Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
42 Белорусы / Под ред. В. Бондарчнка. Москва, 1998. С. 124.
43 Платков М. А. На передовых рубежах. Москва, 1984.
19. Вытворчыя плошчы камбінату «Азот» пры канцы 1960-х гадоў.
разьмяшчаўся за 4 км ад цэнтру гораду і толькі ў 1970 годзе афіцыйна атрымаў статус камбінату, маштаб будоўлі і наступствы для далейшага прамысловага разьвіцьця Гародні адсунулі ў цень усё мінулае — дзякуючы адно памеру і мацнейшаму ўключэньню гэтага аб’екту ў агульнасавецкі вытворчы цыкл44. Тут, у БССР, у 1980-х гадах вырабляліся 18,1 % усіх мінэральных угнаеньняў і 28,1 % сынтэтычнага валакна ва ўсім СССР45. Пасьля запуску другой лініі вытворчасьці і камбінату, і яго лякальным пастаўнікам спатрэбіліся ня толькі дадатковыя спэцыялісты, але і яшчэ больш некваліфікаваных рабочых. Да гэтага, аднак, павысіўся прыток спэцыялістаў з усяго Савецкага Саюзу46. 3 1971 году «Азот» быў названы імем сакратара ЦК КПБ Сяргея Прытыцкага. Кіраўніцтва камбінату вяло рэй у разьвіцьці гораду47. Яго значэньне яшчэ больш павялічылася з адкрыцьцём новых лініяў вытворчасьці ў 1979 і 1981 гадах48. Па-
44 Платков М.А. На передовых рубежах. Москва, 1984. С. 1-23.
46Народное хозяйство Белорусской ССР в 1988 г.: стат. ежегодннк. Мннск: Беларусь, 1989. С. 340-341.
46 Наконт рэгіянальнага разьмеркаваньня эканамічных інвэстыцыяў у межах БССР гл.: Богдановнч A. В. н др. Города Белорусснн. Краткнй экономнческнй очерк. Мінск, 1967.
47Гродно: энцнклопедпческнй справочннк... С. 79-80.
48 Регнональные проблемы экономнческого н соцнального развнтня Белорусской ССР / Под ред. А.В. Богдановнча. Мннск, 1982. С. 9 і наст.; Козлов Г. С., Харевскнй В. Я. Экономнческне н соцнальные проблемы градостронтельства Белорусснн. Мннск, 1980.
ралельна з гэтым у 1970-х гадах былі пабудаваныя новыя буйныя прадпрыемствы, такія як «Хімвалакно», дзякуючы чаму зьявіліся новыя працоўныя месцы і новыя раёны гораду49.
3.1.2	Гэрадабудаўнічае напружаньне паміж старым і новым «Старажытны, але вечна малады Гродна прыгажэе з кожным годам»60.
У наступныя пяцігодкі ў Гародні былі пабудаваныя новыя камбінаты і жылыя раёны. Абласны цэнтар зазнаў дынамічны рост насельніцтва, таму хутка выйшаў за старыя межы51. Там, дзе раней былі вёскі, паўставалі новыя раёны гораду і прамысловыя зоны. У выніку апублікаваны ў 1993 годзе плян гораду — першы дэталізаваны плян для цывільнага выкарыстаньня пасьля вайны — адлюстроўвае гарадзкі ляндшафт, плошча якога (як і колькасьць жыхароў) праз паўстагодзьдзя пасьля дэмаграфічнага зьнішчэньня Гародні вырасла болып як у шэсьць разоў52. Жыхары гораду, колькасьць якіх тым часам вырасла да больш як 300 тысяч, жывуць у пазначаных сьветла-зялёным колерам гарадзкіх раёнах. Выцягнутыя і аточаныя вялікімі незабудаванымі плошчамі абрысы забудову сьведчаць перадусім пра пачатую ў 1970-х гадах масавую забудову шматпавярховікаў, якія ўтварылі цэлыя мікрараёны53. Прамысловыя зоны пазначаныя на мапе ружовым колерам і разьмешчаныя на колішняй пэрыфэрыі савецкага гораду (на поўначы, поўдні і захадзе). На ўсходзе плян заканчваецца пазначанай цёмна-зялёным колерам зонай адпачынку, якая цягнецца ад даліны Гараднічанкі ўздоўж выгіну берагу Нёману празь лесапарк Пышкі. Гарадзкі плян, распрацаваны ў 1991 годзе на падставе недаступнай раней для цывільных мэтаў геаграфічнай інфармацыі, быў апублікаваны Геадэзічным камітэтам Савету Міністраў ужо сувэрэннай Рэспублікі Беларусь толькі ў 1993 годзе і зафіксаваў урбаністычную структуру на момант развалу Савецкага Саюзу54. У легендзе пляну, апроч
49 Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» Ц Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Т. 5. Мінск, 1997. С. 420.
