Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
21ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 10, спр. 103, арк. 16-20.
22 У арыгінале на расійскай мове: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 7.
23 Моторнн В. 0 городском рынке н базарных днях // Гродненская правда. 1945. 17 нюня. № 96. С. 3.
24 ДАГВ. Ф. 484, воп. 1, спр. 124, арк. 319.
25 Інтэрвію з Гіршам Хасідам, праведзенае ў Гародні 20 жніўня 2004 году на польскай мове.
26 ДАГВ. Ф. 484, воп. 1, спр. 611, арк. 161.
Ha паседжаньні гарадзкога актыву партыі 29 траўня 1945 году наўпрост было сказана:
Стан забесьпячэньня насельніцтва дрэнны. Назіраюцца перабоі з вадой, не стае дроваў, хлеб мае дрэнную якасьць. Ніхто не дае нам права пакінуць насельніцтва сам-насам з такім становішчам27.
Цэнтральнаю праблемаю была адсутнасьць вадаправоду: жыхары мусілі прыносіць пітную ваду здалёк — з Савецкай плошчы. Тым, чым для людзей была вада, для прамысловасьці быў электрычны ток. Таму аднаўленьне і разьвіцьцё гораду было шчыльна зьвязанае зь бесьперабойнай працай электрастанцыяў. Вясною 1945 году сакратар гаркаму партыі Пятро Калінін канстатаваў, што зімой электрасеткі не рамантавалі, бо не было току, а цяпер — калі ток ёсьць — магутнасьць электрасетак недастатковая. Ен асабліва падкрэсьліваў калегам: «Нам трэба забясыіечыць электраэнэргіяй найперш прамысловыя прадпрыемствы»28. Такім чынам, нарошчваньне магутнасьці электрастанцыяў зрабілася для гарадзкога партыйнага апарату найвышэйшым прыярытэтам.
Турбіну і вадзяны кацёл давялося дастаўляць з Томску, куды іх пасьпелі вывезьці адразу пасьля пачатку вайны29. У верасьні 1946 году быў усталяваны другі кацёл, а ў 1948 годзе пасьля ўсталяваньня яшчэ адной турбіны вытворчасьць энэргіі перавысіла даваенны ўзровень. Праблема перабояў з электраэнэргіяй захоўвалася, так што нават рэспубліканская прэса напісала пра адключэньні электрычнасьці на Гарадзеншчыне30. Сыгналы, агучаныя ў ёй, былі пацьверджаныя па партыйнай лініі, і вырашэньне праблемы было ізноў абвешчана прыярытэтам. У цэлым гаворка ішла пра безгаспадарчасьць, адсутнасьць кантролю над працаю падначаленых і імкненьне да ўзбагачэньня начальства, якое ставіла пастаўкі электраэнэргіі паасобным прадпрыемствам у залежнасьць ад выкананьня адмысловых паказьнікаў. У канцы 1940-х гадоў скаргі на перабоі ў пастаўках электраэнэргіі былі цэнтральнаю тэмай унутрыпартыйных дыскусіяў. Тым часам з партьгі выключылі таварыша Ганчаро-
27ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 21, арк. 1-48.
28 Тамсама. Арк. 9.
29 Тамсама. Спр. 5, арк. 1-2.
30 Чубукнн Н., Вледных К., Севко А. Навестн болыпевнстскпй порядок на Гродненской электростанцнн // Гродненская правда. 1950. 12 февраля. № 32. С. 3. Гл. таксама падобныя тэксты: Нгнатьев В. На побочных заработках. Почему Гродненская МТС затягнвает ремонт тракторов // Советская Белоруссня. 1950. 22 февраля. №39. С. 4.
ва, бо пад ягоным кіраўніцтвам электрастанцыя прыйшла ў заняпад31. Для замены тэхнічнага абсталяваньня, якое выйшла са строю, давялося празь Менск зьвярнуцца ў Маскву. Каб забясьпечыць працу прамысловых прадпрыемстваў, быў уведзены рэжым энэргазьберажэньня32.
