Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Аднак 1939 год ствараў наратыўную складанасьць: як узважана падаць падвойную савецкую і нямецкую акупацыю? Рашэньне праблемы палягала ў савецкай лёгіцы цеснага перапляценьня міту пра ўзьяднаньне беларускага народу ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве і міту пра вызваленьне ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны™. Абодва топасы ў экспазыцыі былі зьвязаныя
343 Szumski J. Sowietyzacja... S. 208; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 175.
344 Інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане (Ізраіль) 27 лістапада 2004 году на польскай мове.
345 ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 22, арк. 28-30.
346 Гарбуноў Ц. С. Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве. Мінск, 1949.
адзін з адным, бо анэксаваныя ў 1939 годзе абшары ў 1941 годзе прэзэнтаваліся ўжо як інтэгральная частка СССР. На дадатак, асабліва падкрэсьлівалася роля партыі і работнікаў тылу347. Пасьля першага савецкага вызваленьня ў чэрвені 1941 году пачалася Вялікая Айчынная вайна, а зь ёй — і нямецкая акупацыйная палітыка. Апроч паразы нямецкіх войскаў пад Масквою, у адным шэрагу падрабязна разглядаліся савецкі партызанскі рух у Беларусі і этапы бліскучай перамогі^. Пэрыяд адбудовы ў апошняй залі азначаў заканчэньне гэтага працэсу і адначасова пачатак рэалізацыі спраектаванага на баявыя дзеяньні абяцаньня. Маячыла савецкае абяцаньне дасягненьня катарсісу праз камунізм, але ён мог быць дасягнуты толькі тады, калі беларускі народ узьнімецца на барацьбу супраць недахопаў сучаснасьці і за сьветлую будучыню. Таму аповед пра вайну супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў наўпрост пераходзіў да калектывізацыі сельскай гаспадаркі і выкананьня плянаў новых пяцігодак. Задачай музэю і была прышчапленьне гэтай узаемасувязі мясцоваму насельніцтву, якое наўпрост сутыкнулася са сталінскім Савецкім Саюзам толькі пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны.
Ва ўжо цытаванай крытыцы Камітэту па справах культурнаасьветніцкіх устаноў пры Савеце Міністраў БССР наконт пінскага музэю фармулюецца даручэньне даць пералік «мерапрыемстваў у музэях БССР па адлюстраваньні павелічэньня ўраджайнасьці калгасаў». Належала стварыць болып грунтоўныя выставы пра асобныя галіны сельскай гаспадаркі і перадаць ранейшы досьвед. Экспазыцыя павінна была быць лепш падрыхтаваная ў пляне якасьці і ўражваць ня толькі колькасьцю экспанатаў. Апроч выставаў пра сельскагаспадарчыя машынна-трактарныя станцыі, менскае начальства рэкамэндавала наступныя тэмы: «Торф як угнаеньне», «Дадатковае апыленьне» і «Прагрэсіўныя мэтады сяўбы», у тым ліку спэцыяльныя экспанаты на месцах349. Гэта дазваляла таксама лягічна зьвязаць новыя акцэнты збораў музэю пра палітычную гісторыю СССР ды пераможную вайну і прыродазнаўчую калекцыю. Апошняя магла выкарыстоўвацца для таго, каб паказаць мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі на прыкладзе дасягненьняў савецкіх расьлінаводзтва і жывёлагадоўлі350. Пры тагачаснай гістарызацыі
347 Szumski J. Sowietyzacja... S. 196; Шумскі Я. Саветызацыя... С. 162.
348 Такім чынам пазьней ускосна прымяншаўся актыўныўдзел беларускіх партызанаў на Гарадзеншчыне, што часткова адпавядала рэаліям на месцы, бо ў ваколіцах Гародні не было шырокага савецкага партызанскага руху.
349 У арыгінале на расійскай мове: ДАГВ. Ф. 1269, воп. 1, спр. 1, арк. 31.
350 На дадатак музэйныя работнікі, паралельна з партрэтамі правадыроў і рэпрынтамі старонак «Правды», замовілі мноства чучалаў сысуноў, падбор якіх таксама
«сацыялістычнага будаўніцтва» гаворка ішла пра актуалізацьпо барацьбы супраць ворагаў Савецкага Саюзу, якімі ўнутры СССР паранейшаму лічыліся «шпіёны», «шкоднікі» і «белапольскія банды».
