Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
ключэньнем нумару ад 27 чэрвеня 1954 году — зь незразумелай прычыны гэтае выданьне захавалася ў раённай бібліятэцы на беларускай мове, а не на расійскай. Гл.: «Гродзенская праўда» // Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Т. 5. Мінск, 1997. С. 428; Szporluk R. The Press in Belorussia, 1955-65 II So­viet Studies. 1967. № 18. P 482-493.
192 Быкаў B. Доўгая дарога дадому. Менск, 2004. С. 196 і наст.
193 Петруковнч В. Преображенный край Ц Гродненскнй хнмнк. 1979. 5 января. № 1. С. 4.
194 Пры гэтым відавочна, што пераход з выданьня на дзьвюх мовах да выключна расійскамоўнага адбыўся акурат у той момант, калі пачалася масавая міграцыя зь вёскі ў горад. Гэта падтрымлівае тэзу, што асноўныя мэханізмы русіфікацыі ў савецкім горадзе ўжо ўсталяваліся і выхадцы зь вёскі да іх прыстасоўваліся. Аднак Раман Шпарлюк зьвяртаў увагу на тое, што пераход адбыўся толькі ў дзьвюх
У тэматычным і стылістычным разьвіцьці літаратурнай старонкі органу абкаму партыі ўжо з 1950-х гадоў рэпрадукавалася іншая форма беларускасьці, чым ў гуртках мастацкай самадзейнасьці. У шчыльнай сувязі з зададзенымі партыяй тэмамі і без прыхоўваньня вясковага паходжаньня аўтараў у вялікіх цыклах вылучаліся тры тэматыкі. Адна з формаў партыйнага фальклёру была прысьвечана бягучым урачыстасьцям і юбілеям. Да 1953 году цэнтральнай тэмай была, безумоўна, кіраўнічая роля Сталіна. На гэтую тэму грамадзкасьці прэзэнтаваліся напісаныя ў квазіпрастадушнай манеры вершы, якія, хоць і былі напісаныя па-беларуску, у пляне зьместу і формы маглі паўстаць у любой іншай рэспубліцы СССР. Гэтаксама агульнапрынятай у савецкай сыстэме была пэрыядычная публікацыя гімнаў у гонар перамогі ў «Вялікай Айчыннай вайне», якія зьяўляліся тым часьцей, чым больш часу мінала пасьля вайны. У БССР гэтыя гімны суправаджаліся хваласьпевамі з нагоды ўзьяднаньня беларускага народу. I толькі трэцяя катэгорыя прадукавала нешта спэцыфічнае для Гародні і Гарадзенскай вобласьці: гэта былі песьні пра Нёман як культурны ляндшафт рачных берагоў, лясоў, палёў, вёсак і гарадоў. У гэтай лірычнай форме краязнаўства ўслаўлялася малая радзіма, бацькаўшчына, што было цесна зьвязана зь сялянскай народнай творчасьцю. Але апошняя была перанесеная ў зьменены гарадзкі кантэкст, у якім дамінавала партыя, і тым самым пераведзеная ў новую якасьць. Вырашальным было тое, што гэты паэтычны ляндшафт кадаваўся як беларускі, гаворка ў гэтых вершах ішла пра выразна пазнавальны беларускі ляндшафт195.
У ходзе гарадзкога пераасэнсаваньня вясковых элемэнтаў разьвіўся яшчэ адзін, больш абстрактны момант. Па той бок прадпісаных афіцыйных прастораў і рытуалаў, у якіх праслаўлялася народнае мастацтва, дызайнэры, архітэктары і графікі пачалі цалкам адасабляць вясковыя арнамэнты ад іх паходжаньня і ад зьвязанай зь імі мовы196. У выніку традыцыйныя ўзоры зь вясковых вышыва-
заходнебеларускіх абласных газэтах — у Гародні і Берасьці, у той час як ва ўсходніх абласьцях БССР партыйная прэса ўсьцяж выкарыстоўвала беларускую мову. Гл.: Szporluk R. The Press in Belorussia... P 488-491.
195 Усё часьцей гэты ляндшафт апісваўся з гарадзкой пэрспэктывы, якая ўлічвала рэгіён і вясковыя карані аўтараў, але заўсёды рабіла параўнаньне з рэаліямі гораду. Гл.: Краю мой — Нёман: Гродзеншчына літаратурная. Мінск, 1986. Гл. у параўнаныгі з гэтым анталёгію твораў з рэгіёну пад мацнейшым уплывам партьгі: Наш Нёман: Нарысы, публіцыстыка / Уклад. Л. Ф. Ініс. Мінск, 1988.
