Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
57 Маліноўская Т. Р. Архітэктура... С. 55 і наст.
58 Харэўскі С. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі. 1915-1940 гг. Вільня, 2008. С. 43-96.
59 Чернякевнч А. «Новый Свет» н его окрестностн. Мннск: Лнмарнус, 2009. С. 55-57.
60 The Vanished World of Lithuanian Jews I Ed. by A. Nikzentaitis et al. Amsterdam, 2004.
61 Адпаведна, яны былі часткай даўжэйшай традыцыі, толькі часткова зьмененай у выніку мадэрнізацыі канца XIX стагодзьдзя. Гл.: Alexandrowicz S. Die Rolle der Kleinstadte im wirtschaftlichen Bedingungsgefuge der Entwicklung der jiidischen Bevolkerung des GroBfurstentums Litauen im 16.-18. Jahrhundert H Historische Grenzlandschaften Ostmitteleuropas im 16.-20. Jahrhundert. Gesellschaft, Wirtschaft, Politik / Hrsg. von R. Schattkowsky. Torun, 1996. S. 150-167.
62 Lost Jewish Worlds. The Communities of Grodno, Lida, Olkieniki, Vishay I Ed. by Sh. Spector, B. Freundlich. Jerusalem, 1996.
Гэтае назіраньне важнае для разуменьня, што дзякуючы суцэльнай забудове ў цэнтры гораду Гародня ў міжваенны час выразна ўспрымалася як урбаністычны цэнтар рэгіёну. Алроч таго, тут увесь цэнтар быў пабудаваны з цэглы. Пры гэтым акурат навакольныя мястэчкі дэманструюць, што горад і вёска ў іх культурных формах ня толькі ўспрымаліся як супрацьлеглыя полюсы, але і што існаваў плаўны пераход паміж гэтымі формамі. Гэтак, драўляныя вуліцы на ўскраіне Гародні ў сваёй галечы былі пераходнаю да вёскі формаю. Хаця яшчэ ў міжваенны час скаціну трымалі і на некаторых задніх дварах у цэнтры гораду. Нягледзячы на адносна моцную ўрбаністычнасьць, у Гародні міжваеннага пэрыяду не было рэзкага кантрасту паміж горадам і вёскай63.
1.1.3 Дзьве гарадзенскія вуліцы як прыклад цэнтру і пэрыфэрыі
Адрозьненьні ва ўмовах жыцьця бедных і заможных гарадзенцаў можна хаця б часткова рэканструяваць з дапамогаю дэмаграфічных зьвестак64.3 1923 году да канца 1930-х гадоў вёўся ўлік кожнага дому ў горадзе, што стварае эмпірычную аснову для складаньня сацыяльнай тапаграфіі да пачатку Другой сусьветнай вайны65. У ходзе гэтай інвэнтарызацыі ня толькі абмяраўся кожны дом у горадзе, але і фіксаваліся геаграфічнае паходжаньне, веравызнаньне, нацыянальнасьць, пол і час засяленьня жыхароў. Пры апісаньні гарадзкіх жыльлёвых умоў выяўляецца праблема, рэлевантная структурна і для іншых частак гэтай працы: у выпадку цэнтральных кварталаў
63 Томас Бон апісвае перадумовы ўрбанізацыі Беларусі з крытычнай пэрспэктывы, праўда, ён сам пры гэтым сыходзіць з рэзкага кантрасту паміж горадам і вёскай, нягледзячы на названыя ім статыстычныя даныя слабай урбанізацыі з 1914 да 1939 году. Аднак пэрыфэрыя Гародні акурат дэманструе, што ўсё ж такі існавала пераходная форма паміж горадам і вёскай. Эканамічныя стымулы і культурная блізіня гораду і вёскі вялі да таго, што яны былі моцна сплеценыя паміжсобку. Гл.: Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945. Koln, 2008. S. 54-65; Бон T. M. «Мінскі феномен». Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Пераклад з нямецкай мовы М. Рытановіч; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск, 2016. С. 70-82.