60Какареко В. Гродно на старых открытках // Гродненскнй хнмнк. 1987. 11 нюля. № 26. С. 4.
51 Кудряшев В. Н. Архнтектура городов Советского Союза: Гродно. Мннск, 1960. С. 110.
52Першае пашырэньне тэрыторыі гораду адбылося ўжо ў 1945 годзе. Гл.: ДАГВ. Ф. 1003, воп. 2, спр. 1, арк. 1.
53Параўн.: Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 267-270; Бон Т. М. «Мінскі феномен»... С. 294-298.
64 Лукьяненко Л. А. н др. Гродно н окрестностн. План города 1:18.000. Обзорно-топографнческая карта 1:200.000. Мннск, 1993.
адрозьненьняў паміж ружовым, сьветлаі цёмна-зялёным, падкрэсьліваліся галоўныя транспартныя восі, якія накіроўвалі павялічаны транспартны паток уздоўж новых раёнаў, праз стары горад і празь Нёман. За выключэньнем пазнакаў могілак, якія не праводзяць адрозьненьня паміж рэлігіямі або канфэсіямі, асобнымі сымбалямі вылучаюцца толькі запраўкі і помнікі.
Гэты плян робіць бачнай канстэляцыю пры пераходзе ад Савецкага Саюзу да сувэрэннай беларускай дзяржавы. Рэлевантныя тут такія будынкі грамадзкага выкарыстаньня, як Палац піянэраў, Палац культуры хімікаў і абласная бальніца, пабудаваныя да 1991 году66. Апроч ужо пералічаных ваенных стратаў, пацярпелі таксама іншыя часткі забудовы канца XIX стагодзьдзя, але агульная структура, зафіксаваная на пляне 1937 году, цалкам перайшла ў новы савецкі горад. Яна сталася цэнтрам і асяродкам прамысловай зоны. Па цэнтральных мастах празь Нёман сюды сьцякаўся транспартны рух. Паміж Замкаваю гарою, новым горадам і вакзалам па-ранейшаму разьмяшчаецца мноства грамадзкіх будынкаў. Але ў адрозьненьне ад мінулага, цяпер гаворка ідзе пра некалькі школаў, гандлёвых аб’ектаў і музэяў. Да 1939 году таксама былі бібліятэкі, дамы культуры, школы і адміністрацыйныя будынкі, але прынцьш іх унутранай дыфэрэнцыяцыі моцна зьмяніўся і грунтаваўся цяпер на функцыянальным падзеле, які галоўным чынам абапіраўся на патрэбы савецкага грамадзтва56. Кожны мікрараён меў уласную інфраструктуру, але найвышэйшая ступень ушчыльненьня назіралася ў гістарычным цэнтры гораду, у тым ліку з прычыны адноснай вузкасьці вуліцаў ды іх забудовы57. Калі накласьці плян 1937 году на плян 1993 году, то робіцца зразумела, што захаваліся ня толькі гістарычная частка вакол колішняй Рынкавай плошчы і найважнейшыя восі даваеннага гораду, але нават тагачасныя пэрыфэрыйныя раёны па другі бок цаглянай забудовы. Практычна цалкам захавалі сваю структуру і забудову часткі беднага кварталу на другім беразе ракі, вясковыя паселішчы на поўдні і міжваенны раён Новы сьвет, у якім будавалі дамы пераважна чыноўнікі польскай дзяржавы58.
58 Васіль Бандарчык падкрэсьлівае, што, апроч сям’і, акурат гэтыя інстытуцыі перадавалі нацыянальныя традыцыі. Гл.: Бондарчнк В. Белорусы... С. 128.
56 Крэнь I. П. У мірнай працы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 510-513.
87 Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкалегія: A. А. Воінаў і інш. Мінск, 1993. С. 171.
58 У Менску высяленьне жыхароў драўляных дамоў было праблемай для ўладаў у 1950-х гадах. У Гародні ж падобныя, паўсталыя яшчэ да Другой сусьветнай вайны раёны не ператварыліся ў праблему для мясцовага партыйнага камітэту.
Такім чынам, Гародня выступае выключэньнем у параўнаньні зь іншымі абласнымі гарадамі БССР, разбудаванымі ў савецкія прамысловыя цэнтры, і зь Менскам69. Іначай гэты працэс праходзіў у Віцебску, Магілёве, Гомелі і Берасьці, дзе вялікі ўплыў аказалі ваенныя разбурэньні, і ў першыя два паваенныя дзесяцігодзьдзі найвышэйшы прыярытэт надаваўся горадабудаўнічым праектам, якія павышалі прэстыж гэтых гарадоў60. У Гародні ж, нягледзячы на савецкую трансфармацыю гораду, гістарычныя сьляды захавалася ня толькі як вэртыкальнае напластаваньне61. Дзякуючы значнаму захаваньню гістарычнага ядра можна распазнаць, падобна да гадавых колцаў дрэў, гарызантальнае суіснаваньне эпохаў або іх архітэктурных рэпрэзэнтацыяў82. Напрыклад, рухаючыся ад канцавога прыпынку тралейбуснага маршруту ў Дзевятоўцы ўздоўж вуліцы Дзяржынскага мы можам прайсьці празь дзесяцігодзьдзі гісторыі савецкага горадабудаўніцтва, якая плаўна пяройдзе ў забудову міжваеннага часу і праекты канца XIX стагодзьдзя, каб у цэнтры паўз прыклады эклектызму, клясыцызму і барока дапяць да сьлядоў рэнэсансу і готыкі, якія складаюцца ў ансамбль вакол Замкавай гары і на ёй63.
