Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
7 Обзорный очерк // Гродно. Энцнклопеднческнй справочннк / Редкол.: Н. П. ПІамякнн н др. Мннск, 1989. С. 24-25; Пасля вызвалення Айчыны // Памяць: гісторыкадакументальная хроніка горада Гродна... С. 503-521.
8 Пасля вызвалення Айчыны... С. 504 і наст.
9 ДАГВ. Ф. 484, воп.1, спр. 119, арк. 25.
10ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 5, арк. 1-2. Каб і з моцна абмежаванымі спачатку кадравымі рэсурсамі спрыяць аднаўленьню грамадзкага жыцьця і забесьпячэньня гораду, спачатку ствараліся толькі тыя ўстановы, у якіх бьіла пільная патрэба. Да іх з 9 жніўня 1944 году на тэрыторыі гарсавету Гародні належалі наступныя сфэры: сувязь, ахова бясьпекі і парадку, ахова здароўя, ліквідацыя аварыяў, транспарт, паветраная абарона, бамбасховішчы, пажарная служба і гандаль: ДАГВ. Ф. 484, воп. 1, спр. 119, арк. 13 і наст. 3 гэтага сьціслага пераліку можна зразумець прыярытэты, якія існавалі ў вобласьці адразу за лініяй фронту. Толькі за два тыдні былі створаныя аддзелы, якія адказвалі на інфраструктуру аднаўленьня. Сюды належалі каналізацыя, рамонт, электрастанцыя, жыльлёвае ўпраўленьне, транспарт, прыбіраньне гораду, бюро інвэнтарызацыі, лазьні, гатэльны трэст, пахавальная служба, архітэктурнае бюро, садова-паркавая служба, а таксама сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў рысе гораду. Гл.: ДАГВ. Ф. 484, воп. 1, спр. 119, арк. 26 і наст.
разбурэньняў11. У 1944 годзе савецкая камісія для расьсьледаваньня злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызначыла ў якасьці галоўнай прычыны разбурэньняў нямецкую агрэсію на гэтую частку анэксаваных СССР тэрыторыяў былой Польскай Рэспублікі 22 чэрвеня 1941 году і бітву за пераправу празь Нёман 13 ліпеня 1944 году. Гаворка ішла пра наступствы абстрэлаў з паветра і бітваў, калі горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі. На кожнай вуліцы былі разбураныя прынамсі некалькі дамоў, у той час як на ўзьбярэжжы Нёману і на галоўных магістралях разбураныя былі амаль усе будынкі. Цалкам быў зьнішчаны квартал паміж Маставой і Мяшчанскай вуліцамі, а таксама вуліцы вакол Сяннога рынку. Палац Радзівілаў і старая ратуша згарэлі да падмурку. Агонь зьнішчыў і меншыя вулкі, такія як пэрыфэрыйную вуліцу Рабочую, на якой увадначас былі разбураныя ажно 32 дамы12.
У дакладзе, пададзеным мясцоваму кіраўніцтву кампартыі ў кастрычніку 1944 году, страты Гарадзенскага раёну ацэньваліся прыкладна на 500 млн рублёў у сфэры культуры і на больш як 350 млн рублёў у сэктары сельскай гаспадаркі. Амаль на 437 млн рублёў пацярпелі аб’екты рэлігійнага культу і на болып як 917 млн рублёў была нанесена шкода прыватнай маёмасьці13. За гэтымі абстрактнымі лічбамі хаваліся 14 151 разбураных падворкаў з 130 тыс. кароваў і 52 тыс. коней толькі ў вёсках Гарадзенскай вобласьці. У самой Гародні былі разбураныя 1150 дамоў, электрастанцыя, воданапорная станцыя, некалькі гатэляў і два масты. 3 трох лазьняў пры канцы вайны не працавала ніводная. Фонды гарадзкой бібліятэкі былі ў значнай ступені зьнішчаныя14.
Нягледзячы на вялікія страты ў пэрыяд з 1939 да 1944 году, трэба зазначыць, што ў параўнаньні з масавымі разбурэньнямі ў рэгіёне Гародня засталася адносна цэлай. У той час як Ліда і Ваўкавыск былі разбураныя на 80 %, Гародня, згодна з савецкімі ацэнкамі, страціла толькі траціну забудовы. Пасьля Галакосту, ахвярамі якога зрабілася палова жыхароў гораду, і гібелі іншых ахвяраў нямецкай акупацыі (паводле ацэнак у канцы 1944 году, 24 481 чалавека) савецкае кіраўніцтва лічыла Гародню адным зь нешматлікіх гарадоў у БССР, у якім, у адносным выражэньні, пасьля вайны было
11 Wierzbicki М. Polacy і Biatorusini w zaborze sowieckim: stosunki polsko-bialoruskie na ziemiach polnocno-wschodnich II Rzeczypospolitej pod okupacj^ sowieck^ 1939­1941. Warszawa, 2000. S. 41.
