Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
255 Інтэрвію з Т. Маліноўскай, праведзенае ў Гародні 12 красавіка 2006 году на беларускай мове; інтэрвію зь I. Трусавым, праведзенае ў Гародні 25 лютага 2004 году на расійскай мове.
266 Тамсама.
257 Гл. на гэты конт гістарычны нарыс інстытуцыяналізацыі беларускай дзяржаўнасьці з пункту гледжаньня беларускіх эмігрантаў у Амэрыцы: Byelorussian State­hood. Reader and Bibliography / Ed. by V Kipel, Z. Kipel. New York, 1988. R 16 ff.
268 Пяткевіч A. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. Гродна, 2000.
259 Дагэтуль не дасьледавалася, ці быў Міхась Забэйда яшчэ адным чалавекам, у чыім жыцьці можна прасачыць пераемнасьць паміж гарадзкой беларускай культурай да і пасьля 1944 году. Сьпявак жыў у эміграцыі, таму ён функцыянаваў перадусім як экран для праекцыяў. Забэйда, як апісана раней, увосень 1942 году даваў канцэрты пад эгідай Беларускага нацыянальнага камітэту ў тагачаснай Беластоцкай акрузе. Гэта не замінала такім камуністычным дзеячам, як Аляксей
не адметнасьцяў рэгіёну і адчувае зь ім непарыўную сувязь. Амаль усіх яднае тое, што сваёй адукацыяй і станаўленьнем яны абавязаныя савецкім інстытуцыям260. Іхная ангажаванасьць у беларускую, а таксама ў польскую і літоўскую справу, асабліва ў першай палове 1990-х гадоў, ніякім чынам не супярэчыць іхнай ранейшай працы як піянэрважатых, інструктараў на арганізацыйна-партыйнай рабоце або кіраўнікоў аддзелаў у савецкіх культурных установах. Бо акурат на гэтых пазыцыях яны засвоілі, апроч канону марксізму-ленінізму, веды ды ідэі, якія пачалі ажыцьцяўляцца ў ходзе перабудовы261.
Быў таксама шэраг выбітных асобаў, якія яшчэ да 1991 году ня толькі пасьлядоўна паўсюль гаварылі па-беларуску, але і адзначаліся асаблівай бескампраміснасьцю262. Напрыклад, у атачэньні пісьменьніка Аляксея Карпюка беларуская мова была добрым тонам, што ня значыла, што там не гаварылі па-расійску263. Карпюк, маючы ахоўны статус савецкага партызана, стварыў вакол сябе кола сяброў, чые памкненьні рэтраспэктыўна можна інтэрпрэтаваць як беларускія ў нацыянальным сэнсе. Доўгі час ён узначальваў абласную арганізацыю Саюзу пісьменьнікаў, якая разьмяшчалася ў доме Элізы Ажэшкі. Карпюк разам з Васілём Быкавым і гісторыкам Барысам Клейнам утвараў ядро нефармальнага кола, якое трымалася ў першую чаргу на ўзаемным даверы ды супольных інтэлектуальных зацікаўленьнях264. У іхным асяродзьдзі, у якое ўваходзілі таксама паэтка Данута Бічэль-Загнетава і філёляг ды краязнавец Аляксей Пяткевіч, крытычны аналіз сучаснасьці быў часткай уласнай самасьвядомасьці. Хаця яно ажно да канца 1980-х гадоў
Карпюк, які сам ваяваў у савецкім партызанскім атрадзе, шанаваць Забэйду за ягоную творчасьць. Гл.: Карпюк А. Выбраныя творы. Мінск, 2007. С. 518. Пасьля шэрагу сутыкненьняў з савецкімі органамі Забэйда ў 1963 годзе прыехаў на афіцыйныя гастролі ў БССР. Гл.: Шыбека 3. Нарыс... С. 90.
260 Літаратурным сьведчаньнем гэтай цеснай сувязі выступае наступны зборнік: Голуб Ю. Краю мой...
261 Інтэрвію з А. Госьцевым, праведзенае ў Гародні 9 красавіка 2006 году на беларускай мове; інтэрвію з С. Піваварчыкам, праведзенае ў Гародні 19 лютага 2008 году на расійскай мове; інтэрвію з Э. Ярмусікам, праведзенае ў Гародні 23 лютага 2008 году на расійскай мове.
262 У іхным выпадку гаворка ішла хутчэй пра выключэныгі ў грамадзкім успрыманьні, якія, тым ня менш, пацьвярджалі тэзу, згодна зь якой у савецкім горадзе назіралася існаваньне розных сацыякультурных нішаў. Гл.: Fuchs М. Die Grauzonen der Sowjetisierung oder die sozial-kulturellen Nischen in der sowjetischen Ge­sellschaft // Zeitschrift fur Weltgeschichte. 2001. № 2. S. 107-124.
263 Хоць Карпюк на публіцы дэманстратыўна гаварыў па-беларуску, у сям’і ён карыстаўся расійскай мовай. Гл.: Карпюк А. Выбраныя творы... С. 511, 518.
