Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
393 Сфармаваная толькі ў 1990-х гадах прыватная калекцыя Фэлікса Варашыльскага грунтуецца на каталягізацыі коліпініх фотаздымкаў Гародні. Шмат якія паштоўкі паходзяць з часоў нямецкай акупацыі падчас Першай сусьветнай вайны і дагэтуль усплываюць пры распродажы ўспадкаванай маёмасьці на анлайнаўкцыёнах ebay.de і allegro.pl.
394 Ужо ў 1987 годзе ў Музэі рэлігіі і атэізму была арганізаваная і паказаная вялікая выстава расійскіх дарэвалюцыйных, нямецкіх, польскіх і савецкіх паштовак: Какареко В. Гродно на старых открытках... С. 4.
Госьцеў быў не адзін такі, і палімпсэст Гародні ўспрымаўся ня толькі як сымбаль, але і цалкам канкрэтна як матэрыяльная гарадзкая прастора, пра што сьведчыць мноства малых і вялікіх пратэстаў асобных людзей супраць горадабудаўнічай мадэрнізацыі. Барыс Клейн апісвае ў сваіх успамінах, як ён разам з Аляксеем Карпюком яшчэ ў 1966 годзе спрабаваў спыніць знос некалькіх драўляных дамоў з позьнебарочнымі мураванымі фасадамі. Яны былі пабудаваныя ў канцы XVIII стагодзьдзя ўздоўж сёньняшняй вуліцы Ажэшкі паблізу ад дому пісьменьніцы. Там жылі рамесыгікі, якія будавалі, а пасьля працавалі ў новым раёне Гарадніца395. На адным баку ансамбль два на тры дамкі мусіў саступіць новай прывакзальнай плошчы. На другім баку ён з прынцыпу мусіў зьнікнуць таксама. Клейн апісвае, як Карпюк спачатку заклікаў прараба, каб той спыніў ужо пачаты знос. Калі той адмовіўся, Карпюк зьвярнуўся ў ЦК КПБ і дамогся, каб адзін з дамоў захавалі. Пазьней яго адрэстаўравалі і ператварылі ў музэй новага гораду.
У адрозьненьне ад гэтага непублічнага ўмяшаньня, рэдакцыя вядучага культурніцкага тыднёвіка БССР «Літаратура і мастацтва» ў 1965 годзе публічна выступіла супраць кіраўнічай лініі і на асобнай старонцы выказала пратэст супраць перабудовы Гародні, якая і ў іншых месцах пагражала захаваньню гістарьгчнай забудовы396. Гэтак, каштоўнасьць захаванага на беразе Нёману горадабудаўнічага ансамблю даводзілі ня толькі мясцовыя энтузіясты, але і прафэсійныя гісторыкі, этнолягі і археолягі397. Іхныя сталічныя калегі ў сытуацыі яшчэ большай канцэнтрацыі навуковых устаноў паступова зьбіралі спэцыфічныя веды пра мінулае савецкай рэспублікі398. У Менску Гародня лічылася ня толькі ўвасабленьнем эўрапейскага гораду, калі, напрыклад, яе вузкія вуліцы параўноўваліся зь менскімі праспэктамі, але і — дзякуючы былым палацам каралёў і вялікіх князёў — усё больш успрымалася як зарука ўключэньня беларускай гісторыі ў агульнаэўрапейскі кантэкст, непарыўна зьвязаны са спадчынай Вялікага Княства Літоўскага.
Таму рэдактар архітэктурнай старонкі Віктар Говар даступнымі яму сродкамі змагаўся за тое, каб у Гародні захавалі гістарычную
395 Hardziejeu J. Proby przeksztalceii miejskich w Grodnie w okresie Oswiecenia II Rocznik Biblioteki Naukowej PAU i PAN w Krakowie. Krakow, 2001. S. 227-257.
396 Говар B. Архітэктурная старонка // Літаратура i мастацтва. 1965. 30 ліпеня. С. 11-12.
397 Развлтне лсторлческого краеведення в вузах БССР в свете перестройкл высшего образованля: Матерналы Респ. науч.-метод. конф., г. Гродно 18-20 окт. 1988 г. / Сост. Я. Н. Мараш. Гродно, 1989.
398 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Рэд. Марцэлеў С. В. і інш. Мінск, 1986.
