Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
60 Zachodnia Biaiorus... S. 395.
61 Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. Т. 4. / Рэдкалегія: I. М. Ігнаценка (старшыня) [і інш.]. Мінск, 1975. С. 98-101.
62 Zachodnia Biaiorus... S. 395.
63 Fatal-Knaani T. Grodno... P 9-10.
64 Гл. таксама пра аналягічную сытуацыю ў Беластоку: Bender S. The Jews of Bialystok... P 59-62.
es НАРБ. Ф. 4, воп. 21, cnp. 1683, арк. 103, арк. 452.
66 Bielicka Ch. Mein Leben... S. 81.
67Дзяржаўны архіў грамадзкіх арганізацый Гарадзенскай вобласьці (ДАГАГВ). Ф. 6195, воп. 1, спр. 366, арк. 45.
хуткага прагрэсу, які мусіў суправаджаць «узьяднаньне беларускага народу». Бо, нягледзячы на рэарганізацыю эканамічных структураў паводле прынцыпаў савецкай плянавай эканомікі ды пачатак інтэграцыі ў эканамічную структуру СССР, гэты працэс спачатку не зьмяніў ані мізэрную эканамічную моц Гародні, ані яе аблічча як толькі трошкі індустрыялізаванага гораду пасярод аграрнага рэгіёну. Таму пабытовае жыцьцё большасьці жыхароў яшчэ мацней, чым раней, зводзілася да штодзённай барацьбы за эканамічнае выжываньне68.
Саветызацыя, як Янус, мела два абліччы — гэта быў дваякі працэс нівэляваньня і мадэрнізацыі. Зь вясны 1940 году гэта асабліва праяўлялася ў сфэры адукацыі. Пасьля ліквідацыі старых структураў і адрозьненьняў у школьніцтве была ўведзеная савецкая праграма, якая ня ўлічвала мясцовых умоў і не прывязвалася да ранейшых навучальных плянаў. Пасьля таго як адмысловым дэкрэтам быў ліквідаваны дыфэрэнцыяваны паводле рэлігійнай і палітычнай прыналежнасьці школьны ляндшафт канца 1930-х гадоў, у студзені 1940 году адбылося ўвядзеньне ўніфікаванай савецкай сыстэмы, якая складалася з пачатковай, сямігадовай і сярэдняй школаў, якія ў залежнасьці ад прапорцыі нацыянальнасьцяў адрозьніваліся моваю выкладаньня69. Адукацыю абвесьцілі грамадзкім здабыткам, і яе цалкам фінансавала дзяржава. У адрозьненьне ад міжваеннага часу, калі наведваньне няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы залежала перадусім ад фінансавага дабрабыту бацькоў, цяпер дзеці зь бедных сем’яў упершыню маглі атрымаць ня толькі пачатковую адукацыю. Нават калі з гледзішча наглядных органаў у наваствораных школах існаваў цэлы шэраг праблемаў, якія зводзіліся ў прынцыпе да недастатковай падрыхтоўкі савецкіх кадраў і іхнае невялікае колькасьці, школы, на погляд новых уладаў, утваралі адпаведную прастору для эфэктыўнага дзяржаўнага кантролю за юнымі грамадзянамі СССР. Асаблівы ціск належала аказваць у школах на навучэнцаў, каб адахвоціць іх ад сынагогаў, цэркваў і касьцёлаў гораду, дарма што яны спачатку мелі легальны статус. Выкарыстоўваліся выключна навучальныя пляны, распрацаваныя на ўсходзе БССР. Піянэрскія і камсамольскія арганізацыі мусілі сацыялізаваць маладое пакаленьне, як і ў іншых частках СССР, згодна з запаветамі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі,
68 Кловскнй Д. Дорога нз Гродно. Самара, 1994. С. 1-20.
69 Szumski J. Polityka oswiatowa wladz sowieckich wobec ludnosci polskiej Grodzienszczyzny w okresie powojennym. Wybrane zagadnienia // Проблемы нацнонального сознання польского населення в Беларусн: матерналы II Междунар. науч. конф. Гродно, 2004. С. 277-286.
і рыхтаваць яго да жыцьця ў камуністычнай дзяржаве70. У сакавіку 1940 году ў Гародні адкрылі першую ВНУ ў рэгіёне. Перад Пэдагагічным інстытутам стаяла задача падрыхтаваць на базе мясцовага насельніцтва кадры для саветызацыі рэгіёну71. Гаворка ішла перадусім пра выбраных навучэнцаў з навакольных вёсак і мястэчак, якіх у Гародні рыхтавалі да вяртаньня настаўнікамі ў школы на малой радзіме.
