Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
жыхароў Гародні зыходным пунктам для сацыяльнага пад’ёму былі ўжо наступствы Другой сусьветнай вайны, таму гэты міт, нягледзячы на супярэчлівасьць ваеннаму досьведу насельніцтва ў былой Беластоцкай акрузе, набыў цэнтральнае значэньне для стварэньня савецкай, гарадзкой культуры памяці.
У той час як афіцыйныя аповеды пра вайну, якія пашыраліся па ўсім Савецкім Саюзе, абапіраліся перадусім на навязаныя дзяржаваю ўзоры, у Гародні паралельна з гэтым разьвілася лякальная культура памяці, якая спачатку абапіралася на адкрыцьцё блізкага навакольля. Дзякуючы памяткам старасьвеччыны і помнікам архітэктуры ды іх іканаграфіі ў форме паштовак асобныя жыхары савецкага гораду пачалі адчуваць захапленьне Гародняю, што цягам 1970-х і 1980-х зьвязала парадыгматычны падыход, характэрны для ўсёй БССР, са спадчынаю гораду, якая цяпер успрымалася як уласная — хоць раней горад наўрад ці фармаваўся пад моцным уплывам беларускіх дзеячоў. Гародня атрымала асаблівае значэньне яшчэ і таму, што гарадзкая прастора — дзякуючы высокай шчыльнасьці гістарычнай забудовы і тым самым архітэктурных помнікаў — дазваляла існаваньне мноства рэфэрэнцыяў і стварала аўтэнтычныя рамкі для адкрыцьця ўласнага гораду, які цяпер усё болып разумеўся як сапраўды беларускі. Выніклай з гэтага аўрай гораду ў 1980-х гадах пачало прасякацца ўсё больш людзей. Пры разглядзе пытаньня, што дакладна складае ўласную гістарычную культурную спадчыну, савецкая мадэрнізацыя ня толькі дапусьціла фармуляваньне ўзаемасупрацьлеглых опцыяў, але і стварыла цэлы спэктар канцэптуальных, палітычных і культурных падыходаў. Гэтыя пошукі выліліся ў большай заангажаванасьці ў публічную прастору сацыялістычнага гораду, якая па-ранейшаму моцна рэглямэнтавалася камуністычнай партыяй. Гэтак, ужо ў канцы 1980-х гадоў дайшло спачатку да асьцярожных, а пасьля больш рашучых пратэстаў супраць разбурэньня гістарычнай забудовы. У канцы 1980-х гадоў з асяродзьдзя прасякнутых гістарычнай аўрай свайго гораду актывістаў выйшлі таксама першыя імпульсы да інтэрпрэтацыі гісторыі Гародні ў строга нацыянальным беларускім сэнсе, і ў гэтай гісторыі польская і літоўская нацыі выступілі галоўнымі сьведкамі існаваньня беларусаў. Да апалягетаў гэтага шматкультурнага разуменьня нацыяналізму належаў, апроч сябраў аб’яднаньня «Паходня», і намесьнік старшыні гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Мілінкевіч. Ягоны зварот пра перадачу культурным установам будынку былога абкаму кампартыі, апублікаваны ў газэце «Гродзенская праўда» ў 1990 годзе, быў выразам толькі што заманіфэставанага беларускага нацыяналізму, які, хаця і выкрываў савецкія структуры і практыкі, сам усё ж такі быў іх прадуктам.
Рефлексія:
будучыня мясцовай мінуўшчыны
Заклік Аляксандра Мілінкевіча да трансфармацыі Новага Замку ў культурны цэнтар, агучаны ў газэце «Гродзенская праўда» ў 1990 годзе, стаў рэальнасьцю. Як ён і прапанаваў, у былой сядзібе абласнога камітэту Камуністычнай партыі на пачатку 1990 гадоў разьмясьціліся выставачныя залі музэю. У Сэнацкай залі, дзе праходзіў сойм 1793 году, столю па-ранейшаму аздабляе савецкая ляпніна з выявамі сярпа і молата. Цяпер тут дэманструюцца выставы беларускіх, літоўскіх і польскіх мастакоў. На другім паверсе знаходзяцца залі з рыцарскімі дасьпехамі, калекцыя чучалаў жывёл і заля камэрнае музыкі. Пры ўваходзе сьціплая драўляная дошка на беларускай мове нагадвае пра паўстаньне 1863-1864 гадоў. У правы флігель замку пераехала абласная бібліятэка, названая ў гонар філёляга Яўхіма Карскага; амаль ва ўсіх яе аддзелах супрацоўнікі абслугоўваюць кліентаў па-расійску. Толькі да наведнікаў аддзелу краязнаўства Любоў Турмасава прынцыпова зьвяртаецца па-беларуску. У левым флігелі месьціцца асобная бібліятэка рэдкіх выданьняў, якая ўтрымлівае перадусім фонды кляштараў і шляхецкіх бібліятэк, якія пасьля Першай сусьветнай вайны сабраў польскі заснавальнік музэю Юзаф Ядкоўскі. Пра яго сёньня нагадвае вялікі партрэт на сьцяне чытальнай залі.
