Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
271 Еврен Гродно: Очеркн нсторнн н культуры / Ред.-сост. М. Кемеров, С. Пнвоварчнк. Гродно, 2000. С. 1-20.
272 The Invention of Tradition / Ed. by E. Hobsbawm, T. Ranger. Cambridge, 2003. P 1-15.
стылізавалася пад фальклёр. Дылема савецкай мадэрнізацыі палягала ў тым, што яна цалкам трансфармавала жыцьцёвы сьвет беларускага насельніцтва ў гарадзкое грамадзтва, але адначасова адстойвала канцэпцыю тытульнай нацыі ў этнічным разуменьні, якое адсылала выключна да вясковых каранёў. У выніку імклівага росту гарадзкога насельніцтва і ўсё болыпага аддаленьня новых гарадзкіх жыхароў ад вясковых каранёў канцэпцыя зьберажэньня народнай творчасьці вырадзілася ў гарадзкую імітацыю вясковых абрадаў. Адначасова савецкая мадэрнізацыя ў Гародні забясьпечвала рэсурсы для ўтварэньня савецкай інтэлігенцыі, якая — ужо ў гарадзкім кантэксьце — ажыцьцяўляла ўласныя пошукі і паступова падхоплівала нацыянальныя дыскурсы з суседніх рэспублік, перадусім з Прыбалтыкі і Украіны.
3.3 Савецкая пераканфігурацыя гістарычных прывязак
3 уключэньнем Гародні ў склад СССР у яе прыйшлі партыйныя структуры, спэцыяльныя службы і армія. У гэтую адсталую, на іхны погляд, Заходнюю Беларусь партыйныя работнікі і афіцэры прынесьлі скіраваную ў будучыню ідэалёгію. Саветызацыя азначала для іх тры ўзаемазьвязаныя мэты: укараненьне на забранай зямлі эксклюзіўнай прэтэнзіі на ісьціну з боку кампартыі і яе правадыра, рэалізацыю шырокай праграмы мадэрнізацыі ды ідэю вызваленьня беларускага народу. Каб ажыцьцявіць гэтае бачаньне будучыні ў цяперашнім часе, патрабавалася адначасова распрацаванае бачаньне мінулага. Зь яго дапамогай належала пераканаць мясцовае насельніцтва ў гістарычнай неабходнасьці дзеяньняў дзяржаўнага апарату і легітымаваць іх у сэнсе выведзенага з марксісцкай тэорыі гістарычнага матэрыялізму. Засваеньне кананізаванай да таго часу раньняй гісторыі Савецкага Саюзу ўжо было складнікам савецкай сацыялізацыі і, адпаведна, адной з асноваў шырока зразуметай саветызацыі.
3.3.1	Пстарычна-археалягічньі музэй
паміж ідэалёгіяй і прагматыкай
Цэнтральная роля ў прышчапленьні савецкага наратыву пра гісторыю гораду належала музэю278. Яшчэ ў 1940 годзе ў памяшканьнях Старога замку адчыніўся Дзяржаўны гістарычна-археалягічны музэй. Праўда, тады выкарыстоўвалася перадусім калекцыя Ядкоўскага, да якой дадалі экспанаты пра барацьбу за вызваленьне беларускага народу ад польскага ярма. Ужо ў гэтай першай,
273 На разьвіцьцё падзеяў у міжваенны час зьвяртае ўвагу Райнэр Лінднэр: Lind­ner R. Historiker... С. 272-273; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 272-273.
сьціплай з матэрыяльнага пункту гледжаньня экспазыцыі была заўважная савецкая пэрыядызацыя сусьветнай гісторыі. Створаны там падзел на чатыры храналягічна і тэматычна структураваныя разьдзелы ўсеагульнай гісторыі захаваўся ў сталай экспазыцыі (з рознымі варыяцыямі і новымі акцэнтамі) да XXI стагодзьдзя. У пачатку экспазыцыі асьвятлялася стварэньне сьвету. У другой частцы, у якой асабліва моцна выкарыстоўвалася прыродазнаўчая калекцыя Ядкоўскага, адлюстроўваліся геалёгія, флёра і фаўна як асяродзьдзе чалавека. У трэцім памяшканьні асьвятлялася разьвіцьцё грамадзкіх фармацыяў да 1917 году — з падзелам на першабытнае, фэадальнае і капіталістычнае грамадзтва. Апроч гэтага, выстава рабіла асаблівы акцэнт на гісторыі рабочага руху ў Заходняй Беларусі, каб адсюль перакінуць масток да савецкай сучаснасьці ў самай важнай частцы экспазыцыі. Вырашальнымі этапамі былі Кастрычніцкая рэвалюцыя, Грамадзянская вайна ў Расіі, фазы станаўленьня савецкай дзяржавы, яе разбудова і «вызваленьне Заходняй Беларусі». Фінальным акордам гэтых працэсаў у сучаснасьці было зацьвярджэньне «Сталінскай канстытуцыі СССР як самай дэмакратычнай у сьвеце»274.