забудову і каб былі выдзеленыя грошы на рэстаўрацыю. У 1965 годзе пра небясьпеку зьнішчэньня можна было напісаць, даўшы слова спэцыялістам, якія тлумачылі свае пазыцыі ў інтэрвію або кароткім камэнтары. 3 аднаго боку, пазыцыям афіцыйна давалася прастора для выражэньня. 3 другога — праз кампазыцыю старонкі і камэнтар рэдактара — гаварылася пра наступствы болып інтэнсіўнага жыльлёвага будаўніцтва, пры якім усе сродкі ідуць на будаўніцтва новых мікрараёнаў, а рэстаўрацыя ядра старога гораду лічыцца задарагой, бо з гэтага атрымліваецца замала жылых плошчаў. Говар ня толькі патрабаваў больш беражлівага стаўленьня да старога гораду, але і бачыў у архітэктурнай спадчыне Гародні кропкі судатыкненьня для новых савецкіх традыцыяў:
Такія матывы пераймалі раней таксама чужаземныя майстры. Дэталізавана вывучаючы ўласную архітэктурную традыцыю, можна адкрыць шмат цікавага. А творчае перапрацоўваньне ўсяго адкрытага дазваляе знайсьці для Гародні ўласныя, сучасныя інтэр’еры, фасады, будынкі і малыя архітэктурныя формы. Гэтак горад атрымае ўласны твар'™.
Гэты камэнтар у першую чаргу гаворыць пра пачатак тыпавога будаўніцтва, калі дзякуючы цэнтральнаму плянаваньню і індустрыяльнай вытворчасьці цэлых жылых раёнаў мікрараён у Гародні мог мала чым адрозьнівацца ад мікрараёну ў Іркуцку або Ташкенце. Аднак гэты камэнтар утрымлівае таксама патрабаваньне стварыць новую, уласную ўрбаністычную традыцыю ў архітэктуры БССР400. Нават калі Говар спасылаецца на Каложу і тым самым на прызнаную рускай частку культурнай спадчыны, з разьмяшчэньня тэксту ў выпуску вынікае, што аўтар зьвяртаецца да Каложы толькі як да прыкладу, які трэба разумець больш шырока.
Цягам 1980-х гадоў асобныя гарадзенцы ня раз асабіста выступалі за захаваньне пэўных будынкаў і ў выніку сутыкаліся з санкцыямі ў сваім прафэсійным жыцьці. Адна зь нешматлікіх гісторыяў з гэпі-эндам вырасла, на думку актывістаў, са сталай патрэбы абласнога партыйнага кіраўніцтва ў адпаведнай плошчы для вялікіх мітынгаў. Рэпрэзэнтатыўнае цэнтральнае месца новага гораду, пляц Волі, было ачышчанае ў міжваенны час ад сьлядоў расійскага панаваньня. Статуя свабоды на ёй была разбураная Саветамі ў 1939 годзе, і пляц адразу ж пасьля Другой сусьветнай вайны зноў
399 Марцэлеў С. В. Горад двух вымярэнняў II Марцэлеў С. В. Збор помнікаў... С. 3. Падобная ідэя: Кншнк Ю. Градостронтельная культура... С. 288 і наст.
400Кншнк Ю. Градостронтельная культура... С. 254-266.
ператварыўся ў плошчу Леніна401. Фігура Леніна стаяла перад Вечным агнём у памяць пра герояў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Помнік стаяў побач з тэатрам на месцы, дзе да Першай сусьветнай вайны месьціўся палац Антонія Тызэнгаўза. У вялікія савецкія сьвяты на гэтай плошчы да 1955 году праводзіліся парады402. У 1956 годзе цэнтральнай плошчай агульнага прызначэньня зноў зрабілася былая Рынкавая плошча. Колішняе месца ратушы ўжо расчысьцілі, каб Савецкая плошча — так яна стала называцца — магла прымаць усё болыпую колькасьць людзей на травеньскія і лістападаўскія сьвяты. Адзіным прадстаўнічым савецкім будынкам на гэтай плошчы заставаўся Палац культуры тэкстылыпчыкаў. Перад ім штогод узводзілі трыбуну для рэгіянальнага партыйнага кіраўніцтва. Аздоблены калёнамі будынак у стылі нэаклясыцызму выконваў функцыю цэнтральнага гарадзкога будынку. Гэта здавалася партыйнаму кіраўніцтву недастатковым.
