Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
112Zachodnia Biaiorus... S. 206.
113 Тамсама. S. 287.
114 Bonusiak W. Aparat okupacyjny na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej w la­
tach 1939-1941 // Sowietyzacja Kresow Wschodnich II Rzeczypospolitej po 17 wrzesnia 1939 / Pod red. A. Sudola. Bydgoszcz, 1998. S. 121-131.
116 Brake) A. Unter Rotem Stern... S. 61-62; Бракель A. Пад чырвонай зоркай... C. 109-110.
Змаганьне зь любымі формамі несавецкай палітычнай актыўнасьці з боку савецкіх спэцслужбаў на месцах таксама рабіла сваю справу. Спэцслужбы ня толькі ліквідоўвалі ўяўных ворагаў, але і запалохвалі мноства патэнцыйных прыхільнікаў бальшавікоў116. Да апошніх, апроч асяродзьдзя носьбітаў былой гарадзкой культуры, належалі ня толькі тыя беднякі, якія і пры савецкай уладзе вялі ўсё больш матэрыяльна складанае жыцьцё, але і перакананыя камуністы, якія раней падтрымлівалі нелегальную, а з 1935 году распушчаную Камінтэрнам КПЗБ117. Дзеля іхнай прыхільнасьці да нацыянал-камунізму іх лічылі патэнцыйнаю пагрозаю, і савецкія функцыянэры яшчэ да 1939 году ставіліся да іх зь недаверам ды не дапускалі іх актыўнага ўдзелу ў справах новай улады. Таму на іх таксама абрынуўся савецкі перасьлед, які выліўся ў Вялікі тэрор 1937-1938 гадоў. Пры гэтым, верагодна, сваю ролю таксама адыграла тое, што сябры КПЗБ былі пад падазрэньнем — ня толькі таму, што яны былі габрэямі або беларусамі, але таму, што яны дзейнічалі за мяжою118. Жыхары Гародні і ваколіцаў, якія і так у цэлым былі пад падазрэньнем, на дадатак да заўзята праведзеных чыстак і надалей заставаліся пад наглядам. Партыйнае кіраўніцтва цікавілі настроі рабочых і сялян пры плянаваньні далейшых крокаў119.
Замест таго каб аказваць адкрыты супраціў савецкай адміністрацыі, большасьць гарадзенцаў у 1939 годзе спачатку паводзіла сябе асьцярожна. Шмат хто зь недаверам назіраў за зьменамі. Хоць іх і прымушалі хутка да іх дастасоўвацца, каб забясьпечыць даходы сваёй сям’і і пазьбегчы магчымых небясьпекаў, гарадзенцы працягвалі вычэкваць. Аднак у штодзённым жыцьці шмат якіх жыхароў Гародні гэта часта значыла больш, чым проста пацярпець, «пакуль гэты балаган ня скончыцца». Каб выстаяць, неабходна было самому быць актыўным, каб «kombinowac», што па-польску значыць «круціцца, каб нечага дасягнуць». Гэтак тутэйшыя жыхары, якія не чакалі бальшавікоў120, ставіліся да кароткага пэрыяду першай савецкай акупацыі121. Пасьля досьведу Першай сусьветнай вайны
116 Strzembosz Т., Wnuk R. Czerwone Bagno. Konspiracja i partyzantka antysowiecka w augustowskiem, wrzesien 1939 czerwiec 1941. Gdansk Warszawa, 2009.
117 Белорусы / Под ред. B. Бондарчнка. Москва, 1998. С. 119.
118НАРБ. Ф. 4, воп. 1, спр. 1053, арк. 157.
118 ДАГВ. Ф. 159, воп. 1, спр. 59, арк. 6.
120 Нягледзячы на перавагу, якую габрэі аддавалі савецкай акупацыі перад нямецкаю, такіх была болыпасьць.
121 Розенблат Е. Еврен в слстеме межэтннческнх отношенйй в западных областях Беларусн (1939-1941 гг.) // Biaioruskie Zeszyty Historyczne. 2000. № 13. С. 94.
і наступнай савецка-польскай вайны людзі ведалі, што трэба было слухацца ўказаньняў новага начальства, каб пазьбегчы бяды. Аднак цішком расла незадаволенасьць эканамічнай сытуацыяй ды ідэалягічнай індактрынацыяй, пакуль настроі насельніцтва, нягледзячы на рэпрэсіўны апарат, урэшце не стварылі пагрозу адкрытых канфліктаў. Спадзяваньне, што Саветы прыйшлі ненадоўга, маральна дапамагала шмат якім гарадзенцам перажыць гэты час122.
