• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

    Гісторыя Гародні (1919-1991)

    Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
    Фелікс Акерман

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 488с.
    Смаленск 2021
    187.02 МБ
    Яшчэ за два гады да гэтага — бяз гучнага посьпеху — пачалі ўводзіць казані на польскай мове. 31938 году было агучана патрабаваньне праводзіць праваслаўныя набажэнствы цалкам на польскай мове, што, аднак, падтрымалі далёка ня ўсе сьвятары184. Гэтыя факты дэманструюць, што паступова прасоўвалася стратэгія польскай дзяржавы
    181 Seegel S. Mapping Europe’s borderlands: Russian Cartography in the Age of Empire. Chicago, 2012. S. 221.
    182Черепнца B. He потерять... C. 247.
    183 Закладаньне падмурку архіяпіскап Сава сымбалічна прымеркаваў да польскага нацыянальнага сьвята. Гл.: Дорош Н. Православный Гродно... С. 169.
    184 У новай айчыне: Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў міжваенны пе-
    рыяд / Выд. Праграмная Рада Тыднёвіка «Ніва». Веласток, 2001. С. 22.
    па ўскосным ператварэньні Праваслаўнай царквы ў свайго хаўрусьшка. Аднак позьняе — і ў Гародні, несумненна, толькі адзінкавае і наўрад nj рэпрэзэнтатыўнае — зьяўленьне праваслаўных палякаў сьведчыць таксама пра тое, што тут гаворка ішла аб працэсе акулыурацьгі, які цягнуўся доўгі час. Унутраныя напружаньні ў праваслаўнай супольнасьці прывялі пры гэтым да новых антаганізмаў у пытаныгі ляяльнасьці праваслаўных на ўскраінах Польскай Рэспублікі185.
    1.2.6	Прысутнасьць вясковых мігрантаў у жыцьці гораду
    Нягледзячы ні на што, беларусы або тыя сучасьнікі, якіх іншыя патэнцыйна маглі ўважаць за беларусаў, былі шырока прысутныя ў штодзённым жыцьці гораду. Гэта былі сяляне, што прыяжджалі на рынак, гэта былі сэзонныя работнікі і нянькі. Ва ўспрыманьні гараджанаў яны асацыяваліся зь вёскай186. Гэта было зьвязана ў першую чаргу ня з вопраткай і паводзінамі, а з моваю. Гэтак, людзі зь вёскі, нягледзячы на намаганьні гаварыць па-польску, паслугоўваліся пераважна мясцоваю гаворкаю, дыялектам беларускай мовы з граматычнымі і лексычнымі ўплывамі польскай, літоўскай і радзей расійскай і ўкраінскай моў187. Гэтую мову сяляне, якія ўваходзілі ў кантакт з горадам, называлі «простаю мовай». Яны ведалі пра непрэстыжнасьць вясковай гаворкі188. Вяскоўцы каталіцкага веравызнаньня, якія пазьней фігуравалі ў савецкай статыстыцы часткова як «беларусы-каталікі», асабліва стараліся гаварыць на польскай мове, засвоенай у касьцёле і школе189. Польская лічылася літаратурнаю мовай, але ў мясцовых умовах яна была пад моцным уплывам беларускае мовы, бо шматлікія сьвятары рэгіёну гадаваліся на «простай мове»190. Гэта значыць, што і большасьць праваслаўных, і
    186 Benecke W Die Ostgebiete... S. 165-197. Апроч адлюстраванага канфлікту ўнутры Царквы ішлося пра ролю беларускага нацыянальнага руху, які ня меў магчымасьці дзеяць з прычыны моцнага ціску на праваслаўных з боку дзяржавы. Таму зь беларускай нацыянальнай пэрспэктывы гэтыя патэнцыйныя беларусы не былі даступныя як рэсурс для фармаваньня беларускай нацыі.
    186 Важнай прычынай гэтага быў той факт, што больш за 80 % жыхароў рэгіёну, пазьней клясыфікаваных як беларусы, жылі ў сельскай мясцовасьці. Гл.: Шыбека 3. Нарыс... С. 276.
    187 Wierzbicki М. Polacy і Bialorusini... S. 27.
    188Яшчэ пасьля Другой сусьветнай вайны амаль усе жыхары Гарадзенскага раёну падчас савецкіх перапісаў насельніцтва паведамлялі, што гавораць па-беларуску. Нават калі тут імаверныя спэкуляцыі не на карысьць польскай мовы, гэтыя лічбы пацьвярджаюць высокую распаўсюджанасьць «простай мовы». Гл.: Белорусы / Под ред. В. Бондарчнка. Москва, 1998. С. 30-34.
