Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
114 Інтэрвію з А. Буднікам, праведзенае ў Гародні 5 красавіка 2005 году на беларускай мове.
115Параўн.: Лыч Г. Трагедыя беларускага сялянства. Мінск, 2003; Процька Т. Вынішчэньне сялянства. Мінск, 1998.
116 Kistymau A. Ruckstandigkeit und Industrialisierung im 20. Jahrhundert 11 Beyrau D., Lindner R. Handbuch... S. 267-270.
117 Белозоровнч B. A. Массовая коллектнвнзацня сельского хозяйства в Гродненской областн (1949-1953 гг.) Ц 60-летне образовання Гродненской областн. Матерналы междунар. науч. конф. 3-4 марта 2004 г. / Под ред. В. А. Белозоровнча. Гродно, 2004. С. 172-179.
118 Бондарчнк В. Белорусы... С. 114-116.
119 У гэтым пытаньні параўн. вынікі дасьледаваньня Давіда Фэеста пра саветызацыю ў Эстоніі: Feest D. Zwangskollektivierung im Baltikum: die Sowjetisierung des estnischen Dorfes 1944-1953. Koln u. a., 2007.
зьмяніўся з XIX стагодзьдзя120. Апроч гэтага, важную ролю граў нэгатыўны досьвед сутыкненьняў з савецкай уладаю121. Але цяпер людзей пагалоўна прымушалі ісьці ў калгасы, палеткі абагульнялі, хутары разьбіралі і пераносілі ў вёскі122.
За працадні яшчэ ў 1950-х гадах плацілі збожжам ды іншымі калгаснымі прадуктамі, таму сяляне маглі выжываць толькі тады, калі апроч працы на калгасных палетках займаліся прыватнаю гаспадаркаю. Жывёлу за малым выключэньнем таксама рэквізавалі, што для большасьці сем’яў азначала працяглы голад. Адбываўся перасьлед праваслаўных і каталіцкіх сьвятароў, храмы закрывалі, а любыя нацыянальныя памкненьні караліся. Таму зьвязаныя з калектывізацыяй сацыяльныя зьмены значылі ў першую чаргу не мадэрнізацыю вёскі, а поўнае разбурэньне яе сацыяльнай структуры123.1 без таго нізкі ўзровень жыцьця, дрэнныя санітарныя ўмовы, жыцьцё ў перанаселеных хатах з глінабітнай падлогай і адсутнасьць пэрспэктыў гналі ў гарады найперш маладых вяскоўцаў. Прадстаўнікі старэйшых пакаленьняў былі схільныя — і падштурхоўваліся — хутчэй да таго, каб чакаць заўтрашняга дня і зьмірыцца зь лёсам, калі казаць словамі ўдзельнікаў інтэрвію124. Праўда, гэтая інтэрпрэтацыя савецкіх беззаконьняў як божай кары зводзіла праваслаўных і каталіцкіх сялян да пасіўных істотаў, якіх толькі і мог чакаць такі лёс. Аднак міграцыйныя рухі сотняў тысяч сялян у БССР, якія ў наступныя гады пакінулі родныя вёскі ў пошуках свайго шчасьця па-за калгасамі, сьведчаць пра тое, што гаворка не ідзе пра інэртную шэрую масу12®. Наадварот, заставаліся толькі тыя, хто — праз узрост, адсутнасьць адукацыі або непажаданае сацыяльнае паходжаньне — ня меў іншай альтэрнатывы. У зьвяз-
120Бондарчнк В. Белорусы... С. 119. Вясковая супольнасьць, з аднаго боку, характарызавалася раньнемадэрнымі ўласьцівасьцямі. 3 другога боку, яшчэ да 1939 году працэсы мадэрнізацыі — праз палітызацыю вёскі і часткова праз увядзеньне новых вытворчых мэтадаў— прывялі да таго, што традыцыйнае грамадзтва акурат перажывала распад. Гл.: Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў. Другая палова XIX — першая траціна XX ст. Мінск, 2007. С. 35 і наст., с. 145 і наст.
121Szumski J. Sowietyzacja... S. 140-141; ШумскіЯ. Саветызацыя... С. 117-118.
122Параўн.: Белозоровнч В. А. Западнобелорусская деревня в 1939-1953 годах. Гродно, 2004. С. 109 і наст.
123 Блізкая гісторыя. Паўсядзённае жыццё ў Беларусі: 1945-1965 / Пад рэд. А. Дзярновіча. Мінск, 1999. С. 60-93.
124 Інтэрвію з А. Буднікам, праведзенае ў Гародні 5 красавіка 2005 году на беларускай мове.
128 Параўн.: Смалянчук А. Чалавек у беларускай гісторыі. Выступленьне ў сядзібе Таварыства беларускай школы ў Гародні, 14 лютага 2006 г.
