Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
94 Інтэрвію з каталіцкім сьвятаром, які пажадаў застацца ананімным, праведзенае 8 красавіка 2006 году на беларускай мове; інтэрвію з А. Вадзейкай, праведзенае ў Ваверцы 5 верасьня 2005 году на беларускай мове.
95 Да пытаньня саветызацыі адукацыі ў заходняй частцы БССР гл.: Szumski J. Sowietyzacja... S. 229-261; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 196-226.
"Гродно: энцнклопеднческнй справочннк... С. 354.
97 Габрусевіч С. А., Крэнь I. П. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы: Гістарычны нарыс. Гродна, 2001; інтэрвію з Л. Госьцевай, праведзенае ў Гародні 25 лютага 2004 году на беларускай мове.
здабыць магчымасьць адносна свабодна перамяшчацца па Савецкім Саюзе. У аддаленых месцах было прасьцей атрымаць неабходную для гэтага прапіску, бо там нярэдка былі патрэбныя працоўныя рукі. 3 атрыманымі такім чынам асабістымі дакумэнтамі была магчымая дыфузія ў кірунку наступнага большага населенага пункту98. Масква і Ленінград як цэнтры СССР мелі найвышэйшы прэстыж, а ў межах БССР цэнтральнае значэньне меў Менск, таму індывідуальныя рухі ў пошуках працы, жытла і афіляцыі былі накіраваныя ў бок гэтых аглямэрацыяў". У шматлікіх выпадках, калі росту ў жыцьці не было, мігранты вярталіся назад на вёску, на беларускую пэрыфэрыю. Насьледуючы падобнай лёгіцы, і там яны стараліся не вяртацца назад у родную вёску, а трапіць прынамсі ў найбліжэйшыя абласныя або раённыя цэнтры100. Добрае ўяўленьне пра шляхі сацыяльнага росту, якія вялі ў Гародню, дае агляд выбітных выкладчыкаў Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, які аднавіў сваю працу яшчэ як пэдагагічны інстытут у 1944 годзе. Такі агляд робіць ясным, што канкурэнцыя з боку кадраў з усходу БССР або зь іншых частак Саюзу была агромністая. I спачатку яны мелі выразную перавагу дзякуючы ранейшай убудаванасьці ў савецкую сыстэму101.
Кантрактная праца ў суровых умовах або ў новадалучаных частках Саюзу, на якую набіралі па ўсім СССР, давала яшчэ адну магчымасьць выехаць за межы радзімы. Пасьля Другой сусьветнай вайны працоўную сілу з Заходняй Беларусі актыўна накіроўвалі ў Калінінградзкую вобласьць, Карэлію і на Далёкі Усход. У гэтых месцах была неабходная прапіска, таму работнікі па кантракце яшчэ ў 1950-х гадах атрымалі пашпарты, якія пасьля маглі выкарыстоўваць для таго, каб вярнуцца дадому102. Гэты шлях паказвае, што перамяшчэньне зь вёскі ў горад ішло паралельна з мноствам іншых міграцыйных працэсаў унутры СССР, якія тлумачыліся перадусім эканамічнай
98 Добры прыклад уяўляе сабой шматгадовы старшыня Саюзу палякаў, які да свайго вяртаньня ў Гародню шмат гадоў адслужыў у памежных войсках на ўсходзе СССР. Гл.: Gawin Т. Zwyci^stwa і porazki. Bialystok, 2003. S. 50-51.
99 Bohn T. M. Minsk — Musterstadt... S. 158 ff.; Бон T. M. «Мінскі феномен»... C. 180 i наст.
100 Інтэрвію з A. Пяткевічам, праведзенае ў Гародні 11 красавіка 2006 году на беларускай мове.
101 Таранцей В. Постаці ў гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: гістарычны нарыс. Гродна, 2005. Факультэт спартовага выхаваньня выпусьціў некалькі алімпійскіх чэмпіёнаў, як падкрэсьлівае дьгрэктар унівэрсытэцкага музэю, калі замежныя навукоўцы запытваюць пра гісторыю ягонай альма матэр. Гл.: Інтэрвію з У. М. Сытых, праведзенае ў Гародні 19 лютага 2008 году на расійскай мове.
102ДАГВ. Ф. 1214, воп. 1, спр. 1, арк. 14.
