Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
вярджаюцца іншымі сьведчаньнямі: Drogi smierci. Ewakuacja wi^zien sowieckich z Kresow Wschodnich II Rzeczypospolitej w czerwcu i lipcu 1941 r. I Red. K. Popinski i in. Warszawa, 1995. S. 419.
176 Тамсама. S. 40; YVA. M.10/805; Archiwum Zydowskiego Instytutu Historycznego w Warszawie (AZIH). Ring/I Nr. 805, k. 1; Kowalska E. Przezyc aby wrocic! Polscy zeslancy lat 1940-1941 w ZSRR i ich losy do roku 1946. Warszawa, 1998. S. 81.
176 Gtowacki A. Sowieci... S. 398.
як Багдан Гарбачэўскі, былі ўратаваныя ад нягодаў глыбокага савецкага тылу і змаглі вярнуцца на радзіму. Аднак для большасьці дэпартаваных габрэяў быў адрэзаны апошні адкрыты шлях уцёкаў ад нямецкіх войскаў.
Апроч таго, масавая мабілізацыя транспартных рэсурсаў для савецкіх «чыстак» сьведчыць пра тое, што кіраўніцтва БССР, як і адміністрацыя Беластоцкай вобласьці, у той час не было гатовае да нападу вэрмахту. Няспыннае прасоўваньне нямецкіх войскаў засьпела гэты рэгіён зьнянацку. Хаця за амаль два гады савецкага панаваньня былі ўзьведзеныя абарончыя збудаваньні (напрыклад, абарончыя валы і бамбасховішчы), аднак — нягледзячы на чуткі пра магчымы пачатак вайны — армія на Гарадзеншчыне не была прыведзена ў боегатоўнасьць.
2.2 Нямецкая акупацыя
(чэрвень 1941 году ліпень 1944 году)
Зьяўленьне нямецкіх самалётаў і танкаў на Нёмане 22 чэрвеня 1941 году выклікала ў Гародні хаос177. Гарэлі цэлыя раёны, і як сярод цывільнага насельніцтва, так і сярод вайскоўцаў пачалася паніка. Кадры кінахронікі ад 16 ліпеня 1941 году паказваюць горад у агні — былі разбураныя ўсе будынкі ад берагу Нёману да былой езуіцкай Фары178. Разбурэньні пачыналіся зь берагу. Пры гэтым, апроч казармаў, пацярпеў увесь квартал паміж вуліцамі Мяшчанскай і Маставой179. Адсюль агонь перакінуўся таксама на Сянны рынак і цалкам зьнішчыў яго збольшага драўляную забудову. Гэты квартал, у якім традыцыйна пераважалі габрэі, быў зьнішчаны з усім жытлом і вытворчымі аб’ектамі, але іншыя часткі гораду былі яшчэ збольшага некранутыя180.
Сярод іншага пацярпелі казармы на правым беразе Нёману. Адсюль агонь перакінуўся на бэрнардынскі касьцёл і Сянны рынак181. Жыхары навакольных вулак спрабавалі ўратавацца на беразе ракі, а іншыя гарадзенцы здалёк назіралі за зьнішчэньнем некалькіх вуліцаў. Бомбы трапілі ў турму НКУС, пры гэтым некалькі дзясяткаў