Пасьля паўторнага адкрыцьця ў 1944 годзе першая сталая экспазыцыя канца 1940-х мела трохі іншыя акцэнты: за адлюстраваньнем першабытнага грамадзтва зь яго дафэадальнымі структурамі на тэрыторыі Беларусі ішоў асобны разьдзел, прысьвечаны «культуры Старажытнай Русі». Пры гэтым цэнтральнымі тэмамі сучаснай гісторыі былі «гераічная мінуўшчына беларускага народу і яго барацьба за нацыянальную незалежнасьць і культуру, узьяднаньне беларускага народу ў адзінай Беларускай савецкай дзяржаве», а таксама «Вялікая Айчынная вайна і партызанская барацьба беларускага народу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Сучаснасьць паўставала як «сацыялістычнае будаўніцтва»275.
Гэтая пэрыядызацыя тысячагадовай мінуўшчыны з пункту гледжаньня савецкай гістарычнай ідэалёгіі выразна паказвае спробу стварыць беларускі наратыў, які апраўдваў бы афіцыйную прапаганду пад знакам узьяднаньня. Ён практычна не спасылаўся на наратывы рэгіянальнай гісторыі Беларусі, пачаткі якіх былі закладзеныя да Другой сусьветнай вайны. Замест гэтага адзіным адпраўным пунктам быў лёс прыгнечаных масаў рабочых і сялян.
274 Sleszynski W. Okupacja sowiecka na Biaiostocczyznie 1939-1941. Propaganda i indoktrynaeja. Bialystok, 2001. S. 346.
275 У арыгінале на расійскай мове: ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 1, арк. 3. Да пытаньня стварэньня партызанскага міту ў Беларусі гл.: Lindner R. Historiker... S. 249 ff.; Лінднэр P. Гісторыкі i ўлада... C. 349 i наст.
У экспазыцыі не знаходзіла адлюстраваньня дыфэрэнцыяцыя паміж горадам і вёскай або паміж рознымі рэлігійнымі ці этнічнымі групамі. Сама вайна зрабілася зыходным пунктам гістарычнага абгрунтаваньня савецкай улады ў рэгіёне, пра што сьведчыць пастанова Савету народных камісараў Беларусі ад 2 жніўня 1945 году: апроч сталай выставы належала ў першую чаргу распрацаваць экспазыцыі пра «Вялікую Айчынную вайну» і «партызанскую вайну»276. Іх назвы сьведчаць пра тое, што пастаўленыя музэю дырэктывы мелі ў першую чаргу прагматычныя прычыны. Экспазыцыі мусілі забясьпечыць падмацаваныя гісторыяй аргумэнты для агітацыі ў сучаснасьці. Да такіх праектаў належалі перасоўныя выставы з наступнымі назвамі: «Сталінская канстытуцыя — канстытуцыя пераможнага сацыялізму», «Мір перамагае вайну», «Савецкія выбары — самыя справядлівыя ў сьвеце»277. У 1950 годзе дырэктар музэю на адной нарадзе загадаў сваім супрацоўнікам тэрмінова перапрацаваць экспазыцыю пра сацыялістычнае будаўніцтва, каб зрабіць яе ўзорнай для ўсёй рэспублікі278.
