Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
86Параўн.: Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 118-139; Вон Т. М. «Мінскі феномен»... С. 140-162; Шыбека 3. Гарадская цывілізацыя... С. 168.
87 У 1990-х гадах мясцовы Саюз палякаў дамогся адкрыцьця школы з польскай мовай навучаньня ў Дзевятоўцы, у паўночнай частцы гораду. Вызначальным для гэтага была ня толькі блізкасьць да нядаўна пабудаванага касьцёлу, але і адносна высокая доля сем’яў, якія лічылі сябе палякамі. Школу наведвалі дзеці з усёй Гародні, і сёньня гэтая школа мае вялікую праблему з утрыманьнем пастаяннай колькасьці вучняў, бо захоўваецца перавага расійскай мовы як мовы гораду, адукацыі і адміністрацыі. Цікава, што гэтаму папераменна спрыяюць як дзяржаўная палітыка ў сфэры адукацыі, так і пазыцыя інтэграваных у беларускае грамадзтва польскіх сем’яў.
^Шыбека 3. Гарадская цывілізацыя... С. 259-270; інтэрвію з В. Шалкевічам, праведзенае ў Гародні 13 кастрычніка 2005 году на беларускай, польскай і расійскай мовах.
яго забралі ў армію, і дзякуючы службе ўдалечыні ад радзімы ён атрымаў пашпарт. Такім чынам яму была адкрытая дарога ў іншыя рэспублікі СССР, аднак ён накіраваўся ў Гародню, дзе ў 1953 годзе падчас навучаньня пазнаёміўся з Аляксандрам Сухоцкім89. Аляксандар нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і, у якой не было і двух гектараў зямлі. Пасьля калектывізацыі бацькі далі яму толькі адну параду: «Старайся выбрацца адсюль, тут цябе чакае толькі галеча!» Андрэй таксама засвоіў гэтую навуку:
Людзі ў вёсцы былі, як у турме, яны жылі ў страшнай галечы, апроч працы ў калгасах мусілі ўрабляць яшчэ свае палеткі. Усе мае аднакласьнікі паўцякалі адтуль. Дзяўчаты прыглядалі сабе мужоў з блізкага мястэчка. Хлопцы ішлі ў армію і не вярталіся назад. Вёска ішла ў мястэчка, а мястэчка ішло ў горад. Хацелася проста годнага жыцьця.
Для абодвух сёньняшніх пэнсіянэраў навучаньне ў Гародні было паваротным момантам: «У пэдагагічным інстытуце мы, вяскоўцы, трымаліся разам, мы былі ўжо трохі іншымі, не такімі самаўпэўненымі, як дзеці з усходу», — згадвае Буднік. Для абодвух Гародня была вялікім горадам, які азначаў перадусім адно — разьвітую культуру. «Мы ўвесь час хадзілі ў тэатар, сядзелі ў бібліятэках і шмат чыталі». На беларускай гаворцы роднай вёскі яны неўзабаве перасталі гаварыць нават між сабою. Гародня тады гаварыла ўжо па-расійску, як і інстытут, дзе яны вучыліся. «Выкладчыкі ж усе прыехалі з усходу, і мы хутка прызвычаіліся да гэтага, мы ж хацелі чагосьці навучыцца», — расказвае Аляксандар. Андрэй, наадварот, успамінае, што на другім беразе Нёману былі вуліцы, на якіх мова вёскі гучала яшчэ доўга. Пераключэньне далося ім няцяжка, кажуць яны. Нават бацькі Андрэя казалі: «Хлопча, навошта табе гэтая мова? Вучы расійскую і старайся, каб зь цябе нешта выйшла». Абодва былі прыбітыя, калі 16 лютага 1957 году выкладчыка інстытуту Браніслава Ржэўскага забралі проста зь лекцыі па гісторыі беларускай літаратуры. Ён быў адзіным, хто тады падчас заняткаў гаварыў са студэнтамі па-беларуску. Пазьней яны даведаліся, што Ржэўскі пісаў лісты ў ЦК КПБ, у якіх зьвяртаў увагу на лёс мовы90. «У той час зь беларускай мовай мы мелі дачыненьня толькі празь літаратуру. Мы чыталі клясыкаў і асабліва гэтым не пераймаліся», — ацэньвае Андрэй Буднік уласную сытуацыю, азіраючыся назад.
89 Інтэрвію з А. Буднікам і А. Сухоцкім, праведзенае ў Гародні 5 красавіка 2005 году на беларускай мове.
