Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
206Kabzinska I. Wsrod «Koscielnych Polakow»... S. 63-69.
207 Яшчэ ў 1990-x гадах беларускія этнографы зьвярталіся да жыхароў рэгіёну пабеларуску, у той час як польскія дасьледчыкі звычайна — на літаратурнай польскай мове. Натуральна, польскія этнографы атрымлівалі адказы на сваёй мове, бо болыпасьць каталікоў старэйшага пакаленьня вывучыла польскую мову ў касьцёле або яшчэ ў школе. Пры гэтым адказы на афіцыёзныя запыты на расійскай мове людзі часта даюць на трасянцы.
208 Параўн.: Wachowicz В. «Ту jestes jak zdrowie». Z Mickiewiczem nad Wiliq i Swieteziq, ze Slowackim w Krzemiencu, z Orzeszkow^ nad Niemnen. Warszawa, 1993; інтэрвію з A. Пяткевічам, праведзенае ў Гародні 6 красавіка 2006 году на беларускай мове; інтэрвію з А. Навумюком, праведзенае ў Гародні 25 верасьня 2005 году.
209 Szumski J. Sowietyzacja... S. 259-261; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 224-226. У вёсках Гарадзенскага раёну ў 1959 годзе 99 % жыхароў называлі сваёй роднай мовай беларускую, у 1970-м — 99,4 %, у 1979-м — 98,5 % і ў 1989-м — 97,9 %. Гл.: Бондарчнк В. Белорусы... С. 32-34. Пры гэтым мова, як і да Другой сусьветнай вайны, была атрыбутам ня столькі нацыянальнага атаесамленьня, колькі хутчэй сацыяльнага паходжаньня. Дзеля моцнай прысутнасьці расійскіх ідыёмаў мова грала для пераезду ў Гародню адчувальна большую ролю, чым катэгорыя нацыянальнасьці.
210 Беларускі дасьледнік урбанізацьгі Захар ІПыбека рэтраспэктыўна называе гэтае рашэньне слабасьцю вясковых выхадцаў, але тлумачыць яго няроўнасьцю магчымасьцяў: «Мігрантам зь вёскі, што прыяжджалі ў горад савецкай Беларусі, даводзілася адаптоўвацца да новага ладу жыцьця, новых матэрыяльных і культурных каштоўнасьцяў. Ім не ставала нацыянальнага патрыятызму і сілы процістаяць духоўнай і кулыурнай асыміляцыі, навязанай рускамоўным горадам. Яны адчувалі
кропкі прывязкі да гарадзкога грамадзтва зыбучых пяскоў. Адчужанасьць да большасьці савецкіх кадраў вяла да таго, што гэтыя прывязкі не маглі палягаць у рэгіянальных сувязях паміж горадам і вёскай. У выніку шматлікія новапрыбылыя выбіралі стратэгію адаптацыі, якая палягала ў тым, каб па магчымасьці малым коштам дапасавацца да асяродзьдзя211. Выхадцы зь вёскі рабілі выгляд, што зь пераездам у такія гарады, як Гародня, яны сталі гараджанамі, што, зрэшты, нічога не гаварыла пра іх этнічную або нацыянальную прыналежнасьць212.
Адзін з найважнейшых атрыбутаў для прыналежнасьці да гэтай віртуальнай гарадзкой супольнасьці палягаў у тым, каб не ўжываць у публічнай сфэры простай мовы. Бо савецкія кадры і новапрыбылыя, якія ўжо правялі ў горадзе нейкі час, ставіліся да яе як да праявы вясковай адсталасьці213. Гэта, натуральна, ня значыла, што ўсе новапрыбылыя ўвадначас пачалі гаварыць на літаратурнай расійскай мове214. Аднак гутарка на тутэйшай гаворцы беларускай мовы, напрыклад, у грамадзкім транспарце, выклікала нядобразычлівыя і кплівыя камэнтары, дарма што вялікая частка гарадзкога насельніцтва вынесла гэтую мову з дому і надалей гаварыла на яе сумесі з новымі пазычаньнямі з расійскай215.
Наступным аргумэнтам служыць адносная блізкасьць паміж беларускай і расійскай мовамі, што дазваляла за адносна кароткі час засвоіць іншую мову, не вучыўшы яе ў школе — тым болып што старэйшае пакаленьне да Першай сусьветнай вайны ўжо сутыкалася
перавагу рускамоўных гараджанаў. Паўсюль рускае начальства, руская дакумэнтацыя, справаводства. Беларускі вясковы хлопец імкнуўся, каб яго прызналі за гараджаніна, і намагаўся гаварыць па-руску». Гл.: Шыбека 3. Гарадская цывілізацыя... С. 285-286.
