Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
У цывільнай адміністрацыі, жандармэрыі і ахоўнай паліцыі было шмат супрацоўнікаў мясцовага паходжаньня, спачатку найперш каталікоў, якія цяпер імкнуліся палепшыць свае страчаныя за савецкай уладай пазыцыі224. Простае правіла набору кадраў у камісарыяты было такім самым, як і за савецкай уладай: чым ніжэйшы ранг і ўзровень кіраваньня, тым вышэйшая была доля мясцовых кадраў. Аднак у цэлым нямецкіх чыноўнікаў, адказных за кіраваньне акупаванымі тэрыторыямі, было значна менш, чым раней савецкіх кадраў. Гэтак, у Гародні выкананьнем распараджэньняў цывільнай адміністрацыі займаліся больш як 894 мясцовыя
220 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 33, арк. 175-176.
221 Тамсама. Спр. 15, арк. 4, 12; спр. 72, арк. 35-40. Гл. таксама: Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 363.
222 Zbikowski A. Pogromy i mordy ludnosci zydowskiej w tomzynskiem i na Biaiostocczyznie latem 1941 roku w swietle relaqi ocalalych Zyd6w i dokumentow s^dowych // Wokot Jedwabnego... S. 262; Wierzbicki M. Polacy i Zydzi... S. 190 i наст.; інтэрвію з Багданам Гарбачэўскім, праведзенае ў Торуні 19 чэрвеня 2006 году на польскай мове.
223 Гэты пункт гледжаньня падмацоўваецца габрэйскім бокам у адным паведамленьні з архіву Рынгельблюма: AZIH. Ring 1/805, k. 2.
224 Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 120-121; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 172-173.
супрацоўнікі пры толькі трынаццаці кіраўніках225. Гэтая лічба выразна сьведчыць, што нямецкія акупанты ў Гародні спачатку не сутыкаліся з арганізаваным супрацівам насельніцтва, але пасьля амаль двух гадоў савецкага панаваньня ў значнай ступені маглі разьлічваць на гатовасьць насельніцтва да супрацы226. Пасьля 1944 году савецкае кіраўніцтва замоўчвала гэтую акалічнасьць пры афіцыйным асьвятленьні падзеяў227. Тыя, хто зазнаў перасьлед з боку савецкай улады ў якасьці палякаў і ўспрымаў савецкую ўладу як пагрозу польскай нацыі, цяпер адчувалі палёгку ад прыходу немцаў — падобна да таго, як гарадзенскія габрэі раней рэагавалі на ўсталяваньне ў горадзе савецкай улады. Пасьля выдаленьня асобаў, якія працавалі ў савецкай адміністрацыі, на працу зноў узялі тых, хто зіубіў свае месцы пасьля 1939 году.
Гэты працэс можна было б апісаць таксама і ў нацыянальных тэрмінах — як рэпалянізацыю ці польскую калябарацыю, але, як і ў 1939 годзе, рэфармаваньне мясцовай адміністрацыі, прынамсі ў адносінах да хрысьціянскага насельніцтва, кіравалася перадусім не этнічна-нацыянальным прынцыпам, а хутчэй сацыяльна-эканамічнымі крытэрамі. Як савецкія, так і нямецкія акупанты былі вымушаныя набіраць у адміністрацыю і на пасады сярэдняга і ніжэйшага ўзроўню ў эканамічнай сфэры адукаваных спэцыялістаў, каб забясьпечыць функцыянаваньне адміністрацыі і гаспадаркі. Падобна да таго, як савецкі бок часта замяняў польскую намэнклятуру на ніжэйшым узроўні мясцовымі габрэйскімі кадрамі, нямецкі бок у якасьці контрамеры спачатку абавязаў польскіх адміністрацыйных супрацоўггікаў вярнуцца на працу. На чале цывільнай адміністрацыі, у якой дамінавалі каталікі, ад самага пачатку стаяў польскі бурмістар. Адным зь першых быў Зыгмунт Гарбачэўскі. Ягоная дзейнасьць адпавядала пачатковым інструкцыям польскага ўраду ў выгнаньні, які разглядаў гэта як выкананьне абавязку перад Айчынай228. Такім
220 ДАГВ. Ф. 2, воп. 1, спр. 27, арк. 9-10. Цытуецца паводле: Соболевская О. Тнпы
межэтннческнх взанмодействнй народов Западной Беларусн в годы Велнкой Оте-
чественной войны. Гродно, 2003. С. 10.
226 Пры гэтым не адмаўляецца той факт, што ў Гародні ўтварыўся шэраг падпольньгх структур. Аднак у адносінах да агульнай колькасьці насельніцтва яны былі
слаба выражаныя і цягам вайны дзеялі толькі кропкава. Нават з постсавецкага
аігісаньня можна зрабіць выснову, што Гародня была хутчэй транзытнаю станцы-
яй, чым пунктам прызначэньня. Гл.: Памяць... С. 407-412.