177 Blumstein A. A little house... E 41-42.
178 Deutsche Wochenschau. 1941. № 28. 4.7.1941. Bundesarchiv, Berlin (BArch). FA DW 565/1941.	.
179 Wokol Jedwabnego... T. 2. S. 347.
180 Fatal-Knaani T. Grodno... E 13.
181 Archiwum Akt Nowych, Warszawa (AAN). DR 202/11-29, k. l-2a; Zandman E, Chanoff D. Niemals... S. 59.
вязьняў загінулі182. Пры гэтым турэмныя муры былі часткова разбураныя, і 23 чэрвеня адбыліся масавыя ўцёкі зьняволеных183. Частка габрэйскай супольнасьці спрабавала ўцячы тымі ж дарогамі, якімі пасьля пачатку першых бамбаваньняў адступалі часткі Чырвонай арміі, памежнікі і кіраўніцтва гораду. Чуткі пра акупацыйную палітыку, якая праводзілася на захад ад нямецка-савецкай дэмаркацыйнай лініі да пачатку нямецка-савецкай вайны, узмацнялі жаданьне ўцячы184. Аднак у пешых бежанцаў шанцаў на выратаваньне амаль не было188. Рух вэрмахту і захоп немцамі паветранай прасторы, якая раней кантралявалася савецкай авіяцыяй, адбываліся так хутка, што ўжо былі занятыя тыя гарады, да якіх трэба было пехам ісьці некалькі дзён186. Такім чынам, сотні гарадзенцаў яшчэ пры канцы лета спазналі новую форму нямецкай вайны на вынішчэньне. За часткамі вэрмахту ішлі айнзацкаманды айнзацгрупы В, паліцэйскія батальёны, а таксама зондэркаманды СС, ахвярамі якіх у гэтай мясцовасьці ўжо ў першыя дні зрабіліся тысячы габрэяў187. Хасю Бяліцкую і яе пазьнейшых таварышак па падпольлі ў гета, Броню Клябанскую і Лізу Чапнік, пасьля няўдалай спробы ўцячы на паўднёвы ўсход сялянка перасьцерагла, каб яны не ўваходзілі ў Слонім188. 17 ліпеня службоўцы 8-й айнзацкаманды і 316-га паліцэйскага батальёну расстралялі там 1200 прадстаўнікоў габрэйскай інтэлігенцыі189. Тыя,
182 У гарадзкой турме пасьля 1945 году было эксгумавана некалькі соцень целаў, знойдзеных у двары пад слоем зямлі, травы і сьмецьця. Пры гэтым не вядома дакладна, былі гэта ахвяры нямецкіх ці савецкіх злачынстваў. Гл.: НАРБ. Ф. 655, воп. 1, спр. 9, арк. 24, цыт. паводле: YVA. JM/10645.
183 Государственный архнв Росснйской Федерацнн (ГАРФ). Ф. 9413, on. 1, д. 22, л. 198-203; д. 21, л. 33-34.
184 Савецкія ўлады клапаціліся пра тое, каб праз дэмаркацыйную лінію не пранікала зашмат дэталяў пра нямецкую акупацыю. Таму чуткі перадусім прыносілі ўцекачы і кантрабандысты.
185 Cholawsky S. The Jews of Bielorussia during World War II. Amsterdam, 1998. P 80.
186 Turonek J. Bialorus pod okupacja niemieckaWarszawa, 1993. S. 53-54.
187 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde. Die Wirtschaftsund Vernichtstungspolitik in WeiBrussland 1941-1944. 2. Auflage. Hamburg, 2000. S. 122 ff, 180 ff, 503-521. Гл. таксама аналягічную сытуацыю ў Беластоку: Bender S. The Jews of Bialystok... P 91-94.
188 Strobl I. Jiidische Frauen im Widerstand 1939-1945. Frankfurt am Main, 1998.
S. 232. Броня Клябанская ў літаратуры сустракаецца таксама як Бронька Вініцкая. Пра дзейнасьць жанчын гл. таксама: Bender S. The Jews of Bialystok... P 163, 228-229, 240, 253, 295.
189 Die Einsatzgruppen in der besetzten Sowjetunion 1941/42. Die Tatigkeitsund Lageberichte des Chefs der Sicherheitspolizei und des SD / Hrsg. von P Klein. Berlin, 1997. S. 379; Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 548. Сьлед гэтых айнзацкамандаў i батальёну паліцыі вядзеў Баранавіччьшу, дзе яны незадоўга да гэтага выконвалі
хто, як і Хася зь сяброўкамі, ня здолеў прабіцца абхаднымі шляхамі ў савецкі тыл, вярнуўся ў разбураную Гародню. Пасьля задушэньня супраціву рэшты савецкіх салдатаў 23 чэрвеня 1941 году там ужо была створаная нямецкая вайсковая адміністрацыя.
Ужо ў першыя тыдні нямецкай улады 9-я айнзацкаманда айнзацгрупы В у Гародні расстраляла некалькі дзясяткаў габрэяў190. Гэтая айнзацгрупа мела задачу прачасаць гэты рэгіён і на месцы «ліквідаваць габрэйскіх і савецкіх функцыянэраў»191. У выніку атаясамліваньня бальшавізму і габрэйства як галоўнага ворага ў гэтай вайне, якая разумелася як сьветапоглядная, нямецкія злачынцы зыходзілі з таго, што ўсе габрэі — гэта патэнцыйныя бальшавіцкія агенты, якіх належыць забіваць. У справаздачы на імя начальніка паліцыі бясьпекі і службы бясьпекі Райнгарда Гайдрыха ад 13 ліпеня 1941 года Артур Нэбэ адзначаў:
УГародні і Лідзе за першыя дні было пакарана сьмерцю толькі 96 габрэяў. Я аддаў загад істотна інтэнсыфікаваць апэрацыіў гэтым рэгіёне. [...] Усе каманды працуюць здавальняюча. Перадусім разгортваюцца ліквідацыі, якія цяігер адбываюцца штодня ў большым маштабе. Правядзеньне неабходных ліквідацый так ці інакш забясьпечваецца ў любых абставінах192.