лёгікай — каб зьменшыць кароткатэрміновы дэфіцыт працоўных месцаў або каб доўгатэрмінова ўкамплектаваць кваліфікаваным пэрсаналам стратэгічна важныя галіны прамысловасьці, армію і цэнтральныя інстытуты савецкай сацыялізацыі103. Томас Бон паказаў на прыкладзе Менску, што гэта адбывалася адначасова з моцнаю цэнтралізацыяй рэсурсаў, якая прывяла да таго, што ў цэнтры хлынулі ня толькі выхадцы зь вёскі — туды памкнуліся і жыхары меншых гарадоў. Гэта ўскладніла доступ да жытла і працоўных месцаў у гарадах, хоць нястача працоўнай сілы была вялізнай104.
Такая непрапарцыйнасьць разьвіцьця цэнтру і пэрыфэрыі адкрывала дзьверы карупцыі ды кумаўству, У чалавека, якому ня быў даступны ніводзін з апісаных вышэй варыянтаў, заставалася надзея знайсьці кружны шлях у горад і выжываць там спачатку без афіцыйнага статусу, то-бок без прапіскі105. 3 аднаго боку жыць без пашпарту было цяжка, бо многія дзяржаўныя мэханізмы абслугоўвалі толькі тых гараджанаў, якія, па-першае, мелі пашпарт, па-другое, маглі пацьвердзіць наяўнасьць дастатковай жылой плошчы і, па-трэцяе, мелі ў горадзе сталае месца працы106. Нават першы пункт перашкаджаў простаму прыходу калгасьнікаў у гарадзкі сьвет, а дзьве наступныя ўмовы ўяўлялі зь сябе зачараванае кола. Бо кватэру мог атрымаць толькі той, хто меў сталае месца працы — і наадварот. I жылую плошчу, і працоўныя месцы афіцыйна разьмяркоўвалі толькі пасьля зробленай прапіскі. Такім чынам той, хто не выконваў адной з трох умоваў, тэарэтычна мусіў пакінуць горад. Зь іншага боку, і ў гарадах заходняй часткі БССР тысячы людзей жылі нелегальна107. Гэтак, шмат хто здолеў знайсьці шчыліну і, напрыклад, на нейкі час уладкавацца на прадпрыемства без фармальнасьцяў з прапіскаю, бо тэрмінова была патрэбная працоўная сіла або калі знаёмы браў на парукі, тым самым разрываючы зачараванае кола. Пачынаючы з 1961 году ў межах
103 Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 151 ff.; Бон T. М. «Мінскі феномен»... С. 73 і наст.
104 Bohn Т. М. Das «пейе» Minsk.... S. 319-333. Гл. таксама іншыя прыведзеныя Бонам прыклады таго, як людзі пры вяртаньні з Казахстану знаходзілі дарогу на
малую радзіму з дапамогай карупцыі, уласьцівай сыстэме: Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 240; Бон Т. М. «Мінскі феномен»... С. 266.
106 Інтэрвію зь I. Трусавым, праведзенае ў Гародні 25 лютага 2004 году на раеійскай мове.
106 Параўн.: Matthews М. The Passport Society. Controlling Movement in Russia and the USSR. Boulder, 1993; Bohn T. M. Das sowjetische System.... S. 373-385.
107 Bohn T. M. Minsk — Musterstadt... S. 175-185 Бон T. M. «Мінскі феномен»... C. 198-207.
20.	Дзеці ў вёсцы каля Гародні, фота зроблена вайскоўцам вэрмахту Зыманам Матцэнмілерам у канцы лета 1941 году.
21.	Праз два пакаленьні: дзеці вучаць у гарадзенскай школе беларускую мову, фота зроблена Ўладзімерам Выдзеркам каля 1980 году.
барацьбы супраць некантраляванай міграцыі зь вёскі паступова прызнаваўся статус-кво, і нелегальным гараджанам выдавалі дакумэнты108.
Калі найперш моладзь выбірала гэты шлях, то неўзабаве можна было перацягнуць у горад частку сям’і109. Гэтая ланцуговая міграцыя была завязаная на наяўнасьць працы і жылой плошчы, таму залежала ад савецкай кан’юнктуры ў сфэры жылога будаўніцтва ды індустрыялізацыі110. У той час як у сталіцы БССР важныя камбінаты адбудавалі яшчэ ў 1940-х гадах і прыярытэт фармальна набыло жылое будаўніцтва, іншыя абласныя цэнтры мелі для савецкіх інвэстыцыяў толькі маргінальнае значэньне111. Праўда, тут фарсаваліся аднаўленчыя працы і рабіліся асобныя акцэнты на гарадзкое плянаваньне, але асноўная маса інвэстыцыяў сьцякалася ў Менск. У выніку канцэнтрацыя выхадцаў зь вёскі ў сталіцы, падобна зь міграцыяй у Маскву з усяго Саюзу, прыводзіла да праблемаў з забесьпячэньнем жытлом і неабходнымі таварамі, таму ў сярэдзіне 1950-х пачалі плянаваць разьвіцьцё на абласным узроўні, каб узмацніць такія рэгіянальныя цэнтры, як Гародня, Берасьце, Магілёў і Віцебск112.