Аднак злоўжываньні былі ўласьцівыя ня толькі начальству. Манцёры з эксплюатацыйнага ўпраўленьня электрасетак таксама пракручвалі «цёмныя справы», як акрэсьлівалася ў партыйнай газэце, вясною 1947 году мелі месца вымагальніцтва і растраты. Гэтак, некалькі манцёраў знайшлі новую сфэру дзейнасьці, прапанаваўшы гарадзенцам, якія пражывалі ў дамах, дзе не было электраэнэргіі, за спэцыяльную таксу нелегальна падлучыцца да электрасеткі. Тым ня менш, гэтую нефармальную практыку спынілі пасьля таго, як «Гродзенская праўда» апублікавала некалькі лістоў чытачоў, якія, нягледзячы на заплачаныя грошы, электраэнэргіі так і не атрымалі. 3 артыкулу вынікае, што забесьпячэньне электраэнэргіяй жыхароў аддаленых ад цэнтру вуліц і пасьля вайны не належала да прыярытэтаў. Галоўным было даць ток цэнтральным установам і прамысловым прадпрыемствам33.
3.1.1	Зьмяненьне гораду ў выніку будаўніцтва хімічнага камбінату «Азот»
Нягледзячы на ўсе цяжкасьці, у 1944 годзе Гародня ў рамках умацаваньня тылу адразу зрабілася часткаю савецкай ваеннай эканомікі. 3 гэтай прычыны найперш павысілася значэньне разьмешчаных у горадзе ацалелых вытворчых аб’ектаў. Ужо 19 жніўня 1944 году ў адным з дакладаў сакратару абкаму выказвалася заклапочанасьць, што болыпасьць ацалелых прадпрыемстваў не працуюць дагэтуль на поўную магутнасьць, і гэта трэба было тэрмінова зьмяніць34. Разьмешчаныя ў горадзе прадпрыемствы ўводзіліся ў строй у залежнасьці ад стану будынкаў і вытворчага абсталяваньня. Гэтак, ужо праз тры месяцы пасьля аднаўленьня савецкага кантролю над горадам зноў запрацавалі бровар, гарбарня, мэблевая фабрыка, ліцейны цэх, малаказавод і былая тытунёвая фабрыка. Цягам 1945 году аднавілі працу яшчэ шэсьць фабрык. Рэканструявалі вакзал
31ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 10, спр. 103, арк. 9-10.
32 Нават у постсавецкай гістарыяграфіі нічога не гаворыцца пра гэтыя праблемы, у кнізе «Памяць» перадрукаваны савецкі артыкул; Плешавеня А. Адраджэнне... // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 520-521.
33 Волков К. Когда получат электросвет? Ц Гродненская правда. 1947. 25 марта. № 68. С. 4.
34 ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 5, арк. 1-20.
і пабудавалі новы чыгуначны мост. Зноў пачалі хадзіць цягнікі зь Вільні і Менску. Афіцыйная савецкая гістарыяграфія праслаўляла гэтую інтэграцыю ў агульнасавецкую эканамічную сыстэму:
Уся краіна дапамагала адраджэньню старажытнага беларускага гораду [sic!]. Сюды завозілі вугаль з Данбасу, мэтал з Уралу, лес з Карэліі, прамысловае абсталяваньне з Масквы і інш., прысылалі кадры спэцыяліспгаўрозных профіляў*.
Далей гаварылася, што аднаўленьне эканомікі ў рамках чатырохгадовага пляну па адбудове БССР на 1946-1949 гады мусіла прывесьці да росту вытворчасьці на 113,5 %. Гэтак, у 1946 годзе ўжо 37 прадпрыемстваў у Гародні былі на кантролі цэнтральнага кіраўніцтва ў Менску і Маскве. Зноў пачала выпуск прадукцыі моцна пашыраная абутковая фабрыка, а пасьля капітальнага рамонту таксама запрацавала тытунёвая фабрыка. Драбнейшыя фабрыкі, якія раней былі ўключаныя ў нямецкую ваенную вытворчасьць, у тым ліку дзьве гарбарні і цагельня, неўзабаве зноў пастаўлялі прадукцыю36.
Зь іншага боку, давялося пачакаць аднаўленьня працы роварнага заводу і шклозаводу. Праца абутковай фабрыкі крытыкавалася партыяй — падэшвы запушчаных у масавы выраб ботаў адвальваліся празь некалькі дзён. Шмат дзе дрэннае забесьпячэньне сыравінаю прыводзіла да збояў у вытворчым працэсе. Япгчэ горш працавалі, паводле ацэнкі саміх партыйных кадраў, прадпрыемствы для вырабу будматэрыялаў, бо вытворчасьць ледзьве ліпела. Будаўнічая прамысловасьць у цэлым ляжала ў руінах. Апроч некаторых неадкладных рамонтаў нідзе не вялося новага будаўніцтва і не праводзілася адбудова.
