Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
239 Deutsche Zeitung im Ostland. 02.12.1942.
240 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 15, арк. 6.
241 Пры гэтым пра самога ротмістра Курта Клямрота маглі застацца пазытыўныя ўспаміны — нягледзячы на свае антыгабрэйскія погляды і напышлівасьць, у тым ліку ў дачыненьні габрэяў у Гародні, ён увасабляў славутыя нямецкія вартасьці, пра якія тут засталася добрая памяць. Гл.: Bruhns W Meines Vaters Land. Geschichte einer deutschen Familie. Munchen, 2004.
242 Пачынаючы з XIX стагодзьдзя былі спробы выявіць ва ўсходняпрускай гісторыі сувязі таксама зь Літвою і Беларусьсю, гл. у гэтым пытаньні: Lindner R. Historiker... S. 143-144; Лінднэр P. Гісторыкі i ўлада... C. 143-144.
ён у цэласьці перажыў вайну243. Аднак адначасна з замарожваньнем мясцовай памяці акупанты рабілі пэўныя спробы навязаць асацыяцыі з уяўленым нямецкім гістарычным ляндшафтам.
Калі нямецкі чыноўнік у сваіх успамінах пра працу ў «Беластоцкай акрузе» гаворыць пра «паўднёва-ўсходнюю Прусію»244, то ён мае на ўвазе найперш фармальнае далучэньне да Ўсходняй Прусіі. Але ўжо ў гэтым фармальным вызначэньні прыналежнасьці акругі можна ўбачыць і ўскосную апэляцыю да кароткага пэрыяду прускага кіраваньня тэрыторыяй вакол Беластоку на пачатку XIX ст. 3 таго часу, праўда, яшчэ заставалася колькі вёсак пасяленцаў эвангелісцкага веравызнаньня, але пасьля эвакуацыі ў 1939 годзе яны таксама адышлі ў мінуўшчыну і адпаведна не былі падхопленыя нацысцкай прапагандаю. He выкарыстоўваліся таксама іншыя патэнцыйныя мясцовыя гістарычныя прывязкі, напрыклад, пасяленьне пратэстанцкіх рамесьнікаў за часоў Антонія Тызэнгаўза, у другой палове XVIII стагоддзя, і акупацыя Гародні кайзэраўска-прускім войскам у1915-1919 гадах.
Прасьцей было стварыць геаграфічныя спасылкі на ўсходняпрускія гарады, якія замацоўваліся празь перайменаваньне вуліцаў. Згадкі пра Кёнігсбэрг, Танэнбэрг, Данцыг і Гоэнштайн з аднаго боку датычылі адносна геаграфічна блізкіх гарадоў, якія ўспрымаліся як нямецкія, а з другога — уяўлялі ў сваёй сукупнасьці ключавыя пункты абшару, які калісьці быў калянізаваны Тэўтонскім ордэнам. Гэта пацьвярджае адначасовае выкарыстаньне назваў накшталт «Гохмайстэрштрасэ» (вуліца Вялікага Магістра) і ўжо згаданае ўвядзеньне назвы «Гартэн». Апроч таго, павятовы камісар марна спрабаваў загадамі дабіцца таго, каб у горадзе зьніклі ўсе польскія надпісы і каб у штодзённым жыцьці ўжывалася толькі нямецкая мова246. Аднак ня варта надаваць такім знакам з галіны моўнай палітыкі занадта вялікае значэньне. Яны ўводзіліся толькі фармальна і ў штодзённым жыцьці гораду выкарыстоўваліся толькі ў вельмі рэдкіх выпадках. Як і ў Нямецкім райху, вуліцы пераймяноўваліся ў гонар Паўля фон Гіндэнбурга або Адольфа Гітлера, што бяз хітрыкаў сымбалізавала нямецкае панаваньне ў рэгіёне. Да таго ж, бальшыні гарадзенскіх вуліц даваліся назвы паводле мясцовых рэаліяў, без асаблівага падкрэсьліваньня іхнага гістарычнага значэньня, пра што сьведчаць такія шэрыя назвы, як Заапаркавая, Вакзальная, Разьнічная, Фабрычная, ПІколь-
243 Ackermann F. Stadt an der Memel: Grodno im 20. Jahrhundert // Nordost-Archiv. 2006. № 161 Hrsg. von T. Serrier. S. 89-111.
244 Documents Concerning the Murder... Vol. II. P 55.
24э ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 17, арк. 20.
ная, Кальцавая і Садовая (Tiergarten-, Bahnhof-, Schlachthof-, Fabrik-, Schul-, Ringi Gartenstra^e). У той жа час на пэрыфэрыі надалей выкарыстоўваліся польскія назвы населеных пунктаў (Przysiolkowa-, Wirskiі Zmirskistra^e)2^.
