Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
370 Documents Concerning the Murder... Vol. II. P 98.
371 Гл. таксама: Bialystok in Bielefeld... S. 173, 161-186.
372 Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 572-575.
373 YVA. 03/8663, v. 4.
874 Documents Concerning the Murder... Vol. II. P 151.
Туды сагналі вялікі натоўп вязьняў гета, таму праз дваццаць пяць гадоў розныя вэрсіі падзеяў выкладалі ня толькі некалькі ацалелых сьведкаў375. Вестка пра здарэньне распаўсюджвалася таксама праз чуткі, так што падчас працэсаў сьведчылі і асобы, якія не прысутнічалі там асабіста. Візэ прызнаўся ў забойстве гэтых траіх ахвяраў, але спаслаўся на загад мясцовага кіраўніка гестапа Эрыха Шота, наступніка Гайнца Эрэліса376.
Суд зьняў з Эрэліса абвінавачаньне ва ўдзеле ў паасобных забойствах у якасьці галоўнага выканаўцы. Аднак на падставе розных паказаньняў сьведкаў на працэсах можна сьцьвярджаць, што Візэ, па-першае, быў забойцам, а па-другое, забіваў не аднойчы. У гестапаўскім тэроры ўдзелыгічалі таксама Эрэліс, Шот, Штрэбэлаў і камэндант лягеру ў Калбасіне Рынцлер377. Тое, што менавіта гэтыя імёны ўвайшлі ва ўспаміны сьведкаў, а таму і ў гістарыяграфію, тлумачыцца тым, што гэтыя людзі на падставе адпаведнага досьведу ўспрымаліся габрэйскім насельніцтвам як асабліва небясьпечныя і іх пры зьяўленьні адразу пазнавалі378. Судзьдзя, сам былы ўдзельнік штурмавых атрадаў (SA), абгрунтаваў прысуд 1967 году недастатковасьцю доказнай базы. Успаміны, запісаныя праз дваццаць гадоў пасьля злачынстваў, ня толькі ўтрымлівалі недакладнасьці, але й несьлі адбітак пазьнейшых аповедаў і засвоенай пасьля інфармацыі.
Пік гвалту прыпаў на самы пачатак 1943 году, калі пачалася канчатковая ліквідацыя гета № 1. Групы, колькасьць якіх была вызначаная доктарам Альтэнлё зь Беластоку, за некалькі разоў сагналі ў харальную сынагогу і на прылеглую тэрыторыю для наступнай дэпартацыі. Габрэйская паліцыя — пры падтрымцы гестапаўцаў і дапаможнай паліцыі — шукала тых асобаў з уключаных юдэнратам у дэпартацыйныя сьпісы, якія, нягледзячы на загад, не зьявіліся. Тых, каго не ўдавалася знайсьці, замянялі першымі-лепшымі затрыманымі вязьнямі гета. Спачатку гвалт быў сканцэнтраваны пры ўваходзе ў гета і на разьмешчаным у цэнтры Рыбным рынку, а цяпер месцам жахлівых сцэнаў зрабілася сама сынагога. Перад дэпартацыямі тысячы людзей заганялі ў будынак і гадзінамі трымалі там, перш як прыгнаць іх на пагрузачную плятформу таварнай
376 Да пытаньня асаблівай сытуацыі для тых, хто выжыў, калі яны мусілі сьведчыць перад нямецкім судом: Stoll К. Selbstund Fremddeutung von NS-Tatern im Bielefelder Bialystok-Prozess. Angeklagte und Richter zu den Deportationen aus Grodno // Vom Recht zur Geschichte. Akten aus NS-Prozessen als Quellen der Zeitgeschichte I Hrsg. von J. Finger u. a. Gottingen, 2009. S. 154-166.
376 Documents Concerning the Murder... Vol. I. P 315-316.
377 Тамсама. Vol. IV P 601-603.
378 Тамсама. Vol. I. P 20, 37, 90, 96, 107, 125, 133-134, 315-316.