211 Бондарчнк В. Этннческне процессы... С. 81-156.
212 Бандарчык падкрэсьлівае асацыяцыю беларускай мовы зь вёскай. Тым ня мешп, хуткі пераход на расійскую мову ён прыпісвае паіпырэньню інтэрнацыяналізму, з дапамогай якога ён апісвае адсутнасьць нацыянальнай самасьвядомасьці. Гл.: Бондарчнк В. Белорусы... С. 34. Садоўскі аналягічна сьцьвярджае ў выпадку Беласточчыны, што выхадцы зь вёскі за кароткі час пачыналі лічыць сябе гараджанамі. Гл.: Sadowski A. Bialystok... S. 148.
213 На афіцыйным узроўні рабіліся намаганьні «пераадолець» сацыяэканамічныя адрозьненьні паміж горадам і вёскай, пры гэтым, аднак, самі савецкія ўстановы прызнавалі не адпаведны пляну тэмп «пераадольваньня». Гл.: Корзун Н. П. Преодоленне разлнчнй между городом н деревней в быту н культуре. йсторнко-этнографнческое нсследованне по матерналам БССР. Мннск, 1972.
214Бондарчнк В. Велорусы... С. 193-201.
215 Інтэрвію з А. Вадзейкай, праведзенае ў Гародні 31 сакавіка 2005 году на польскай мове.
з расійскай мовай у розных сытуацыях216. Калі ўзгадаць, як пралягалі дарогі зь вёскі ў горад, то робіцца зразумела, што саветызацыя суправаджалася засваеньнем расійскай мовы ў школах, казармах, на прадпрыемствах і ў ВНУ: за час паміж 1944-м і канцом 1950-х, калі назіраўся рост міграцыі, савецкая школьная сыстэма ўжо зрабіла ўсю працу217. Пры гэтым кідаецца ў вочы, што моўная палітыка ўнутры гэтай сыстэмы адзначалася дыхатаміяй218. У той час як у горадзе пераважалі расійскамоўныя школы і тым самым беларуская мова была выразна недастаткова рэпрэзэнтаваная ў базавай адукацыі, у навакольных вёсках і мястэчках яшчэ шмат дзесяцігодзьдзяў пераважалі школы з выкладаньнем па-беларуску219. Гэта толькі ўзмацняла адрозьненьне паміж горадам і вёскаю, а таксама моцную зьвязку беларускай мовы зь сельскаю мясцовасьцю. Тым ня менш, школа прадугледжвала вялікі аб’ём урокаў па расійскай мове і літаратуры, каб школьнікі з праваслаўных і каталіцкіх сем’яў, якія вырасьлі пасьля вайны, са школы мелі базавыя веды расійскай мовы, што пазьней палягчала ім пераход у горад220. Улічваючы, што маладыя людзі хлынулі ў горад пераважна для атрыманьня адукацыі, а старэйшыя выхадцы зь вёскі пераехалі пазьней як дапаможныя рабочыя або сваякі, то маладое пакаленьне перайшло на расійскую безь вялікіх праблемаў за вельмі кароткі час221.
216 Аргумэнт пра блізкасьць паміж расійскай і беларускай мовамі прыводзіць і Бандарчык. Гл.: Бондарчнк В. Белорусы... С. 34.
217 3 самага пачатку, калі было тры расійскамоўныя, дзьве беларускамоўныя і чатыры польскамоўныя школы, назіралася адносная перавага расійскай мовы ў параўнаньні зь беларускай, якая яшчэ ўзмацнілася зь пераводам на расійскую польскамоўных школаў. Гл.: ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 21 і наст.
218 Асноўныя зьвесткі пра школьную палітыку і асабліва пра мову выкладаньня гл.: Szumski J. Sowietyzacja... 8. 229-261; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 196-226.
219 Szumski J. Szkolnictwo polskie na Biatorusi 1939-48. Sowjetyzacja, rusyfikacja // Rozprawy z dziejow oswiaty. Warszawa, 2004. S. 54.
220 Раман Шпарлюк на падставе заходнебеларускай спэцыфікі бачыць простую ўзаемасувязь паміж мовай партыйнай прэсы і ступеньню моўнай русіфікацыі. Аднак гэта занадта павярхоўна. Мясцовыя сяляне, як правіла, не чыталі партыйнай прэсы. А для новых жыхароў Гародні былі і болып важныя прыкметы таго, што расійская мова дамінуе ў горадзе. Гл.: Szporluk R. West Ukraine and West Belorussia: Historical Tradition, Social Communication and Linguistic Assimilation // Soviet Studies. 1979. № 31. P 76-98.