12ДАГВ. Ф. 1029, воп. 1, cnp. 33, арк. 1-2.
13 ДАГАГВ. Ф. 6126, воп. 6, cnp. 25, арк. 3-20.
14 Міхальчык C. I. Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Ф. Карскага II Памяць:
гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 543.
3.1	ЦЯЖКАЕ ПЕРААДОЛЕНЬНЕ НАСТУПСТВАЎ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ 311 больш даступных жылых плошчаў, чым да вайны. Гэты стан рэчаў тлумачыць таксама, чаму ў наступныя месяцы Гародню запаланілі некалькі тысяч савецкіх кадраў — яны знайшлі тут, у адрозьненьне ад Менску, Баранавічаў і Віцебску, неабходнае жытло, каб у ваенны час пажыць у нядрэнных умовах16.
У выніку разбурэньняў і цяжкасьцяў, зь якімі сутыкнуліся Саветы пры другім захопе Гародні, узьнік цэлы шэраг практычных праблемаў, якія стаялі перад старымі і новымі жыхарамі гораду пачынаючы зь лета 1944 году. У дакладзе пра ўмовы жыцьця будаўнікоў адзін з партыйных сакратароў крытыкаваў асабліва дрэннае забесьпячэньне работнікаў адной з цагельняў, на заводзе эмаляў і шэрагу будаўнічых прадпрыемстваў16. Асабліва падкрэсьліваліся нялюдзкія ўмовы ў рабочых сталоўках ды інтэрнатах. Прафтэхвучэльня абласнога будаўнічага трэсту штодня пачынала працу са спазьненьнем на паўтары-дзьве гадзіны, бо не ставала дроваў. Да таго ж выказваліся нараканьні, што цякучка работнікаў набыла такі маштаб, што немагчыма было гарантаваць якасьць праведзеных будаўнічых работ. Гэтак, у 1947 годзе былі прынятыя на працу 324 работнікі, 298 зь якіх цягам году зноў пакінулі прадпрыемства, у тым ліку 194 чалавекі — па сваёй ініцыятыве. Высокая цякучка тлумачылася спрычыненымі вайной стратамі. Наступствы Галакосту і выезду гарадзенскіх каталікоў адчуваліся ўжо вясной 1945 году і яшчэ доўгія гады. Паўстала замкнёнае кола зь нястачы кваліфікаваных работнікаў ды іхнага дрэннага забесьпячэньня, што асабліва адчувалася пры аднаўленьні рамесьніцтва і прамысловасьці. У адным з дакладаў Абласнога савету дэпутатаў працоўных перабоі ў працы гарадзкіх прадпрыемстваў тлумачыліся дрэннай сьпуацыяй з забесьпячэньнем17. He ставала спажывецкіх тавараў, умовы працы былі дрэннымі, заробкі выплачваліся нерэгулярна. Нават паводле ня вельмі высокіх стандартаў савецкага грамадзтва 1940-х гадоўматэрыяльныя і пабытовыя ўмовы жыцьця працоўных у Гародні лічыліся нездавальняльнымі13.
Вострай праблемай было разьмеркаваньне жытла. Яно зрабілася дэфіцытам, бо тое, што засталося пасьля габрэяў, у хуткім часе
16 Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945. Koln, 2008. S. 209 ft.; беларускамоўная вэрсія: Бон T. М. «Мінскі феномен». Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Пераклад з нямецкай мовы М. Рытановіч; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск, 2016. С. 233 і наст.
16 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 168, арк. 5.
17ДАГВ. Ф. 372, воп. 1, спр. 14, арк. 62.
18 Тамсама. Арк. 10-13.
было разьмеркавана, а іншыя свабодныя жыльлёвыя плошчы адразу запаўняліся ў выніку надзвычайнай канцэнтрацыі насельніцтва. Сюды дадалося тое, што будаўніцтва новых кватэраў ішло павольна. У траўні 1947 году мусілі быць здадзеныя, напрыклад, восем дзьвюхкватэрных дамоў, але яны былі гатовыя да засяленьня толькі на пачатку вясны 1948 году. Асабліва не ставала жытла для рабочых. Забясьпечанасьць рабочымі інтэрнатамі акрэсьлівалася як недастатковая, у той час як начальству выдзялялі трохабо чатырохпакаёвыя кватэры. Стан гарадзкой жыльлёвай гаспадаркі можна ацаніць збольшага як варты жалю. Часта адна і тая ж асоба двойчы атрымлівала жытло. Такая практыка, паводле пратаколу гарадзкога актыву КП(б)Б, была распаўсюджаная перадусім сярод супрацоўнікаў НКУС, якія падкідалі сабе выгадныя аб’екты, Гэтая форма інстытуцыйнай карупцыі не была выключэньнем. Але так адкрыта гэтая тэма абмяркоўвалася толькі таму, што яшчэ не ўсталяваўся балянс паміж рознымі інстанцыямі савецкай улады. Гэтак, цалкам замоўчвался, што ў грамадзтве Заходняй Беларусі, на якое наклала адбітак вайна, назіраўся шэраг адхіленьняў ад нормы ў статыстыцы злачынстваў. Гэта дазваляе меркаваць, што крадзяжы, самагонаварэньне і розныя формы агрэсіі былі ў Гародні штодзённаю зьяваю19.