ку з гэтым нельга ня ўзяць да ўвагі цывілізацыйнае адставаньне, якім вёскі Заходняй Беларусі адзначаліся ва ўспрыманьні ўласных жыхароў і якое зрабілася штуршком да міграцыі ў буйныя населеныя пункты, якія, паводле савецкай прапаганды, абяцалі пэўны дабрабыт для ўсіх126.
Апісаныя вышэй шляхі адлюстроўваюць ня толькі каналы, але і вырашальныя стымулы, якія падвышалі матывацыю зьбегчы ад вясковай галечы. Армія і сыстэма вышэйшай адукацыі былі цэнтральнымі каталізатарамі сацыяльнага пад’ёму. Тут стараліся аказваць падтрымку патэнцыйных кадрам, з чаго магла вынікаць кар’ера ў дзяржаўных установах з высокім прэстыжам. Служба па прызыве ў войску або — у нашмат большай ступені — навучаньне ў тэхнікумах або ВНУ давалі кваліфікацыю, якая адкрывала новыя пэрспэктывы, не даступныя простым калгасьнікам. СССР ня быў выняткам з агульнага правіла: адукацыя была ключом да сацыяльнага прасоўваньня, прычым яго тэмп моцна залежаў ад кшталту адукацыі і яшчэ мацней ад пазыцыі ўстановы ўнутры сыстэмы127. Гэта значыла, што хоць Гарадзенскі пэдагагічны інстытут і даваў моладзі з рэгіёну шанец уцячы са сваіх вёсак, але іхны доступ да кар’еры ў сталіцы БССР ня быў гарантаваны128.
У зьвязку з гэтым значэньне мае імкненьне маладых выхадцаў зь вёскі знайсьці як мага лепшую пару для будучай сям’і, каб супольнымі сіламі пераадольваць цяжкасьці або паляпшаць уласнае матэрыяльнае і сацыяльнае становішча. Нярэдка ў шлюб уступалі ва ўзросьце да 20 гадоў, таму маладыя сяляне стараліся выкарыстаць кожную аказію для таго, каб знайсьці партнэра, які павышаў патэнцыял для паляпшэньня жыцьцёвай сытуацыі129. Гэткага партнэра, згодна з тагачаснымі ўяўленьнямі, цяжка было знайсьці ў вёсцы.
Як фактар міграцыі сваю ролю грала магчымасьць падзарабіць на сэзонных працах або на аб’ектах у іншых рэгіёнах СССР130. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі і спосаб аплаты працы ў калгасах азначалі, што сяляне маглі акумуляваць сродкі для ўласных патрэбаў, толькі гаспадарачы на сваіх прысядзібных гаспадарках пасьля
126 Атрахнмовнч Л. Осуіцествлённая мечта // Гродненская правда. 1947. 23 декабря. № 259. С. 3.
127 Кловскнй Д. Дорога нз Гродно. Самара, 1994. С. 121-147.
128 Інтэрвію з А. Пяткевічам, праведзенае ў Гародні 11 красавіка 2006 году на беларускай мове.
129 Інтэрвію з А. Навумюком, праведзенае ў Гародні 25 верасьня 2005 году.
130Гнлнцкнй Ф.й. Соцнально-экономнческне проблемы трудовых ресурсов Белорусской ССР. Мннск, 1977.
працы ў калгасе. Таму любы дадатковы даход быў стымулам для таго, каб прынамсі час ад часу займацца такою дзейнасьцю131.
Горад функцыянаваў як ядро сацыялістычнага грамадзтва. Але ён быў перапоўнены і адсылаў выхадцаў зь вёскі назад — пасьля кароткага часу, праведзенага ў перанаселеных інтэрнатах і рабочых бараках132. Аднак ва ўяўленьні выхадцаў зь вёскі ў любым горадзе былі водаправод і каналізацыя (у Гародні, прынамсі ў першыя два паваенныя дзесяцігодзьдзі, гэта не заўсёды было праўдай)133. Вырашальнай была, такім чынам, не наяўнасьць выгод у хатах у вёсцы і на ўскраінах гораду, дзе таксама дамінавала драўляная забудова, але перадаванае з пакаленьня ў пакаленьне бачаньне гораду як эльдарада Савецкага Саюзу і ў цэлым як месца прагрэсу134. Тым часам як гэтыя разьбежнасьці ў пасьляваенны час тлумачыліся найперш рознымі функцыямі і забудовай гораду да 1939 году, сытуацыя зьмянілася з запускам вялікіх савецкіх праграмаў жыльлёвага будаўніцтва, у выніку якіх уяўленьні пачалі адпавядаць рэальнаму дабрабыту — нават калі ён яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў у выніку палітыкі замарожваньня росту заработнай платы заставаўся недасягальным для перасяленцаў з навакольных вёсак135.
