Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
У сытуацыі кепскага забесьпячэньня прадуктамі харчаваньня шырокія масы габрэйскага насельніцтва выжывалі толькі дзякуючы арганізаванай кантрабандзе. Апошняя грунтавалася на моцна абмежаваным абмене таварамі з навакольлем, ажыцьцяўляць які тут было значна лягчэй, чым ў буйных гарадах накшталт Варшавы ці Лодзі, дзякуючы невялікім адлегласьцям і даваенным сеткам сувязяў347. Унутры гета існавалі нефармальныя камэрцыйныя структуры. Юдэнрат паклапаціўся, каб гаспадарчая дзейнасьць у гета фінансава ўраўнаважвалася ў форме падатку з заможных і прадпрымальных чальцоў кагалу, безь якога было б немагчымае функцыянаваньне дабрачынных устаноў348. Унутры гета ў гэтых умовах існаваў, натуральна, толькі абмежаваны рынак паслуг. Але зь бядотнага стану насельнікаў гета карысталіся і гараджане з па-за яго межаў. Службоўцы нямецкай акупацыйнай улады аж да восені 1942 году хадзілі ў гета, каб наведаць зубнога лекара, здаць у рамонт вопратку ці хатнія рэчы або набыць нешматлікія каштоўнасьці, што заставаліся ў жыхароў гета349.
Пасьля году адноснай стабільнасьці360 2 лістапада 1942 году ўлада ў гета была перададзеная начальніку СД (службы бясьпекі)361. У выніку большай прысутнасьці гестапа і паліцыі бясьпекі гарадзенскія гета канчаткова ператварыліся ў прастору беззаконьня, дзе габрэйскае жыцьцё больш ня мела ніякай каштоўнасьці352. 3 гэтага часу калёны работнікаў ужо ня мелі права пакідаць гета
346 Соболевская 0. Тшіы межэтннческнх взанмодействнй... С. 16.
347 Documents Concerning the Murder... Vol. VI. P 106, 287; Gerlach Ch. Kalkulierte Morde... S. 673.
348 Пнвоварчнк C. Гродненскне гетто. Нсторнческнй очерк. Гродно, 2008.
349ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 72, арк. 2; Documents Concerning the Murder... Vol. I. R 235, 286.
35° рЭТуЮ адносную стабільнасьць Capa Бэндэр апісвае ў выпадку гета ў Беластоку як «пэрыяд зацішша» («Period of Calm»). На падставе шматлікіх захаваных дакумэнтаў тамтэйшага юдэнрату яна можа абгрунтаваць гэтую ацэнку болып дакладна, чым на прыкладзе дзейнасьці асобных аддзелаў у выпадку Гародні: Bender S. The Jews of Bialystok... P 115-154.
361 Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 552. Аналягічная сытуацыя была ў цэлай акрузе: Bender S. The Jews of Bialystok... P 102.
352 Documents Concerning the Murder... Vol. I. P 100.
№ 2, ахоўная паліцыя ўзмацніла нагляд, а супрацоўнікі СД і крымінальнай паліцыі былі памагатымі гестапа353.
Выхад за тэрыторыю гета караўся сьмерцю. У першыя дні лістапада 1942 году Курт Візэ, камэндант гета № 1, і адказны за гета № 2 афіцэр СС Ота ПІтрэбэлаў, якія разам з прадстаўніком камандзіра службы бясьпекі Вільгельма Альтэнлё, Гайнцам Эрэлісам, належалі да нешматлікіх супрацоўнікаў гестапа ў Гародні, падышлі да работнікаў, што сабраліся перад брамаю354, і без папярэджаньня адкрылі агонь з аўтаматаў. Дванаццаць чалавек загінулі356. Калі праз два тыдні гарадзенцы хрысьціянскага веравызнаньня прынесьлі ў Слабодку да брамы рабочыя інструмэнты сваіх габрэйскіх калегаў, то сцэна паўтарылася. Візэ зноў бяз дай прычыны адкрыў агонь па натоўпе вязьняў гета, якія сабраліся ля брамы356.