227 Chiari В. Alltag hinter der Front... S. 271; К’яры Б. Штодзённасць за лініяй фронту... С. 285.
228 Інтэрвію з Б. Гарбачэўскім, праведзенае ў Торуні 19 чэрвеня 2006 году на польскай мове.
чынам, нямецкаму боку спачатку ўдалося выкарыстаць часовы станоўчы настрой насельніцтва для сваіх мэтаў229.
Цягам нямецкай падрыхтоўкі да вайны будучая тэрыторыя акругі ў розных плянах фігуравала як памежны абшар паміж пратэктаратам Беларусь Wei/iruthenien), які падлягаў калянізацыі, і паласою нямецкага засяленьня, што сягала ад Балтыйскага да Чорнага мора230. Аналітычныя запіскі, распрацаваныя ў атачэньні пазьнейшага кіраўніка Райхсміністэрства занятых усходніх тэрыторыяў (Das Reichsministerium fiir die besetzten Ostgebiete) Альфрэда Poзэнбэрга, разглядалі будучую Беларусь як слабаразьвіты рэгіён. Але ў сьветапогляднай оптыцы большую ролю меў той факт, што гэта быў адначасова другі паводле памеру арэал расьсяленьня габрэяў у СССР^1. Сярод прыкладаў нібыта цалкам габрэйскіх гарадоў апроч Менску і Віцебску называўся таксама Беласток, з чаго вынікала, што пры плянаваньні сюды ў прынцыпе залічвалася БССР разам з анэксаванымі ўсходняпольскімі тэрыторыямі.
Прадбачаныя мэтады прысваеньня вагаліся ад германізацыі часткі жыхароў да прымусовага высяленьня вялікіх групаў насельніцтва. Зьнішчэньне вялікіх групаў насельніцтва ўжо было ў фазе плянаваньня232. Калі пляны Гаспадарчага штабу Oct (Wirtschaftsstab Ost), які каардынаваў эканамічную інтэграцыю занятых тэрыторыяў, у якасьці асноўнага прынцыпу прадугледжвалі эксплюатацыю, то «Беластоцкая акруга» падлягала пераводу ў структуры Нямецкага райху233. Важным матывам фармаваньня акругі як асобнай адміністрацыйнай адзінкі была блізкасьць да Ўсходняй Прусіі ды ідэя, што германізацыю тут можна правесьці хутчэй, чым на ўсходзе БССР234. Пры гэтым тут плянавалася стварыць пушчу-запаведнік
229 Гэта сапраўды было часткай нямецкіх плянаў, як сьцьвярджае Бабэтэ Квінкерт: Quinkert В. Propaganda und Terror in WeiBrussland 1941-1944. Die deutsche «geistige» Kriegsfiihrung gegen Zivilbevolkerung und Partisanen. Paderborn u. a., 2009. S. 49-71.
230 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 113-115.
231 Непадпісаная асабіста дакладная нататка № 1 з дакумэнтаў пра Расію ў зборы Альфрэда Розэнбэрга ад 02.04.1941. PS-1017, ІМТ. Bd. 26. S. 547-554, цыт. паводле: Quinkert В. Propaganda... S. 64.
232 Хоць у той час рашэньне пра сыстэматычнае забойства эўрапейскіх габрэяў яшчэ не было прынятае ў рамках Ванзэйскай канфэрэнцыі, тым ня менш, існавалі пляны для розных частак насельніцтва, якія цягам перасяленьня і прымусовых працаў прадугледжвалі таксама іх фізычнае зьнішчэньне. Гл.: Einsatz im «Reichskommissariat Ostland». Dokumente zum Volkermord im Baltikum und in WeiBruBland 1941-1944 I Hrsg. von W Benz. Berlin, 1998. S. 13-17.
233 Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 311.
234 Тамсама. S. 300-301.
зь нямецкімі паселішчамі, для чаго належала пакінуць толькі 35 тысяч з 1,6 мільёна жыхароў і пасяліць, перадусім у вёсках, 1,1 мільёна немцаў. Хада вайны паказала, што гэтыя пляны на той час былі ня больш як фантазіямі нямецкіх навукоўцаў, якія паслугоўваліся сучаснымі міждысцьшлінарнымі мэтадамі пры плянаваньні арганізацыі прасторы на абшарах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы235. Хаця яны памылкова ацанілі мясцовую спэцыфіку розных частак канглямэрату, пазначанагаў «Генэральным пляне Ост» (Generalplan Ost), іхныя пляны паслужылі падставаю для масавага перасяленьня і зьнішчэньня мясцовага насельніцтва236.