Каб як мага хутчэй ажыцьцявіць інтэграцыю ў БССР і выкарыстаць гэта як пераканаўчы аргумэнт вядучай ролі кампартыі, абласны прапагандысцкі апарат зь сядзібаю ў Беластоку намагаўся ў наступныя месяцы паўсюль раструбіць пра трыюмфальнае «ўзьяднаньне беларускага народу»123. Пры гэтым распрацаваныя ў СССР фарматы візуальнай прапаганды выкарыстоўваліся бязь зьменаў124. Дапасоўваліся толькі мовы на транспарантах, а зьмест па сутнасьці адпавядаў шаблёнам з БССР. У Гародні і навакольных мястэчках на транспарантах, плякатах і рэклямных шчытах, апроч польскай мовы, прысутнічалі надпісы на ідыш і па-беларуску, але дамінавала расійская мова. Пасьля вітаньня савецкіх вызваліцеляў, часта інсцэнізаванага загадзя, гэтыя транспаранты і плякаты выкарыстоўваліся на дэманстрацыях, якія ў кастрычніку прайшлі ўжо па ўсёй краіне. У Гародні ў кастрычніку 1939 году сотні людзей удзельнічалі ў дэманстрацыі з нагоды «ўзьяднаньня беларускага народу»125. I ня выключана, што з аднаго боку ўдзел у гэтай дэманстрацыі быў прымусовым, а з другога боку шмат хто прыйшоў зь цікаўнасьці, каб паглядзець, як пакажуць сябе новыя ўлады. Сходы, якія неўзабаве пачалі рэгулярна праводзіцца ў калектывах дзяржаўных прадпрыемстваў, стваралі сытуацыі, у якіх у ходзе партыйных эрзац-дыскусій можна было выказаць незадаволенасьць або прынамсі сфармуляваць яе завуалявана. Яшчэ больш канкрэтна засьцярогі насельніцтва праявіліся падчас сходаў, якія агітатары арганізоўвалі для пэўных прафэсійных групаў, каб мэтанакіравана прышчапіць ім савецкі сьветапогляд. Нягледзячы на пэўную падатлівасьць шмат якіх гарадзенцаў у дачыненьні новых парадкаў, здараліся сытуацыі, у якіх праяўляўся маўклівы пратэст. У школах, установах гандлю або на фабрыках сьвецкія абяцанкі агітатараў наўрад ці маглі задаволіць рэлігійныя патрэбы і габрэяў, і хрысьціянаў. Гэтак, насуперак афіцыйным дырэктывам
122 Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі. Мінск, 2003. С. 206.
123 Sleszynski W. Okupacja... S. 309-415.
124 Malte R. Das sowjetische Massenfest. Hamburg, 2006.
125 Назаўсёды разам... C. 15.
па-ранейшаму чыталіся малітвы, сьвяткаваліся ўжо скасаваныя сьвяты і выконваліся рэлігійныя абрады126.
Найпазьней увосень 1940 году, пасьля таго як савецкія акупанты цэлы год рабілі выгляд, што «ўзьяднаньне» беспраблемна трыюмфуе і ў Гародні ды іншых гарадах, населеных пераважна каталікамі і юдэямі, весткі пра сур’ёзнасьць становішча дайшлі да Менску. Даклады НКУС аб настроях насельніцтва ўстрывожылі партыйнае кіраўніцтва ў ЦК КП(б)Б: канфліктны патэнцыял на крайнім захадзе акупаваных тэрыторыяў быў далёка не пераадолены, затоеныя крыўды маглі выліцца ў адкрыты супраціў. Зь іншага боку, наступны савецкі рытуал крытыкі і самакрытыкі можна інтэрпрэтаваць так, што пасьля стварэньня прынцыповых перадумоваў для ўсталяваньня сталінізму цяпер можна было заняцца настроямі асобных групаў насельніцтва. Гэтак, нават у насычанай эўфэмізмамі рыторыцы кампартыі гаварылася пра «факты адхіленьня ад прынцьшаў нацыянальнай палітыкі Леніна і Сталіна», бо ў Менску заўважылі, што ў дачыненьні тых каталікоў, якія ідэнтыфікавалі сябе як палякаў, назіралася агрэсіўнае стаўленьне з боку мясцовых уладаў. Гэтак, на супольным паседжаньні партыйных функцыянэраў і чэкістаў у верасьні 1940 году ў Менску было канстатавана, што недастатковае веданьне моў сярод адкамандзіраваных кадраў складала галоўны бар’ер для імклівай інтэграцыі заходніх абласьцей у БССР. Апроч гэтага крытыкавалася тое, што ўсходнікі зрабілі стаўку на «кумаўство і месьніцтва» замест таго, каб давяраць мясцовым сілам. Першы сакратар ЦК КП(б)Б падсумаваў:
Даныя, якія маюцца ў ЦК, сьведчаць аб тым, што не глыбокаў нас ідзе справа, ня так, як патрэбна было б. Таварышы нашыя не ператвараюцца ў важакоў мас, а ператвараюцца ў адміністратараў, прычым у шэрагу выпадкаў даволі дрэнных адміністратараў12".