Радыкалізацыя, якой суправаджалася перадача кантролю гестапа, была пачаткам канчатковага зьнішчэньня габрэйскай супольнасьці ў рэгіёне. Гэтак, у першыя дні лістапада 1942 году ўсе навакольныя гета былі расфармаваныя, а іх жыхары пераведзеныя ў былы шталяг у Калбасіне. Ідзе гаворка прынамсі пра 23 422 габрэяў, зь іх 2330 са Скідзеля, 1969 з Астрыны, 1549 з Лунны, 1370 з Азёраў, 805 з Друскенікаў, 539 з Сабакінцаў, 417 з Каменкі, 234 з Парэчча, 109 з Галынкі і, хутчэй за ўсё, 14 100 жыхароў з гетаў у Саколцы ды Індуры357. Відавочна, на тэрыторыі, якая падлягала далучэньню да Райху, нямецкія акупанты не насьмельваліся праводзіць расстрэлаў, падобных да акцыяў зьнішчэньня, якія ўжо адбываліся ў памежнай зь Літвою зоне і на ўсходзе ранейшай БССР. Утрыманьне вязьняў у часовым лягеры было патрэбнае толькі для таго, каб перачакаць да іхнай адпраўкі ў адзін зь лягераў зьнішчэньня ў Генэрал-губэрнатарстве. Адпаведна, умовы ў лягеры былі жахлівыя358, Выкарыстоўваліся зямлянкі, у якіх раней туліліся савецкія палонныя. Паводле аднаго з ацалелых вязьняў, на дзень выдавалася ня больш за 250 грамаў хлеба і адзін літар вадзяністага супу на чалавека369. Вязьні мусілі змагацца са сьнегам
353 Bialystok in Bielefeld. Nationalsozialistische Verbrechen vor dem Landgericht Bielefeld 1958 bis 1967 / Hrsg. von K. Stoll u. a. Bielefeld, 2003. S. 194.
354Hanf E. Die Grodnoer Ghettos... S. 37.
365 Documents Concerning the Murder... Vol. I. R 57—58; Vol. IV P 597-598.
356 Тамсама. Vol. I. P 23-24.
357 ДАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 54, арк. 38.
368 Bialystok in Bielefeld... S. 197-199.
359 Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 355.
18. Перасяленьне з гета № 2 у гета № 1. Пачатак лістапада 1942 году.
і холадам, звьгчайнай зьявай былі самапраўныя расстрэлы і зьдзекі зь вязьняў камэнданта лягеру Карла Рынцлера360.
У барацьбе за выжываньне насельнікаў гета № 2 выдадзеныя юдэнратам дакумэнты аб працоўнай кваліфікацыі і адпаведна «карыснасьці» цяпер адыгрывалі большую ролю, чым калі-небудзь раней. Рамесьнікаў, рабочых ды іхныя сем’і яшчэ раней сагналі ў стары горад, таму цяпер сем’і з гета № 2 імкнуліся любой цаной перасяліцца туды361. Зь ня менш як 8000 чалавек у гета № 1 перавялі толькі тысячу прызнаных працаздольнымі вязьняў. Яны зноў прайшлі па горадзе, па Рынкавай плошчы і Замкавай вуліцы, каб у зімовыя халады шукаць часовы дах над галавой ва ўжо перапоўненым гета № I362. Астатніх вязьняў гета № 2 паміж 14 і 22 лістапада 1942 году дэпартавалі ў лягер Аўшвіц прынамсі на двух цягніках, якія прыбылі ў лягер паміж 18 і 25 лістапада. 3 гэтых транспартаў, факт якіх лічыцца ўстаноўленым, 663 мужчыны і жанчыны праходзяць у дакумэнтах як вязьні канцэнтрацыйнага лягеру; усе астатнія дэпартаваныя, вельмі імаверна, былі забітыя ў газавых камэрах Біркенаў363. Падобна, аднак, што да 9 сьнежня,
360 Documents Concerning the Murder... Vol. I. P 449.
361 Blumstein A. A Little House... P 161; Zandman E, Chanoff D. Niemals... S. 87.
362 Bialystok in Bielefeld... S. 200.
363 Czech D. Kalendarium der Ereignisse im Konzentrationslager Auschwitz-Birkenau // Hefte von Auschwitz. № 4. 1960.
калі гета № 2 было прызнана цалкам ліквідаваным, мелі месца далейшыя дэпартацыі364. Паралельна супрацоўнікі СД перагналі каля тысячы чалавек, прызнаных непрацаздольнымі, пад канвоем аддзелаў ахоўнай паліцыі з гета № 1 у Калбасіна366. На шляху туды некалькі паважаных гараджан, у тым ліку чальцоў юдэнрату гета № 1, былі прымушаныя засьпяваць песьню «Jidl mitn Fidl»* і тым самым выстаўленыя на агульнае асьмяяньне366.