Ужо 30 чэрвеня Гімлер і Гайдрых асабіста наведалі Гародню зь інспэкцыяй і раскрытыкавалі недастатковую актыўнасьць айнзацгрупы В. Пасьля гэтагаў Гародні, відаць, адбылося некалькі расправаў над габрэйскім насельніцтвам, пра якія, аднак, захаваліся толькі фрагмэнтарныя зьвесткі, якія не пацьвярджаюцца відавочцамі. На жаргоне нямецкіх злачынцаў Гародня, як і іншыя гарады рэгіёну, зрабілася «ўзорнай з гледзішча паліцэйскай бясьпекі»193.
У Гародні адбывалася таксама «ліквідацыя партыйных функцыянэраў, агентаў НКУС, габрэяў, крымінальнікаў, марадэраў, сабатажнікаў і падпальшчыкаў»194. Падобна на тое, што апрача мясцовых камуністаў забівалі і прадстаўнікоў габрэйскай інтэлігенцыі195.
пакараньні сьмерцю паводле прынцыпу габрэй = балыпавік = партызан. Гл.: Brakel A. Unter Rotem Stern... S. 99; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 149.
190 Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 538.
191 Тамсама.
192 Die Einsatzgruppen... S. 41.
193Тамсама. S. 115.
194 Тамсама. S. 137.
195 Documents Concerning the Murder of 29.000 Jews of Grodno by the Germans, 1941 — 1943. Ghetto and Deportations to Death Camps. Cologne and Bielefeld Trials / Ed. by S. Klarsfeld. Vol. I. New York, 1987. R 79.
Побач з 9-й айнзацкамандай у гэтых злачынствах маглі ўдзельнічаць службоўцы 131-га рэзэрвовага паліцэйскага батальёну196. Імаверна, у Гародні і салдаты вэрмахту расстрэльвалі габрэяў197. Гэта немагчыма дакладна давесьці, але ёсьць доказы, што айнзацгрупы праводзілі ліквідацыі зь ведама і пры вайсковай падтрымцы вэрмахту198. Зьвесткі пра забойствы ўлетку 1941 году пацыентаў бальніцы, гадаванцаў дзіцячага дому і дому састарэлых габрэйскай супольнасьці не пацьвярджаюцца ані іншымі крьпгіцамі, ані відавочцамі199.
Габрэяў забівалі ў турме проста на Рынкавай плошчы, а таксама на тэрыторыі крэпасьці на ўскраіне гораду. Гэткім жа відавочным для ўсіх жыхароў Гародні было і тое, што немцы асудзілі савецкіх ваеннапалонных на сьмерць: некалькі тысяч палонных памерлі ад хваробаў ужо ўвосень 1941 года ў шталягу 324 на ўскраіне гораду і ў дулягу (перасыльным лягеры) 125 у Ласосьне непадалёк200. Акрамя драбнейшых лягераў у колішніх фортах крэпасьці ў Фолюшы і Кульбаках, быў яшчэ буйнейшы шталяг на ўскраіне Гародні, паблізу вёскі Калбасіна. Тэрыторыя колішняй вайсковай часткі з ліпеня да лістапада 1941 году служыла месцам для шталягу201. Тамтэйшыя вязьні разьмяшчаліся ў накрытых часовым дахам паўзямлянках, якія амаль не баранілі ад ветру і непагадзі. Умовы ўтрыманьня палонных абсалютна не адпавядалі мінімальным патрабаваньням Трэцяй Жэнэўскай канвэнцьгі. Ахоўнікі праганялі жанчын з ваколіцаў, якія, спачуваючы лёсу палонных, ггрыносілі да плота ежу. Умовы былі настолькі жудасныя, што ўжо зімой ад голаду, дызэнтэрыі і тыфу ў лягеры штодня паміралі да сотні ваеннапалонных. Яшчэ адным парушэньнем міжнароднага права з боку вэрмахту была адсутнасьць рэгістрацьгі інтэрнаваных, у выніку чаго дакладная іхная
1963ьвесткі пра датычнасьць аддзелу обэрштурмбанфюрэра Адольфа Боніфэра, падпарадкаванага начальніку службы бясьпекі Варшавы, якія падае Крысьціян Герлах, памылковыя, бо гэты аддзел ужо 8 ліпеня 1941 году быў у Менску. Гл.: Die Einsatzgruppen... S. 379: Curilla W Die deutsche Ordnungspolizei und der Holocaust im Baltikum und in WeiBruBland 1941-1944. Paderborn, 2005. S. 862; Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 645.