196 Спэцыялістка ў народным мастацтве падкрэсьлівае ў зьвязку з гэтым: «ручнік — рэч глыбока сімвалічая, шматзначная...». Гл.: Лабачэўская В. Повязь... С. 5. Гэтыя вышытыя льняныя ручнікі могуць таксама лічыода беларускім нацыянальным сымбалем, што можна зразумець з анатацыі да апублікаванай у 2002 годзе
нак зьявіліся на распрацаваных пры ўдзеле дызайнэраў ільняных вырабах і як арнамэнты ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця: на фасадах новых будынкаў, як элемэнт іх інтэр’ераў, як узор для рэклямнай графікі, запрашэньняў і цэлых газэтных выпускаў197. Гэтак, вьшуск газэты «Гродненскнй хнмнк», якая стварала амаль цалкам расійскамоўны вобраз хімічнага камбінату «Азот», выйшаў да кастрычніцкіх сьвятаў у 1977 годзе з арнамэнтам унізе і ўверсе кожнай старонкі, і суправаджаўся паведамленьнямі аб пасьпяховым запуску новай вытворчасьці198. Кідаецца ў вочы, што гэтая адасобленая ад вясковага кантэксту форма брэндынгу тытульнай нацыі паўстала ў часе пераходу, калі працэс індустрыялізацыі ўжо ахапіў болып за палову насельніцтва, якое цяпер жыло ў гарадах. Аднак гэта ня значыла, што самі выхадцы зь вёскі ў першую чаргу прадстаўляліся як беларусы. У такім выданьні, як «Гродненскнй хнмнк», выхадцы з рэгіёну і з усходу БССР у вялікай ступені былі пазбаўленыя нацыянальнасьці199. У выніку яны паўставалі як рабочыя, што вызначалі сябе перадусім праз сваю працу і прыналежнасьць да калектыву200. Праўда, гэта не дазваляе рабіць высновы пра ідэнтычнасьць рабочых, аднак у афіцыйных дыскурсах яна не адыгрывала на першы погляд вялікай ролі.
Гэтая карціна ў пэўнай ступені супярэчлівая, паколькі з аднаго боку кантэнт зь беларускімі канатацыямі непасрэдна суадносіўся з тэматычным канонам сацыялістычнага рэалізму і праяўляўся толькі ў вузка абмежаваных прасторах і формах201. 3 другога боку,
манаграфіі Лабачэўскай (у прыватнасьці, пра народнае мастацтва Гарадзеншчыны); «Ручнікі Панямоньня прыгожыя, іх арнамэнты някідкія. Яны пазначаюць краіну, дзе спрадвеку перапляталіся балтыйскія і славянскія традыцыі, дзе ўзьнікла славутая беларуская дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае. Нешта адметнае, глыбока ўкарэненае ў мэнтальнасьці, падсьвядомасьці, падштурхоўвала мясцовых жанчын вышываць сотні гадоў на ручніках адмысловыя ўзоры і каляровыя спалучэньні, якія генэтычна ўласьцівыя для гэтага рэгіёну і яго нашчадкаў» (с. 214). Гэтая цытата прыводзіцца тут, каб зьвярнуць увагу на тое, што асэнсаваньне народнай культурнай спадчыны вынікае са сфармаванага не пад уплывам вёскі значэньня ўжо савецкай практыкі фальклярызацыі. Сфармуляванае ў гэтым фрагмэнце цеснае перапляценьне гісторыі, мэнталітэту і генэтыкі характэрнае ў гэтай форме, праўда, толькі для сфармаванага ў 1990-х этнацэнтрычнага разуменьня беларускасьці.
197 Бондарчнк В. Этннческне процессы... С. 159 і наст.
198 Гродненскнй хймнк.1977. 4 ноября. № 44. С. 1-4.
199 Гродненскнй хнмнк. 1976. 25 нюня. № 25. С. 2-3.
200 Інтэрвію з А. Госьцевым, праведзенае ў Гародні 12 сакавіка 2004 году на беларускай мове; Тюрнн Ю. Мы стронлн «Азот»: рассказы бывалого стронтеля. Слоннм, 2003.
201 Бондарчнк В. Белорусы... С. 132.
гэты кантэнт пры перадачы вясковых формаў у новым гарадзкім кантэксьце служыў адначасова культурнаму самасьцьвярджэньню беларусаў як тытульнай нацыі і палітычнай легітымацыі савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Хаця ў першую чаргу гаворка ішла пра дэкарацыю ці, іначай, форму, зьмест якой па азначэньні мусіў быць сацыялістычным, гэта зрабілася звычайным складнікам афіцыйнай культурнай прадукцыі. Адначасова гэтая дэкарацыя ў першыя паваенныя дзесяцігодзьдзі надалей прывязвалася ў першую чаргу да вясковай традыцыі202.
