Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
Такім чынам дэмантаж царквы сьв. Аляксандра Неўскага на пляцы Свабоды, як і перабудова гарнізоннага касьцёла ў нэараманскім стылі, быў праяваю выцясьненьня няпольскіх публічных рэфэрэнцый з аблічча гораду. У 1938 годзе гэты працэс абапіраўся на аргумэнты мадэрнізацыйнага дыскурсу й ішоў насуперак жаданьням істотнай меншасьці, якія часткова праяўляліся ў асьцярожных лістах пратэсту, але, нягледзячы на гэта, амаль не былі заўважальныя публічна232. Праўда, на падставе наяўных крыніцаў немагчыма пацьвердзіць сувязь паміж момантам разбурэньня царквы і праграмаю палянізацыі ваяводы Генрыка Асташэўскага. Але відавочна, што ў другой палове 1930-х гадоў усё больш аўтарытарны палітычны клімат у Польскай Рэспубліцы ў цэлым спрыяў такім крокам, і іх актыўна ажыцьцяўлялі такія дзеячы, як беластоцкі ваявода. Гэты працэс ня быў спэцыфічна гарадзенскім, але тут гэта значыла пачатак фізычнага разбурэньня важных культурных помнікаў усяго за год да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Таму архітэктурныя мэтамарфозы гарнізоннага касьцёла і зьнікненьне царквы сьв. Аляксандра Неўскага былі ня толькі важнымі горадабудаўнічымі інтэрвэнцыямі. У выніку моцнай сэміятычнай сувязі рэлігійных і нацыянальных аспэктаў іх належыцьуспрымаць таксама як палітычныя акты, якія ставілі сваёй мэтай скасавань-
231 Черепнца В. He потерять... С. 247.
232 Черепнца В. Очеркн... С. 183.
не прысутнасьці расійскага мінулага на візуальным узроўні і тым самым упісваньне польскасьці ў гарадзкую прастору. Пры гэтым сымбалічная культурная барацьба за панаваньне рыма-каталіцкай канфэсіі накіроўвалася ў публічнай прасторы хутчэй супраць прысутнасьці праваслаўя, чым супраць, напрыклад, габрэйскіх сакральных будынкаў. Прысутнасьць габрэйскіх сьвятынь у гарадзкой прасторы да 1939 году практычна не абмяжоўвалася. Прынамсі, Таварыства апекі над помнікамі мінуўшчыны ў Беластоку ўключыла ў свой рэестар драўляную сынагогу ў Фарштаце і тым самым прызнала і задакумэнтавала яе гістарычную каштоўнасьць.
1.3.4 Перайменаваньне вуліц як фармаваньне польскага ляндшафту памяці
Як і ў выпадку інтэрвэнцый у архітэктурнае аблічча Гародні, зь вяртаньнем старых назваў вуліцаў (Дамініканская, Бэрнардынская, Брыгідзкая і Езуіцкая) зноў рабіліся бачнымі каталіцкія арыенціры, што ілюструе апісаную вышэй адваёву русіфікаваных земляў. Адначасова адмысловае месца ў лякальнай гісторыі пачало адводзіцца каталіцкім кляштарам гораду233. Аднак у шэрагу выпадкаў рэаліі, зьвязаныя з расійскай нацыяй ці дзяржавай, проста выдаляліся і не замяняліся на польскія. Гэтак, Пецярбурская вуліца зрабілася Чыгуначнай, а Мікалаеўская вуліца — Славянскаю234.
У іншых выпадках выбіраліся простыя адпаведнікі назвам вуліцаў: гэтак, вуліца Казацкая ператварылася ва Уланскую. Простую нацыяналізацыю культурных рэфэрэнцый можна прасачыць, абапіраючыся на перайменаваньне мноства іншых вуліцаў і плошчаў. У выніку перайменаваньня вуліцы Мураўёва ў вуліцу Ажэшкі памяняліся месцамі два сымбалі: дэспатызм царскага чыноўніка і віленскага вешальніка, графа Міхаіла Мураўёва, была замененая рэнамэ і папулярнасьцю мясцовай гран-дамы Элізы Ажэшкі. Пісьменьніца была найважнейшаю прадстаўніцаю польскага пазытывізму і да сваёй сьмерці ў Гародні ў 1910 годзе заслужыла славу актыўнай гараджанкі.
Дзякуючы пастаяннаму пашырэньню гарадзкой тэрыторыі зьявілася магчымасьць пасьлядоўна праводзіць патрыятычную польскую тапаніміку, не зьмяняючы пры гэтым замацаваных назваў235. Гэтак, на пляне гораду за 1937 год можна ўбачыць наступныя новыя
233 Iberski Е. Orientacyjny Plan... S. 1-2.
^Przeglqd statystyczny... S. 310-314.