Пра пяцьдзясят гадоў камуністычнага панаваньня нагадвае былы партыйны архіў, які сёньня называецца «Дзяржаўны архіў грамадзкіх аб’яднаньняў Гарадзенскай вобласьці» і разьмяшчаецца ў адным з двух флігеляў пры ўваходзе ў двор замку. Болыпасьць дакумэнтаў па-ранейшаму застаюцца пад замком. Чырвоную зорку ўсё яшчэ можна ўбачыць на шпілі даху, хаця абаронцы новастворанай беларускай мясцовай гістарычнай традыцыі выступалі ўвосень 1994 году за тое, каб замяніць бальшавіцкі сымбаль гарадзкім гербам з аленем сьвятога Губэрта1. Бляхар ужо зрабіў фігуру з бляхі, і на месца ўжо падагналі кран. Аднак высьветлілася, што драбіны былі недастаткова доўгія, каб дастаць да шпілю з чырвонай зоркай. Рас-
1 Горад святога Губерта: краязнаўчы альманах. Т. 1: Гісторыя Гародні XX ст. у вусных успамінах / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Сейны, 2002. С. 74-77.
казваюць, што акурат у момант, калі прыбылі альпіністы, гатовыя ўскараскацца на шпіль, з-за рогу Замкавай вуліцы паказаўся чорны лімузын. Новапрызначанае абласное начальства даведалася пра акцыю і апэратыўна спыніла дэмантаж чырвонай зоркі2. Мілінкевіч, які выступаў за гэта, неўзабаве страціў пасаду намесьніка мэра Гародні. 3 таго часу ён актыўна ўключыўся ў абмеркаваньне лякальных аспэктаў гісторыі ў аб’яднаньні «Ратуша»3. У сядзібе аб’яднаньня рэгулярна адбываліся публічныя лекцыі, сэмінары і курсы, якія прапаноўвалі альтэрнатыўную афіцыйнаму наратыву карціну. У 2004 годзе я быў сьведкам ліквідацыі «Ратушы» паводле абвінавачаньня ў незаконным выкарыстаньні капіравальнай машыны, на якой у дрэннай якасьці друкаваліся краязнаўчыя выданьні. Пазьней старшыня аб’яднаньня Аляксандар Мілінкевіч выступіў супраць Аляксандра Лукашэнкі як адзіны кандыдат ад беларускай апазыцыі на выбарах 2006 году. Гэтак я ўбачыў, як на месцы, дзе раней абмяркоўвалі значэньне мінуўшчыны, паўстаў перадвыбарны штаб, і адчуў, як шчыльна ў сёньняшняй Беларусі ўзаемазьвязаныя палітыка і памяць, а таксама памяць і этнічнасьць.
Некалькі журналістаў з асяродку «Ратушы» паўторна былі арыштаваныя і прысуджаныя да розных тэрмінаў пакараньня. Пазьнейшы прэс-сакратар Мілінкевіча, Павал Мажэйка, працаваў у незалежнай газэце «Пагоня», калі яго захацеў завэрбаваць КДБ. За крытычныя артыкулы яго прысудзілі да двух гадоў абмежаваньня волі. У гэтых умовах рашэньне Мілінкевіча выкарыстоўваць наяўныя палітычныя магчымасьці, каб змагацца за болып дэмакратычную Беларусь, здаецца вельмі пасьлядоўным4.
Незадоўга да гэтага я назіраў, як Саюз палякаў у выніку палітычнай сытуацыі ў краіне быў вымушаны сысьці ў падпольле. На сходзе ў 2004 годзе адбыўся ўнутраны раскол. Афіцыйны зарэгістраваны Саюз палякаў быў апанаваны прызначанымі дзяржаваю марыянэткамі. Іхныя праціўнікі павесілі падчас абароны Польскага дому на дзьверы шыльду з надпісам «Юдам уваход забаронены». Пасьля паразы ў барацьбе за дом на рагу вуліцаў 17 верасьня і Фэлікса Дзяржынскага мае калегі з газэты «Glos znad Niemna» пачалі ствараць польскую інфармацыйную сетку ў падпольлі. Раней яны
2 У Гародні цыркулююць розныя вэрсіі гэтай гісторыі. Гэтая вэрсія паходзіць ад А. Госьцева, які быў сьведкам падзеяў, і была запісаная ў Гародні 12 сакавіка 2006 году.
