Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
301 Documents Concerning the Murder... Vol. VI. P 247.
302 APB. Sygn. 473/1, k. 91.
жыцьцё ў Расіі ён моцна русіфікаваны, але, нягледзячы на гэта, яшчэ гаворыць на досыць добрай нямецкай, на гаворцы, якая не паддаецца дакладнаму вызначэньню. Ен мае блакітныя вочы і, нягледзячы на пажылы век, добры целасклад. [...] 3 прычыны таго, што Гэрбст паводле паходжаньня — нямецкі чалавек, выступаем за наданьне яму грамадзянства303.
Гэты фрагмэнт ілюструе практычнае выкарыстаньне нацыяналсацыялістычнай расавай тэорыі, якая быццам бы дазваляла сучасьнікам пазнаваць сапраўдных немцаў, сярод іншага, па іх блакітных вачах. Другім выразным крытэрам служыць веданьне нямецкай мовы.
Апроч таго, да вызначальных характарыстык належала пратэстанцкае веравызнаньне, а таксама культывацыя культурных традыцый і гістарычнага досьведу, якія ўважаліся за нямецкія, што паказвае наступны выпадак:
Фраў Анна Вільгельміна Клем нямецкай крыві паводле паходжаньня. Яна добра гаворыць па-нямецку. Адпаведна, ейныя дзеці пгаксама маюць нямецкае паходжаньне. Яны таксама гавораць па-нямецку і ведаюць нямецкія традыцыі і звычаі. Тое, што гэтая сям’я мае нямецкае паходжаньне і не хавае нямецкай самасьвядомасьці, найлепш даводзіць факт гвалтоўнай дэпартацыі падчас сусьветнай вайны. Усе члены сям’і эвангелісцкага веравызнаньня. Пасьля заняцьця гэтай мясцовасьці нямецкім войскам дзеці прапанавалі свае паслугі нямецкім установам і працуюць у гэтых установах і цяпер. 3увагі на нямецкае паходжаньне сям’і выступаем за наданьне ёй грамадзянствазм.
У выпадку сумневаў актыўная супраца зь нямецкімі ўстановамі магла падвышаць шанцы на станоўчае рашэньне. Гэтак, хоць Марта Матусевіч і была замужам за палякам, які загінуў у Катыні, але ўсе астатнія члены сям’і:
[...] публічна падкрэсьліваюць сваю нямецкасьць, беручы ўдзел у нямецкіх мерапрыемствах, працуючы ў нямецкіх установах і гаворачы толькі na-нямецку. Таму можна рэкамэндаваць наданьне грамадзянства305.
У лёгіцы адказных за наданьне грамадзянства чыноўнікаў значэньне мелі таксама ўзрост і целасклад заяўніка. На падставе гэ-
303 APB. Sygn. 473/1, k. 97.
304 Тамсама. К. 103.
305 Тамсама. Sygn. 473/2, k. 16.
тых фактараў чыноўнікі вызначалі каштоўнасьць набытку для нямецкага народу306. Аднак падаецца, што пытаньне ўзросту было істотным, паколькі меркавалася, быццам моцна русіфікаваныя ці палянізаваныя жыхары павету маглі па ўласнай волі ізноў прасякнуцца нямецкай існасьцю. Той факт, што задавальняліся ня ўсе заявы, пацьвярджае, напрыклад, выпадак сям’і Яворскіх:
Вільгельм Яворскі сьцьвярджае, што ягоная маці мела прозьвішча Юргенс. Можна меркаваць, што ягоная маці была нямецкага паходжаньня. Паходжаньне іншых продкаў высьветліць немагчыма. Яворскі належыць да эвангелісцкай канфэсіі. Ягоныя веды нямецкай мовы можна лічыць дастатковымі. Што да самасьвядомасьці, то ў мінулым Яворскі, праўдападобна, ня надта ўспамінаў пра сваю нямецкасьць. За польскім часам ён быў гарадзкім чыноўнікам у Гародні. Ен жанаты зь беларускай, цалкам чужой нашаму народу, нашай існасьці. Абодва дзіцяці не разумеюць ані слова па-нямецку. Апроч таго, паказальна, што дзеці не пайшлі ў нямецкую школу, хоць такая тут даўно ўжо існуе. Паводле агульнага ўражаньня, якое пакінула гэтая сям’я, яна ня можаўважацца за пажаданы набытак для нямецкага народу. 3 гэтай прычыны хадайніцтва пра наданьне грамадзянства было адхілена307.
