• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

    Гісторыя Гародні (1919-1991)

    Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
    Фелікс Акерман

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 488с.
    Смаленск 2021
    187.02 МБ
    Калі больш уважліва разгледзець стварэньне такіх калектываў, то высьвятляецца, што іх выступы, нягледзячы на павярхоўнае
    171 Лакотка A. I. Традыцыйнае жыллё, прамысловыя і рамесныя заняткі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 683-692.
    172 Бондарчнк В. Велорусы... С. 129.
    173Дэвід Гофман правамерна адзначае, што інсцэнізацыя вясковай культуры суправаджалася моцнай мабілізацыяй масаў і фарсаванай індустрыялізацыяй. Пры гэтым ён спасылаецца, напрыклад, на выкарыстаньне паняцьцяў «айчыны, прыроды і народнасьці» ў нацыянал-сацыялізьме. Гл.: Hoffmann D. L. Stalinist values... В 172-173. На постсавецкай прасторы ў разьвіцьці ўласных гарадзкіх формаў, якія адсылалі да вясковага фальклёру, сфармаваўся панятак постфальклёр, які падкрэсьлівае, што паўстала ўсё ж такі штосьці новае. Аднак ён спрэчны ўжо таму, што фальклёр сам па сабе ёсьць новай інтэрпрэтацыяй вясковых практык у горадзе. Гл.: Неклюдов С. Ю. После фольклора Ц Жнвая старнна. 1995. № 1. С. 2-4.
    174Карповіч Н. В. Народны ансамбль песні і танца «Нёман»... С. 706.
    176 Грынблат М. Я. Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка. Мінск, 1972. Цікава, што з 1970-х гадоў і альтэрнатыўныя культурныя ініцыятывы падхалілі гэты этнічны матэрыял ды перапрацоўвалі яго, як гурт «Крыві», у форме этна-фолкмузыкі.
    176 Кліменка I. Народны ансамбль эстраднай музыкі «Акцэнт» // Памяць: гісторыкадакументальная хроніка горада Гродна... С. 708.
    захаваньне формы, мелі іншы сэнс. Зьмена пакаленьняў, якія вырасьлі ў навакольных вёсках або на ўсходзе БССР, на тыя, што сацыялізаваліся ўжо ў савецкім горадзе, амаль не выклікала канфліктаў. Аднак сам працэс прывёў да легітымацыі і прыняцьця такіх формаў маладымі гарадзенцамі177. Таму нельга сьцьвярджаць, што традыцыя гэтых спэцыфічных увасабленьняў беларускай этнічнасьці, якая абапіралася на зьвязку музыкі, танцаў і песень, цалкам была адарваная ад каранёў. Новы кантэкст, то-бок рытуалізаваная прывязка гэтай формы фальклёру да такіх падзеяў, як Дзень настаўніка, Дзень Савецкай арміі, Дзень працы, гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі або Дня вызваленьня, сьведчыў хутчэй пра зьмену функцыі178. У вясковых кантэкстах гаворка ішла пра жанры вуснай творчасьці, цесна зьвязаныя з аграрнымі рытмамі і хрысьціянскім календаром. Гэтыя абедзьве рэаліі былі выцесьненыя зь індустрыялізаванага савецкага гораду паводле азначэньня, і год структураваўся праз названыя вышэй сьвяты, таму новае прыняцьце традыцыяў нават пры суб’ектыўна ўспрыманай сучасьнікамі аўтэнтычнасьці мусіла атрымаць новы сэнс179. Гэты сэнс палягаў, на погляд партыйнага кіраўніцтва, у легітымацыі рэчаіснасьці сацыялістычнай рэспублікі, у якой тытульная нацыя мусіла мець права на свабоднае разьвіцьцё180. Гараджане, якія ўдзельнічалі ў самадзейных калектывах, апроч актыўнага баўленьня вольнага часу
    177 Віктар Саяпін з захапленьнем успамінае працу мастацкай кіраўніцы пікольнага ансамблю, якая зь ім і ягонымі аднакласыгікамі брала ўдзел 1 верасьня 1966 году ў фэстывалі школьнай мастацкай самадзейнасьці з нагоды 50-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў тэатры імя Янкі Купалы ў Менску. Гл.: Саяпнн В. Школьный театр // https://harodma.com/be/uczora/pasliavajenny-hrodna/391-shkolnyj-teatr.
    178 Oinas F. J. The Political Uses and Themes of Folklore in the Soviet Union // Folklore, Nationalism and Politics / Ed. by F. J. Oinas. Columbus, 1978. S. 77-82.
    179 Гофман y зьвязку з гэтым сьцьвярджае, што афіцыйная рэпрэзэнтацыя нацыянальнай культуры ў Савецкім Саюзе не супярэчыла перасьледу носьбітаў нацыянальнай культуры або падазроных нацыяналістаў — яны былі ўзаемаабумоўленыя, бо кантраляваная рэпрэзэнтацыя этнічнасьці мусіла накіроўваць у пэўнае рэчышча этнанацыянальныя напружаньні. Гл.: Hoffmann D. L. Stalinist Values... Р 174-175.