264 Фядута А. У змаганні за Праўду // Карпюк А. Выбраныя творы... С. 5-24.
было зацыклена на пошуку праўды ў рамках марксізму-ленінізму — Карпюк быў заўзятым камуністам, — нават толькі жаданьне ацэньваць рэчаіснасьць сваім розумам прыносіла праблемы265. Пасьля ўжо знакамітай прамовы Карпюка на 5-м зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў БССР у Менску ў 1966 годзе адбылася адкрытая атака на яго самога, Быкава і Клейна266. Тэмай выступу Карпюка была хлусьлівасьць партыйных органаў, ён крытыкаваў афіцыйную літаратурную прадукцыю, не закранаючы сытуацыі зь беларускай мовай або культурай. Карпюк настойваў на ўнутрыпартыйным дыскурсе іграўдзівасьці, які, на ягоную думку, мусіў быць накіраваны супраць рэакцыйных сілаў сярод камуністаў. За гэта яго пазбавілі пасады ў Саюзе пісьменьнікаў, а ягоныя творы часова перасталі друкаваць. Тым часам Быкаў ужо пакінуў Гародню, каб, будучы прызнаным аўтарам, адносна бесьперашкодна працягнуць літаратурную працу ў Менску. Клейн страціў пасаду дацэнта ў мэдінстытуце267. Пацярпелі таксама іхныя блізкія, якіх звольнілі з працы або якім давялося зьмяніць яе месца.
У мэмуарах, якія паўсталі ўжо ў 1990-х, гэтае нефармальнае кола стылізавалася пад своеасаблівую групу супраціву268. Маўляў, Карпюка абвінавачвалі ў тым, што ён прасоўваў сваё меркаваньне ўнутры партыі і адкрыта яго адстойваў. Хаця ён і ягоныя сябры не парвалі з камунізмам, аднак яны пачалі інтэлектуальна асэнсоўваць неадпаведнасьці ў савецкай сыстэме і распрацоўваць новыя ідэі, якія паспрыялі пашырэньню нацыянальнай сьвядомасьці. Пры гэтым пра ярка выражаны беларускі нацыяналізм спачатку не магло быць і гаворкі. Аднак веды, акумуляваныя да сярэдзіны 1980-х, набытыя перакананьні і сфармаваныя погляды паслужылі базай для нечаканага адкрыцьця раней ня бачных дзьвярэй, празь якія падчас перабудовы павеяў сьвежы вецер. За аднымі з гэтых дзьвярэй хавалася нацыянальная кунсткамэра.
Карпюк у сваіх творах бяз комплексаў і прыхарошваньняў апісваў свой шлях у горад, які ён сам прарабіў. Ён інакш, чым большасьць сучасных яму аўтараў, пісаў пра мадэрнізацыю, сацыяльны пад’ём і новыя магчымасьці ў горадзе. Аднак Карпюк трымаў у полі зроку і яго ценявыя бакі. Уражвае ягоны раман пра старога бацьку, якога ў 1980-х дзеці забіраюць у горад, бо ён апошні зь сям’і, хто
265 Клейн В. Недосказанное II Карпюк А. Выбраныя творы... С. 533-550.
2в6Яновіч С. Каму непрыемнасць, а каму і няшчасце // Czasopis. 2001. № 3. С. 37.
287 Клейн Б. Недосказанное... С. 542-543.
268 Дзярновіч А. Іншадумцы і контркультурная моладзь у Гародні (1950-1970 гг.) // ARCHE. 2010. № 1-2. С. 543-606.
застаўся ў вёсцы. Ягоная самота, чужы побыт ягоных сыноў і ягонае нежаданьне знайсьці сябе ў новым атачэньні каштавалі яму ўрэшце жыцьця. I ў выніку паўстаў адзін з наймацнейшых літаратурных дакумэнтаў, які дэманструе адчужанасьць паміж вёскай ды індустрыялізаваным горадам, што звьгчайна замоўчваецца або прыгладжваецца. Карпюк разьвіў модус, які непасрэдна зьвязвае савецкую рэальнасьць гораду, у тым ліку ў яе супярэчнасьцях, зь ягоным вясковым паходжаньнем, без таго каб адно паўтараць страчаныя песьні і гісторыі свайго дзяцінства або супасьці з інтанацыямі афіцыйнага дыскурсу пра тытульную нацыю і яе багаты фальклёр, Назва раману — праграмная: слова «карані» ў гэтым значэньні па-беларуску ўжываецца толькі ў множным ліку269. Карпюк ведае пра сваё паходжаньне і ўкарэненасьць у культуры вёскі, але ён ускосна назіраў і апісваў адрыў ад каранёў заходняй часткі БССР у той момант, калі этнолягі, культуролягі і гісторыкі за малым выняткам яшчэ працягвалі гераічны тон савецкага наратыву. Гэтая ўпэўненасьць наконт свайго паходжаньня і адсутнасьць фальшывага гонару ці сораму за культурны багаж з глыбокай правінцыі ў спалучэньні зь ягонымі заслугамі як савецкага партызана былі падставамі для нязломнай пазыцыі, зь якой ён у 1970-х выступаў супраць ужо закасьнелай савецкай намэнклятуры, чыім функцыянэрам ад культуры тым ня менш заставаўся.
