Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
282 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 15, арк. 10-11.
Адначасна такі падзел, празь ягоную значнасьць для акупацыйнай палітыкі, уплываў на ўзаемнае ўспрыманьне мясцовых жыхароў. У рэтраспэктыве гэта дае адназначную карціну выразна адасобленых нацыянальных групаў — палякаў, габрэяў і беларусаў, узаемаадносіны якіх цягам вайны абвастрыліся настолькі, што канфлікты паміж імі тлумачаць значную частку таго патэнцыялу гвалту, якому дала выхад нямецкая акупацыя. У якасьці ж каталізатара гэтага працэсу выступалі зьнішчэньне габрэяў немцамі і радыкалізацыя міжэтнічных дачыненьняў, якая гэта суправаджала. Адпаведна, вынікам была зацятая варажнеча паміж усімі нацыянальнымі групамі.
Аднак калі пры інтэрпрэтацыі крыніцаў зважаць таксама на кантэкст іх узьнікненьня, можна толькі часткова патлумачыць, чаму ў іх так моцна выяўляецца ўспрыманьне з нацыянальнага гледзішча. Ян Карскі складаў свае рэляцыі не адвольна і не як прыватная асоба. Этнічны паляк, ён пісаў справаздачы пра стан у акупаванай Полыпчы на даручэньне польскага ўраду ў выгнаньні. Допіс у такіх рэзкіх вьгразах і адназначных катэгорыях, відаць, павінен быў папярэдзіць пра пагрозу антыгабрэйскіх выступаў і зьвязаную з гэтым небясыіеку калябарацыі польскага насельніцтва зь немцамі пасьля іх уступленьня на занятыя Саветамі часткі Польшчы. Такім чынам, мэтай паведамленьня, відаць, было ня столькі апісаньне нюансаў габрэйска-польскіх дачыненьняў, колькі перасьцярога пра магчымыя наступствы эксцэсаў для палітыкі польскай падпольнай дзяржавы ў дачыненьні нямецкага акупацыйнага рэжыму. Гэтая перасьцярога мела найбольшае значэньне менавіта з увагі на прадказальную рэакцыю ў тым ліку брытанскага ўраду, ад чыёй ацэнкі стану ў Полыпчы залежала свабода дзеяньняў польскага ўраду ў выгнаньні.
Гэтак жа, як і ў выпадку зь перасьцярогай Карскага, трэба зважаць на момант узьнікненьня ананімнага паведамленьня з Гародні: яшчэ не былі створаныя гарадзенскія гета, і ні хрысьціянскае, ні габрэйскае насельніцтва не магла прадбачьгць усіх наступстваў нямецкага панаваньня. Маладая жанчына складала сваё сьведчаньне для габрэйскай арганізацыі, якую цікавіў стан габрэяў на акупаваным паўночным усходзе Полыпчы. Такім чынам, тое, што ў абодвух сьведчаньнях у цэнтры ўвагі была адпаведная нацыянальная група, тлумачыцца задачай, якой у свой час служылі гэтыя дакумэнты. Анджэй Жбікоўскі пры дасьледаваньні падзеяў у Ядвабным адзначыў спэцыфіку ўзьнікненьня нешматлікіх сьведчаньняў саміх габрэяў у 1941 годзе: у бальшыні выпадкаў яны вельмі крытычныя адносна ўласнай супольнасьці, бо іх аўтарамі зазвычай былі маладыя сыяністы, якія трапілі на ўсход у якасьці ўцекачоў з цэн-
тральнай Польшчы і яшчэ былі ў шоку ад антыгабрэйскіх выступаў летам 1941 году. Але адначасова яны часта ўступалі ў канфлікт і з традыцыямі мясцовай габрэйскай грамады, якая была ім чужая, бо штодзённае жыцьцё тутэйшых габрэяў моцна адрозьнівалася ад жыцьця ў цэнтральнай Польшчы283. Гэтае прыпушчэньне ў выпадку дваццацігадовай гарадзенкі магло б патлумачыць і яе абурэньне мясцовым габрэйскім насельніцтвам, і засяроджанасьць на нацыянальнай тэматыцы — на габрэйстве і яго адносінах з палякамі. Яна таксама магла быць уцякачкай з акупаванай Нямеччынаю часткі Польшчы, не знаёмай з гарадзенскімі рэаліямі перад нямецкім нападам284. Другі аргумэнт Жбікоўскага датычыць часу ўзьнікненьня гэтых дакумэнтаў. Падобна да сьведчаньняў дэпартаваных у Сібір палякаў, яны яшчэ выразна пазначаныя шокам першага этапу акупацыі. Гэтак, на ўспрыманьне тых, каго дэпартавалі на ўсход яшчэ ў 1940 годзе і хто пазьней у складзе арміі Андэрса трапіў на Захад і там склаў сьведчаньні пра свае прыгоды, моцна паўплываў ня толькі досьвед перасьледу за польскасьць, але і час дэпартацыі, калі савецкія рэпрэсіі яшчэ сапраўды закраналі галоўным чынам этнічных палякаў285. 1 нават 21 кастрычніка 1941 году наступствы нямецкай палітыкі ў дачыненьні габрэяў яшчэ не былі відавочныя для ўсіх, прынамсі ў Гародні, і таму яшчэ можна было закідаць габрэямсучасьнікам, што яны нібыта самі вінаватыя ў сваім лёсе. Апроч таго, яшчэ не было зразумела, што нямецкае панаваньне нясе пакуты і хрысьціянскаму насельніцтву. Пакуль Галакост ня кінуў ценю на аповеды тых, хто выжыў пасьля яго, унутрыгабрэйскія супярэчнасьці мелі важнае значэньне для ўспрыманьня сучаснасьці.