У выніку з кастрычніка 1940 году да чэрвеня 1941 году ў савецкія структуры было кааптавана больш мясцовых ураджэнцаў. Пры гэтым яны былі болып прадстаўленыя ў раённых, гарадзкіх і сельскіх саветах, а на пасады на вышэйшым узроўні па-ранейшаму прызначаліся выключна кадры, прысланыя з усходу.
Гэта тлумачыцца ўсёабсяжнай уладай Камуністычнай партыі, якая, хоць і дапускала існаваньне саветаў для легітымацыі савецкага панаваньня, аднак іх меркаваньне ўлічвалася ў гіерархіі прыняцьця
128 Трацяк Я. Рэлігійная і нацыянальная палітыка... С. 171-185.
127 Цыт. паводле: Вялікі А. Кадравая палітыка КП(б)Б у Заходняй Беларусі ў 1939­1941 гг. // Назаўсёды разам... С. 105.
рашэньняў збольшага толькі сымбалічна. Да таго ж, нягледзячы на дэпартацыю варожых элемэнтаў, недавер ня зьнік. Тым ня менш, канстатаваны ў 1940 годзе правал у рабоце з насельніцтвам паказаў, што партыйныя кадры мусілі дапасоўвацца да мясцовай рэчаіснасьці, а нэгатыўнае стаўленьне мясцовых жыхароў да бальшавікоў і іх стаўленьнікаў не засталося без наступстваў. Незадаволенасьць, якая вынікала з адчужанасьці, была ўзаемнай і сьведчыла пра гатоўнасьць да супраціву яшчэ збольшага «незачышчанага» грамадзтва.
2.1.6	Удзел габрэяў у мясцовых савецкіх структурах
У той час як уся без выключэньня частка каталіцкага насельніцтва, што ўзяла ўдзел у беспасьпяховай спробе абароны польскай Гародні, варожа назірала за прыходам Саветаў, былі і групы, якія ў першыя дні віталі прыход Чырвонай арміі. Найперш актыўна ўдзельнічалі ў вітаньні тыя камуністы, якія яшчэ ў падпольлі падтрымлівалі кантакт з савецкімі прадстаўнікамі128. Рабочыя, вясковая бедната і парабкі з надзеяй чакалі прапагандаваных савецкай уладай паляпшэньняў сацыяльных варункаў — незалежна ад таго, былі гэта габрэі, каталікі ці праваслаўныя129. I ўрэшце ўздыхнула з палёгкай вялікая частка габрэйскай супольнасьці — прыход Чырвонай арміі ўратаваў яе ад лёсу габрэяў у занятых немцамі частках Польшчы. 3 прычыны бамбаваньня Гародні 1 верасьня і блізкасьці лініі Керзана адразу было незразумела, дзе будзе пралягаць нямецка-савецкая дэмаркацыйная лінія. Улічваючы няпэўнасьць пачатку вайны, гэта наўрад ці можна было прадбачьхць на месцах. 3 тым большай эўфарыяй рэагавалі на набліжэньне Чырвонай арміі тыя маладыя гарадзенцы, якія ў міжваенны час мелі мала магчымасьцяў для атрыманьня адукацыі і сацыяльнага росту130. Прыгнечанасьць адчувалі мясцовыя прадстаўнікі польскай дзяржавы, якая пасьля савецкага захопу «ўсходніх крэсаў» перастала быць вярхоўнай уладай у гэтым рэгіёне. Рэпрэсіі неўзабаве пацьвердзілі іхныя страхі.
Тое, што на Полыпчу з двух бакоў абрынулася навала, большасьць габрэяў успрыняла з больш ці менш вострым болем, аднак у тых, хто да 1939 году цярпеў ад адкрытага антысэміцкага стаўленьня з боку гарадзенцаў і мясцовых дзяржаўных устаноў, гэты боль быў не такім пякучым131. Розьніца ў ацэнцы верасьня 1939-га, якая вынікала