1961 год быў для Гародні вырашальным яшчэ і таму, што ранейшая пашпартная сыстэма зьмянілася. 3 дазволу мясцовага кіраўніцтва жыхары вёсак цяпер таксама атрымлівалі пашпарты ў выпадку, калі маглі давесьці наяўнасьць у горадзе працоўнага месца і жытла. Тым самым выконвалася важная перадумова для наўпроставай міграцыі. Паралельна з будаўніцтвам такіх прадпрыемстваў, як «Азот», праектаваліся цэлыя жылыя раёны, каб паскорыць прыток кваліфікаваных работнікаў з Савецкага Саюзу, а таксама рабочых без вышэйшай адукацыі. Апошнія паходзілі ня толькі з навакольля, але маглі прыцягвацца і зь іншых частак СССР. Праўда, простыя рабочыя паходзілі пераважна з ваколіцаў Гародні113. Гэта стварала ўмовы для ўзмацненьня ланцуговай міграцыі: той, хто
108 Інтэрвію з былым работнікам камбінату «Азот» А. Госьцевым, праведзенае ў Гародні 12 сакавіка 2004 году на беларускай мове.
109 Польскнй С. А. Современные процессы урбаннзацнн н место в ннх маятннковой мнграцнн Ц Город н маятннковая мнграцня населення / Под ред. С. А. Польского. Мннск, 1973. С. 10-42.
110 Bohn Т. М. Das sowjetische System... S. 376-377.
111 Саснм A. M. Промышленность Беларусн в XX столетнн. Мннск, 2001.
112 Параўн.: Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 189; Бон Т. М. «Мінскі феномен»... С. 212.
113 Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt... S. 202 ff.; Бон T. М. «Мінскі феномен»... С. 226 і наст.
знайшоў у горадзе месца працы і жытло, мог аднаго за адным перацягваць у горад сваіх родных. Актываваныя такім чынам сеткі мелі і сямейную, і вясковую прыроду, гэта значыць, што перацягвалі ня толькі сваякоў, але і суседзяў114.
Пасьля прыходу другіх Саветаў у 1944 годзе крок за крокам праяўлялася разбуральнае ўзьдзеяньне калектывізацыі і на захадзе БССР115. I без таго слабая сельская гаспадарка рэгіёну (з малаўраджайнымі глебамі, слабой індустрыялізацыяй і нястачай інвэстыцыяў) да Другой сусьветнай вайны грунтавалася на суіснаваньні буйных, ужо ўключаных у капіталістычную гаспадарку маёнткаў пераважна каталіцкай шляхты з мноствам дробных сялянскіх гаспадарак праваслаўных і каталікоў, нярэдка без выкарыстаньня сучасных тэхналёгіяў. Мадэрнізацыя гэтай структуры была, з аднаго боку, надзённым пытаньнем116.3 другога боку, апрабаваныя ў 1930-х і амаль нязьменныя мэтады калектывізацыі (у частцы індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі) наўрад ці былі здольныя палепшыць сытуацыю сялян, якія ўжо пацярпелі ад вайны117. У выніку савецкай палітыкі спагнаньня падаткаў і збораў пасьляваенны час адзначаўся для сялян у першую чаргу голадам, бо тыя, хто зьбіраў ураджай, мусілі карміць гарады118.
Нягледзячы на палітыку дадатковых збораў для сялян-аднаасобнікаў, калектывізацыя на добраахвотнай аснове ня мела жаданага эфэкту, таму з 1949 году ў калгасы заганялі сілком, што яшчэ болып павялічыла нягоды вясковага насельніцтва119. Перашкодамі для ўкараненьня савецкіх структураў на вёсцы былі перадусім незадаволенасьць на рэлігійнай глебе, моцная прывязанасьць да ўласнай зямлі і ўсё яшчэ адносна традыцыйны лад жыцьця, які ня моцна