Зьмены жыцьцёвых умоваў у горадзе знайшлі адлюстраваньне і ў лічбах. Менскі этнограф Васіль Бандарчык у сваёй працы «Этнічныя працэсы і лад жыцьця» яшчэ ў 1980 годзе выявіў узаемасувязь паміж зьменамі матэрыяльных умоў і культурнымі звычкамі ў гарадах БССР136. Ягоны аналіз факусуецца на інтэрнацыяналізацыі грамадзкай актыўнасьці — эўфэмізм, які абазначаў русіфікацьпо ў межах шырэйшай савецкай інтэграцыі. Тым ня менш, Бандарчык у сваёй працы выказаў надзіва шмат ускоснай крытыкі наконт
131Параўн.: Белозоровнч В. А. Западнобелорусская деревня... С. 91-109; Капіталян I. С. Эканамічная штодзённасць...
132 Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 232-239; Бон Т. М. «Мінскі феномен»... С. 258-265.
133 Ва ўяўленьні вясковага жыхара такія рэгіянальныя цэнтры, як Гародня і Беласток, мелі статус буйнога гораду дзякуючы простай наяўнасьці ў іх такіх устаноў, як кінатэатры і ўнівэрмагі, а таксама дзякуючы значэньню рынкавай плошчы. Гл.: Sadowski A. Bialystok. Kapital spoleczny mieszkancow miasta. Bialystok, 2006. S. 149.
134 Інтэрвію зь Юзафам Пажэцкім, праведзенае ў Гародні 15 сакавіка 2004 году на
польскай мове.
136 Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 219 ff; Бон T. М. «Мінскі феномен»... С. 219 і наст.
136 Бондарчнк В. Этннческне процессы н образ жнзнн. На матерналах нсследовання населення городов БССР. Мннск, 1980.
статус-кво зразуметай як беларускай культуры. Сыходзячы з тэзы, што вясковае насельніцтва выступае носьбітам мовы, звычак і традыцыяў і што вёска ёсьць традыцыйным месцам, дзе яны перадаюцца, ён зводзіць частку свайго тлумачэньня зьмененай сытуацыі да таго, што беларусы ў гарадах болып не жывуць у традыцыйных драўляных дамах. Гэтак, жылыя плошчы ў драўляных дамах у Гародні з 1966 да 1976 году засталіся нязьменнымі і складалі каля 220 тыс. м2, а жылая плошча мураваных дамоў (у тым ліку з жалезабэтону) у гэты пэрыяд вырасла з 435 тыс. м2 да 1,165 млн м2. Колькасьць аднапакаёвых кватэраў таксама заставалася нязьменнай, а колькасьць двухі трохпакаёвых кватэраў перавышала колькасьць аднапакаёвых больш як удвая. У той час як у 1966 годзе толькі каля 3100 адзінак жылога фонду мелі водаправод, у 1976 годзе іх было ўжо больш за 36 тыс. Аднак за гэтую дэкаду перадусім вырасла колькасьць хатніх гаспадарак з доступам да газаправоду і да гарачай вады — з пары дзясяткаў да болып як 20 тыс. У той час як у 1966 годзе большасьць жыхароў ацяплялі свае кватэры дровамі, у 1976 годзе ўжо амаль 30 тыс. хатніх гаспадарак мелі цэнтралізаванае ацяпленьне137. Бандарчык зьвяртае ўвагу на тое, што тым самым ня толькі адбылося паляпшэньне ўзроўню жыцьця, але і паўстала цалкам новае асяродзьдзе для выхадцаў зь вёскі. Дом больш ня быў асобнай хатай, дзе жыла адна сям’я, вуліца больш не была наборам дамоў з прысядзібнымі гаспадаркамі138.
Масавы рух выхадцаў зь вёскі ва ўрбаністычныя цэнтры Заходняй Беларусі, які пачаўся ў канцы 1950-х, працягваўся і ў 1960-х гадах, а таксама перажыў новыя штуршкі дзякуючы буйным інвэстыцыям у 1970-х і 1980-х. У выніку дынамічны рост Гародні прывёў да павелічэньня колькасьці насельніцтва, аднак быў сам па сабе адносна пастаянным працэсам, які рэгуляваўся моцным дзяржаўным кантролем за вышэй апісанымі шляхамі ў горад. Гэты кантроль ажыцьцяўлялі названыя вышэй інстытуты, якія ўяўлялі зь сябе шлюзы для несупыннай плыні выхадцаў зь вёскі. Рэзкіх перападаў у колькасьці былых сялян ды іхных дзяцей, якія пераяжджалі ў горад, у той ці іншы год фактычна не назіралася.