійскай рэвалюцыйнай літаратуры. Шукаліся простыя параўнаньні з расійскаю літаратурай, падобна як савецкая публіцыстыка абыходзілася з прадстаўнікамі нямецкага руху «Буры і націску». Аляксандар Пушкін паказваўся як вялікі сябар Міцкевіча294. Зь іншага боку, гэтыя культурныя дэкарацыі, схематычна ўжываныя партыйнай прапагандаю, не маглі схаваць таго, што аблічча гораду з гэтага часу фармавалася перадусім пад уплывам двух профіляў: Леніна і Сталіна. У музэі ў пачатку 1941 году адбылося адкрыцьцё тэматычнай выставы да ўгодкаў сьмерці Леніна, на якой дэманстраваліся рэпрадукцыі стэндаў маскоўскага музэю У. I. Леніна: фотаздымкі, каляровыя рэпрадукцыі, дакумэнты ды іншыя матэрыялы пра дзіцячыя гады і юнацтва правадыра, пра барацьбу Ўладзімера Ільліча за стварэньне рабочай партыі ў Расіі і ягоную барацьбу з ворагамі і здраднікамі рэвалюцыі296. У гарадзкой прасторы да 1941-га і таксама пасьля 1944 году, каля вакзалу і наўсіх месцах, дзе патэнцыйна маглі праводзіцца парады і дэманстрацыі, прысутнічалі стандартызаваныя скульптуры правадыроў, стылізаваных пад фігуру бацькі. Пасьля вяртаньня Саветаў у Гародню ў музэі яшчэ доўгі час ішлі дыскусіі наконт таго, ці мусяць бюсты Леніна, Сталіна, Маркса і Энгельса для хатняга ўжытку вырабляцца ў натуральную велічыню ці ўдвая большымі296.
293 Sleszynski W. Okupacja... S. 253.
294 Майхровнч С. Адам Мнцкевнч. К 150-летню co дня рождення // Гродненская правда. 1948. 24 декабря. № 249. С. 3.
295 У арыгінале на расійскай мове. Гл.: Sleszynski W. Okupacja... S. 346.
296 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 33, арк. 33.
Ня важна, наколькі вялікімі іх вырашылі рабіць — было адназначна зразумела, што ў савецкім горадзе былі больш значныя велічыні, чым лякальныя постаці.
Гэтаксама стандартызавана, як разьмяшчэньне скульптуры «Ленін і Сталін у Горках» перад цэнтральным вакзалам, Гародня зрабілася часткаю савецкага культурнага ляндшафту. Пра гэта сьведчыў таксама новы палітычна-грамадзкі каляндар. Прычым спачатку ў літаральным сэнсе, бо з экспансіяй Савецкага Саюзу ў Гародні перастаў ужывацца цэнтральнаэўрапейскі час297. Праведзены пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў пераход на маскоўскі час прынёс дзьве гадзіны розьніцы з Варшаваю. Таксама значна зьмяніўся гадавы цыкл публічных урачыстасьцяў298. Спачатку прыватнаю справай зрабіліся ўсе рэлігійныя сьвяты. У шмат якіх грамадзкіх установах адбывалася цкаваньне тых, хто працягваў адкрыта сьвяткаваць Вялікдзень і Каляды і таму не прыходзіў на працу. Замест гэтага ўжо ў 1939 годзе была перанятая распрацаваная ў Савецкім Саюзе праграма сьвятаў. Рэгулярныя сьвяты, зьвязаныя з гісторыяй СССР, напрыклад, угодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзень нараджэньня таварыша Сталіна і дзень абвяшчэньня БССР, былі дапоўненыя сьвятамі з нагоды «ўзьяднаньня беларускага народу» і «вызваленьня» Гародні і Менску299. Прынамсі, гэтыя сьвяты, зьвязаныя з гісторыяй Другой сусьветнай вайны, мелі нейкую сувязь з досьведам, назапашаным засталымі даваеннымі жыхарамі Гародні. Праўда, іхныя асацыяцыі пасьля рэпрэсіяў нярэдка былі дыямэтральна супрацьлеглыя таму, на што разьлічваў савецкі бок300.
Музэю належала цэнтральная роля ў перадачы гэтых старых і новых традыцыяў савецкай прапаганды. Гэта можна зразумець з высокай колькасьці наведнікаў у пасьляваенныя гады. Толькі ў 1950 годзе музэй наведалі 23 373 чалавекі, палова зь якіх — у арганізаваных групах301. Дзякуючы захаванай гасьцявой кнізе магчыма таксама прасачыць рэакцыі наведнікаў у першае пасьляваеннае дзесяцігодзьдзе302. Запісы ў гэтую кнігу рабілі перадусім групы
297 У 1939 годзе Беластоцкую вобласьць таксама перавялі на маскоўскі час. Гл.: Gross J. Т. Und wehe, du hoffst... die Sowjetisierung Ostpolens nach dem HitlerStalin-Pakt; 1939-1941. Freiburg im Breisgau, 1988. S. 90.
298 Szumski J. Sowietyzacja... S. 226-227; Шумскі Я. Саветызацыя... C. 194-196.
299 Паралельна з гэтым у акадэмічных цэнтрах у Менску разьвівалася ўяўленьне пра савецкую беларускую дзяржаўнасьць з узьяднаньнем у 1939 годзе. Гл.: Lindner R. Historiker... S. 341-349; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 341-349.
300 Інтэрвію з А. Навумюком, праведзенае ў Гародні 25 верасьня 2005 году.