Зусім іншая аргумэнтацыя выкарыстоўваецца ў выпадку сіротаў Людвіга, Віктара, Тэрэзы, Марыі і Андрэаса Граеўскіх:
Паводле прадстаўленых дакумэнтаў, бацька паходзіць з правінцыі Позэн [Познаньскага краю — Рэд.], маці з павету Ортэльсбург [Шчытненскага павету (польск. Szczytno) — Рэд.]. Абое былі рыма-каталікамі, іхныя імёны гучаць як польскія. Продкі па лініі бацькі невядомыя. Бацькі маці таксама былі рыма-каталікамі і мелі імёны, што гучаць як польскія. Згодна зь сямейным альбомам, бацькі вянчаліся ў Гельзэнкірхэне, дзе бацька быў рабочым на фабрыцы. Усе 5 дзяцей нарадзіліся ў былой Польшчы. Да сына Людвіга ў Нямеччыне нарадзілася некалькі дзяцей, якія, аднак, ламерлі. Такім чынам, сытуацыя наступная. Бацькі прыкладна да 1918/19 году ў якасьці прускіх грамадзянаў жылі ў Нямеччыне, а пасьля, відавочна, скарысталіся з права выбару, якое належала ім згодна з Вэрсальскай дамовай, на карысьць Польшчы. Гэта пацьвярджаецца тым фактам, што бацька да сваёй сьмерці ў 1937 годзе быў
супрацоўнікам польскай пошты. Добраахвотным выбарам [на карысьць польскай дзяржавы. — Аўт.] ён у свой час day зразумець, што лічыць сябе прыналежным да польскага народу. Панямецку трохі разумее толькі сын Людвіг. Астатнія браты і сёстры гавораць толькі па-польску і абсалютна не знаёмыя зь нямецкімі традыцыямі і звычаямі. На выгляд дзеці здаюцца расава паўнавартымі. Яны маюць вельмі сьветлыя валасы і блакітныя вочы. У разгляданым выпадку нішто не гаворыць на карысьць таго, што браты і сёстры Граеўскія маюць нямецкае паходжаньне. Адзін той факт, што і бацька, і маці нарадзіліся ў Нямеччыне, ня можа мець вырашальнага значэньня для наданьня грамадзянства. Таму рэкамэндуецца як мінімум строга праверыць, ці апраўдваерасавая каштоўнасьць братоў і сясьцёр Граеўскіх наданьне ім грамадзянства308.
У выпадку Анны Цук адмова абгрунтоўвалася камбінацыяй аргумэнтаў, якая выступала падставай для адхіленьня хадайніцтва:
Фраў Анна Цук ня можа пацьвердзіць свайго паходжаньня. Паводле ейных словаў, яе дзявочае прозьвішча Вукс. Яна ведае толькі, што бацьку звалі Якаб Вукс, а маці — Анна Вукс. Дзявочага прозьвішча маці і прозьвішчаў матчыных бацькоў яна ня ведае. Фраў Цук належыць да эвангелісцкай канфэсіі. Можна меркаваць, што яна паходзіць зь нямецкай сям’і, але гэта нельга лічыць даведзеным. Фраў Цук 72 гады, нямецкую мову яна разумее вельмі слаба, нямецкая сьвядомасьць для яе цалкам чужая. 3 увагі на яе пажылы ўзрост не выпадае разьлічваць і на тое, што фраў Цук прасякнецца нямецкай існасьцю. Яе нельга лічыць пажаданым набыткам»™.