64 Mendelsohn Е. Jewish Historiography on Polish Jewry in the Interwar Period // Polin: Studies in Polish Jewry. 1994. № 8. P 3-13. Гл. таксама ўспаміны A. Блюмштайна: Blumstein A. A Little House on Mount Carmel. London, 2002. Праўда, y выпадку Гародні магчыма таксама, што гэтыя ўспаміны будуць кантраставаць з памяцьцю тых, хто паходзіў зь бяднейшых сем’яў ды іншым чынам перажыў Галакост. Гл.: Кловскнй Д. Дорога нз Гродно. Самара, 1994. Гл. таксама: YVA. VT-1743; а таксама цытаваныя ў гэтай кнізе ўспаміны Гірша Хасіда, задакумэнтаваныя ў Архіве прымусовай працы 1939-1945 гадоў: Chossid, Grigori Nesselewitsch. ZA. za034.
^Przeglqd statystyczny... S. 252-259.
і дамоў заможных гарадзенцаў існуе істотна больш крыніцаў для ацэнкі, чым для ўскраін, на якіх жылі бяднейшыя габрэі і хрысьціяне. Людзі, якія мала кантактавалі зь іншымі сацыяльнымі прасторамі, пакінулі менш гістарычных сьлядоў у форме пісьмовых крыніцаў. У выпадку габрэйскага насельніцтва можна таксама канстатаваць, што падчас Галакосту загінула асабліва шмат габрэяў з артадаксальных сем’яў, якія вялі традыцыйнае жыцьцё. Таму больш за ўсё прадстаўленыя ўспаміны дзяцей з больш заможных і болып сэкулярызаваных сем’яў, а таксама ўспаміны габрэяў, якія ўдзельнічалі ў камуністычным супраціве. У сьведчаньнях адносна невялікай колькасьці габрэяў і хрысьціянаў — ураджэнцаў Гародні, супольныя сацыяльныя прасторы фігуруюць у рэтраспэктыве збольшага як падзеленыя66. На жаль, на сёньняшні дзень доступ замежных гісторыкаў да рэлевантных дакумэнтаў гарадзкой адміністрацыі ў архівах усё болып абмяжоўваецца з прычыны сытуацыйнай інтэрпрэтацыі беларускіх законаў. Таму ўжываньне гэтага падыходу ў гэтым месцы будзе вытлумачана на падставе дзьвюх вуліц, якія адпавядаюць цэнтральнай і пэрыфэрыйнай часткам Гародні.
Вуліца Брыгідзкая як цэнтральная гандлёвая вуліца лічылася сярод мясцовай буржуазіі прэстыжным месцам для жыцьця. Пра гэта сьведчаць сярод іншага шэсьцьдзясят шэсьць кватэраў зь пяцьцю і больш пакоямі. Сярод уласьнікаў разьмешчаных тут будынкаў 74 % складалі габрэйскія, 21 % — каталіцкія і 5 % — праваслаўныя камэрсанты67. Прычым, напрыклад, сям’я Альпэрштайнаў выкарыстоўвала адну прадстаўнічую кватэру на другім паверсе і здавала астатнія часткі дому для кампэнсацыі выдаткаў на ўтрыманьне і зьмяншэньня фінансавага цяжару, што рабілі і іншыя ўласьнікі. У доме № 34 па вуліцы Брыгідзкай жыў, апроч уласьнікаў, яшчэ польскі афіцэр Анзэльм Рэйс, які за свае заслугі ў легіёнах Пілсудзкага атрымаў канцэсію на гандаль алькаголем. Пасьля ягонай сьмерці ўдава выехала з кватэры, і тая перайшла чыноўніку павятовай адміністрацыі па прозьвішчы Шчыглік зь сям’ёй. У доме Альпэрштайнаў апроч іх саміх жыла габрэйская сям’я Александровічаў. Бацька Абрам гандляваў драўнінай і, сярод іншага, забясьпечваў дровамі цэлы дом. У доме побач, у двары, жыў бухгальтар Міхал Вэйцман са сваёй габрэйскаю сям’ёй. У суседніх дамах жылі таксама каталіцкія сем’і, таму сын Мойшэ, які нарадзіўся ў сям’і Альпэрштайнаў у 1924 годзе, натуральна, гуляў у двары зь дзецьмі з хрысьціянскіх сем’яў. Тым больш што ён вучыўся
eePrzegl^d statystyczny... S. 262-267.
