Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
431 Гэты погляд адрозьніваецца ад традыцыйнай нацыянальнай гістарыяграфіі, якая заўсёды разглядае беларускую гісторыю як чараду прыходаў чужынцаў. Гл.: Lindner R. Historiker... S. 88-91; Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада... С. 88-91.
432 Анджэй Садоўскі ў выпадку Беласточчыны канстатаваў і эмпірычна разгледзеў цалкам аналягічныя атрыбуты. Ён прыйшоў да высновы, што і там рэпрэзэнтацыя адрозьненьняў і заснаваная на ёй разнастайнасьць набылі значэньне толькі ў 1980-х гадах. Гл.: Sadowski A. Bialystok... S. 133, 193.
як беларускае перафарматавалі ў савецкае, а ўсё савецкае ў БССР па азначэньні было таксама беларускім.
3.4 Падсумаваньне: Посьпехсавецкай мадэрнізацыі
Стратэгіі адаптацыі новых жыхароў Гародні да ўжо савецкага гораду ўзмацняліся ў першыя пасьляваенныя гады яшчэ і таму, што беларуская этнічнасьць у савецкай нацыянальнай палітыцы культывавалася толькі ў прадугледжаным для тытульнай нацыі вымярэньні. Гэтае вымярэньне абапіралася найперш на захаваньне (а насамрэч трансфармацыю) вясковых практык сьпеваў і танцаў у розных гуртках самадзейнасьці, а таксама на іх стандартызаваную дэманстрацыю на фэстывалях, мітынгах і сьвятах, што вылілася ў фальклярызацыю гарадзкой беларускай культуры433. Гэтая фальклярызацыя ўзмацняла ўзьніклую задоўга да 1939 году вясковую канатацыю беларускай этнічнасьці, бо беларуская гарадзкая культурная традыцыя ў Гародні была дадаткова маргіналізаваная. У заходнебеларускіх гарадах амаль цалкам перарвалася любая пераемнасьць беларускай гарадзкой традыцыі. Прычыны палягалі ва ўнутранай слабасьці гэтай традыцыі, у палітыцы польскай дзяржавы і наступствах Другой сусьветнай вайны ды савецкага панаваньня. На захадзе БССР у выніку гэтага разрыву сфармаваўся шэраг тэматычных палёў, у якіх беларускасьць выражалася толькі ўнутры савецкага дыскурсу. Сюды належалі жыцьцё і традыцыі вёскі, любоў да радзімы і яе прыроды, а таксама гонар за дасягненьні савецкага грамадзтва і ўдзячнасьць за перамогу ў «Вялікай Айчыннай вайне». Для новых гараджанаў, якія пераехалі ў горад зь вёскі, гэтая прызначаная для афіцыйнай савецкай гарадзкой публічнай прасторы форма беларускай культуры азначала канфрантацыю зь іхным сацыяльным паходжаньнем, якое выхадцы зь вёскі акурат хацелі пераадолець. Таму афіцыйны клопат і абарона беларускай культуры ў савецкіх фарматах толькі ўзмацнялі жаданьне выхадцаў зь вёскі пазбавіцца ўласнага мінулага і тым самым адмовіцца і ад атрыбутаў беларускай этнічнасьці434.
Дзякуючы саветызацыі беларуская мова ўсё больш зьвязвалася зь вясковымі атрыбутамі. Гэтая лёгіка і дынаміка прытоку выхадцаў зь вёскі, якім суправаджалася інтэнсіўная індустрыялізацыя, прывялі да таго, што такія гарады, як Гародня, не зрабіліся
433 Такую выснову падказвае аналіз рэпрэзэнтацяў беларускай этнічнасьці ў «Гродзенскай праўдзе» ў 1944-1961 гадах. Гэта супадае з выказваньнямі В. Шалкевіча ў інтэрвію, праведзеным ў Гародні 13 кастрычніка 2005 году на расійскай, беларускай і польскай мовах.
434 Інтэрвію з А. Навумюком, праведзенае ў Гародні 25 верасьня 2005 году.
беларускамоўнымі, а новыя жыхары безь непасрэднага прымусу за кароткі час пераходзілі ў публічнай прасторы на расійскую мову або прынамсі спрабавалі гэта зрабіць. Натуральна, гэты працэс падтрымліваўся і накіроўваўся савецкай школьнай і моўнай палітыкай. Аднак савецкі горад ужо ў першыя гады пасьля 1944-га гаварыў па-расійску435. Партыя перадавала свае дырэктывы на абласны і гарадзкі ўзровень пераважна па-расійску. Многія настаўнікі, спэцыялісты ды інжынэры, якія працавалі ў горадзе, не гаварылі па-беларуску. Большасьць вайскоўцаў у гарнізонах гораду паходзілі ня з захаду Беларусі. I нават у такіх установах, як Пэдагагічны інстытут, ужо ў першыя гады выкладаньне вялося пераважна на расійскай мове436.