235 Гардзееў Ю. Да пытання фарміравання гродзенскай урбананімікі (канец X 30-я гады XX ст.) Ц 3 глыбі вякоў. Т. 2. Мінск, 1997. С. 68-78.
раёны236. Ваколіцы вуліцы Каліноўскага, названай у гонар правадыра паўстаньня 1863-1864 гадоў, спалучалі імёны заслужаных удзельнікаў абодвух вялікіх паўстаньняў — 1830-1831 і 1863-1864 гадоў — з такімі значнымі польскімі месцамі памяці, як Грунвальд або капліца Жыгімонта ў Кракаве. Падобная ў тапаграфічных маштабах канцэнтрацыя імёнаў колішніх паўстанцаў назіралася таксама на ўсход ад вуліцы Нарбута. Ад вуліцы Касьцюшкі, кіраўніка паўстаньня 1794 году, разыходзіліся вуліцы, названыя ў гонар такіх выбітных вайскоўцаў і навукоўцаў, як генэрал Юзаф Бэм і астраном Пачобут-Адляніцкі. Трохі менш вайскоўцаў было ўвекавечана ў назвах вуліц уздоўж вуліцы 11 лістапада. Такія нацыянальныя клясыкі, як пісьменьнікі Стэфан Жаромскі, Уладзіслаў Рэймант, Адам Міцкевіч і Юльюш Славацкі, увасаблялі ўяўлены польскі ляндшафт памяці. За выключэньнем Адама Міцкевіча, які паходзіў з блізкага Наваградку, ніводзін зь іх ня быў зьвязаны з гэтым рэгіёнам237.
Тое, што перайменаваньні адбываліся ня толькі са строга нацыянальнай пазыцыі ў сэнсе этнічна зразуметай польскасьці, дэманструе зварот да спадчыны гісторыі Гародні як рэгіёну Літвы. Вуліца Вітаўта нагадвала пра вялікага князя літоўскага, які загадаў пабудаваць у Гародні замак і касьцёл, а вуліца Ягелонская — пра каралеўскую дынастыю Ягелонаў, за часоў праўленьня якіх межы дзяржавы нашмат перавышалі населеныя палякамі землі. Зь іншага боку, дэманстраваліся лякальныя асаблівасьці. Гэтак, вуліца Акадэмічная сымбалізавала ініцыятыву літоўскага падскарбія Антонія Тызэнгаўза, які ў канцы XVIII стагодзьдзя загадаў узьвесьці перад брамай Гародні згодна з адмысловым плянам раньнемадэрны горад, у якім працавалі навукоўцы і мастакі з усёй Эўропы238. Апроч таго, тэзу пра поўную нацыяналізацыю Гародні ў каталіцка-польскім кірунку можна аспрэчыць, абапіраючыся на назвы вуліцаў, якія адлюстроўвалі габрэйскую прысутнасьць. Да іх належалі вуліцы ў старым горадзе, названыя ў гонар паэта Лейба Найдуса і пісьменьніка Іцхака Лейба Пэрэца. Вуліца, якая вяла да драўлянай сынагогі ў Фарштаце, называлася Храмавай (польск. Boznicza). Улічваючы, што габрэі складалі палову жыхароў гора-
236 Iberski Е. Orientacyjny Plan... S. 1.
237 Гэтыя вуліцы маладыя беларускія гісторыкі яшчэ ў пачатку XXI стагодзьдзя іранічна называлі санацыйнымі — у сувязі з аднайменным палітычным рухам у міжваеннай Польскай Рэспубліцы, а таксама намякаючы на тое, што большасьць іх тагачасных насельнікаў працавала на польскую дзяржаву.
238 Gordziejew J. Proby przeksztalcen miejskich w Grodnie w okresie Oswiecenia // Rocznik Biblioteki Naukowej PAU i PAN w Krakowie. Krakow, 2001. S. 227-257.
ду, гэтыя тры вуліцы — толькі мізэрная доля. Аднак яны даюць апірышча для тэзы, што хаця заснаваная на каталіцтве польская публічная прастора была дамінантнай, поўнай палянізацыі Гародні не адбылося239.
Інтэрпрэтацыя назваў вуліцаў як фіксацыі культурнай арыентацыі ў часе і прасторы застаецца абмежавана пераканаўчай. Без шырокамаштабнага і адпаведнага вымогам сучаснай навукі дасьледаваньня з апораю на мэтодыкі вуснай гісторыі (oral history) наўрад ці магчыма высьветліць, ці падзяляла гэтыя ўстаноўкі — і ў якой ступені — мясцовае насельніцтва. У рэтраспэктыве на пытаньне пра ўзаемапранікненьне такой афіцыйнай матрыцы і краёвых мэнтальных картаў гарадзенцаў можна адказаць толькі ў выглядзе ўспамінаў. Дэфармацыі ў выніку часавай аддаленасьці, збольшага траўматычных перажываньняў падчас вайны і пазьнейшай рэфлексіі прыводзяць да таго, што немагчыма дакладна ўстанавіць, наколькі моцна адміністрацыйна зацьверджаныя назвы вуліцаў адпавядалі ўяўленьням жыхароў паасобных кварталаў.