Такое абыходжаньне з гістарычнаю спадчынаю было незвычайным на анэксаваных Савецкім Саюзам абшарах. Ключ да тлумачэньня гэтага фэномэну трэба шукаць у параўнаньні плянаў і сродкаў іх рэалізацыі. Паводле прадпісаньняў з Масквы і Менску, генэральныя пляны забудовы пераважна распрацоўваліся або складаліся на месцы, а сродкі для індустрыялізацыі і горадабудаўніцтва разьмяркоўваліся цэнтральнымі інстанцыямі СССР і БССР, таму ўзьнікала нібыта абсурдная супрацьлегласьць інтарэсаў64. У Гародні быў распрацаваны не адзін плян буйной ліквідацыі гістарычнай забудовы. У распрацаваных у цэнтры плянах для такіх абласных
Гл.: Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 279-283; Бон Т. М. «Мінскі феномен»... С. 305-309.
59 Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 132-139; Бон Т. М. «Мінскі феномен»... С. 154-162.
60 Шыбека 3. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Вільня, 2009. С. 167-169.
61 Кудряшев В.Н. Архнтектура городов... С. 7-8.
62 Ня выключана, што на гэта паўплывала само навуковае дасьледаваньне архітэктурнай гісторыі Гародні. Адзін зь першых тэкстаў, які паўстаў на гэтую тэму на беларускай мове: Кудрашоў У. I. Архітэктурны летапіс Гродна // Беларусь. 1961. № 1. С. 28.
63 Трусов й., Чарнякевнч А. Код Гродно. Гродно, 2009. С. 21-29.
64 Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 31, 81-88; Бон Т. М. «Мінскі феномен»... С. 45,100-107.
гарадоў, як Гародня, у два ключавыя паваенныя дзесяцігодзьдзі прадугледжвалася невялікая доля інвэстыцыяў. Дзеля гэтага магла ажыцьцявіцца толькі адносна малая частка плянаў68.
Першы савецкі архітэктар гораду, А. Кліменка, пры распрацоўцы першага пляну забудовы ў 1949 годзе наракаў, што наяўная забудова не надаецца ў якасьці культурна-адміністрацыйнага цэнтру. На ягоную думку, тапаграфія замала дыфэрэнцыяваная, вуліцы завузкія, асобныя кварталы замалыя66. 3 пункту гледжаньня праектоўцаў не ставала зялёных зонаў, а цэнтар належала ўзбуйніць паасобнымі раёнамі. 3 гэтых пазыцыяў Кліменка распрацаваў плян, які пачынаўся з колішняй плошчы Стэфана Баторыя, а цяпер Савецкай плошчы, і захоўваў кірункі цэнтральных восяў67. «Гродненская правда» пісала: «Празь некалькі гадоў Гродна будзе ўяўляць зь сябе цэласны архітэктурны ансамбль»68. Каб выканаць адпаведныя часу ўяўленьні аб прадстаўнічасьці і функцыянальнасьці грамадзкіх будынкаў, належала, аднак, больш як удвая пашырыць вуліцу Карла Маркса (раней вуліца Брыгідзкая) і вуліцу Савецкую (раней — Дамініканская)69. Каб вызваліць месца для сучасьнейшых і большых памерам дамоў у стылі сталінскага нэаклясыцызму, трэба было ахвяраваць амаль цалкам захаванаю забудоваю. Юры Кішык у сваёй гісторыі горадабудаўніцтва ў Гародні мяркуе, што Кліменка тым самым спрабаваў прынамсі захаваць суцэльнасьць вулічнай сеткі і наагул не працівіўся захаваньню наяўнай забудовы70. Апошняя станавілася хутчэй закладніцай адсутнасьці агульнапрызнаных крытэраў аховы помнікаў і гераічнага патасу тагачаснай савецкай трыюмфальнай архітэктуры71. Аднак вырашальным для будучага аблічча Гародні было тое, што толькі малая частка плянаў Кліменкі была рэалізаваная, бо ва ўмовах нястачы рэсурсаў найперш забудоўвалі пусткі. Таму жылыя дамы, шчодра аздобленыя аркамі, праходамі і ляпнінай, запоўнілі ў канцы 1940-х гадоў амаль выключна