Савецкая прапаганда неўзабаве абвесьціла пераможнае шэсьце культурнага прагрэсу, які цяпер мусіў ахапіць прыгнечаныя масы і прысутнічаць на кожным буйным прадпрыемстве і ў кожным інтэрнаце ў выглядзе чырвоных куткоў і рабочых клюбаў. У культурных адносінах пераемнасьці пэрсаналу пазьбягалі. Гэтак, выканаўца абавязкаў дырэктара гарадзкога тэатру сабраў у Гародні ў лістападзе 1939 году спачатку новую трупу з актораў і рэжысэраў ды зрабіўся яшчэ дырэктарам і заснавальнікам Польскага дзяржаўнага тэатру БССР, які адкрыў сэзон 1940 года п’есай Фрыдрыха Шылера «Падступнасьць і каханьне» ў рэжысуры Аляксандра Вянгеркі. Аднак ужо ў канцы году трупу перавялі ў Беласток72. Падобны лёс напаткаў Дзяржаўны польскі лялечны тэатар, у якім вышэй згаданы Густаў Гэрлінг-Грудзінскі некалькі месяцаў працаваў столярам, пакуль ня быў арыштаваны НКУС73. Лялечны тэатар з прычыны катастрафічных умоў працы і адсутнасьці сталай пляцоўкі на пачатку 1941 году перамясьцілі ў Наваградак у межах зьмененай палітыкі пераразьмеркаваньня культурных устаноў у рэгіёнах74. Габрэйскі тэатар «Мініятура» прэзэнтаваў у Гародні і навакольных мястэчках перадусім забаўляльныя п’есы на ідыш75. У адказ прафэсійныя і самадзейныя артысты зь Беластоку выступалі з гастрольнымі спэктаклямі ў Гародні. Сярод іх, апроч афіцыйнага ансамблю песень і танцаў Заходняй Беларусі, былі таксама наваствораная абласная філярмонія і дзяржаўны джаз-аркестар76. Такія пасьпяховыя музыкі, як Гэнрык Гольд і Ежы Пецярбурскі
70 Glowacki A. Sowieci... S. 418-419.
71 Sleszynski W. Okupacja sowiecka na Bialostocczyznie 1939-1941. Propaganda i indoktrynacja. Bialystok, 2001. S. 467-473; Назаўсёды разам... C. 114.
72 J. B. Wspomnienie aktorki z zespdu W^gierki // Gazeta Wyborcza. Bialystok. 2007. 2 lipca. № 152. S. 23.
73 Herling-Grudzinski G. Sny w pi^knym Morodi Ц Biala noc milosci. Warszawa, 2001.
74 Glowacki A. Sowieci... S. 560.
75 Fatal-Knaani T. Grodno... P 10.
76 Schlogel A. Bialystok unter sowjetischer Besatzung 1939-1941. Kulturelles Leben und Kulturpolitik unter besonderer Beriicksichtigung des Jazz. Bachelorarbeit eingereicht an der Europa-Universitat Viadrina. Frankfurt am Oder, 2009. S. 35-37.
знайшлі ў Беластоку прытулак ад вайны ў Нямеччыне і Польшчы. Зь імі ў Савецкі Саюз прыехалі такія гіты, як «Tango Milonga» («Oh, Donna Clara»). У CCCP мэлёдыя песьні «Гэта апошняя нядзеля» (польск. «To ostatnia niedziela») праз 50 гадоў зрабілася знакамітай дзякуючы фільму «Утомлённые солнцем» Мікіты Міхалкова77. Пры гэтым была спыненая дзейнасьць ранейшых дабрачынных арганізацыяў, прафсаюзаў, скаўцкіх арганізацыяў і спартовых клюбаў. Адным словам: усё, што ўтварала грамадзкае жыцьцё ў Гародні да вайны, разам з рэлігійнымі інстытутамі, зрабілася нелегальным або замоўчвалася. I ўсё гэта замянілі новымі інстытутамі і рытуаламі, чужымі для болыпасьці гарадзенцаў. Гэтыя інстытуты і рытуалы ўтварыліся ў іншых кантэкстах, але спачатку іх пераймалі бязь зьменаў. Гэта суправаджалася разбурэньнем урбаністычнай комплекснасьці і стварэньнем савецкіх дзяржаўных інстытутаў.