90 Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі. Мінск, 2003. С. 358.
Два аднакурсьнікі толькі ў 1980-х гадах кружнымі шляхамі зноў трапілі ў Гародню. Аляксандар Сухоцкі пачаў кар’еру настаўніка і зрабіўся дырэктарам школы ў раённым цэнтры на поўначы Гарадзенскай вобласьці. Там ён пазьней заняў пасаду сакратара райкаму, адказнага ў тым ліку за культурную работу. «Я тады прыкладаў намаганьні, каб паставіць помнік нашаму вялікаму пісьменьніку Францішку Багушэвічу, заснаваў краязнаўчы музэй і запрашаў такіх важных аўтараў, як Максім Танк», — Сухоцкі задняю датаю апраўдвае сваю дзейнасьць клопатам пра беларускую культуру. У Гародню ён вярнуўся як высокі прафсаюзны дзеяч. Ягоны аповед працягваецца:
Трэба прызнаць, што ў партыі зь беларускай мовай не было чаго рабіць. Там, у Шчучыне, там большасьць людзей гаварылі на такой мяшанцы, там я неяк спрабаваў падрыхтаваць адну прамову па-беларуску, і адразу ж атрымаў праблемы. Чалавек здольны вучыцца, і ён вучыцца вельмі хутка.
Андрэй Буднік настаўнічаў у вёсцы на поўдні Гарадзеншчыньх. Яшчэ ў 1980-х гадаў ён працаваў там, а выходныя праводзіў са сваёй сям’ёй у горадзе.
Жыць у Гародні — гэта было нешта іншае. Ня толькі дробныя прыемнасьці, сёньня ўсё гэпга ўжо зрабілася нормай. Вада з водаправоду, нават цёплая, газ і каналізацыя, а тады гэта было чымсьці выключным. Я гадамі жыў у іюпэрнаце, да таго як атрымаў уласную кватэру. Але нават атмасфэра на вуліцах, культурнае жыцьцёрабілі Гародню чымсьці асаблівым. Раней, у савецкія часы, больш усяго адбывалася, але гэтаўсё і было савецкім і па-расійску да таго ж. Яны нахабна выдумалі нам гісторыю і брахалі, што ўсё пачалося толькі ў 1919-м. Як быццам мы былі пад польскім ярмом! Калі тады ў 1980-х пачалося ўсё гэта з Гарбачовым і перабудовай, мы перажылі сапраўднае другое нараджэньне. Раптам людзі пачалі гуртавацца, каб вывучаць беларускую гісторыю, шанаваць мову і праяўляць новыя формы грамадзкай актыўнасьці. Нават горад быўу гэта ўцягнуты, і неўзабаве зрабілася нармальным гаварыць па-беларуску ў грамадзкіх месцах,
— тлумачыць Буднік і дадае: «Але ня ўсе беларусы абудзіліся. Многія ўсё яшчэ сьпяць, яны гэтага проста не зразумелі. Гэта ж урэшце справа разуменьня. I толькі пасьля пачынаецца палітыка»91.
91 Інтэрвію з А. Буднікам і А. Сухоцкім, праведзенае ў Гародні 5 красавіка 2006 году на беларускай мове.
Андрэй Буднік і Аляксандар Сухоцкі — сярэднестатыстычныя жыхары гораду. Але ў адрозьненьне ад большасьці гараджанаў першага пакаленьня, яны ў 1990-я гады ўдзельнічалі ў нацыянальным руху і падкрэсьліваюць свае беларускія карані. Для сустрэчы яны выбралі сядзібу Таварыства беларускай школы — адно зь нешматлікіх месцаў у горадзе, дзе сёньня прынцыпова гавораць пабеларуску. Шлях Будніка і Сухоцкага ў Гародню характэрны для паваеннага часу ў БССР, а вось іхная сьвядомая ідэнтыфікацыя зь беларускаю моваю — хутчэй выключэньне.