У першую чаргу існавала патрэба ў адміністрацыйных плошчах для гарвыканкаму. Зьявіўся плян засыпаць частку колішняга гарадзкога парку, «Швайцарскую даліну» ў даліне ракі Гараднічанкі. Павінен быў паўстаць яшчэ больш прадстаўнічы пляц, які прылягаў бы да новага будынку выканкаму. I ўся тэрыторыя мусіла быць названая плошчай Леніна. Аднак гэтаму замінаў будынак філіялу цэнтральнага архіву БССР, які быў часткай ансамблю новага гораду і стаяў пасярод заплянаванай плошчы. Рашэньне зьнесьці гэты будынак выклікала рэзкія пратэсты часткі мясцовай інтэлігенцыі — усе яны працавалі ў савецкіх установах і мелі што губляць. Ніколі раней прыхаваны канфлікт не абвастраўся гэтак сымбалічна. 3 аднаго боку стаяла патрэба партыі ў рэпрэзэнтацыі, якая падштурхоўвала да разбурэньня ансамблю, які меў гістарычна-архітэктурнае значэньне для ўсёй рэспублікі (і гэта было вядома на афіцыйным узроўні)403. А на другім баку стаяла моцнае перакананьне такіх людзей, як Карпюк, Госьцеў ды іншыя, што гэта будзе замахам на іхны горад, іхную кулыпуру, нават на іх саміх404. У той час як некаторыя цішком пісалі лісты з пратэстамі ў вышэйшыя інстанцыі, Аляксей Карпюк асабіста адправіўся ў партыйны цэнтар і закаціў адказнаму сакратару сцэну, як быццам гаворка ішла пра злачынства супраць
401ДАГВ. Ф. 372, воп. 1, спр. 63, арк. 118.
402 Костнна В. Гродно, 1 Мая 1956 года. Демонстрацня трудяіцнхся на плогцадн нменп В. й. Ленпна // Гродненская правда. 1955. 4 мая. № 87. С. 1.
403 Кудряшев В. Н. Архнтектура городов... С. 75-85.
404 Доктор нсторнческнх наук М. А. Ткачев: Правда н только правда нужна / Веседовал В. Дмнтрнев // Гродненскнй хнмнк. 1989. 21 апреля. № 16. С. 2.
сумленьня. Ён пагражаў застацца ў будынку, калі дойдзе да зносу406. Нават калі гэтая гісторыя ўжо ператварылася ў легенду і яе немагчыма пацьвердзіць, вынік разнастайных умяшаньняў бачны дагэтуль. Будынак ня зьнесьлі. Архіў тым часам ужо меў статус нацыянальнага і захоўваў усе створаныя да 1917 году дакумэнты рэгіянальнай гісторыі406. Тым ня менш, сымбалічны канфлікт быў залагоджаны ня цалкам, бо да сёньняшняга дня болыпая плошча Леніна, зь якой прыбралі помнік гэтага рэвалюцыйнага лідэра, канкуруе з авальнай плошчай Тызэнгаўза. Створаная гэткім чынам шызафрэнічная сытуацыя двайной плошчы, падзеленай толькі двухпавярховым будынкам, сымбалізуе два розныя савецкія падыходы да гістарычнай гарадзкой прасторы407.
Новая канфліктная сытуацыя ўзьнікла ў 1986 годзе, калі будаўніцтва новага вакзалу ўрэшце мусіла задаволіць патрэбы вялікага гораду і памежнага пераходу на міжнародным чыгуначным маршруце — гісгарычная лінія з Варшавы празь Вільню да Ленінграду па-ранейшаму праходзіла праз Гародню. Пляны з самага пачатку прадугледжвалі знос узьведзенага ў 1867 годзе будынку ў нэаклясыцысцкім стылі. Гэты будынак у вачах горадабудаўнікоў больш не адпавядаў агучаным вышэй патрабаваньням і мусіў саступіць месца новаму, нашмат большаму будынку. Каб захаваць чыгуначны рух, новы будынак са шкла і бэтону быў разьмешчаны перад старым мураваным такім чынам, што яны амаль судакраналіся. Пасьля адкрыцьця новага будынку ў 1989 годзе пачалі зносіць стары вакзал, што абурыла шматлікіх жыхароў гораду. Аднак усе заявы, лісты і пратэсты ні да чаго не прывялі408. У гэтым выпадку асобныя супрацоўнікі ўнівэрсытэту, органаў адміністрацыі і музэю, якія выступалі за захаваньне культурнай спадчыны гораду, не змаглі дамагчыся свайго409.
405 Інтэрвію з Л. Госьцевай, праведзенае ў Гародні 24 красавіка 2004 году на беларускай мове.