Але сапраўды скандальным у вачах чыноўнікаў былі ня ўзрост і ня дрэннае веданьне нямецкай мовы. Гэты вьшадак, здаецца, выклікаў у іх сапраўднае абурэньне, бо Анна Цук, нягледзячы на некаторыя намаганьні, ня здолела праўдападобна давесьці, што ў яе наагул ёсьць адназначная нацыянальная ідэнтычнасьць: «Хай лепей жанчына застаецца тым, кім яна ёсьць. Яна і сама ня ведае, да якога народу належыць».
Сёньня немагчыма высьветліць, як ідэнтыфікавалі сябе падчас вайны самі Анна Цук, Марта Матусевіч, Вільгельм Яворскі ды іншыя заяўнікі. Аднак фактам ёсьць тое, што паўстала сытуацыя, калі яны сталі перад неабходнасьцю даводзіць пэўную нацыянальную
прыналежнасьць. Для вызначэньня гэтай прыналежнасьці дзяржава, па-першае, мела сьпіс крытэраў, па-другое, гэтае вызначэньне ацэньвалася мясцовым чыноўнікам у ваенных абставінах згодна з інструкцыямі цывільнай адміністрацыі. I па-трэцяе, у імя інтарэсаў нацыянальнай супольнасьці (Volksgemeinschaft) на некаторыя крытэры можна было не зважаць, калі ў канкрэтнай сытуацыі іх маглі кампэнсаваць іншыя. Цэнтральны крытэр, то-бок нібыта біялягічнае паходжаньне, урэшце залежаў ад таго, як яго ацэньвалі: побач з пасьведчаньнямі аб нараджэньні і радаводнымі дрэвамі пры патрэбе ўлічваліся таксама такія этнічныя крытэры, як мова, звычаі і рэлігія. Як у выпадку сірот Граеўскіх, нават калі ўсё сьведчыла супраць нямецкай ідэнтычнасьці заяўнікаў, можна было выкарыстаць быццам бы аб’ектыўны крытэр расавай прыналежнасьці, які мог пазбавіць сілы ўсе іншыя крытэры. Дзеля таго, што і гэты крытэр абапіраўся на другасныя, часта вонкавыя прыкметы, адказныя асобы мелі значную прастору для манэўраваньня.
Аднак адмоўнае рашэньне ў выпадку Анны Цук, а таксама іншыя згаданыя сямейныя гісторыі паказваюць, якой шматслойнай і неадназначнай магла быць ідэнтычнасьць згаданых заяўнікаў. Ня толькі зьмена розных грамадзянстваў, але й перадусім шлюбы зь іначай сацыялізаванымі партнэрамі стваралі гібрыдныя ідэнтычнасьці прынамсі ў дзяцей ад такіх шлюбаў. Пры гэтым нельга выключыць, што Анна Цук мела моцнае адчуваньне прыналежнасьці да нямецкага народу, але адначасова была глыбока ўкарэненая ў сваё асяродзьдзе, якое вызначалася моцнымі польскім і расійскім уплывамі. Такія сыстэмы множных тоеснасьцяў у Гародні і ваколіцах з высокай імавернасьцю былі нормай падчас Другой сусьветнай вайны. Такой самай нормай для дзяржавы было не зважаць на іх, але настойваць на ўяўна аб’ектыўных крытэрах адназначнай нацыянальнай прыналежнасьці,