3.2.1	Шляхі, фактары і наступствы масавай міграцыі зь вёскі ў горад
Найважнейшы фактар для міграцыі вясковых жыхароў Гродненіцйны — як гэты рэгіён называўся па-расійску пасьля пераходу ўлады да Саветаў — палягаў у шырокай забароне пакідаць вёскі і калгасы92, Бяз пашпарту сялянам нельга было пакідаць месца жыхарства — большасьць буйных гарадоў пасьля заканчэньня вайны і так былі моцна перапоўненыя, і ў такіх абласных цэнтрах, як Гародня, спачатку амаль не былі патрэбныя некваліфікаваныя работнікі. У сельскай мясцовасьці, асабліва пасьля ад’езду часткі каталіцкага сялянства, для ўрабленьня палеткаў патрэбная была кожная пара рук. Дарогі, якія ўсё ж пракладаліся ў горад па розных траекторыях, можна акрэсьліць наступным чынам: у першую чаргу гаворка ішла не пра простыя, адназначныя і строга прасталінейныя шляхі. Міграцыйны рух можна апісаць хутчэй як дыфузію. Гэтак, ня ўся незадаволеная вясковым побытам моладзь з навакольля пераяжджала адразу ў Гародню. Замест гэтага яна нярэдка зь цягам часу перабіралася ў большы ў параўнаньні зь вёскаю населены пункт, каб ужо адтуль паляпшаць свае ўмовы жыцьця і шанцы на пад’ём па сацыяльнай лесьвіцы. Пры гэтым сядзібы калгасаў і раённыя цэнтры адыгрывалі важную ролю транзытных станцый. Імі нярэдка былі і мястэчкі, якія да Галакосту пераважна былі населеныя габрэямі. Гэтыя месцы як і раней выконвалі функцыю свайго роду рэле93. Зь іншага боку, яны яшчэ падчас Другой сусьветнай вайны былі заселеныя выхадцамі з навакольных вёсак, тут паўставалі савецкія структуры раённага ўзроўню. У выніку такія паселішчы, як
92 Bohn Т. М. Das sowjetische System der «geschlossenen Stadte». Meldewesen und Wohnungsmangel als Indikatoren sozialer Ungleichheit // Die europaische Stadt im 20. Jahrhundert. Wahrnehmung — Entwicklung — Erosion / Hrsg. von E Lenger, K. Tenfelde. Koln, 2006. S. 373-387.
93 Гл. таксама інфармацыю пра Слонім ды іншыя мястэчкі рэгіёну ў: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Слонімскага раёна. Мінск, 2004.
Лунна, Верцялішкі або Індура самі сабой уяўлялі пункт прыцягненьня для сялян94.
Нядаўна заснаваныя ў абласных гарадах інстытуты прапаноўвалі вясковай моладзі выйсьце з калгаснай галечы і тым самым магчымасьць абмінуць каналы працяглай дыфузіі. Гэтыя інстытуты функцыянавалі пераважна як спэцыялізаваныя ВНУ ў такіх сфэрах, як пэдагогіка, мэдыцына, сельская гаспадарка і рамёствы95. У Гародні спачатку ішло навучаньне настаўнікаў і дапаможнага мэдыцынскага пэрсаналу, якіх пасьля зноў адсылалі «ў глыбінку» (гэты выраз мае крыху зьняважлівую канатацыю, але ня без сымпатыі), каб усталёўваць савецкія стандарты ў вясковых школах і мэдычных установах. У сельскагаспадарчым інстытуце з 1951 году рыхтавалі таксама спэцыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі96. Функцыя Гародні як асяродку адукацыйнай палітыкі захавалася і ў XXI стагодзьдзі. Слова «разьмеркаваньне» мае ня толькі простае значэньне. У рэальнасьці (пост)савецкіх дзяржаваў яно азначае сувязь уздыму па сацыяльнай лесьвіцы праз адукацыю з абавязкам несьці гэтую асьвету назад у сельскую мясцовасьць. Кідаецца ў вочы, што ў выніку ў першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі шматлікія выпускнікі прыбывалі ў горад толькі пасьля зыгзагападобнага руху, Спачатку яны вярталіся ў глухую правінцыю, адкуль пачыналі рух у бок абласнога гораду ўздоўж сваёй нованаладжанай сацыяльнай сеткі97.
Падобную кружную дарогу ў горад прапаноўвала армія. Службу ў войску пераважна даводзілася несьці ўдалечыні ад радзімы, таму позва ў армію азначала, што прызыўнік мусіць пакінуць рэгіён, а нярэдка нават і сваю рэспубліку. Гэта было часткаю савецкай стратэгіі, якая прадугледжвала вырываньне прызыўнікоў зь іхнага роднага атачэньня ды іхнае загартоўваньне разам зь юнакамі з усяго Савецкага Саюзу. Гэты спосаб інтэграцыі савецкіх грамадзянаў вельмі рознага паходжаньня адначасова даваў навабранцам магчымасьць атрымаць у аддаленым месцы службы вайсковы білет, з пункту гледжаньня дзяржавы раўнацэнны пашпарту, і тым самым