Праўда, новая сыстэма каардынатаў мела так мала супольнага са звычкамі насельніцтва, а нямецкай цывільнай адміністрацыі так складана было арыентавацца ў штодзённым наслаеньні польскіх, савецкіх і нямецкіх тапонімаў, што неўзабаве пасьля ўвядзеньня новых назваў вуліц была праведзеная сыстэматычная нумарацыя: кожная вуліца і завулак былі пазначаныя трохзначнымі нумарамі. На падставе захаваных дакумэнтаў немагчыма сказаць, ці была гэтая сыстэма сапраўды прасьцейшая, але такая радыкальная працэдура паказвае, што новыя мясцовыя тапонімы падаваліся акупантам яшчэ менш практычнымі. Сетка вуліц, пазбаўленая тапаграфічных, гістарычных і лякальных асацыяцыяў, у якой, напрыклад, назва сёньняшняй вуліцы Вялінскага замянялася лічбай 326, дае падставы меркаваць, што немцы не разглядалі магчымасьці вяртаньня да польскага гораду, сетка вуліц якога ў галовах бальшыні жыхароў была яшчэ, імаверна, найболып прысутнай247. Аднак гэта ня значыць, што тое самае адбывалася з гарадзенцамі, якія, урэшце, маглі называць вуліцы па-старому248. Гэтак, вуліца 204 надалей заставалася для мясцовых вуліцай Замкавай. Таму спачатку ўсе тры сыстэмы каардынатаў, праўдападобна, існавалі паралельна: польская — у памяці балыпыні жыхароў, нямецкая — для арыентацыі і самапрэзэнтацыі акупантаў, і лічбавая, якая не ўжывалася нідзе, апроч як у адміністрацыі. Насуперак загадам, у грамадзкай прасторы пазьней надпісы дубляваліся па-нямецку і па-польску, што больш адпавядала моўнай практыцы гораду пад нямецкаю ўладаю, чым лічбавая сыстэма, зь якой ня звыкліся ні акупанты, ні акупаваныя.
Нашмат больш пасьлядоўна ў Гародню з Райху экспартаваліся ўладныя структуры цывільнай адміністрацыі, вэрмахту і паліцыі, якія дапаўняліся некаторымі арганізацыямі, таксама зьвязанымі з нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай. Напрыклад, у чэрвені 1942 году пад кіраўніцтвам аднаго з супрацоўнікаў фінансавага аддзелу было заснаванае «Фізкультурнае і спартовае таварыства Гародні», якое было часткай рэгіянальнай кёнігсбэрскай арганізацыі Нацыянал-сацыялістычнага фізкультурнага саюзу і якое ўзначалілі высокія функцыянэры гестапа. Гэтае таварыства было ня масавай
246 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 20.
247 Чернякевнч А. «Новый Свет» н его окрестностн... С. 53.
248 Інтэрвію з Б. Гарбачэўскім, праведзенае ў Торуні 19 чэрвеня 2006 году на поль-
скай мове.
арганізацыяй для ўмацаваньня фізычнага здароўя мясцовага насельніцтва, а згуртаваньнем грамадзянаў Райху ў Гародні, да якіх разам з супрацоўнікамі адміністрацыі ды апарату бясьпекі належалі перадусім мытнікі і прадпрымальнікі249. Адкрыцьцё рэгіянальнага бюро і тэрміналу прыёму багажу «Цэнтральнаэўрапейскага акцыянэрнага таварыства спальных вагонаў і вагонаў-рэстаранаў» (Мі£teleuropdische Schlafwagenund Speisewagen A.G.) на вуліцы Адольфа Гітлера таксама служыла найперш належнаму забесьпячэньню білетамі ў «стары Райх» кадраў акупацыйнай улады, якія працавалі ў Гародні. Праўда, білеты трэба было замаўляць загадзя, бо яны і надалей афармляліся ў Кёнігсбэргу280.
Аднак ужо хутка стала відаць, што спробы зрабіць Гародню нямецкім горадам ажыцьцяўляліся ня надта пасьлядоўна: новыя гарадзкія ўлады самі непасьлядоўна выконвалі рашэньне пра перайменаваньне Гародні ў Гартэн. Гэтая назва рэгулярна зьяўляецца толькі на пячатцы павятовага камісара і ў шапцы лістоў бурмістра. У іншых выпадках яна ўжываецца толькі спарадычна. Нават у афіцыйнай карэспандэнцыі на нямецкай і польскай мовах за нешматлікімі выняткамі ўжываецца назва Grodno251. Гэта не зьдзіўляе, бо бальшыня супрацоўнікаў цывільнай адміністрацьгі былі мясцовымі жыхарамі, і для іх горад заставаўся Гародняй.
