Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
264ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 96.
266 Тамсама. Арк. 200.
268 Тамсама. Арк. 258. Відаць, адказ грунтаваўся на зьвестках пра крыніцы мінэральнай вады, адкрытыя нямецкімі акупантамі падчас Першай сусьветнай вайны, якія зьмяшчаліся ў падшыўцы газэты «Grodnoer Zeitung»: Sonderausgabe der Grodnoer Zeitung aus Anlass ihres einjahrigen Bestehens. Grodno, 1916.
257 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 54, арк. 251.
288 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 440.
з 1942 году ваенна-палявыя суды ўсё часьцей выносілі рашэньні аб сьмяротным пакараньні для мясцовага насельніцтва259. Стаўленьне нямецкіх устаноў да мясцовых жыхароў адлюстроўвае наступная адозва павятовага камісара да 91-га паліцэйскага батальёну ад 5 сакавіка 1942 году:
Я патрабую для полькі Мар’яны Экзэровіч, нар. 6.10.1922 у Лойках, якая цяпер утрымліваецца ў паліцэйскай турме, пакараньня сьмерцю, бо яна, як асоба, прызначаная адказнай за пункт збору малака, рэгулярна разбаўляла малако вадой і незаконна пакідала сабе здадзенае сялянамі малако. Такі ўчынак у старым Райху заўсёды караецца катаргай, тамуў адносінах да полькі адпаведным выглядае пакараньне сьмерцю260.
Толькі праз антыпатыю насельніцтва да акупантаў, якая фармавалася цягам вайны, было зразумела, што гаворка ішла пра акупаваную тэрыторыю, якая хоць і мела фармальныя асаблівасьці, якія набліжалі яе да Райху, але паводле практыкі ажыцьцяўленьня ўлады ўсё ж была блізкай да іншых акупаваных тэрыторыяў — да «Генэрал-губэрнатарства», «Райхскамісарыяту Остлянд» і перадусім да «Генэральнай акругі Беларусь»261.
У сфэры культуры, нягледзячы на існаваньне «Аб’яднаньня для спрыяньня гаспадарцы і культуры ў Беластоцкай акрузе» (Zweckverband zur Forderung von Wirtschaft und Kultur im Bezirk Bialystok)262, таксама можна канстатаваць капітуляцыю перад гарадзкімі рэаліямі. Патрэбы ваеннай гаспадаркі прывялі да эксплюатацыі як габрэйскага, так і хрысьціянскага насельніцтва гораду шляхам прымусовай працы, і неўзабаве было зразумела, што намаганьні па-новаму акцэнтаваць нямецкую культуру зьвяліся да забаўляльнай праграмы для акупантаў. Да тых нешматлікіх імпрэзаў у гарадзкім тэатры, пра якія захаваліся зьвесткі, належыць вечарына кёнігсбэрскай пісьменьніцы Агнэс Мігель, якая адбылася 5 верасьня 1942 году разам з выступам камэрнага ансамблю. Гэтую імпрэзу фінансавала Міністэрства прапаганды Ўсходняй Прусіі (Reichspropagandaamt Ostpreufien), прадстаўніцтва якога ў Беластоку адказвала ні болып ні менш як за прэсу, тэатар, радыё, кіно, пісьменства, музыку, выяўленчае мастацтва, а таксама за ак-
259 Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 306-307.
260 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 80, арк. 40.
261 Майндль падкрэсьлівае, што надалей перадусім далучэньне Цеханаўскай акругі служыла ўзорам для паноўнага інструмэнтарыю Коха. Гл. у гэтым пытаньні: Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 294-306.
262 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 80, арк. 440.
тыўную прапаганду, турызм і, урэшце, за працу з фольскдойчамі (Volkstumsarbeif). У сфэру яго кампэтэнцыі разам з арганізацыяй інфармацыйнай вайны супраць савецкіх і польскіх СМІ ўваходзіла, нягледзячы на невялікую колькасьць фольксдойчаў, далейшае ўмацаваньне нямецкай прысутнасьці ў акрузе263.