Праз удзел у «Вялікай Айчыннай вайне» беларускі народ у савецкай прапагандзе паступова рабіўся часткай савецкага мэтанароду361. Цэнтральнае месца займала агульнасавецкая перамога ў зьвязцы з «усенароднай партызанскай вайной»362. Абодвум топасам пасьля 1944 году былі прысьвечаныя першыя тэматычныя выставы353. Адзін таварыш з нагоды гадавіны 17 верасьня 1945 году заклікаў адказных работнікаў «асабліва падкрэсьліць, што толькі савецкі народ даў насельніцтву Заходняй Беларусі свабоду і незалежнасьць, а заходнім абласьцям БССР — магчымасьць хуткага эканамічнага і культурнага разьвіцьця»354. Каб зрабіць гэтую дату паўнавартым «сьвятам беларускага народу ў Савецкім Саюзе», матыў братняй супрацы трэба было дапоўніць акцэнтаваньнем «дасягненьняў нацыянальнай палітыкі Сталіна і Леніна», а таксама «барацьбы беларускага народу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў». У якасьці рамачнай праграмы прапаноўваўся поўны рэпэртуар палітычнаасьветніцкай працы: на ўсіх прадпрыемствах арганізоўваліся сацыялістычныя спаборніцтвы, палітінфармацыі і чырвоныя куткі, а таксама адбывалася сьвяточнае паседжаньне гарсавету, дэманстраваліся кінафільмы, дэкаратыўныя элемэнты, у выходныя дні праводзіліся дэманстрацыі. Цэнтральную ролю памяці пра савецкія топасы Другой сусьветнай вайны, якая разьвілася ў наступныя дзесяцігодзьдзі, у Гарадзенскай вобласьці можна патлумачыць на двух узроўнях. Гаворка ішла пра ўстаноўчы міт, які рэтраспэктыўна легітымізаваў савецкую прысутнасьць. Чырвоная армія паўставала ў ім як падвойны «абаронца беларускага народу» — у 1939 годзе ад цьмянай пагрозы з захаду і ў 1944 годзе ў ходзе перамогі над
адлюстроўваў культурнае пасланьне, ня цалкам пазбаўленае гістарычных канатацыяў. Апроч савецкіх пародаў кароў — кастрамской, халмагорскай і яраслаўскай— былі замоўленыя коні данской, рускай і будзёнаўскай пароды. У адрозьненьне ад сібірскай і каўкаскай пародаў авечак замоўленыя муляжы сьвіней сьведчылі пра заходнія сувязі ў гісторыі сельскай гаспадаркі. Апроч украінскай мусілі быць рэпрэзэнтаваныя ангельская і асканійская пароды авечак.
351 Lindner R. Historiker... S. 304-305, 353 і наст.; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 304-305, 352 і наст.; Weiner A. Making Sense of War. The Second World War and the Fate of the Bolshevik Revolution. Princeton, 2001. P 237 ff.
352 Рудлінг П. A. Вялікая Айчынная вайна ў свядомасці беларусаў // ARCHE. 2008.
№ 5. С. 43-64.
363 ДАГВ. Ф. 1260, воп. 1, спр. 1, арк. 2.
384 У арыгінале на расійскай мове: ДАГАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 24, арк. 109.
нямецкімі захопнікамі355. У горадзе гэты міт пра гераічнае вызваленьне праяўляўся ў мностве вайсковых могілак, помнікаў, памятных дошак і савецкіх «Курганах славы»356, якія працягвалі паганскія звычаі і былі ўзьведзеныя ў розных месцах у СССР367.