3Чобат А. Да гісторыі беларускай дурнаты: Гродна // Czasopis. 2003. № 1. S. 10 і наст.
4 Гл. у гэтым пытаньні таксама: Ackermann F. Stadt an der Memel: Grodno im 20. Jahrhundert II Nordost-Archiv. 2006. № 16 / Hrsg. von T. Serrier. S. 89-111.
яшчэ імкнуліся дамовіцца зь мясцовымі ўладамі і рэдагавалі друкаваны орган аб’яднаньня ў даволі нэўтральным тоне, Цяпер яны перайшлі да пэўнай формы падпольнай журналістыкі, якую яны самі апісваюць як партызанка. 3 аднаго боку іхныя матэрыялы зрабіліся болып агрэсіўнымі ў дачыненьні да палітычнай сытуацыі ў Беларусі. 3 другога боку, усе супрацоўнікі газэты цяпер часта зазнавалі перасьлед, бо выданьне больш ня мела афіцыйнай рэгістрацыі. Такія гістарычныя тэмы, як супраціў узброеных польскіх падпольных фармаваньняў пасьля 1944 году, набылі цяпер адкрыта палітызаваны характар. Раней яны яшчэ лічыліся вытанчанымі правакацыямі. Журналістаў Анджэя Пачобута і Анджэя Пісальніка, якія працавалі таксама на беларускія апазыцыйныя СМІ, ня раз затрымлівала міліцыя. Пачобута зноў пасадзілі ў турму. Ціск зазналі сваякі гэтых ды іншых польскіх актывістаў. Само звальненьне далёкіх сваякоў, працаўладкаваных у разгалінаваным дзяржаўным сэктары эканомікі, можна залічыць да палітычных рэпрэсіяў.
Застаюцца надалей актуальнымі пытаньні пра будучыню беларускай нацыі ды яе карані ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, пастаўленыя Мілінкевічам у «Гродзенскай праўдзе» ў 1990 годзе. Зь іншага боку, як і патрабаваў Мілінкевіч, перад музэем стаіць драўляная скульптура вялікага князя літоўскага Вітаўта, якая мусіць служыць супольным месцам памяці для ўсіх нацыянальных групаў у рэгіёне. Падчас «Фэстывалю нацыянальных культураў», які адбываецца кожныя два гады, афіцыйныя прадстаўнікі польскай меншасьці напаўняюць двор Новага замку народнаю музыкаю і танцамі. У музэі рэгулярна адбываюцца імпрэзы, прысьвечаныя беларускай мове, літаратуры і гісторыі. У выходныя дні двор Новага замку запаўняецца вясельнымі кампаніямі, якія плацяць за ўваход, каб там сфатаграфавацца. Гэты звычай паступова прыходзіць на зьмену абавязковаму за савецкім часам фатаграфаваньню перад цэнтральным помнікам Леніну. Штотыдзень дзясяткі школьных клясаў ды іншых групаў праходзяць праз музэйныя залі са сталаю экспазыцыяй, значная частка якой застаецца нязьменнаю з 1991 году. Заля пра гісторыю гораду пасьля Першай сусьветнай вайны ўсё яшчэ пачынаецца з прыгнёту рабочых у міжваеннай Польшчы і працягваецца ўзьяднаньнем беларускага народу, прадстаўленым як савецкае вызваленьне. Другая сусьветная вайна ўсё яшчэ паказваецца як Вялікая Айчынная, якая пачалася толькі ў 1941 годзе. Экспазыцыя, прысьвечаная Вялікай Айчыннай вайне, займае амаль такую ж плошчу, як уся гісторыя Новага часу. Толькі жменя дададзеных пастфактум экспанатаў указвае на габрэйскія і польскія аспэкты гісторыі Гародні. На касе ж можна набыць камэрцыйны
даведнік на расійскай, польскай або ангельскай мовах, у якім перадаецца зусім іншая карціна. Апроч цэркваў і касьцёлаў там адлюстраваныя таксама харальная сынагога ды іншая спадчына этнічных меншасьцяў рэгіёну6.