станцыі ў Ласосьне. Старшыню юдэнрату доктара Давіда Бравэра і ўсіх, хто працаваў у будынку юдэнрату, да гэтага моманту ўжо забілі. Вакол сынагогі без разбору расстрэльвалі людзей. Некалькі сьведкаў успамінаюць страляніну па натоўпе сагнаных у сынагогу людзей. Адзін зь нешматлікіх ацалелых габрэйскіх вязьняў лягеРУ Ў Траблінцы ўжо пасьля вызваленьня Беластоку ў 1944 годзе сьведчыў пра тое, як перажыў «Дзесяцітысячную акцыю» і наступныя за ёй дні:
Пасьля таго як у студзені 1943 году за 5 дзён дэпартавалі больш за 10 500 чалавек, у гета афіцыйна засталося толькі каля 2500 габрэяў, і столькі ж хавалася. 12 лютага 1943 году ўсім беспрацоўным мужчынам і жанчынам загадалі сабрацца ў суботу а 7-й гадзіне на Рынкавай плошчы. Пасьля таго як рэгулярна занятыя работнікі пакінулі гэта, з маланкавай хуткасьцю распаўсюОзілася навіна, што гета зачыняецца. Зьявіліся Штрэбэлаў і Візэ, і пачалася адна з акцый, якіх усе баяліся, калі ўсіх габрэяў, якіх знаходзілі на вуліцах гета, зганялі ў адно месца. Пры гэтым старых і хворых расстрэльвалі на месцы [...]. Астатнія былі ў паніцы ад думкі, што цяпер будзе апошні цягнік. Пазьней дадаліся рабочыя, якія прыйшлі пасьля іграцы, а таксама рэшта чальцоў юдэнрату і тыя, хто хаваўся ў яго памяшканьнях. Сынагога была месцам збору. Пасьля адпраўкі 1500 чалавек наступнай раніцай на вуліцах гета ўжо не было ніводнага чалавека, усе пахаваліся. Цяпер гета зачышчала габрэйская дапаможная паліцыя, якая правярала ўсе вядомыя сховы379.
Гэтае сьведчаньне збольшага пацьвярджаецца іншымі крыніцамі: пасьля таго як з 20 да 24 студзеня 1943 году каля 10 тысяч вязьняў гета вывезьлі ў Аўшвіц-Біркенаў на прынамсі пяці цягніках380, там з 30 тысяч былых жыхароў Беластоцкай акругі адабралі некалькі тысяч работнікаў381. Толькі падчас першай лютаўскай акцьгі ў Гародні на месцы было забіта каля ста чалавек382. 14, 15 і 16 лютага 1943 году прынамсі тры цягнікі вывезьлі больш за 3500
379 У арыгінале на польскай мове: YVA. М 11/19, v. 1.
380 Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 500-504; Vol. I. P 78. Неўзабаве адбыліся дэпартацыі з Саколкі, Ваўкавыску і Якушоўкі, а таксама крывавая ліквідацыя гета ў Пружанах у канцы студзеня 1943 году: Bender S. The Jews of Bialystok... S. 172.
381 Fatal-Knaani T. The Jewish Community in Grodno and its Vicinity During the Second World War and the Holocaust 1939-1943. Jerusalem, 2001. P 204-207.
382 Documents Concerning the Murder... Vol. I. P 444.
габрэяў у Траблінку383. Апошнія 1148 чалавек, у тым ліку кваліфікаваныя рабочыя і паліцыянты з гета, прыбылі ў Беластоцкае гета 12 сакавіка 1943 году пад асабістым наглядам Штрэбэлаў і Візэ384. Для гвалтоўнай зачысткі гэтага гета ў жніўні 1943 году спэцыяльна быў прысланы атрад началыгіка СС і паліцыі Люблінскага павету Адылы Глобачніка386. Пад яго кіраўніцтвам раней была зьнішчаная значная частка габрэйскага насельніцтва Генэрал-губэрнатарства, ён удзельнічаў таксама ў задушэньні паўстаньня ў Варшаўскім гета. Пасьлядоўнае выкарыстаньне людзей Глобачніка ў Генэрал-губэрнатарстве і ў Беластоку пацьвярджае, што зьнішчэньне габрэяў у Беластоцкай акрузе па факце было часткай «Апэрацыі Райнгард» — ліквідацыі габрэйскага жыцьця ў акупаванай Польшчы386.