У канцы 1940-х сталінская культурная палітыка стварыла сытуацыю лятэнтнай пагрозы для ўсіх музэйных работнікаў і ў Гародні. Пра гэта сьведчыць ня толькі амаль поўная зьмена кіраўнічага зьвяна, а таксама мноства супрацоўнікаў, якая неаднаразова адбылася цягам некалькіх гадоў. У справаздачах крытыка музэю з боку партыйных органаў перамяжоўваецца з самакрытыкай, якая прэвэнтыўна фармулявалася ў шэрагах музэйных супрацоўнікаў. Сфармуляваная ў 1949 годзе крытыка наконт нядбайнага адлюстраваньня савецкай рэчаіснасьці ў музэі Пінску зімой 1950 году дасягнула таксама і Гародні. Разьмешчаны ў Менску Камітэт па справах культурна-асьветніцкіх устаноў пры Савеце Міністраў БССР выявіў наступныя недахопы музэю279: савецкі пэрыяд прадстаўлены ў недастатковым аб’ёме, бо ён не разьмешчаны ў цэнтры экспазыцыі — папрок, які пасьля васьмі гадоў савецкага панаваньня ў Гародні мог падацца музэйным работнікам адарваным ад рэчаіснасьці. Ставілася ў віну таксама тое, што апроч тэматычнай выставы прыродазнаўчага аддзелу пад назвай «Савецкі дарвінізм» і экспазыцыі, прысьвечанай Кіеўскай Русі, у музэі не зьявілася нічога сутнасна новага. Апроч гэтага, «барацьба беларускага народу
276ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 1, арк. 2.
277 Тамсама. Спр. 28, арк. 1.
278 Тамсама. Спр. 29, арк. 8-10.
278 Тамсама. Спр. 1, арк. 25.
супраць нямецкіх і белапольскіх захопнікаў [...] адлюстраваная недастаткова поўна». Крытычныя заўвагі закраналі таксама адлюстраваньне Грамадзянскай вайны, аднаўленьня народнай гаспадаркі, індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама выкананьня плянаў сталінскіх пяцігодак — нібыта яны былі паказаныя толькі схематычна і непераканаўча. Сьцьвярджалася, што дрэнна былі адлюстраваныя таксама вядучая роля партыі і роля таварыша Сталіна ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта быў удар ніжэй за пояс. Зь менскага пункту гледжаньня экспазыцыя недастаткова адпавялала савецкім узорам280. Цалкам канкрэтна крытыкавалася, што ў фэадальнай частцы экспазыцыі паказвалася зашмат экспанатаў, «якія мелі мала супольнага з барацьбой беларускага народу і былі кепска ўпарадкаваныя»281. У гэтай ацэнцы праяўляюцца два ключавыя пункты. Яшчэ не было зразумела, як у анэксаваных абласьцях у рамках лякальнага наратыву належыць праўдападобна тлумачыць трыюмфальнае шэсьце Савецкага Саюзу. Яшчэ складаней было апавесьці лякальную гісторыю паралельна з эмансыпацыяй «працоўных масаў беларускага народу», якія акурат тады пачалі масава засяляць гарады на захадзе БССР.
Апроч згаданых ідэалягічных промахаў пры ўвядзеньні прынцыпова новай пэрыядызацыі гісторыі ў Гародні прысутнічалі і практычныя цяжкасьці пры выкананьні савецкіх дырэктыў. Гэтак, да пачатку 1960-х гадоў не існавала нават праекту лякальнай гісторыі гораду, да якой можна было б зьвярнуцца. Толькі ў 1960 годзе ў Менску выйшла кніга пра гісторыю Гародні, выкладзеную перадусім як гісторыю дасягненьняў КПБ282. Аднак дырэктар музэю ў Гародні агучыў і іншыя прагматычныя праблемы: перадусім не ставала самых розных матэрыялаў, на доказную сілу якіх можна было б абапірацца пры перадачы савецкіх тэзаў. Спачатку артэфакты складаліся выключна з ацалелых прадметаў зь міжваенных збораў і некаторых сьведчаньняў Другой сусьветнай вайны. У пер-
280 I ў Гародню для ацэнкі працы былі запрошаныя менскія адмыслоўцы: ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 7, спр. 20, арк. 11-12.
281 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 29, арк. 26.
282 Кніга пра гісторыю гораду, якая выйшла ў 1960 годзе на расійскай мове, разглядала 1944 год як другое нараджэньне Гародні і рабіла выгляд, што падчас Другой сусьветнай вайны тут жылі тыя самыя людзі. Гл.: Гродно. йсторнческнй очерк / Под. ред. Б. М. Фнха н др. Мннск, 1960. Варта ўвагі, што сам аўтар быў камуністычным дзеячам міжваеннага часу, удзельнічаў ва ўцёках вязьняў у Гародні ў верасьні 1939 году і ў ваенных дзеяньнях да прыходу Чырвонай арміі. У разглядзе пасьляваеннага часу ён асабліва насьледаваў савецкім наратывам. Распрацаваная пазьней форма лякальнай ідэнтычнасьці, у сваю чаргу, наўрад ці была матывадыяй для яго апісаньня пасьляваеннай Гародні.