Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
326 Тамсама.
пераўладкаваньне гораду паводле расавага прынцыпу327. У цэнтры хрысьціянскае насельніцтва пазірала з вокнаў, як людзі з майном, якое маглі панесьці, з усіх бакоў зьбіраліся ў даўгую чаргу на рынку, каб трапіць у гета № 1, уваход у якое быў на мяжы поля зроку, паміж гарнізонным касьцёлам і палацам на вуліцы Цеснай328.
Зь лістапада 1941 году каля 15 тысяч чалавек жылі на ўскраіне Старога гораду, паміж вуліцай Замкавай, Замкавай гарой, Гараднічанкай і вуліцай Віленскай. Гэта быў апісаны вышэй гістарьгчна габрэйскі квартал. Тут побач з харальнай сынагогай у міжваенны час месьціліся некалькі школаў і частка габрэйскіх арганізацыяў. На беразе Гараднічанкі разьлегліся сярэднявечныя габрэйскія могілкі. Стварэньне гета № 1 вакол Рыбнага рынку азначала моцнае ўшчыльненьне гэтага кварталу, які і раней быў цесна забудаваны і шчыльна заселены, асабліва на задворках і ажно да стромы. Праз прымусовае перасяленьне тысяч гарадзенцаў умовы жыцьця яшчэ болып пагоршыліся. He ставала харчоў, вады і жытла. Гэтак, у колішнім доме на дзьве сям’і жылі сто чалавек329.
У гета № 1 сагналі перадусім тых габрэяў, якія мелі прафэсію або зь іншых меркаваньняў разглядаліся як карысныя, таму вялікая іх частка штодня калёнамі выходзіла з гета на прымусовую працу. Зь велізарнай рызыкай на зваротным шляху яны маглі кантрабандай пранесьці ў гета харчы330. У выніку ізаляцыі ды катастрафічных умоў жыцьця гета зрабілася катоўняй, гарадзкім пеклам.
Уціснуць у квартал у Старым горадзе яшчэ болып людзей было немагчыма нават з гледзішча нямецкай адміністрацыі, таму прадугледжвалася яшчэ адно гета за чыгункаю ў раёне Слабодка. У гета № 2 плянавалася пасяліць толькі тых, хто не лічыўся працаздольным. Тым ня менш, туды трапілі некаторыя рамесьнікі, рабочыя ды іншыя «карысныя» габрэі, якія малымі калёнамі штодня выходзілі з гета на прымусовыя работы. У раёне пры дарозе на Скідзель спачатку былі трохі лепшыя магчымасьці для выжываньня, чым ў гета № 1, бо тут на параўнальнай плошчы жыло менш людзей — каля 10 тысяч. Драўляныя вясковыя хаты, што стаялі наўкола колішняга вайсковага пляцу, таксама былі перанаселеныя, але на прысядзібных участках увесну 1942 году ўсё ж можна было вырошчваць трохі гародніны. У гета № 2 аддзяленьні юдэнрату, адказныя за дабрабыт і працу, таксама намагаліся зьмякчыць нягоды, але за пазначанымі калючым дротам межамі панавала сваволя паліцыі.
327 Curilla W. Die deutsche Ordnungspolizei... S. 595.
328 Blumstein A. A little house... P 109.
329 Documents Concerning the Murder... Vol. II. P 128.
330 YVA. 03/8663, v.3.
Юдэнрат пад кіраўніцтвам аўтарытэтнага праўніка, доктара Давіда Бравэра, намагаўся выконваць загады нямецкай цывільнай адміністрацыі і гестапа такім чынам, каб забясьпечыць як мага болып насельнікаў гета працай і хоць бы мінімумам харчоў. Юдэнрат і яго філіял у гета № 2 вялі запіс нованароджаных і памерлых. Адначасова яны былі вымушаныя й самі ўжываць гвалт супраць габрэяў пры дапамозе ўласнай паліцыі — для збору падаткаў ці, пазьней, для набору групаў для дэпартацый. Гэтая габрэйская паліцыя парадку, якую набіраў сам юдэнрат, у межах гета была адказная за выкананьне ўсіх патрабаваньняў адміністрацыі. Чальцы юдэнрату асабіста адказвалі за гэта жыцьцём. Пры гэтым габрэйская паліцыя ўсё часьцей дзеяла ў шэрай зоне паміж самапомаччу і калябарацыяй і ў меру радыкалізацыі нямецкай палітыкі ўсё менш магла кантралявацца юдэнратам331. Урэшце, немагчыма дакладна вызначыць свабоду дзеяньняў габрэйскіх арганізацыяў унутры гета, бо архіў юдэнрату не захаваўся332. Што да пытаньня пра сутнасьць калябарацыі зь нямецкай цывільнай адміністрацыяй і пазьней з камандаваньнем службы бясьпекі, якое ўсё яшчэ выклікае вострую палеміку, у стасунку да Гародні можна толькі зазначыць, што юдэнрату ўдавалася нейкі час ратаваць жыцьці габрэяў. Да лістапада 1942 году ўнутры гета функцыянавалі структуры, якія зьмякчалі жахлівыя ўмовы. Аднак плаціць за гэта, як і ў іншых гета, даводзілася шчыльнаю супрацаю зь нямецкімі ўстановамі, напрыклад, з аддзелам працы пры цывільнай адміністрацыі, а таксама ўдзелам у складаньні сьпісаў прызначаных на дэпартацыю333.