    180 Райнэр Лінднэр інтэрпрэтуе гэта як абмежаваньне фальклёрных ініцыятыў, што выключала рэальную нацыянальную самасьвядомасьць. Аднак усё было акурат наадварот. Праўда, нацыянальнасьць выражалася не ў такіх формах і тэмах, якія дагэтуль разьвіваліся ў нацыянальнай гістарыяграфіі або якія ўяўляліся іншымі гарадзкімі дзеячамі. Аднак вырашальны доўгатэрміновы эфэкт ва ўкараненьні гэтай формы народнай культуры тытульнай нацыі палягае акурат у стварэньні квазінацыянальных структураў — як у сэнсе сацыяльных устаноў, так і ў сэнсе сэміятычных наратыўных структур. Гл.: Lindner R. Historiker... S. 374; Лінднэр Р. Гісторыкі іўлада... С. 374.
    мелі таксама магчымасьць заявіць сваю ідэнтычнасьць (адтуль, адкуль паходзіла сям’я) у зьмененым асяродзьдзі. Доўгі час удзел у мастацкай самадзейнасьці па папулярызацыі фальклёру ўва ўсіх яго праявах быў адзінаю магчымасьцю публічна выражаць беларускую ідэнтычнасьць. Вынік быў супярэчлівы, бо стэрэатыпная зьвязка вёскі і беларускасьці працягвала ўзмацняцца і адначасова пераводзілася ў новы гарадзкі кантэкст. Таму ў пасьляваенныя гады ў Гародні было само сабой зразумелым, што школьнікі, рабочыя, студэнты і выкладчыкі выступалі ў народных строях181.
    Тыповай сытуацыяй савецкай штодзённасьці, у якой этнічнасьць, нацыянальнасьць і дзяржаўная прыналежнасьць перапляталіся пры дапамозе фальклёру, была цырымонія заключэньня шлюбу ў ЗАГСе. Там савецкае бачаньне гарадзкой, то-бок выразна нерэлігійнай культуры, была аздобленая беларускім дэкорам182. Само памяшканьне было аздобленае сымбалямі вёскі. Звычайнай справай было, калі чыноўніца сустракала гасьцей у ільняной вышытай сукенцы, і хор сьпяваў таксама ў адпаведных строях. Гэтыя аздобы лічыліся савецкай намэнклятурай нацыянальным стылемш. Усе ўдзельнікі такой пастаноўкі, як правіла, не зьдзіўляліся, ні калі цырымонія вялася пабеларуску, ні калі адбывалася на расійскай мове184.
    Нароўні зь вясковым паходжаньнем мясцовай савецкай прапагандай мусіраваліся дасягненьні расійскай культуры. Нават такія велічыні беларускай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас, прызнаныя клясыкамі яшчэ пры жыцьці, прадстаўляліся толькі як «малодшыя браты» такіх аўтараў, як Максім Горкі і Мікалай Гогаль. Гэтак, «Гродзенская праўда» ня толькі шырока асьвятляла юбілеі гэтых расійскіх аўтараў, але, напрыклад, у ліпені 1952 году ў рамках папулярызацыі творчасьці Янкі Купалы адсылала да Аляксандра Пушкіна, каб падкрэсьліць значэньне Купалы. Раней паведамлялася пра тое, як беларускі фальклёр дасьледуецца ў Маскоўскім доме народнай творчасьці185. Такая маскоўская рэалія, як сьвяткаваньне 200 гадоў ад часу стварэньня Расійскай акадэміі навук, здавалася рэгіянальнай партыйнай грамадзкасьці цэнтральным сьвятам і для
    181 Гл., напрыклад удзельнікаў аркестру народных інструмэнтаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту: Круціна Т. I. Народныя і ўзорныя... С. 704.
    182 Традыцыйная мастацкая культура... С. 295-414.
    183 Пры гэтым увасабленьнем беларускай вёскі зрабіліся ўзоры, якія паходзілі не з паўночнага захаду БССР. Рэгіянальныя дасьледаваньні традыцыйных тканых хустак паказваюць, што традыцыйныя ўзоры ў Гарадзенскай вобласьці выразна адрозьніваюцца ад узораў на ўсходзе былой БССР.
    184 Лабачэўская В. Повязь часоў — беларускі ручнік. Мінск, 2002. С. 189-196.
    186Бондарчнк В. Белорусы... С. 126.
    БССР. Аднак самай выразнай прыкметай пакланеньня перад высокаразьвітай расійскай культурай была прысутнасьць Расійскага драматычнага тэатру, які ў 1944 годзе з прычыны вялікіх разбурэньняў у Менску быў эвакуаваны ў Гародню і тут цягам двух гадоў паказваў публіцы п’есы на расійскай мове186.