Гэтаму быццам лягічнаму ва ўмовах вайны падзелу агульнай масы насельніцтва на нацыянальныя групы супярэчыць тэза Бэрнгарда К’яры пра моцную атамізацыю грамадзтва ў пазьнейшы час. У сваёй працы «Штодзённасьць за лініяй фронту» ён на падставе дакумэнтаў цывільнай і вайсковай адміністрацыі паказвае, што пад ціскам гвалту з боку нямецкіх устаноў і калябарантаў, які ўзмацняўся супрацівам супраць іх, усе астатнія сацыяльныя
283 Zbikowski A. Dyskurs zydowski dotycz^cy okupacji sowieckiej polskich Kresow i stosunkow mipdzyetnicznych // Kontynuacja i przeiom w warunkach zmieniaj^cych si§ okupacji. Stosunki mi^dzyetniczne w Bialymstoku i Wilnie 1939 1941 1944/45 / Pod red. E. Dmitrowa. Bialystok, 2011.
284 Аднак жа гэтую тэзу немагчыма пацьвердзіць спасылкамі на іншыя крыніцы, таму
яе паходжаньне і прычына знаходжаньня ў Гародні застаюцца нявысьветленымі. Можна толькі канстатаваць, што пасьля прыбыцьця ў Варшаву яна, відаць, была прадстаўленая Эмануэлю Рынгельблюму або зьвярнулася да ягонага асяродзьдзя.
286 Гл. выбарку ў кнізе: Gross J. Т. Und wehe...
інстытуцыі, уключна зь сям’ёй, распадаліся, і стратэгіі выжываньня мясцовага насельніцтва нават на вёсцы наўрад ці маглі абапірацца на салідарнасьць паміж жыхарамі286. Успаміны розных гарадзенцаў паказваюць таксама, што да праяў салідарнасьці вялі перадусім асабістыя сувязі і спантанная эмпатыя, а не гарызантальная салідарнасьць. Нацыянальная супольнасьць адыгрывала тут пэўную ролю, як у выпадку польскай Арміі Краёвай287. Аднак ня менш важнымі былі сямейныя сувязі, нават далёкія, а таксама сеткі сувязяў паміж горадам і вёскай, якія неабавязкова ўтвараліся на нацыянальным грунце. Зь іншага боку, асабістая непрыязнасьць ці своекарысьлівасьць маглі прыводзіць да канфліктных сытуацый, у якіх этнічныя прыкметы адыгрывалі ў крайнім выпадку другарадную ролю. Наагул трэба памятаць, што падчас акупацыі Гародні ўвесь час узьнікалі свабодныя ад кантролю ўладаў прасторы, у якіх даведзеныя да крайнасьці жыхары, незалежна ад сямейнага паходжаньня, нацыянальнасьці або веравызнаньня, займаліся рабункамі, марадэрствам і вымагальніцтвам ды пры гэтым не саромеліся забіваць288.
Паказальна, што беларусы ў гэтым супрацьстаяньні паміж габрэямі і палякамі амаль зусім ня згадваюцца. Як паказана вышэй, спробы беларускіх актывістаў артыкуляваць свае інтарэсы ў міжваенны час не атрымалі ў Гародні вялікага рэзанансу. Падчас вайны таксама не назіралася моцнай падтрымкі беларускай дзейнасьці з боку праваслаўных і каталікоў. Такім чынам, гарадзенцы, якія не належалі да нібыта аднародных габрэйскай ці польскай групаў, у рэтраспэктыве вылучаюцца сваім няўдзелам у гэтых канфліктах. Гэта ня значыць, што беларусы ня ўдзельнічалі ў злачынствах супраць габрэяў ці што яны як такія былі юдафіламі. Іхная адсутнасьць хутчэй сьведчыць пра памылковасьць рэтраспэктыўнага ўспрыманьня міжэтнічных дачыненьняў толькі як нацыянальнай барацьбы.