3.2.3	Пераход на расійскую мову як вынік акультурацыі выхадцаў зь вёскі
Нягледзячы на засьцярогі ў дачыненьні палякаў/каталікоў, для пераезду ў горад вырашальнай была ня столькі нацыянальнасьць, колькі сам факт вясковага паходжаньня203. Толькі меншасьць работнікаў з усходу краіны ды іншых рэспублік СССР паходзіла з гарадоў, і яшчэ нашмат менш — з самой Гародні. Нягледзячы на хібы савецкай статыстыкі, абодва гэтыя фактары — супярэчлівасьць і слабасьць катэгорыі нацыянальнасьці ды моцную вясковую канатацыю выхадцаў з рэгіёну — можна пацьвердзіць на падставе мовы204. Гэтак, сяляне, залежна ад навуковай інтэрпрэтацыі, гаварылі на польскай гаворцы, у якой назіраліся сьляды беларускай і літоўскай моў, або на беларускай гаворцы з моцнымі ўплывамі польскай і літоўскай моў. Гэтыя пазыцыі дагэтуль залежаць ад пункту гледжаньня назіральніка, што, са свайго боку, уплывае на сытуацыйнае ўспрыняцьце таго, хто задае пытаньне пра мову, і таго, хто на яго адказвае206. За выключэньнем сем’яў, якія праз сваю моцную сувязь зь інстытутамі Польскай Рэспублікі або дзякуючы чыста каталіцкаму паходжаньню сьвядома захоўвалі выразна нацыянальную польскасьць, многія каталікі ў штодзённым жыцьці гаварылі на дыялекце беларускай мовы, якую сяляне сьціпла называлі простай
202 Кідаецца ў вочы, што ўзоры на вышыванках перадаюць хутчэй рэгіянальныя адметнасьці і не адрозьніваюцца прынцыпова паміж каталікамі і праваслаўнымі. Тым ня менш, у БССР бела-чырвоныя ўзоры інтэрпрэтаваліся як выражэньне беларускага народнага мастацтва і таму выкарыстоўваліся як рэпрэзэнтацыя беларускай этнічнасьці. Напрьіклад, аналягу для культуры палякаў у Беларусі афіцыйна не існавала да канца 1980-х гадоў.
203 На Беласточчыне структураваны падобным чынам працэс прывёў да падобнага выніку: выхадцы зь вёскі ў горадзе імкнуліся зацерці сваё паходжаньне. Гл.: Sa­dowski A. Bialystok... S. 153.
204 Бондарчнк B. Белорусы... С. 34.
205 На гэтай сытуацыі спыняецца таксама Рышард Радзік: Radzik R. Kim зц Віаіоrusini. Torun, 2002. S. 15 і наст.
мовай™. Савецкія перапісы насельніцтва фіксавалі ў апытальніку сытуацыйнае ўжываньне мовы, адрозьніваючы родную мову, валоданьне мовамі і мову, на якой гавораць дома. Аднак яны не рэфлексавалі над сытуацыяй апытаньня, у якой вялізную ролю гралі ўстаноўкі і мова таго, хто праводзіў анкетаваньне207.
Тым часам трасянка ў сваёй лякальнай праяве зрабілася ў шмат якіх вёсках гутарковай мовай, пры гэтым у першыя паваенныя дзесяцігодзьдзі адпаведны лякальны дыялект быў пад меншым уплывам расійскай мовы208. Гэтыя сытуацыйныя і няспынныя зьмены былі характэрныя як для каталіцкіх, так і для праваслаўных сялян, таму вырашальнымі былі ня столькі лінгвістычныя нюансы, колькі моцныя вясковыя канатацыі іутарковай беларускай мовы, гэтай простай мовыж.
У выніку хуткага апанаваньня Гародні расійскамоўнымі савецкімі кадрамі ў ліпені 1944 году і адсутнасьці ў горадзе сацыяльнай групы, якая б іграяўляла сябе як беларуская і якая пасьля вайны ўпэўнена магла б выступіць носьбітам беларускай культуры, сытуацыя для мігрантаў, якія пазьней хлынулі зь вёскі ў горад, выглядала наступным чынам: яны прыбывалі ў першую чаргу не ў беларускі, а перадусім у савецкі горад. I савецкі горад гаварыў у публічнай сфэры пераважна па-расійску210. Выхадцы зь вёскі спрабавалі знайсьці