Паколькі апроч адпаведнага дарожнага ліста на групавую перавозку імпэрскай чыгункай прынамсі часткова быў дакумэнтаваны таксама ланцуг загадаў аб падачы цягнікоў, які быў спушчаны з аддзелу Адольфа Айхмана ў Галоўнай управе бясьпекі Райху праз камандзіра СД у Беластоку да транспартнай дырэкцыі Райху ў Кёнігсбэріу, можна рэканструяваць і іншыя транспарты. Гэтак, зь перасыльнага лягеру ў Калбасіне паміж 9 лістапада і 20 сьнежня 1942 году ў лягер зьнішчэньня Траблінка выехалі чатыры цягнікі367. Пасьля прыбыцьця амаль усе дэпартаваныя былі неўзабаве зьнішчаныя. Выключэньнем былі толькі тыя, каго абралі для прымусовых работ у працоўным лягеры, разьмешчаным побач. Захаваліся зьвесткі толькі пра адныя пасьпяховыя ўцёкі вязьняў-габрэяў, якія раней былі ўключаныя ў тэхналягічны цыкль лягеру зьнішчэньня. Зь нешматлікімі выняткамі ў Траблінцы не было шанцу выжыць. Спроба супраціву дэпартаванай з Гародні групы, якая ўзімку 1942 году, адразу пасьля прыбыцьця на канцавую станцыю, уступіла ў сутычку з забойцамі, загадзя ўзброеная тайна прывезенымі з гета ручнымі гранатамі, скончылася сьмерцю ўсіх яе ўдзельнікаў368. Цягнікі з Калбасіна прыбывалі ў Аўшвіц-Біркенаў 9 і 14 лістапада, а таксама 2 і 8 сьнежня 1942 году. 3 тае прычыны, што з 15 сьнежня транспартныя рэсурсы «Апэрацыі Райнгарт» на некалькі тыдняў былі перанакіраваныя на карысьць забесьпячэньня абкружанай нямецкай групоўкі ў Сталінградзе, а таксама паездак нямецкіх салдат на калядны адпачынак, у дэпартацыях наступіла часовая паўза369.
364Documents Concerning the Murder... Vol. VI, S. 241; Bender S. The Jews of Bialystok... P 171.
365 Curilla W Die deutsche Ordnungspolizei... S. 338.
* «Jidl mitn Fidl» — музычны фільм 1936 году на ідышы. Героі фільму, бацька і дачка, губляюць свой дом і вырашаюць выправіода ў сьвет як вандроўныя музыкі. — Заўв. перакл.
366 YVA. 03/8663, V. 6.
367 Arad Y. The Operation Reinhard Death Camps. Belzec, Sobibor, Treblinka, Tel Aviv, 1988. P 514-51; Fatal-Knaani T. Grodno... S. 173-175.
368 Тамсама. P 176; YVA. 03/1586, bl. 7.
369 Bialystok in Bielefeld... S. 196. Documents Concerning the Murder... Vol. IV P 555.
Лягер у Калбасіне ня быў прыдатны для выкарыстаньня зімою, таму каля 20 сьнежня яго часова закрылі, а прыкладна тысячу вязьняў перавялі ў пакінутае гарадзенскае гета370.
Нягледзячы на распаўсюджваную ў той час вэрсію, быццам Аўшвіц — гэта буйны працоўны лягер, для эсэсаўцаў зь мясцовых аддзяленьняў гестапа, насуперак іхным пазьнейшым сьцьверджаньням, не было таямніцай, што дэпартаваных везьлі на сьмерць371. У прысудах беластоцкіх працэсаў 1966-1967 гадоў супраць Эрэліса, Візэ, Альтэнлё ды іншых супрацоўнікаў мясцовага СД гаворыцца, што самае позьняе пасьля першага цягніка на Траблінку (тамтэйшы працоўны лягер прасторава і функцыянальна быў аддзелены ад лягеру зьнішчэньня і зьмяшчаў невялікую колькасьць вязьняў) мусіла быць ясна, што мэта дэпартацыяў — забойства 372. Аднак ёсьць падставы меркаваць, што гестапаўцы ў Гародні ведалі аб практычнай рэалізацыі «канчатковага разьвязаньня» яшчэ раней. Як паказваюць зафіксаваныя падчас працэсаў перадусім вусныя сьведчаньні злачынцаў і ацалелых вязьняў, забойствы пачыналіся на месцы, проста ў цэнтры гораду. У памяць ацалелых вязьняў найбольш урэзаліся злачынствы Візэ з прычыны іх асаблівага цынізму. Кожны раз, калі ўзімку 1942-1943 году ён уваходзіў на тэрыторыю гета, вязьні імкнуліся схавацца373. Хутка разьнесьліся чуткі, што Візэ без разбору расстрэльвае людзей проста на вуліцы. Ён не спыняўся нават перад забойствамі дзяцей і жанчын. У 1966 годзе ён спасылаўся на загад Эрэліса, згодна зь якім нават найменшыя парушэньні нямецкіх прадпісаньняў належала караць сьмерцю. Пасьля ператрусаў на ўваходзе ў гета пастаянна расстрэльвалі габрэяў, якія спрабавалі пранесьці харчы. Пры гэтым Візэ спачатку адпускаў іх, каб пасьля стрэліць у сьпіну. Уцёкі з гета таксама караліся сьмерцю, і для застрашэньня іншых пакараньне часта адбывалася проста пасярод гета. «Візэ быў вядомы паўсюль у Гародні як гаспадар над жыцьцём і сьмерцю», — заявіў на працэсе Карл-Гайнц Гэрлінг, які таксама працаваў чыноўнікам нямецкай адміністрацыі ў Гародні374. Эфэкт гэтых публічных забойстваў ілюструе пакараньне сьмерцю маладой гарадзенкі Лены Прэнскай, якую 7 лістапада 1942 году разам з двума мужчынамі павесілі на бэльках балькону на Рыбным рынку.