Скрайнім прыкладам гібрыднай этнічнай ідэнтычнасьці можа служыць выпадак вайскоўца вэрмахту Штэфана Гампэля — яго абвінавачвалі ў дэзэртырстве, таму ягоная саматоеснасьць добра задакумэнтаваная. Ён нарадзіўся ў Вільні ў Першую сусьветную вайну ў сям’і нямецкага салдата і полькі. Паколькі ў Другую сусьветную вайну яго адправілі ваяваць на Ўсходні фронт, ён заняўся пошукамі маці, якая тады жылаў Гародні. Па дарозе ён быў сьведкам масавага расстрэлу габрэйскага насельніцтва. Да і без таго моцнага канфлікту паміж вернасьцю нямецкай дзяржаўнай палітыцы і прывязанасьцю да маці і ейнай культуры дадаўся шок ад гэтага ўражаньня. Ён дэзэртаваў, уцёк на захад і трапіў пад вайсковы трыбунал, аднак ня быў прысуджаны да сьмерці. У сваіх паказаньнях перад вайсковым трыбуналам ён спрабаваў выставіць сябе псыхічна хворым,
абгрунтоўваючы гэта раздвоенасьцю паміж дзьвюма культурамі. Пры праверцы для атрыманьня статусу фольксдойча (Volkstumsliste) яго б напэўна клясыфікавалі як немца. Пры наступнай савецкай рэгістрацыі ён мог бы таксама запісацца палякам. Праўда, выпадак Гампэля — гэта выключэньне. Толькі невялікая частка гарадзенцаў паходзіла з такой адрознай камбінацыі бацькоў. Аднак у прынцыпе не было нечым незвычайным мець бацькоў з розным сацыяльным, рэлігійным і этнічным паходжаньнем310.
Яшчэ адной прыкметаю этнічнай ідэнтычнасьці, якая выяўляецца ў хадайніцтвах аб атрыманьні статусу фольксдойча, ёсьць яе сытуацыйнае ўжываньне. Калі прыналежнасьць да пэўнай групы абяцае перавагі, то для адпаведных асобаў рацыянальным рашэньнем будзе дабівацца такога статусу. Хаця нямецкія кампэтэнтныя органы зь вялікаю імавернасьцю не выкарыстоўвалі розьніцу паміж саматоеснасьцю насельніцтва і тым, як гэтая тоеснасьць апісвалася ў іншых крыніцах, як функцыянальную падставу пры яго рэгістрацыі, яны мусілі браць пад увагу, што асновай іх працы была самаідэнтыфікацыя. Здавалася б, такое сьцьверджаньне прыналежнасьці да пэўнай групы можна праверыць паводле аб’ектыўных крытэраў, але ж іх — як прадэманстравана на прыкладзе мовы або рэлігіі—можна інтэрпрэтаваць па-рознаму. У залежнасьці ад сытуацыі было цалкам мажліва рабіць цалкам розныя заявы пра сваю нацыянальную прыналежнасьць. Гэтае назіраньне пацьвярджаецца і ў выпадку Генэральнай акругі Беларусь. Аляксандар Бракель здолеў знайсьці ў выпадку Баранавіцкай акругі шэраг хадайніцтваў, у якіх мясцовыя жыхары, зарэгістраваныя раней як палякі, у падобных да працытаваных вышэй лістах прыводзілі аргумэнты, чаму яны ўсё ж такі насамрэч беларусы311. Бракель канстатаваў супярэчнасьць, зьвязаную з тым, што гэтыя лісты напісаныя на польскай або расійскай мовах. Аднак, па-першае, гэта супадае са зробленай ім самім высновай пра слабую пашыранасьць беларускай мовы як унармаванай літаратурнай мовы. А па-другое, гэты працэс пацьвярджае толькі сытуацыйнае выкарыстаньне этнічнасьці для нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, якое магло прынесьці адпаведным асобам перавагі ў пляне выжываньня ў канкрэтнай ваеннай сытуацыі. Урэшце, з гэтага нельга зрабіць дакладныя высновы пра тое, ці была выражаная (і як моцна) нацыянальная ідэнтычнасьць паасобных людзей або цэлых групаў.