«Вызваленьне» ўслаўляляся як аднаўленьне савецкай улады і тым самым акт пераемнасьці, бо адначасова замоўчвалася, што савецкая ўлада ўсталявалася тут толькі ў 1939 годзе і ваеннымі мэтадамі358. Пры гэтым цалкам затушоўвалася, што з улікам савецкіх дэпартацыяў, забойства немцамі гарадзенскіх габрэяў і праведзенага пасьля вайны перасяленьня гаворка ідзе пра вяху, у якой савецкі гвалт ішоў усьлед за нямецкім. «Вялікая Перамога» прадугледжвала ў кульце герояў перадусім ролі салдатаў-ваяроў, патрыятычных маці і работнікаў тылу. Толькі малая доля жыхароў старога гораду належала да адной з гэтых катэгорыяў369. Для новых жа насельнікаў Гародні «Вялікая Перамога» магла зрабіцца ўстаноўчым мітам у меру, як затушоўваліся праблемныя аспэкты360. Гэтая гіпотэза пацьвярджаецца высокай колькасьцю вэтэранаў вайны, якія пазьней пераехалі ў Гародню. Для іх саміх і іхных сем’яў афіцыйны савецкі наратыў быў менш супярэчлівы, і яны прысутнічалі ў публічнай сфэры выразна болып, чым тыя, хто жыў у Гародні пад нямецкай уладай361.
355 Твон герон, Гродненіцнна / Сост. A. В. Богуш, В. А. Жвалевскпй. Мннск, 1977.
^Гэтыя курганы адсылалі таксама да распаўсюджаных сярод навукоўцаў уяўленьняў пра этнічнае паходжаньне продкаў беларускага народу. Гл.: Lindner R. Historiker... S. 249-250; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 249-250.
357 Гл. у гэтым пытаньні разважаньні ды ілюстрацыю ў: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 377, 380, 413, 470-475, 477, 494, 513.
358 Пра тое, што гэты наратыў меў устойлівы ўплыў і ў Гародні, сьведчаць адпаведныя публікацыі, напрыклад: Басюк I. А. Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Гродна, 2003.
369 У выпадку складаньня кнігі «Памяць» кідаецца ў вочы, што толькі вельмі нешматлікія партызаны загінулі ў самім горадзе і што таксама пералічваюцца толькі нешматлікія актывісты антыфашысцкага падпольля, да якіх, апроч гэтага, гуртом прылічваюць усіх забітых у Гародні габрэйскіх ахвяраў. Апрача гэтага, што тычыцца чырвонаармейцаў, якія ўдзельнічалі ў баях пры «вызваленьні» гораду ў 1944 годзе: вельмі мала жыхароў Гародні былі прызваныя ў Чырвоную армію. Гл.: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 464—498.
360 Гл. у гэтым пытаньні таксама ўкраінскі прыклад, на падставе якога Амір Вайнэр распрацаваў свае тэзы пра функцыю Вялікай Айчыннай вайны як устаноўчага міту кансалідаванага савецкага грамадзтва. Weiner A. The Making of a Dominant Myth: The Second World War and the Construction of Political Identities within the Soviet Polity I I Russian Review. 1996. № 55. P 638-660.
361 Зварот Прэзідыума Гродзенскага гарадскога Савета ветэранскіх арганізацый да ветэранаў з нагоды 50-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Ц Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 438-461.
Гэтая функцыя была вырашальнай для абласьцей СССР, анэксаваных толькі ў 1939 годзе. Яна давала магчымасьць зьвязаць паміж сабой агульнабеларускі і агульнасавецкі наратывы. Гэты міт, зьвязаны ў Беларусі з крылатым выразам «партызанская рэспубліка», на пачатку XXI стагодзьдзя ўсё яшчэ рэпрэзэнтаваны ў Дзяржаўным гістарычна-археалягічным музэі ў форме шырокаразгалінаванай выставы. Тры гады з 1941 да 1944-га займаюць у ёй адчувальна болып месца, чым XVIII, XIX і пачатак XX стагодзьдзя разам. Да таго ж, паводле савецкай лёгікі, само сабой зразумела, што там ня згадваюцца Галакост і высяленьне большасьці гарадзенскіх каталікоў. Абодва працэсы не былі часткай афіцыйнай савецкай гісторыі. Наратыў пераможнага савецкага народу на захадзе Беларусі непазьбежна прыводзіў да выключэньня вялікай часткі насельніцтва, бо польскай Арміі Краёвай ды іншым несавецкім партызанскім рухам, якія дзейнічалі ў гэтым рэгіёне, прыпісвалася роля палітычных здраднікаў і звычайных злачынцаў362.