221 Аднак апроч мовы былі і іншыя сфэры, у якіх людзі імкнуліся вонкава дапасавацца. Гісторыя культуры ткацтва, шыцьця, кухні, сьпеваў і піцьця дае ўяўленьне пра тое, як хутка і рэзка цэлае пакаленьне сацыялізаваных ужо ў Савецкім Саюзе выхадцаў зь вёскі спрабавала адмовіцца ад атрыбутаў беларускай этнічнасьці (адзеньня, песень і нават кухні) і за вельмі кароткі час пераняць песьні, адзеньне і стравы савецкага пасьляваеннага грамадзтва.
3.2.4	Супярэчнасьці прыставаньня выхадцаў зь вёскіда савецкага гораду
Саветызацыя Заходняй Беларусі не прывяла да таго, што ў такіх гарадах, як Гародня, перастала гучаць беларуская мова. Як і стагодзьдзі таму, на ёй гаварылі сяляне з навакольля, бо Гародня паранейшаму была эканамічным і адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну. Апроч таго, ня ўсе выхадцы зь вёскі былі ў стане за некалькі месяцаў гэтак засвоіць новую мову, каб апроч лексыкі пераняць і граматычныя структуры. Чым старэйшымі былі новыя жыхары і чым ніжэйшаю была ступень іхнай адукацыі, тым больш імаверна было, што хоць яны і спрабавалі гаварыць па-расійску, аднак у сынтаксісе, вымове і нярэдка таксама лексыцы яны ўжывалі звыклыя ім формы беларускай мовы222.
Калі ж разглядаць пераход да гарадзкога ладу жыцьця як аўтасаветызацыю новапрыбылых, то іхныя высілкі да акультурацыі не маглі ўвянчацца поўным посьпехам ва ўсё яшчэ пераважна аграрным рэгіёне і ў горадзе, поўным выхадцаў зь вёскі223. Такія атрыбуты беларускай этнічнасьці, як мова і вясковыя традыцыі, у горадзе ў значнай ступені або маргіналізаваліся, або трансфармаваліся ў элемэнты гарадзкой культуры вольнага часу ў рамках савецкіх фальклёрных гурткоў мастацкай самадзейнасьці, захоўваючы, тым ня менш, для большасьці новых гараджанаў сувязь зь вёскаю224. Гэта мела пераважна практычныя прычыны. У той час як шматлікія жыхары Гародні ў будні былі часткаю гарадзкога ляндшафту і выконвалі сваю функцыю ў савецкім грамадзтве на працоўным месцы, у школе або інстытуце, выходныя яны прысьвячалі ітрацы на зямлі. Складаная сытуацыя з забесьпячэньнем гарадзкіх цэнтраў прымушала большасьць новапрыбылых апрацоўваць соткі і агароды бацькоў, каб у нядзелі рынуцца назад
222 Бандарчык сьцьвярджае, што няма супярэчнасьці паміж тым, што расійская мова дамінуе ў публічнай прасторы, і пры гэтым існуе добрае веданьне і моцна вьгражаная сьвядомасьць беларускай мовы. Гл.: Бондарчнк В. Белорусы... С. 131.
223 Акурат у гэтым пункце інтэрпрэтацыя гэтага дасьледаваньня адрозьніваецца ад іншых працаў, якія бачаць у савецкай форме мадэрнізацыі толькі саветызацыю, але не ўрбанізацыю. Уражвае аргумэнтацыя Захара Шыбекі ў кнізе, выдадзенай у Вільні Эўрапейскім іуманітарным унівэрсытэтам. Шыбека сьцьвярджае, што пры Савецкім Саюзе беларускія гарады служылі «палігонам для масавай камунізацыі сьвядомасьці», што прывяло да адваротнага эфэкту. Пры гэтым Шыбека лічыць важнымі фактарамі тэмп ды інтэнсіўнасьць міграцыі зь вёскі. Гл.: Шыбека 3. Гарадская цывілізацыя... С. 293-294.
224 Гэта суправаджалася савецкімі дасьледаваньнямі разьвіцьця сацыялістычных нацыяў, у якіх падкрэсьленую ролю грае народнае мастацтва. Гл.: Lindner R. Historiker... S. 369-374; Лінднэр P. Гісторыкі іўлада... С. 369-374.