1.3.5 Пісьменьніца Эліза Ажэшка як фігура супольнай ідэнтыфікацыі
Працэс перайменаваньня вуліцаў кіраваўся і кантраляваўся гарадзкой адміністрацыяй і гарадзкой радай. Але ў Гародні міжваеннага пэрыяду існавалі пункты суаднясеньня, навязаныя ня толькі зьверху. Гэтак, былі патэнцыйныя фігуры ідэнтыфікацыі, якія дзякуючы свайму значэньню для гісторыі гораду былі рэлевантныя і за межамі каталіцкай супольнасьці. Апроч Стэфана Баторыя і Антонія Тызэнгаўза да іх належала Эліза Ажэшка240. У ейным пахаваньні ў 1910 годзе ўзяла ўдзел вялікая маса народу і разнастайныя групы засьведчылі ёй сваю пашану. Памяць пра Элізу Ажэшку грала ў Гародні асаблівую ролю з прьгчыны яе нядаўняй сьмерці і актуальнасьці ейных літаратурных твораў. Як важная прадстаўніца рэалізму яна ўжо ўвайшла ў гісторыю польскай літаратуры і таму заняла сваё месца ў віртуальным нацыянальным пантэоне. Гэта не было наўпрост зьвязана зь ейнаю дзейнасьцю ў Гародні. Тым ня менш, знайшлося шмат гарадзенцаў, якія хацелі ўкараніць моцную памяць пра творчасьць Ажэшкі ў лякальны кантэкст за межамі школьнай праграмы. Сама жыхарка «шэрага дамка», як называлі ейнае адносна сьціплае гарадзкое жытло, ня мела ў Гародні лёгкага жыцьця. У 1889 годзе яна пісала знаёмаму:
239 Przegl^d statystyczny... S. 310-314.
240 Шыбека 3. Нарыс... С. 125.
Гародня падобная да сумнага, безжыцьцёвага склепу. Трэба mym жыць, каб гэпга зразумець. Гаворка ідзе не пра тое, што тутусё добрае ўжо прайшло, а пра тое, што наяе цісьне такі вялікі цяжар, што яна ледзь можа дыхаць. Ці ўпадзе з нас гэтая ноша, пакуль мы не аддамо духу? У гэтым палягае таямніца будучыні і — падаецца — нашага існаваньня на гэтай зямлі. Здаецца, што мы, жывучы цяпер, існуем толькі для таго, каб падтрымліваць дыханьне ў грудзях радзімы і перадухіляць сьмерць — да таго моманту, калі гэтая ноша з нас упадзе. Мы як карыятыды, што трымаюць на сваіх плячах вымерлы і пусты будынак, пакуль ён не народзіць новае жыцьцё. Але ці здарыцца гэта калі-небудзь? Я дапускаю, што гэтак і будзе, бо сьвет, які спарадзіў так шмапг адукацыі ды гуманістычных ідэяў, больш ня можа, як сёньня, патанаць у такім балоце. Але тое, што мы больш не перажывем рэакцыі, здаеццамне больш чым імаверным241.
Маюцца на ўвазе як наступствы царскіх рэпрэсіяў, якія моцна абмяжоўвалі публіцыстычную дзейнасьць Ажэшкі да канца XIX стагодзьдзя, так і ступень прыстасаванства пэўных мясцовых каталікоў. Філянтропка крытыкавала тых палякаў, хто ў пасіўным супраціве нарастаньню русыфікацыі пагрузіўся ў эскапізьме ў францускую або ангельскую культуру таго часу. Гэтак, празь некалькі гадоў пісьменьніца сама рэалізавала ўласныя ўяўленьні пра арганічную працу. Грамадзка-палітычная праграма пазытывісцкай плыні ў культуры, эканоміцы і палітыцы ажыцьцяўлялася проста ў ейным доме. Сюды адносіліся таемнае навучаньне для незамужніх дзяўчат з каталіцкіх сем’яў, утрыманьне напаўпублічнай бібліятэкі і салёну ў ейнай гасьцёўні. Сама Ажэшка зрабілася spiritus rector няпростай дэманстрацыі польскасьці ў апошні пэрыяд існаваньня Расійскай імпэрыі242.