Жыцьцё ў абодвух гета ў першы год іх існаваньня, нягледзячы на хваробы, страх і голад, было адносна спакойнае ў параўнаньні з гета ў Генэрал-губэрнатарстве. Перадусім юдэнрату ўдалося ў пэўнай меры наладзіць забесьпячэньне прадуктамі харчаваньня. He было эпідэміяў, і сьмяротнасьць спачатку была значна ніжэйшая, чым, напрыклад, у Варшаўскім або Лодзінскім гета334. Будні былі занятыя барацьбой за выжываньне і спробамі захаваць некалькіх тысяч працоўных месцаў. Таму толькі ў рэдкіх выпадках у цалкам сэгрэ-
331 Fatal-Knaani Т. Grodno... Е 14.
332 Сара Бэндэр праводзіць параўнальны аналіз Беластоцкага ды іншых гета. Яна дэманструе шырэйшы спэктар ажыцьцяўленьня нямецкай палітыкі ў дачыненьні гета: Bender S. The Jews of Bialystok... B 290-293.
338 Інтэнсіўная дыскусія пра ролю юдэнратаў у акупаванай Польшчы вялася ўжо ў 1970-х: Trunk I. Judenrat. The Jewish Councils in Eastern Europe under Nazi Oc­cupation. New York, 1977; Patterns of Jewish Leadership in Nazi Europe 1933/45 / Ed. by Y. Gutman, C. Haft. Jerusalem, 1979.
334 The Holocaust in the Soviet Union / Ed. by Y. Arad. Lincoln, 2009. P 466.
гаваным горадзе працягвалі сваю дзейнасьць таемныя школы ды падобныя культурныя арганізацыі. Шмат якія жыхары гета ўжо страцілі надзею на паляпшэньне сытуацыі, але ня ўсе паддаліся апатыі. Некаторыя моладзевыя арганізацыі зь перадваеннага часу працягвалі дзеяць:
Неўзабаве пасьля таго, як нас загналі ў гета, мы правялі паседжаньне і найперш вырашылі сабраць дзяцей і праводзіць зь імі выхаваўчую працу. Мы бачылі, як дзеці бадзяюцца ў гета бяз справы, падаюць духам. Мы зноў арганізавалі групы, вучыліся зь імі, чыталі зь імі кніжкі, гэта быў пачатак. Спачатку мы ўзялі дзяцей з «Хашамэр Хацаір». Тады мы ім сказалі, што яны могуць прывесьці сяброў і каго яны хочуць^.
Маладыя насельнікі гета па магчымасьці зьбіралі і захоўвалі зброю, плянуючы паўваенныя акцыі, і падтрымлівалі сувязь з гета ў Вільні і Беластоку, аднак ад узброенага супраціву спачатку ўстрымліваліся336. Пазьней Хася Бяліцкая ўспамінала пра гэты час:
Я не магу сьцьвярджаць, што мы тады імкнуліся застацца ў гета і змагацца. Маладыя людзі хацелі сысьці прэч.
Сотні маладых людзей былі забітыя, спрабуючы ўцячы ў лясы^.