Апроч ваеннай перамогі над нямецкімі акупантамі і канчатковай ліквідацыі асобных пошугаў супраціву, якія ўспыхвалі і пасьля вайны, для пасьпяховай інтэграцыі былыхусходніх абласьцей Польскай Рэспублікі ў БССР (і адпаведна, у СССР) значэньне мелі наступныя перадумовы437: ад пачатку XX стагодзьдзя ўжо адбыліся некалькі спробаў прысваеньня, што вьшрацавала ў мясцовага насельніцтва прыстасавальнасьць і адначасова стойкасьць у дачыненьні новых рэжымаў438. Гаворка ідзе ня толькі пра канец панаваньня Расійскай імпэрыі пасьля Першай сусьветнай вайны і першай нямецкай акупацыі, але перадусім пра ўключэньне ў 1920-1939 гадах ў Польскую Рэспубліку, задуманую як нацыянальная дзяржава439. Аднак перадумовай для аднаўленьня савецкай улады з 1944 году было разбурэньне сацыяльных структураў у такіх гарадах, як Гародня, цягам і пасьля Другой сусьветнай вайны.
Надзвычайная ступень разбурэньня буйных населеных пунктаў тлумачыць, чаму мала што (і хто) стаяла на шляху да імклівага апанаваньня гарадоў вайскоўцамі, чэкістамі ды савецкімі спэцыялістамі.
436 Інтэрвію з Рышардам Казярам, праведзенае ў Гародні 10 сакавіка 2005 году. Апроч гэтага, у палемічным завастрэньні гэтыя тэзы абмяркоўваюцца ў: Ioffe G. Understanding Belarus: Questions of Language 11 Europe-Asia Studies. 2003. № 7. P 1009-1047.
436 Інтэрвію з A. Пяткевічам, праведзенае ў Гародні 6 красавіка 2006 году на беларускай мове.
437 Параўн.: Boradyn Z. Niemen: Rzeka niezgody. Polsko-sowiecka wojna partyzancka na Nowogr6dczyznie 1943-1944. Warszawa, 1999; Барадзін 3. Нёман — рака нязгоды: польска-савецкая партызанская вайна на Наваградчыне (1943-1944 гг.). Санкт-Пецярбург, 2018.
438 Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна...
439 Benecke W. Die Ostgebiete der Zweiten Polnischen Republik. Staatsmacht und offentliche Ordnung in einer Minderheitenregion 1918-1939. Koln u. a., 1999.
Паколькі аж да пачатку 1950-х гадоў успыхвалі канфлікты з каталіцкім насельніцтвам, якое паўсюдна ўважалася за польскае, у сярэдзіне 1940-х гадоў на кароткі час адбылася інстытуцыялізацыя правоў польскай меншасьці440. Затое пасьля ад’езду большасьці гарадзенскіх палякаў пачалося амаль поўнае адмежаваньне ад тых аспэктаў мінуўшчыны рэгіёну, якія былі зьвязаныя са спадчынай Рэчы Паспалітай або ВКЛ. Лягічным наступствам гэтага было затушоўваньне гісторыі часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай і моцнае акцэнтаваньне расійскага і савецкага наратыву441.