2.1.4 Увядзеньне савецкіх пашпартоў зімою 1939/1940 году
У той час як Другая сусьветная вайна мела разбуральны эфэкт для міжэтнічных і міжрэлігійных сувязяў, уключэньне Заходняй Беларусі ў структуры савецкай унутранай палітыкі прынесла з сабой адміністрацыйнае вымярэньне, уплыў якога ў Гародні азначаў важны крок на шляху беларускага этнасу да мадэрнай беларускай дзяржаўнай нацыі78. Ужо 20 сьнежня 1939 году было прынятае рашэньне правесьці ў новых заходніх абласьцях БССР поўную рэгістрацыю насельніцтва, то-бок пашпартызацыю, бо гэты працэс суправаджаўся выдачаю асабістых пасьведчаньняў, якія ў СССР — у адрозьненьне ад замежных пашпартоў — называліся ўнутранымі пашпартамі. Гаворка ішла аб прымусовым працэсе. Усе жыхары гарадоў і сельскай мясцовасьці ўнутры памежнай паласы былі абавязаныя прыняць савецкае грамадзянства. У іншым выпадку ім пагражала, як уцекачам з захаду, высылка ў занятыя нямецкімі войскамі часткі Польшчы або дэпартацыя наўсход, напрыклад, у Казахстан79.
77Sleszyriski W Okupacja... S. 348-357.
‘8Акерман Ф. Ідэнтычнасць па пашпарце: увядзенне афіцыйных пасведчанняў асобы Ц Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 25 красавіка 2008 г. / Пад рэд. С. Я. Новікава і інш. Мінск, 2009. С. 3-7.
19 Гэтак, у сьнежні 1939 году супольная савецка-нямецкая камісія ў Беластоку дасягнула пагадненьня, паводле якога нямецкіх грамадзянаў і этнічных немцаў зь сем’ямі належала «эвакуаваць» зь Беластоцкай вобласьці. Ува ўсёй вобласьці да студзеня 1940 году ў «эвакуацьпо» выехала 5335 чалавек. Гл.: Вялікі А. На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.). Мінск, 2005. С. 44-45. Важ-
Болып за тое, яны мусілі ў названы тэрмін зьявіцца з пасьведчаньнем аб нараджэньні, у выпадку мужчынаў — з «асабістым пасьведчаньнем», выдадзеным польскім Міністэрствам вайсковых спраў, двума фотаздымкамі, даведкай ад працадаўцы і афіцыйнай даведкай аб месцы жыхарства. Сьпіс запатрабаваных дакумэнтаў сьведчыць пра тое, наколькі ўсёахопны кантроль з боку дзяржаўных органаў мусіў суправаджаць гэты працэс. Дзьве амаль цалкам падкантрольныя дзяржаве сфэры грамадзтва — праца і жытло — зрабіліся перадумоваю для атрыманьня асабістага пасьведчаньня. Таму, хто ня мог падаць усе дакумэнты, пагражалі пералічаныя вышэй наступствы. Таму большасьць жыхароў намагаліся атрымаць савецкія дакумэнты, выдача якіх у Гародні пачалася ў студзені 1940 году і дзеля грувасткасьці самой працэдуры зацягнулася да чэрвеня 1940 году80. Ужо ў канцы году зьявіліся новыя правілы, якія яшчэ абвастрылі пашпартны рэжым. На тэрыторыях, якія падлягалі пашпартызацыі, пад пагрозай адпаведных штрафаў забаранялася жыць без наяўнасьці асабістага пасьведчаньня. У далейшым у працэсе гарадзкой прапіскі абвастрылася сытуацыя з ваенкаматамі. Гэтак, прызыўнікі, якія падлягалі прызыву ў Чырвоную армію, хаваліся ад яго ў навакольных вёсках81.
Акурат у такой сытуацыі адміністрацыйнага прымусовага ўліку была замацаваная савецкая катэгорыя нацыянальнасьці. Збольшага яе вызначалі на падставе пасьведчаньня аб нараджэньні. Гараджане, якіх улік мусіў ахапіць у 1940 годзе, звычайна мелі яшчэ мэтрыкі з цэркваў, касьцёлаў або сынагогаў82. Гэтак рэлігія зноў паслужыла падставаю для нацыянальнага атаесамленьня. У прынцыпе лічылася, што праваслаўных належыць запісваць беларусамі, каталікоў — палякамі, а юдэяў — габрэямі. Праўда, акурат у катэгорыі беларусаў узьнікалі самыя вялікія складанасьці з адназначным атаесамленьнем. 3 аднаго боку, як вышэй было паказана на прыкладзе Гародні міжваеннага часу, шэраг праваслаўных успрымаў сябе хутчэй як рускіх. 3 другога боку, савецкае кіраўніцтва сыходзіла зь ідэі пра вялікую групу палянізаваных беларусаў, якія былі