Яшчэ ў жніўні 1944 году прадугледжвалася хуткае стварэньне гандлёвай сеткі. За вельмі кароткі час належала адчыніць 50 крамаў — лічба, якая нават на момант плянаваньня была нерэалістычнаю, бо наўрад ці было дастаткова тавараў, каб запоўніць іх паліцы. Да дзьвюх ужо запушчаных фабрык-кухань мусілі дадацца яшчэ тры, што дазволіла б перайсьці ў найбліжэйшай будучыні да абслугоўваньня 3 тыс. чалавек замест 850-ці. Для вырабу большых аб’ёмаў харчаваньня ўва ўсіх раёнах гораду былі выдзеленыя сельскагаспадарчыя ўчасткі, нацыяналізаваныя яшчэ ў 1939 годзе20. Нягледзячы на гэты плян, захоўваліся вялікія праблемы з грамадзкім харчаваньнем, бо фабрыкі-кухні не пасьпявалі абслугоўваць наведнікаў. Прычынаю кампэтэнтныя органы назвалі, па-першае, высокі адсотак ненадзейных супрацоўнікаў — гэтак, болып за 15 % працавалі раней на акупаваных вэрмахтам тэрыторыях або ў Нямецкім райху. Па-другое, з прычыны дрэннай падрыхтоўкі дапускаліся вытворчыя пралікі, як дэманструе налічэньне нацэнкі ў пяць капеек за прыправы, якіх у праверанай страве ўвогуле не было. Яшчэ больш істотныя сумневы тычыліся сумленнасьці работнікаў аб’яднаньня грамадз-
19Кашталян I. С. Эканамічная штодзённасць...
20ДАГВ. Ф. 1171, воп. 1, спр. 19, арк. 13.
кага харчаваньня. У дакладзе гаворыцца, што сацыялістычнае спаборніцтва не разьвіваецца, а палітычная праца не вядзецца — таму і ня дзіва, што раскрадаецца гэтулькі прадуктаў21.
Становішча на двух афіцыйных рынках Гародні было такім катастрафічным, што гарадзкі актыў КП(б)Б на адным з паседжаньняў заклапаціўся гандлем, які там ішоў: «Рынак вялікі, і там няма парадку. Гандаль вядзецца проста на зямлі, няма прылаўкаў для малочных або мясных прадуктаў. Продаж вядзецца проста з вазоў, няма ніякага кантролю»22. У шэраіу пастаноў закраналіся праблемы з гігіенай і цэнаўтварэньнем. Пасьля ўвядзеньня высокіх падаткаў сяляне з навакольных вёсак прадавалі свае тавары збольшага на стыхійных рынках, якія на кароткі час утвараліся ў розных кутах гораду, пакуль праваахоўныя органы не разганялі іх пад пагрозаю пакараньняў. Усталяваныя на чорным рынку цэны яшчэ некалькі гадоў пасьля вайны былі недаступнымі для работнікаў зь сярэднім даходам23.
Яшчэ некалькі гадоў пасьля вайны ў горадзе панаваў голад. Прадпрыемствы былі ня ў стане пракарміць работнікаў. Дзяржаўныя сталоўкі і крамы і ў 1950-х гадах змагаліся з наступствамі эканомікі ваеннага часу і вострымі праблемамі, выкліканымі плянавай гаспадаркай. Нават хлеб (а ён побач з бульбай лічыўся прадуктам, неабходным для пражыцьця) быў збольшага ў дэфіцыце, як сьведчыць партыйная пастанова аб забесьпячэньні насельніцтва прадуктамі харчаваньня. Штодня не ставала ад дзьвюх да трох тонаў хлеба. Якасьць хлеба пакідала жадаць лепшага24. Большасьць насельніцтва працягвала галадаць доўгі час і пасьля заканчэньня вайны25. Дрэннае забесьпячэньне прадуктамі суправаджалася катастрафічнымі гігіенічнымі ўмовамі. 3 заключэньня пра недалікі ў вытворчасьці каўбас можна зразумець, што прадукты ня толькі мелі дрэнную якасьць, але і распаўсюджвалі ўзбуджальнікаў шэрагу хваробаў. Сярод галоўных прычынаў такой сытуацыі называюцца ўмовы вытворчасьці і недастатковы вэтэрынарны кантроль. Такія гігіенічныя ўмовы прыводзілі да пашырэньня ў горадзе інфэкцыяў; захоўваўся і страх перад эпідэміямі. У некаторых раёнах Гародні ўсё яшчэ не было каналізацыі, паўсюль ляжалі руіны26.