Прычынай памяркоўнасьці, зь якой спачатку рэалізоўваліся голасна абвеіпчаныя мэты германізацыі, была іхная супярэчнасьць з гарадзкой і вясковай рэчаіснасьцю. Апроч таго, падчас эвакуацыі жыхароў эвангелісцка-лютэранскай канфэсіі ўвосень 1939 году была выселеная большасьць патэнцыйных фольксдойчаў252. Нягледзячы на вялікія намаганьні, удалося знайсьці толькі пяцьдзясят чалавек, дзеці якіх адпавядалі фармальным крытэрам для таго, каб наведваць заплянаваную «нямецкую народную школу»253. Аднак іхныя веды нямецкай мовы былі настолькі слабыя, што адміністрацыя спачатку палічыла немагчымым вучыць іх разам зь дзецьмі акупантаў, якія паходзілі з Райху. Замест гэтага павятовы камісар радзіў: «[...] каб бацькі, якім даводзіцца аддаваць сваіх дзяцей у школу не
249 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 272-280.
250 Тамсама. Спр. 72, арк. 31. Туды з Гародні вывезьлі таксама самых каштоўных зьвяроў з заапарку, у тым ліку зубра, як папаўненьне Кёнігсбэрскага заапарку. Гл.: Плешавеня А. Гродзенскі заапарк (старонкі гісторыі) // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 538-540; Гродзенскі заалагічны парк // Беларуская энцыклапедыя / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. Т. 5. Мінск, 1997. С. 432.
261ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 43, арк. 1-36; ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 4, арк. 1-13.
252 APB. Sygn. 473, k. 1-2.
263 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 54, арк. 251.
зь нямецкай мовай навучаньня, лепей пасылалі іх у школу ў старым Райху, дзе дзеці могуць гадавацца ў нямецкім асяродзьдзі»254. Такім чынам, цывільнай адміністрацыі доўгі час не ўдавалася наладзіць рэгулярную працу нямецкай школы. Спачатку праводзіліся толькі прыватныя заняткі. Працаваць настаўніцай падахвоцілася прызнаная фольксдойчэ гарадзенка, якая страціла мужа і цяпер мусіла адна клапаціцца пра траіх дзяцей. Для маладых жанчын з Усходняй Прусіі праца падчас вайны ў гэтым чужым краі, хоць афіцыйна ён і мусіў зрабіцца часткай Райху, была малапрывабнай. Таму з наймам настаўніцы ўзьніклі праблемы, і ўлетку 1943 году першыя чатыры клясы школы адкрыліся без пэрсаналу са старога Райху. Пры гэтым структурныя праблемы захоўваліся266. У кастрычніку 1941 году павятовы камісар, адказваючы на адпаведны запыт, паведамляў самастойна апрацаваныя статыстычныя зьвесткі. Згодна зь імі, сярод 210 тысяч жыхароў павету было каля 1100 грамадзян Райху, зь іх у Гародні толькі 400. У той жа анкеце закраналіся пэрспэктывы турызму ў мірны час: «Ці ёсьць у вашай акрузе прыгожыя мясьціны зь непаўторнымі ляндшафтамі, якія пазьней могуць быць прыцягальныя для турыстаў, хоць бы мясцовых, прычым сучасны стан мясьцінаў ня мае вырашальнага значэньня?» Адказам было: «Так, жалезістыя крыніцы ў Гародні. Радыеактыўная саляная крыніца ў Друскеніках, прыгожы ляндшафт»266.
Нягледзячы на пэрспэктыву поўнай інтэграцыі Беластоцкай акругі ў Райх пасьля заканчэньня вайны, у нямецкай сьвядомасьці ўмацавалася ўспрыманьне гэтай тэрыторыі як абшару, населенага іншаземцамі257. Праўда, дзякуючы самой мэце далучэньня былі ўстаноўленыя пэўныя межы звычайнай на прылеглых тэрыторыях практыцы марадэрства, усё ж такі акруга была ўключана ў нямецкую ваенную гаспадарку. Таму, незалежна ад статусу абшару, які юрыдычна лічыўся нечым сярэднім паміж інкарпараваным у Райх і акупаваным, хрысьціянскае насельніцтва атрымала адпаведны досьвед акупацыі і эксплюатацыі268. 3 самага пачатку нямецкай анэксіі дзейныя ў Райху законы ня мелі сілы ў дачыненьні мясцовага насельніцтва. Цывільнае правасудзьдзе не прадугледжвалася;