Такім чынам, Гародня за першае пасьляваеннае дзесяцігодзьдзе не бязь цяжкасьцяў дасягнула даваеннага аб’ёму вытворчасьці37. Нястача рэсурсаў, недастаткова адукаваныя працаўнікі, высокая цякучка і разьмяшчэньне на самай мяжы Савецкага Саюзу прывялі да таго, штоў першуючаргу былі адноўленыя галіны вытворчасьці, якія былі ўключаны ў рэгіянальныя вытворчыя ланцугі і перапрацоўвалі
35Обзорный очерк Н Гродно. Энцнклопеднческнй справочннк / Редкол.: й. П. Шамякнн н др. Мннск, 1989. С. 24.
звДАГВ. Ф. 372, воп. 1, спр. 14, арк. 26.
37 У цэлым, паводле савецкай статыстыкі, БССР у 1950 годзе дасягнула ўзроўню 1940 году. Гл.: Lindner R. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in WeiBrussland im 19. und 20. Jahrhundert. Munchen, 1999. S. 304; Лінднэр P. Гісторыкі i ўлада: нацыятворчы працэс i гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст. / Пераклад з ням. Л. Баршчэўскага; нав. рэд. Г. Сагановіча. Санкт-Пецярбург, 2003. С. 304.
мясцовую сыравіну: лён, дрэва, скуру, жвір, вапну і гліну. Дзякуючы заплянаванаму падлучэньню да савецкай газаразьмеркавальнай сеткі ў канцы 1950-х, то-бок са значнай затрымкай, зрабілася магчымым узьвядзеньне стратэгічнага хімічнага аб’екту для вырабу азотных злучэньняў. Будаўніцтва камбінату пад назвай «Азот» сталася вяхой у разьвіцьці Гародні. Партыйнае кіраўніцтва яшчэ праз шмат гадоў праслаўляла гэта наступнымі словамі:
На эмблеме вытворчага аб’яднаньня «Азот» імя С. В. Прытыцкага — калос. Угнаеньні, якія вырабляюць гродзенскія хімікі, сталі гарантыяй высокіх ураджаяў хлебаробаў. Вез своеасаблівага сылюэту прадпрыемства цяжка сёньня ўявіць і аблічча індустрыяльнага Гродна. Але ж першынец вялікай хіміі ў нашым горадзе малады. Здаецца, зусім нядаўна, калі прыехаў я [...] будаваць азотна-тукавы, прасьціраліся намесцы сёньняшніх карпусоў голыя палі, яры, парослыя кустоўем^.
В. а. дырэктара камбінату «Азот» назваў калосам зубра, які яшчэ да Першай сусьветнай вайны ўпрыгожваў герб Гарадзенскай губэрні. Аднак у адрозьненьне ад магутнага зьвера, які жыў у Белавескай пушчы, аўтар тых словаў, як і большасьць вядучых інжынэраў, супрацоўнікаў плянавага аддзелу ды адміністрацыі, паходзіў ня з гэтага рэгіёну. Каб ажыцьцявіць рашэньне Савету Міністраў БССР аб стварэньні цэнтральнага аб’екту для вытворчасьці арганічных злучэньняў амонію, прынятае ў 1958 годзе, патрэбныя былі спэцыялісты з СССР39. Пераважна гэта былі кадры, якія ўжо паказалі сябе на іншых пасадах і цяпер былі накіраваныя на крайні захад Савецкага Саюзу для разьвіцьця новага прамысловага прадпрыемства40. За плянаваньне адказвалі спэцыялізаваныя бюро ў Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Растове-на-Доне і Менску41. Тым ня менш, для будаўніцтва заводу і асабліва для стварэньня інфраструктуры камбінату з самага пачатку быў патрэбны немалы кантынгент некваліфікаваных рабочых, якіх часткова набіралі з Гарадзенскай вобласьці42.
Калі ў сьнежні 1963 году хімзавод запусьціў першую вытворчую лінію, пачалася новая эра ў гісторыі гораду43. Хаця завод тады
38 Ткачук П. Рожденне гнганта // Гродненская правда. 1979. 7 декабря. № 234. С. 2.
39 Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот» імя С. В. Прытыцкага // Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Т. 5. Мінск, 1997. С. 420.
40 Тюрнн Ю. Мы стронлн «Азот»: рассказы бывалого стронтеля. Слоннм, 2003.
41 Города н сёла Белорусской ССР. Нсторнко-географнческне очеркн / Под ред. В. Жучкевнча н др. Мннск, 1959.