Большы рэзананс, чым вечарына ўсходняпрускай пісьменьніцы, выклікалі іншыя інструмэнты прапаганды, напрыклад, нямецкая кінахроніка, якую паказвалі ў ацалелых гарадзенскіх кінатэатрах і якая не пакідала безуважнымі цікаўных гарадзенцаў264. Для забаўляньня гарнізону ўлетку 1943 году ў Гародні і ваколіцах гастралявала перасоўная сцэнічная трупа «Арганныя трубы» (jnotorisierte Spieltruppe «Die Orgelpfeifen»)2®1. Апроч таго, афіцыйная лінія НСДАП надалей праводзілася праз прэсу, якая дастаўлялася цывільнай адміністрацыі: акрамя бэрлінскай газэты «Volkischer Beobachter» («Народны назіральнік»), прывозілася таксама партыйная прэса з Кёнігсбэргу і Беластоку. Дзякуючы геаграфічнай блізкасьці Ўсходняй Прусіі гэтыя газэты траплялі ў Гародню нават без затрымкі. Аднак яны прызначаліся толькі для службовага карыстаньня і дзеля моўнага бар’еру былі зболыпага недаступныя для мясцовага насельніцтва. Затое пераклады на беларускую і польскую мову газэты «Parole der Woche» («Лёзунг тыдня»), выдаванай цэнтральным аддзелам прапаганды, а таксама газэты «Wochenspruch» («Слова тыдня») рэгіянальнага аддзелу прапаганды НСДАП (Gaupropagandaleitung} агульным накладам 100 асобнікаў павінны былі вывешвацца ў будынках паліцыі і жандармэрыі ў Гародні і ваколіцах266.
Аднак урэшце пра якасьць нямецкай улады публічна сьведчылі толькі шматлікія публічныя абвесткі павятовага камісара, якія вывешваліся на вуліцах або паведамляліся насельніцтву праз гучнамоўнікі на трох мовах: па-нямецку, па-польску і па-беларуску. Пры гэтым для іх агучваньня ў цэнтральнай частцы Гародні выкарыстоўвалася сыстэма гучнамоўнікаў, усталяваная ранейшай савецкай адміністрацыяй. На загад фон Плёца расклейваліся абвесткі, у якіх паведамлялася, напрыклад, што гандаль на вуліцах і плошчах па-за Скідзельскім рынкам або любая дапамога габрэям будуць карацца сьмерцю267. Пад уражаньнем такіх пагрозаў самае позьняе ў 1942
263 Zytyniec R. «Schutzengel Erinnerung». Das Gedachtnis OstpreuBens H Borussia. Kultura — Historia — Literature. 2006. T. 38. S. 158-168.
264 Інтэрвію з Б. Гарбачэўскім, праведзенае ў Торуні 19 чэрвеня 2006 году на польскай мове.
265 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 31-32.
266 Тамсама. Арк. 244-251.
267 Тамсама. Спр. 15, арк. 7.
годзе гарадзенцам давялося зразумець, што акупацыя Нямецкім райхам азначала інтэнсіўную матэрыяльную эксплюатацыю і дэмаграфічнае руйнаваньне іхнага гораду. Пра тое, што прысваеньне і руйнаваньне не былі двума паасобнымі працэсамі, сьведчаць таксама пляны на час пасьля перамогі, якія ўдасканальваліся падчас вайны. Гэтак, у праекце ўладкаваньня тэрыторыі Беларусі, прадстаўленым у лістападзе 1942 году Райхскамісарыятам Остлянд, прадугледжвалася пасяліць у Гародні як мінімум 10 тысяч немцаў, тады як з былых гарадзенцаў павінна было застацца толькі 20 тысяч268.
2.2.2 Прычыны адсутнасьці мясцовых пагромаў летам 1941 году
Калі ў першыя тыдні нямецкага наступу на ўсход у Ядвабным ды іншых мясьцінах на польска-літоўскім памежжы здараліся выпадкі, калі жыхары каталіцкага веравызнаньня, часам падбухтораныя нямецкімі айнзацкамандамі і пад іхным наглядам, зьдзекаваліся і забівалі сваіх суседзяў-габрэяў, то ў Гародні такіх эксцэсаў не было269. I гэта дарма, што ў нямецкіх ваенных плянах быў разьлік акурат на такую дынаміку: абурэньне ў дачыненьні бальшавікоў і габрэяў мусіць выліцца ў мясцовыя пагромы, каб паскорыць наступ вэрмахту і зачыстку рэгіёну270. Пагромаў з боку хрысьціянскіх завадатараў асьцерагаліся нават у значнай меры інтэграваныя ў польскае грамадзтва габрэйскія сем’і271. Тым ня менш, паведамленьне польскага ўраду пра тое, што «ў шэрагу гарадоў (Берасьце, Ломжа, Беласток, Гародня) мясцовае насельніцтва, на жаль, польскае, разам зь нямецкімі салдатамі ўчыняла пагромы ці нават масавыя забойствы», прынамсі ў дачыненьні да Гародні не пацьвярджаецца іншымі дакумэнтамі272. Калі не зважаць на маральныя страты для іміджу польскай нацыі, то палеміку аб масавым забойстве ў Ядвабным, якую выклікала ў Польшчы кніга Яна Томаша Гроса «Суседзі»273 можна зьвесьці да цэнтральнага гістарыяграфічнага пытаньня: чаму выбух гвалту паміж «суседзямі» адбыўся менавіта ў вузкай, пераходнай з этнічнага гледзішча, паласе на паўночным усходзе міжваеннай Польшчы, якая характарызавалася блізкасьцю
268 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 423.