Немагчыма цалкам адкінуць тэзу пра існаваньне савецкага генэральнага пляну для русіфікацыі Беларусі, сфармуляваную Янам Запруднікам ды іншымі нацыянальна арыентаванымі гісторыкамі. Аднак тут былі сабраныя аргумэнты, якія даводзяць, што прынятае ў пэўных колах меркаваньне пра выключную гвалтоўнасьць працэсу не адпавядае рэчаіснасьці. Савецкія інстытуцыі стварылі асноўныя перадумовы і шляхі, па якіх праваслаўныя сяляне, катэгарызаваныя як беларусы, упершыню ў гісторыі рэгіёну масава рынуліся ў навакольныя гарады. Аднак пераключэньне на дамінантную савецкую культуру і расійскую мову вынікала галоўным чынам з уласнага імпульсу выхадцаў зь вёскі, якія хацелі быць часткай савецкага грамадзтва, сфармаванага дзякуючы дынаміцы мадэрнізацыі. Ва ўяўленьні ўчарашніх вяскоўцаў, як і ва ўяўленьні тых спэцыялістаў і кадраў з усходу БССР і СССР, якія пасьля вайны ўтварылі савецкую, расійскамоўную Гародню, перадумовай для гэтага была нераспазнавальнасьць іхнага сялянскага паходжаньня. Самым важным атрыбутам вясковасьці лічыліся мясцовыя дыялекты беларускай мовы, таму культурную саветызацыю гораду можна зьвесьці да хуткай русіфікацыі новых гараджан — выхадцаў зь вёскі. Аднак гэты працэс не абавязкова быў прымусовым. Ен быў у інтарэсах тых выхадцаў зь вёскі, якія хацелі зрабіцца часткай гарадзкога грамадзтва. Галоўным рухавіком працэсу было разбурэньне вясковых структураў падчас калектывізацыі сельскай гаспадаркі і цягам мадэрнізацыі абласных гарадоў БССР, якая пашырылася ў 1950-х гадах. Нават калі гэтае паскарэньне і ўшчыльненьне не адпавядае ідэальнай карціне гарадзкога жыцьця ў заходнім разуменьні, у такіх гарадах, як Гародня, надзвычай вырас узровень комплекснасьці, адукацыі, дабрабыту і прамысло-
440 Szumski J. Polityka oswiatowa wladz sowieckich wobec ludnosci polskiej Grodzieiiszczyzny w okresie powojennym. Wybrane zagadnienia H Проблемы нацнонального сознання польского населення в Беларусн: матерналы II Междунар. науч. конф. Гродно, 2004. С. 277-286.
441 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно... С. 1-19.
вай вытворчасьці. На падставе выбранай самімі выхадцамі зь вёскі стратэгіі саветызацыі ўзьнікла зьмяшаная форма ўрбанізацыі і руралізацыі. 3 аднаго боку індустрыялізацыя гарадоў прывяла да пастаяннага зьмяненьня дэмаграфічнай сытуацыі. 3 другога боку размах і тэмпы міграцыі зь вёскі, нягледзячы на акультурацыйныя намаганьні былых сялян, захоўвалі моцную ўзаемасувязь паміж горадам і вёскаю, што праяўлялася і ў штодзённым жыцьці гораду. Тым ня менш, руралізацыя была не канчатковым вынікам саветызацыі, а пастаянным пабочным эфэктам той ролі, якую такія гарады, як Гародня, надалей выконвалі як цэнтры пераважна вясковага рэгіёну.
Таму вырашальнымі для далейшага разьвіцьця беларускай этнічнасьці ў савецкіх умовах былі наступныя супярэчнасьці: па-першае, кантраст паміж моцнай прысутнасьцю выхадцаў зь вёскі і іхнымі спробамі вонкава адмовіцца ад сваіх каранёў, больш не гаворачы на мове сваёй вёскі ў публічнай прасторы. Па-другое, перавод вясковых, беларускіх практык у публічныя, гарадзкія формы фальклёру пры адначасовым захаваньні ў сям’і моцных сувязяў зь вёскаю. I патрэцяе, кантраст паміж масай людзей, якія безь вялікага супраціву цалкам уліліся ў савецкае грамадзтва, не надаючы значэньня захаваньню спэцыфічных беларускіх атрыбутаў этнічнасьці ў штодзённым жыцьці, і меншасьцю новых гараджанаў, якія зь цягам часу пачалі фармуляваць пачуцьцё свайго, беларускага ці польскага, як частку палітычнага парадку дня.
Таму саветызацыю належыць разумець як працэс акультурацыі, які тлумачыцца не выключна ціскам зьверху, але і жаданьнем выхадцаў зь вёскі дапасавацца да новых умоваў сацыяльна, культурна і моўна. Доўгатэрміновы эфэкт замацаванай савецкай пашпартнай сыстэмай катэгорыі нацыянальнасьці парадаксальным чынам заклаў падставу для пошукаў нацыянальнай ідэнтычнасьці, якія пачалі ўзмоцнена праяўляцца адно ў канцы 1980-х гадоў. Акурат таму, што нацыянальнасьць болыпасьці жыхароў Гародні ў штодзённым жыцьці гораду ніяк не праяўлялася, здавалася магчымым паспрыяць мабілізацыі раней каталіцкага і праваслаўнага насельніцтва ўздоўж нацыянальных лініяў442. Пры ўпісваньні сацыялістычнага гораду ў гісторыю эўрапейскага гораду можна зафіксаваць падобныя парамэтры: ступень індустрыялізацыі, pasMax міграцыі, зьмены адносінаў паміж горадам і вёскай, а таксама