2.2.3 Вэрыфікацыя этнічнай прыналежнасьці нямецкімі акупантамі
Нямецкія захопнікі замовілі сваім дасьледчыкам усходу, якія засталіся на радзіме, дакладнае вызначэньне этнічна-нацыянальнай ідэнтыфікацыі — пэўна, для лепшай арыентацыі ў мясцовай сытуацыі. Выдавецтва «Бэрлін-Далем», якое спэцыялізавалася на
286 Chiari В. Alltag hinter der Front...; К’яры Б. Штодзённасць за лініяй фронту...
287 Komogorow V Polskie podziemie...
288 Маргарыта Духовіч страціла ў такі момант свайго бацьку, якога забілі пасярод вуліцы без усялякіх палітычных прычын. Інтэрвію з М. Духовіч, праведзенае ў Гародні 29 сакавіка 2006 году на расійскай мове.
публікацыі здабыткаў нямецкіх усходніх дасьледаваньняў згодна з патрэбамі ды інтарэсамі нацыянал-сацыялізму289, у 1942 годзе выдала «Статыстыку насельніцтва Беларусі», якая абапіралася на польскія і савецкія афіцыйныя перапісы насельніцтва290. Гэтае выданьне прызначалася для службовага выкарыстаньня нямецкімі акупацыйнымі органамі і апісвала насельніцтва ўяўленай Беларусі, якой ніколі не існавала як дзяржавы. Гэта была хутчэй рэалізацыя максымальнай этнаграфічнай канцэпцыі Беларусі як сукупнасьці абшараў, населеных этнічнымі беларусамі291. Да яе, разам з былымі Беластоцкім, Наваградзкім і Віленскім ваяводзтвамі Полыпчы і тэрыторыяй БССР залічвалі таксама Бранскую і Смаленскую вобласьці, якія ўваходзілі ў РСФСР.
Гэты даведнік сьведчыць пра цесную ўзаемасувязь паміж навуковымі дасьледаваньнямі, ваеннымі плянамі і акупацыйнай палітыкай на месцах. Тут маецца на ўвазе нешта большае, чым патрэба ў вытворчасьці ведаў. Хутчэй інфармацыя пра акупаваныя тэрыторыі, падрыхтаваная дасьледнікамі, якія спэцыялізаваліся на пэўных рэгіёнах, рабілася падставай для плянаваньня. Пры гэтым ключавое прьшушчэньне пра існаваньне міжэтнічных напружаньняў ды іх добрае веданьне гралі асаблівую ролю ў стварэньні асобнай акупацыйнай стратэгіі для прасторы паміж тэрыторыямі Польшчы і Расіі. Гэтая стратэгія прадбачвала ня толькі мясцовыя выступы супраць бальшавікоў і габрэяў, але і магчымасьць узмацніць наяўныя міжэтнічныя напружаньні на карысьць немцаў292. Адпаведна, камандаваньне арміі ў сваіх сумнавядомых «Дьгрэктывах да паводзінаў войска» (Richtlinien fiir das Verhalten der Truppe) настаўляла салдатаў на месцах ні ў якім выпадку не разглядаць
289 Гайке Бэргер называе наступных навукоўцаў, якія бралі ў гэтым удзел: Курт Барон фон Майдэль (Dr. Kurt Baron Maydell), Герман Вайгас (Dr Hermann Weihaas), Г. Ульрыхт (Dr. H. Ulricht), Мікола Шкялёнак, Франц A. Дубек (Dr. Franz A. Doubek). Гл.: Berger H. A. Deutsche Historikerinnen 1920-1970: Geschichte zwischen Wissenschaft und Politik. Frankfurt am Main, 2007. S. 140 ff, 164.
290 Bevolkerungsstatistik WeiBrutheniens / Hrsg. von J. Papritz, W Kohte. Berlin, 1942. S. 26-27, 70-73. Пра ўдзел нямецкіх даследнікаў у падрыхтоўцы кампаніі супраць Савецкага Саюзу гл. яшчэ: Leniger М. Nationalistische «Volkstumsarbeit» und Umsiedlungspolitik 1933-1945. Berlin, 2006. S. 14.