269 Dmitrow E. Oddzialy operacyjne niemieckiej Policji Bezpieczenstwa i Shizby bezpieczenstwa a poczatek zagiady Zydow w Lomzynskiem i na Bialostocczyznie latem 1941 roku // Wokot Jedwabnego... T. 1. S. 315-351.
270 Quinkert B. Propaganda... S. 57.
271 Blumstein A. A little house... P 59.
272 У арыгінале на польскай мове: AAN. DR 202/III-811, k. 39.
273 Gross J. T. Sasiedzi. Historia zaglady zydowskiego miasteczka. Sejny, 2000.
да польска-літоўскай мяжы і якая трапіла пад савецкую акупацыю 1939-1941 гадоў?
Што да Гародні, то можна паставіць пытаньне наадварот і паспрабаваць знайсьці аргумэнты, якія б тлумачылі, чаму ў горадзе, дзе габрэйскія гандляры ў міжваенны час таксама былі аб’ектам атак нацыянал-кансэрватараў і дзе адбыўся прынамсі адзін арганізаваны пагром, да падобных бясчынстваў з удзелам мясцовага хрысьціянскага насельніцтва не дайшло. Для гэтага найперш трэба ўзяць пад увагу мясцовыя ўмовы: у выпадку забойстваў у Ядвабным, Ломжы і Кольне можна зыходзіць з таго, што штуршком да іх паслужыла зьяўленьне нямецкіх айнзацкамандаў, якія, як вядома, у Гародню ўвайшлі пазьней. Аднак радыкалізацыя ў дачыненьні габрэйскага насельніцтва адбывалася перадусім у тых занятых немцамі мясьцінах, дзе, як у Радзілаве (там 7 ліпеня 1941 году амаль усіх габрэяў спалілі ў стадоле), паміж зьяўленьнем нямецкіх частак і афіцыйнай перадачай тэрыторыі структурам жандармэрыі і арганізацыям, створаным акупантамі, прайшло некалькі дзён. Хоць рэгулярныя часткі і прайшлі праз тэрыторыю вакол Ломжы, але спачатку яе нельга было лічыць цалкам кантраляванай274. У гэтым палягае галоўнае адрозьненьне паміж Гародняй і Ядвабным. Да Нёману нямецкія часткі прасунуліся ўжо ў першы дзень вайны. 3 той прычыны, што тут быў стратэгічна важны пляцдарм зь пераправай праз раку, чыгуначнай лініяй і вайсковымі аб’ектамі, вэрмахт стварыў тут базавы апорны пункт і быў прысутны ва ўсім горадзе. Такім чынам, у адрозьненьне ад верасьня 1939 году, у выніку геаграфічнай блізкасьці да Ўсходняй Прусіі ды стратэгічнага значэньня тут не было некалькідзённага безуладзьдзя, якое дало б магчымасьць для спантанных бясчынстваў або іх эскаляцыі. Адрозна ад, напрыклад, Львова, спачатку ў Гародню не прыбылі падпарадкаваныя Галоўнай управе бясьпекі Райху атрады, якія б самі пачыналі мэтанакіраваныя правакацыі або першыя забойствы275. Таму і ступень радыкалізацыі, якая суправаджала прыход немцаў, была тут меншаю, чым ў тых мясьцінах, дзе часткі СД і СС адразу пачыналі радыкальныя захады.
274 Der Beginn der Vernichtung I Hrsg. von E. Dmitr6w, P Machcewicz, T. Szarota.