    189 Токць С. Беларуская вёска... С. 120 і наст.
    190 Тут трэба зазначыць, што сяляне каталіцкага веравызнаньня таксама часта гаварылі на «простай мове».
    шматлікія каталікі ў сельскай мясцовасьці гаварылі ў штодзённым жыцьці па-беларуску, але не на ўнармаванай літаратурнай мове, а на дыялекце сваёй вёскі191.
    Габрэйскія рамесьнікі і гандляры папросту падладжваліся пад сваіх кліентаў, імкнучыся адказваць ім на іхнай мове192. У часы Расійскай імпэрыі гаварылі па-расійску, у польскім горадзе перамовы вяліся па-польску, а калі селянін гаварыў па-свойму, то яму таксама адказвалі на «простай мове». Гэта ня значыць, што ўсе габрэі на Сянным рынку гаварылі на пяці мовах. Валоданьне мовамі ў гарадзенцаў абумоўлівалі, апроч адукацыі і рэлігійнага вызнаньня, яшчэ і асабістыя здольнасьці ды ўзрост. Гэтак, некаторыя пажылыя габрэі, якія яшчэ называлі сябе «літвакамі», нашмат цяжэй спраўляліся зь пераходам з расійскай на польскую мову193. Маладое пакаленьне, наадварот, вывучала польскую мову пераважна ў школе. Тая самая сытуацыя назіралася і ў вёсках рэгіёну, дзе зьмены былі яшчэ больш плаўнымі, бо тут беларуская і польская мова пераходзілі адна ў адну лексычна і граматычна. Таму родная мова большасьці людзей палягала ў прамежкавай зоне — і толькі нешматлікія носьбіты гэтай мовы лічылі яе беларускаю. Болып важным быў лякальны, тутэйшы варыянт «простай мовы», а таксама пагарда да вясковага паходжаньня пры моўных кантактах з горадам194.
    Змаганьне фрагмэнтаванага беларускага руху за прызнаньне беларускай мовы паўнавартай вялося на двух франтах. Супраць гарадзкога грамадзтва, якое адкрыта пагарджала мовай вёскі або рабіла выгляд, што не разумее яе, і супраць беларускіх выхадцаў зь вёскі, якія спрабавалі як мага хутчэй зрабіць сваё сацыяльнае паходжаньне непазнавальным з гледзішча мовы.
    Зразу пападаючы між чужых, вясковы хлопец ці дзяўчына сьпярша чураюцца іх, але пазьней, чуючы насьмешкі над роднай мовай і ўсім тым, што ў хаце бацькі вучылі любіць і шанаваць, памалу самі навучаюцца сьмяяцца і пагарджаць гэтым, саромеюцца матчынай гутаркі, пераймаюць чужую і разрываюць тую жывую зьвязь, якая злучае чалавека зь
    191 Інтэрвію з Аляксандрам Навумюком, праведзенае 14чэрвеня 2005 году ў Гародні.
    192 Інтэрвію з Г. Хасідам, праведзеная ў Гародні 20 чэрвеня 2008 году на польскай мове.
    193Інтэрвію з М. Альпэрштайнам, праведзенае ў Рамат-Гане (Ізраіль) 10 сьнежня 2004 году на польскай мове.
    194 Пры гэтым вырашальным было тое, што на вясковую культуру гэтага рэгіёну моцна ўплывала вуснае слова, а не пісьмовае — адпаведна, высокай была доля непісьменных. Гл.: Токць С. Беларуская вёска... С. 10.
    мейсцам, дзе радзіўся, і зь людзьмі, з каторымі праводзіў першыя гады жыцьця'95.
    Гэтая цытата з «Нашай Нівы» апісвае, як яшчэ да Першай сусьветнай вайны пярэбары ў горад несьлі з сабою хуткі пераход на расійскую мову. Гэты не пажаданы з гледзішча віленскіх нацыяналістаў пабочны эфэкт міграцыі зь вёскі ў горад не зьмяніўся і пасьля Першай сусьветнай—ён зрабіўся канстантай урбанізацыі беларускіх земляў. У1920 годзе жаўнерам недаўгавечных беларускіх вайсковых фармаваньняў трэба было загадваць гаварыць па-беларуску, бо яны не рабілі гэтага ні падчас вайсковых практыкаваньняў, ні ў вольны час196. Адначасова вядомы выпадак, калі ў пачатку 1920-х гадоў палітычна актыўны беларус у прыватнай размове прызнаўся, што выхоўвае сваіх сыноў усё ж па-польску. Як вынік, да 1939 году ў горадзе дамінавала польская мова. Гэта нічога не зьмяняла ў моўным прыстасаваньні да гарадзкіх умоў.