Камісар Гарадзенскага павету Дзітрых фон Плёц у сакавіку 1943 году ацаніў агульную лічбу дэпартаваных з Гародні габрэяў на 20 577 чалавек387. Пры гэтым ён ніяк ня мог валодаць такімі падрабязнымі зьвесткамі, бо падчас правядзеньня акцыяў у гета і дэпартацыяў не было магчымасьці такога дакладнага ўліку. Відаць, фон Плёц меў складзеныя юдэнратам сыіісы жыхароў гета, але на іх падставе немагчыма было вызначыць дакладнай колькасьці дэпартаваных і забітых на месцы. Таму ў лічбе 20 577 асабліва коле вочы тое, што яна амаль дакладна роўная колькасьці гарадзенцаў, якія гаварылі на ідышы і іўрыце (20 931 чалавек разам), атрыманай у выніку апошняга польскага перапісу населыгіцтва ў 1931 годзе. Калі ўлічыць, што фон Плёц дадаў да агульнай лічбы па Гарадзенскім павеце 238 расстраляных, 300 уцеклых і 700 памерлых ад хваробы габрэяў, то дакладная лічба 20 577 дэпартаваных дазваляе прынамсі прыпусьціць, што ў аснову сваёй справаздачы фон Плёц паклаў статыстычныя зьвесткі перапісу населыгіцтва. Гэтаю гіпотэзаю, аднак, не тлумачыцца названая ў ягонай справаздачы лічба 14 100 дэпартаваных бязь зьвестак аб паходжаньні, якіх перавезьлі ў арганізаваныя ў Генэрал-губэрнатарстве лягеры дадаткова да зьняволеных у Калбасіне 23 422 габрэяў паходжаньнем з ваколіцаў Гародні. Відаць, колькасьць 14 100 чалавек складаюць тыя, каго раней перасялілі ў гарадзенскія гета з ваколіцаў
383 Bender S. The Jews of Bialystok... B 172.
384 Гл. расказ Сямёна Ліпеца ў: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада
Гродна... С. 393-395; Bender S. The «Reinhardt Action»... S. 201.
386 Bender S. The Jews of Bialystok... B 245 -247.
386YVA. 03/8663, v. 6; Documents Concerning the Murder... Vol. II. E 281; Vol. I. E 288-291; Bender S. The «Reinhardt Action»... S. 205-206; Seidel R. Deutsche Besatzungspolitik in Bolen: der Distrikt Radom 1939-1945. Baderbom u. a., 2006. S. 339 i наст.
387 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 54, арк. 38.
гораду, і ўцекачы, якіх улічвалі асобна. Нават з улікам таго, што ніводную з гэтых лічбаў немагчыма праверыць з дапамогай іншых крыніц і што трэба зыходзіць з таго, што колькасьць адвольна расстраляных і памерлых ад хваробаў была значна большай, цяжка не згадзіцца з канстатацыяй нямецкіх кампэтэнтных органаў у сакавіку 1943 году: Гародня была ачышчаная ад габрэяў. У Гародні яшчэ заставалася каля двухсот габрэйскіх кваліфікаваных рабочых388, але бальшыню з тых, каго не дэпартавалі ў Беласток, забілі за наступныя два месяцы. Апошніх габрэйскіх рабочых расстралялі ў ліпені 1944 году389. Такім чынам, абсалютная большасьць вязьняў абодвух гарадзенскіх гета (значна больш за 20 тысяч чалавек), сталі ахвярамі генацыду. Галакост перажылі менш за дзьвесьце гарадзенскіх габрэяў, і толькі лічаныя зь іх — у сваім родным горадзе.
У траўні 1944 году, калі Чырвоная армія ўжо стаяла на рубяжах БССР і вызваліла частку яе тэрыторыі, быў сфармаваны адмысловы атрад з былых вязьняў беластоцкага гета, які адправілі ў Гародню для зьнішчэньня сьлядоў трох гадоў нямецкай акупацыі. Як і ў двары гарадзкой турмы, трупы ахвяраў масавых забойстваў выкопвалі зь зямлі і спальвалі, а парэшткі правяралі на прысутнасьць дарагіх мэталаў, прасейвалі і зноў закопвалі ў зямлю. Пасьля на гэтым месцы саджалі кветкі і кусты. Адзін з ацалелых пакінуў 15 ліпеня 1945 году ў Беластоку сьведчаньне пра зьнішчэньне сьлядоў шталягу і дулягу ў Калбасіне:
Работы цягнуліся тры тыдні. Мы капалі ў двух месцах. [...] Ямы былі збольшага тры мэтры ў глыбіню. Тая ж тэхніка працы, што і раней. Мы выкапалі на абодвух месцах каля 10 000 трупаў. Яны ўсё яшчэ былі сьвежымі, можна было пазнаць рысы твараў. Частка была цалкам голаю, у тым ліку шмапг жанчын і дзяцей. У часпгкі трупаў былі зьвязаныя рукі і завязаныя вочы. У адной яме было некалькі соцень целаў габрэяў. Мы зразумелі гэта з латак на адзеньні. Некаторыя выкапаныя немцамі ямы былі пустыя; імаверна, насельніцтва само перапахавала гэтыя трупы. У іншыхямінахмы знайшлі савецкія патроны. У асобных ямінахмы знайшлі двух польскіх жаўнераў, якія адносна добра захаваліся і былі ў поўнай уніформе»390.