Другі пункт датычыць ягонага выразнага ўяўленьня пра высокую каштоўнасьць для індывідуума нацыянальнай прыналежнасьці. Барыс Клейн у сваіх успамінах піша пра тое, што Карпюк меў на гэта асаблівы нюх: «У Аляксея была прыродная асаблівасьць: ён, калі так можна вызначыць, любіў нацыянальнасьць у чалавеку»270. Маецца на ўвазе ідэя, што культурныя карані чалавека, ягоная мова, аповеды, песьні і звычаі ягонага асяродзьдзя складаюць важную частку яго самога, якую ў яго ніхто ня можа забраць і якая і робіць яго паўнавартым чалавекам. Зьвязваньне этнічных атрыбутаў з паняткам нацыянальнасьці вынікае тут з савецкай тэрміналёгіі. Адначасова гэта выражэньне досьведу жыцьця ў БССР, у якой заяўленыя прадстаўнікі тытульнай нацыі больш не гавораць на яе мове. Аднак Карпюк ня проста засяроджваўся на лёсе беларусаў як такім, а суадносіў яго са станам польскай, габрэйскай і літоўскай меншасьцяў. Цягам 1980-х гадоў ён усё больш публічна прапагандаваў ідэю, што толькі свабоднае разьвіцьцё нацыянальных культураў можа пазытыўна паўплываць на станаўленьне бе-
269 Карпюк А. Карані. Мінск, 1988.
270 Карпюк А. Выбраныя творы... С. 546.
ларускай нацыі. Таму падчас перабудовы ён актыўна падтрымліваў заснаваньне шэрагу культурных аб’яднаньняў, арыентаваных на нацыянальную культуру271. Пазыцыя Карпюка наконт нацыянальных ідэнтычнасьцяў праявілася толькі ў другой палове 1980-х, калі ён, нягледзячы на новыя нападкі, з усім сваім мясцовым аўтарытэтам працаваў на тое, каб заснаваць як мага болей грамадзкіх аб’яднаньняў, якія маглі б напоўніць жыцьцём лёзунгі перабудовы і галоснасьці. У выпадку Гародні ягоная асоба дае ключ да разуменьня амбівалентных адносінаў паміж рэальным сацыялізмам і запозьненым нацыянальным рухам. Карпюк спачатку не ўспрымаў іх як супрацьлегласьці. Хутчэй, ён верыў у тое, што свабоднае разьвіцьцё нацыянальных культураў — гэта перадумова для дэмакратызацыі Савецкага Саюзу пры дапамозе галоснасьці і перабудовы.
Падсумоўваючы, можна сказаць, што як пэўныя ўстановы, так і паасобныя людзі яшчэ задоўга да перабудовы пачалі назапашваць новы культурны і сымбалічны капітал унутры вузка акрэсьленых рамак рэальнага сацыялізму. I гэты капітал быў скарыстаны тады, калі ў 1980-х на парадку дня зьявілася пытаньне пра пошукі рэсурсаў для вынаходзтва нацыянальных традыцыяў272. Супярэчлівае стаўленьне савецкай сыстэмы да катэгорыі нацыянальнасьці палягала ў тым, што з аднаго боку сыстэма разбурала нацыянальныя традыцыі, а з другога боку перадавала іх іншым пакаленьням праз перавод этнічна акрэсьленых уласьцівасьцяў вёскі ў фальклёр. Адначасова ў рамках мадэрнізацыі БССР яна стварала структуры, якія дазвалялі асобным дзеячам знаходзіць і разьвіваць іншыя канцэпцыі мінулага і сучаснасьці беларускага народу. Важным фактарам, апроч працяглагаўплыву савецкіх пашпартных ідэнтычнасьцяў, была пастаянная прысутнасьць канцэпцыі тытульнай нацыі. Цэнтральныя прыкметы беларускай этнічнасьці цягам індустрыялізацыі адышлі на задні плян — шмат у чым дзякуючы безьзьмястоўнаму ўжываньню ў розных сфэрах прыметніка беларускі. Адначасова, аднак, існаваньне беларускай нацыі штодня засьведчвалася на ўсіх рэспубліканскіх узроўнях у назвах камбінатаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, музэяў ды іншых устаноў, і тым самым умацоўвалася ўяўленьне пра супадзеньне беларускай нацыі са структурамі БССР. Выраз «нацыянальнае формай і сацыялістычнае зьместам» можна інтэпрэтаваць у тым сэнсе, што структуры, фармальна акрэсьленыя як беларускія, у першую чаргу праяўлялі савецкія зьместы, а беларускае павярхоўна