    У лёгіцы этнічнага нацыяналізму кожны протабеларус, які перастаў гаварыць па-беларуску, быў страчанаю душою, бо дзеля гэтага было адносна малаімаверна, што ён можа дасягнуць пажаданай ступені нацыянальнай самасьвядомасьці, якая і зробіць яго сьвядомым беларусам. Калі насьледаваць гэтай аргумэнтацыі, то ў Гародні да пачатку Другой сусьветнай вайны, нягледзячы на шчыльную сувязь гораду і вёскі, было толькі некалькі соцень беларусаў. Пры менш строгіх крытэрах іх было некалькі тысяч, але з прыведзеных вышэй прычынаў толькі меншая частка праяўляла сваю беларускасьць.
    1.3	Упісваньне гістарычных рэфэрэнцый у гарадзкую прастору
    Тэза пра тое, што нягледзячы на ўсе канфлікты існавалі таксама гарадзкія прасторы, у якіх адбываўся працэс узаемнага паразуменьня, у якім мелі голас прадстаўнікі розных рэлігійна, этнічна і нацыянальна акрэсьленых групаў, будзе спраўджаная на прыкладзе шэрагу месцаў памяці, якія існуюць у горадзе. Гэтыя месцы рэлевантныя з той прычыны, што ў публічнай прасторы ім адмыслова і кожны раз у іншым кантэксьце надаваліся розныя значэныгі. Самі месцы памяці набываюць такі статус толькі тады, калі вынікаюць з публічнай камунікацыі або выклікаюць яе. Акурат працэс успамінаньня і зьвязаныя зь ім супярэчнасьці далі ў Гародні ппуршок да прачытаньня палімпсэсту.
    195 У арыгінале на беларускай мове: Наша Ніва. 1911. № 18-19. Факсімільнае выданне. Мінск, 2003. С. 247-248.
    196 Чарнякевіч А. Партрэт... С. 14.
    1.3.1	Абаронца помнікаў Юзаф Ядкоўскі і каралеўскі палац
    Ведаць гісторыю свайго народу і ўважліва вывучаць гісторыю ўласнага гораду — гэта нібыта даведвацца пра сваю сям’ю з пакаленьня ў пакаленьне. Дзякуючы Юзафу Ядкоўскаму музэй у Гародні — гэта ня проста нейкая скарбніца; у ім можна знайсьці матэрыялы з важным гістарычным значэньнем197.
    Гэтая нататка варшаўскага наведніка дэманструе, што пачалося фармаваньне ідэнтьгчнасьці рэгіёну198. Разгляд рэгіянальнай гісторьгі высьвятляў сувязь паміж цяперашнімі насельнікамі і ўяўленьнямі пра іхнае паходжаньне. Так сканструяваны наратыў, які можна было прасачыць на некалькі пакаленьняў у мінулае, разумеўся як сымбаль і для ўласнага народу, і для ўласнага гораду. У ім утрымлівалася ўяўленьне пра супольнае паходжаньне, а гісторыя гораду трактавалася як яго неад’емная частка. 3 гісторыі заснаваньня музэю вьпгікае, што Гародня разглядалася як спрадвечна польскае паселішча і як апора польскай нацыянальнай культуры. Захавальнікам музэю быў Юзаф Ядкоўскі, які трапіў у цэнтар нашай увагі дзякуючы сваёй незвычайнай ангажаванасьці. Раней ён кіраваў камісіяй у справе захаваньня культурных і мастацкіх здабыткаў у Беластоцкім ваяводзтве. У рамках гэтай дзейнасьці ён дамогся вяртаньня ў Панямоньне мастацкіх каштоўнасьцяў, вывезеных падчас савецка-польскай вайны, і прэзэнтаваў іх у 1921 годзе ў межах першай «выставы скарбаў краёвай гісторыі і старой Гародні»199. Ядкоўскі асабліва ганарыўся тым, што яе ня толькі наведалі больш за чатыры тысячы чалавек, перадусім вайскоўцы і школьнікі, але і адзначыліся сваёй прысутнасцю таксама Юзаф Пілсудзкі ды іншыя прадстаўнікі ўраду. I грамадзкі, і афіцыйны інтарэс былі аріумэнтамі на карысьць перадачы на дзяржаўны балянс заснаванага ў 1922 годзе гарадзкога музэю, без чаго немагчыма было забясьпечыць належнае фінансаваньне200.