Спадзеючыся, што кагал ацалее, юдэнрат трымаўся стратэгіі, якая палягала ў выкананьні нямецкіх патрабаваньняў і тым самым у выратаваньні як мага большай колькасьці людзей. Гэта супярэчыла пазыцыі моладзі, якая рабіла высновы з інфармацыі пра дэпартацыі, лягеры і ліквідацыі іншых гета і была гатовая да ўзброенага паўстаньня. Нягледзячы на блізкасьць лясоў, куды можна было б сысьці, умовы для ўзброенага супраціву былі вельмі неспрыяльныя — з аднаго боку, з прычыны недахопу зброі, з другога боку — з прычыны варожага стаўленьня польскага руху супраціву338. Таму актывісты з розных габрэйскіх арганізацыяў накшталт «Хашамэр Хацаір», ядро якой у Гародні складала нешматлікую, але рашучую меншыню, пасьля шэрагу актаў супраціву падчас пазьнейшай ліквідацыі мясцовых гета вьграшылі перанесьці сваю дзейнасьць
336 Strobl I. Judische Frauen... S. 261-252.
336 Czapnik L. The Grodno Ghetto and its Underground. A Personal Narrativ // Ofer D., Weitzman L. J. Women in the Holocaust. New Haven, 1998. P. 111.
337 Strobl I. Judische Frauen... S. 290.
338 The Complete Black Book of Russian Jewry I Ed. D. Patterson, V S. Grossman. London, 2002. P. 201-202.
у падпольле Беластоцкага гета339. Іншыя даваенныя арганізацыі, у тым ліку «Дрор», працягвалі дзеяць і трымалі кантакт зь іншымі гета340.
Працоўная сіла, асабліва габрэйскія рамесьнікі, была патрэбная надалей, таму нямецкія прадпрымальнікі, якія прыехалі тым часам у Гародню, намагаліся атрымаць работнікаў з гета341. Начальнік службы бясьпекі ў Беластоку таксама імкнуўся захаваць у горадзе як мага больш габрэйскай працоўнай сілы для працы на прадпрыемствах ваеннага значэньня. Пры гэтым беластоцкая тэкстыльная прамысловасьць адыгрывала большую ролю, чым прадпрыемствы ў Гародні342. Спачатку прымусовая праца габрэяў у тутэйшых дубільнях яшчэ выклікала сытуацыі, у якіх ад нямецкіх установаў патрабавалася «максымальна рашучае ўмяшаньне», напрыклад, калі інтэндант службы забесьпячэньня вэрмахту ў Гародні замовіў апрацоўку скуры,
не задбаўшы пра наяўнасьць патрэбных хімікатаў. Дубільні, якімі кіруюць амаль выключна габрэі, узяліся за апрацоўку часткі салёных шкураў, каб гэтак прымусіць нас даставіць адсутныя хімікаты і забясьпечыць ім працу^.
Пад пагрозай пакараньня працу давялося спыніць. Тым ня менш, у разьліках акупантаў прадукцыя рамесьнікаў і лёгкай прамысловасьці Гародні таксама мела важнае месца. Апроч скуры, тут рабілі валёнкі і вопратку зь лямцу, шылі ўніформу, апрацоўвалі драўніну і выраблялі цыгарэты для забесьпячэньня фронту. Пры гэтым былая фабрыка Шарашэўскага мела важнае значэньне з прычыны яе памеру344. У ролі пасярэдніка выступаў падпарадкаваны цывільнай адміністрацыі аддзел працы, а палову грошай, заробленых насельнікамі гета, атрымлівала нямецкая цывільная адміністрацыя345. Пры канцы 1941 году колькасьць габрэйскіх ра-
339 Encyclopedia of the Jewish Diaspora. Memorial Book of the Countries and Commu­nities (Yizkor). Vol. 9: Grodno / Ed. by Dov Rabin. Jerusalem, 1973. P 507—509, 519.
340 Bender S. The Jews of Bialystok... P 163.
341 Гл. па гэтым пытаньні расказ Сямёна Ліпеца, які працаваў на нямецкіх прамысловых прадпрыемствах: Успаміны былога вязня гродзенскага гета Сямёна Ісаакавіча Ліпеца // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 393-395.
342 ДАГВ. Ф. 15, воп. 1, спр. 32, арк. 1-54.
343Цытуецца паводле: Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 393.
344 Documents Concerning the Murder... Vol. VI. P 231-246; Gerlach Ch. Kalkulierte
Morde... S. 659; Fatal-Knaani T. Grodno... P 15.
346 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cup. 43, арк. 16.
месьнікаў і рабочых усё яшчэ складала 41 % усіх працаздольнага насельніцтва гораду346. На некаторых прадпрыемствах нямецкая адміністрацыя спрабавала замяніць насельнікаў гета іншымі работнікамі, але дзеля нястачы кваліфікаванага пэрсаналу габрэйская працоўная сіла надалей заставалася пастаянным складнікам мясцовай ваеннай эканомікі.