    Доказам усеагульнага дамінаваньня расійскай мовы служыць выразна акрэсьленае ўжываньне беларускай літаратурнай мовы, абмежаванае пэўнымі сытуацыямі і памяшканьнямі. Прысутнасьць беларускай мовы ў такіх гарадзкіх інстытутах, як тэатры, забясьпечвала якраз ідэалягічнае дамінаваньне расійскай мовы. Пры гэтым практычная ўсюдьгіснасьць расійскай мовы не супярэчыла перакананьню, што нацыянальная культура праяўляе сябе праз такія кампаненты, як
    нацыянальная мова, нацыянальны калярыт, нацыянальную спэцыфічнасьць выяўлянага, г. зн. з улікам гістарычных і прыродных умоў, асаблівасьцяў нацыянальнага характару, нацыянальных пабытовых традыцыяў і звычаяў187.
    Дастаткова было, праз статыстычныя выкладкі і цэлы шэраг устаноў, у якіх рэгулярна прысутнічала беларуская мова, давесьці яе ролю як мовы адукацыі, навукі, грамадзка-палітычнага жыцьця1№. I гэта не супярэчыла рэчаіснасьці ў той ступені, што беларуская мова ў такім горадзе, як Гародня, пасьля 1944 году сапраўды была прысутная болып шырока, чым калі-небудзь раней. Але гэта ня значыла, што расійская мова выцясьнялася з усё больш савецкага гораду. Гэтак, заснаваны яшчэ ў 1947 годзе Гарадзенскі драматычны тэатар ставіў п’есы амаль выключна на расійскай мове, ён быў створаны на базе калектыву з Бабруйску189. Лялечны тэатар пры гэтым ставіў п’есы па-беларуску190.
    Ужо цытаваная партыйнага газэта выходзіла ў 1944 годзе спачатку толькі па-расійску, пасьля з 1948 да 1963 году ў дзьвюх асобных моўных вэрсіях — па-расійску і па-беларуску191. Пры гэтым
    188йзученне белорусского фольклора // Гродненская правда. 1947. 15 августа. № 168. С. 4.
    181 Копытнн В. Ф. Нацнональное н ннтернацнональное... С. 92.
    188 Тамсама.
    189Гродно: энцнклопеднческнй справочннк... С. 182-186; Гродзенскі абласны драматычны тэатр Ц Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Т. 5. Мінск, 1997. С. 429.
    190 Мастацтва Савецкай Беларусі... С. 94-95.
    191У фондах абласной бібліятэкі ў Новым замку захоўваюцца ўсе нумары з 1944 году да сёньняшняга дня (бо газэта ўсё яшчэ выходзіць) на расійскай мове, за вы-
    у гарадзенскіх бібліятэках захоўвалася толькі расійскае выданьне. Гэта дае зразумець, што беларускамоўная вэрсія была прызначаная для рэалізацыі ў сельскіх раёнах вобласьці. Пасьля таго як за ўвесь 1945 год выйшлі толькі два тэксты па-беларуску, абедзьве вэрсіі партыйнага органу з 1950-х рэгулярна публікавалі літаратурную старонку, прысьвечаную ў першую чаріу аўтарам з рэгіёнаў. На гэтай старонцы 22 траўня 1949 году было апублікаванае апавяданьне Васіля Быкава «У той дзень». Сам Быкаў працаваў перакладчыкам і рэдактарам у «Гродзенскай праўдзе», перш як зрабіўся адным з найважнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя192. Адназначна прабеларускія тэмы амаль не асьвятляліся. Адначасова літаратурная старонка друкавала па-беларуску толькі паэзію. Проза пры гэтым без выключэньня перакладалася на расійскую мову. Гэтак, сам Быкаў пераклаў адно са сваіх апавяданьняў на расійскую мову для расійскамоўнага выданьня «Гродзенскай праўды». Гэта было ня толькі практычным крокам для зьмяншэньня выдаткаў на пераклад. Ужываньне падобнага падзелу (проза = па-расійску, паэзія = па-беларуску) у іншых часопісах і газэтах, напрыклад, у газэце «Гродненскнй хнмнк», дазваляе зрабіць выснову, што выдзеленыя для паэзіі калёнкі ў пэрыядычнай прэсе былі акурат месцам, дзе прадугледжвалася рэпрэзэнтацыя беларускасьці193. Тут маглі праявіцца адметнасьці беларускай літаратурнай мовы як культурнага здабытку, тут, як і са сцэнічнымі формамі фальклёру, ня быў патрэбны пераклад на расійскую мову. Пры гэтым проза на тых самых старонках ажно да 1980-х гадоў перакладалася на расійскую мову, нават калі аўтар стварыў тэкст па-беларуску. Гэты падзел у Гародні ўзмацняўся яшчэ і тым, што орган абкаму партыі, газэта «Гродзенская праўда» з 1963 году выходзіла толькі на расійскай мове, так што паэзія на літаратурнай старонцы была адзіным месцам, дзе беларуская мова грала актыўную ролю ў партыйным дыскурсе194.