Эрых Кох, для якога пасьля прызначэньня райхскамісарам Украіны гэтая акруга выконвала функцьпо геаграфічнага і адміністрацыйнага мосту, зыходзіў з таго, што акругу можна будзе засяліць беднымі ўсходняпрускімі сялянамі толькі пасьля вайны237. Тым ня менш, лёгіка плянаваньня тлумачыць акты сымбалічнага далучэньня гэтай тэрыторьгі да Нямецкага райху на пачатку акупацыі ды частку перасяленьняў да 1944 году. 23 кастрычніка 1941 году на адной зь першых нарадаў новапрызначаных бурмістраў навакольных камунаў павятовы камісар фон Плёц тлумачыў сваім падначаленым:
Вы ведаеце, што дзякуючы ўключэньню ў Нямецкі райх адбудуцца некаторыя прынцыповыя зьмены. Само сабой зразумела, што Вяліканямецкі райх задбае пра абшары, якія бярэ пад сваю апеку, такім чынам, што кожны тут будзе мець працу і хлеб. Вы перажылі тут розныя ўлады, вы перажылі польскую дзяржаву. Гэтай польскай дзяржавы больш няма, і яна ўжо не адродзіцца. Вы пакаштавалі бальшавіцкай улады, вы на ўласнай скуры адчулі, як жывецца ў «раі» рабочых і сялян. Вяліканямецкі райх ацэньвае кожнага, хто жыве ў ягоных межах, паводле працы і дасягненьняў^.
Пляны зрабіць абшар неад’емнай часткай Нямецкага райху выяўляліся спачатку ў тым, што Гародню на поўным сур’ёзе перайменавалі ў Гарпгэн («сад» зь нямецкай); навакольныя мястэчкі таксама атрымалі нямецкія назвы. Новы тапонім абапіраўся на крыніцы Тэўтонскага ордэну, у якіх тэўтонскі разьезд пазначыў крэпасьць
235 Дасьледнік усходу Тэадор ІПыдэр цалкам канкрэтна ўдзельнічаў у распрацоўцы плянаў пасяленьня для Беластоцкай акругі, за што яму асабіста падзякаваў Эрых Кох. Гл.: Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 310.
236 Quinkert B. Propaganda... S. 57-61, 365-374.
237 Meindl R. OstpreuBens Gauleiter... S. 300; Documents Concerning the Murder... Vol. I. P 118,175, 529.
238 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cirp. 15, арк. 9.
у вусьці Гараднічанкі назваю Гартэн, што ў сьнежні 1942 году прэзэнтавалася кадрам нямецкай адміністрацыі як вялікае адкрыцьцё239. Тым часам новыя назвы іншых камунаў ня мелі ніякіх гістарычных каранёў. Гожа павінна была зрабіцца Вальдфрыдэнам, Друскенікі — Бад-Мэмэльталем, а Верцялішкі — Біркенфэльдэ. Жыдамля атрымала назву Райхэнфэльдэ, Масты па-нямецку пачалі называцца Танэнвальдэ2*0.
Гэтая спроба ўвесьці германскія назвы ў культурны ляндшафт, у якім нямецкім акупантам, якія збольшага паходзілі з Усходняй Прусіі, амаль не было на што абаперціся, ажыцьцяўлялася з такой жа адсутнасьцю энтузіязму, як і «апекаваньне» жыхарамі. Гарадзенцы хутка зразумелі, што немцы, якія прыйшлі ўлетку 1941 году, ужо не былі тымі адносна ветлівымі, суровымі і часам нават цікаўнымі чужынцамі, якіх мясцовае насельніцтва памятала зь Першай сусьветнай вайны241. Раней немцы, хоць і імкнуліся рэалізаваць свае імпэрскія ўяўленьні пра «акулыпурваньне» Ўсходняй Эўропы, захоўвалі пэўную павагу да жыхароў захопленых тэрыторыяў; цяпер жа яны ставілі сябе вышэй за мясцовае насельніцтва ды яго традыцыйныя практыкі242. Пра гэтую перамену сьведчыла ня толькі абыходжаньне з савецкімі ваеннапалоннымі і габрэйскім насельніцтвам, але і пагарда да культурнай спадчыны гораду. Разбурэньне значнай часткі цэнтру гораду авіяцыяй і артылерыяй, наўмыснае зьнішчэньне старой драўлянай сынагогі, а таксама спаленьне вялікай часткі бібліятэчных фондаў сыгналізавалі пра тое, што гэтая нямецкая ўлада ня мае намеру цярпець ня толькі габрэйскай, але і польскай мінуўшчыны. Хоць ёсьць некаторыя сьведчаньні таго, што падчас вайны ў Гародні абуджаліся ўспаміны пра Першую сусьветную вайну, сучаснасьць была для жыхароў настолькі цяжкой, што іх займалі перадусім штодзённыя клопаты. Да нешматлікіх непасрэдных выняткаў, зьвесткі пра якія захаваліся, належыць таемнае ратаваньне бюста Элізы Ажэшкі з гарадзкога парку. У пачатку нямецкай акупацыі яго таемна перанесьлі на каталіцкія могілкі, дзе