67 Тамсама. S. 292-293.
ў гарадзкой школе, дзе большасьць вучняў складалі хрысьціяне68, а таму для яго нармальна было гуляць пад скляпеньнямі ў сутарэньнях гарнізоннага касьцёла непадалёк дому, як ён сам расказаў у інтэрвію, узятым у Рамат-Гане (Ізраіль).
Пры гэтым на вуліцы Падольнай, адной з найстарэйшых гарадзенскіх вуліцаў, якая ідзе ад замку ўверх па рацэ ўздоўж Нёману, таксама назіралася зьмяшаная канстэляцыя, толькі адзначаная значна бяднейшымі жыхарамі, Больш як палова кватэраў, разьмешчаных па суседзтве зь дзьвюма лесапільнямі, складаліся з аднаго або двух пакояў, і толькі тузін налічваў пяць пакояў. Адначасова гэтая вуліца была ня так шчыльна заселеная, як цэнтральная вуліца Брыгідзкая. Вуліца Падольная ажно да XXI стагодзьдзя амаль выключна складалася з драўляных дамоў, аточаных вялікімі агародамі або прысядзібнымі ўчасткамі. У 1923 годзе ўласьнікі жытла роўна па 43 % складаліся з каталікоў і юдэяў, і на 12 % — з праваслаўных69. Як дэманструе прыклад народжанага ў 1924 годзе Гірша Хасіда, чый бацька трымаў на Сянным рынку такарную майстэрню, дзеці тут гулялі перадусім са сваімі габрэйскімі аднагодкамі, бо акурат на гэтай вуліцы большасьць складалі каталікі70. Гірш Хасід наведваў габрэйскую школу, таму ягоная Гародня рэтраспэктыўна выглядае перадусім як габрэйскі горад. Ненашмат старэйшая за яго Хася Бяліцкая, якая жыла наўскос на другім баку вуліцы Падольнай, у доме № 72, мела ў суседнім будынку на заднім двары праваслаўных суседзяў, пра якіх яна сёньня згадвае як пра беларусаў71. Яна, натуральна, гуляла зь іхнымі дзецьмі72. Часам пры гэтым прысутнічаў і Гірш Хасід, хаця ён ніколі не бываў на разьмешчаных побач могілках, бо ў ягонай сям’і гэта лічылася рэлігійным табу — і тычылася як хрысьціянскіх могілак, так і габрэйскіх73.
Статыстычныя зьвесткі дзякуючы стварэньню бюро інвэнтарызацыі Гародні ў 1923 годзе былі настолькі дакладнымі, што можна скласьці сацыяльную тапаграфію гораду і на падставе цалкам
68 Інтэрвію з М. Альпэрштайнам, праведзенае ў Рамат-Гане (Ізраіль) 10 сьнежня 2004 году на польскай мове.
69 Przeglad statystyczny... S. 298-299.
™ Інтэрвію з Г. Хасідам, які жыў у доме № 41 на вуліцы Падольнай, нраведзенае ў Гародні 20 чэрвеня 2008 году на польскай мове.
71 Bielicka Ch. Mein Leben als Partisanin. Munchen, 2008. Пра ўдзел Xaci Бяліцкай y дзейнасьці падпольля гл: Bender S. The Jews of Bialystok... P 240, 253, 295.
72 Інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане (Ізраіль) 27 лістапада 2004 году на польскай мове.
73 Інтэрвію з Г. Хасідам, праведзенае ў Гародні 20 чэрвеня 2008 году на польскай мове.
штодзённых крытэраў. Гэтак, статыстыка фіксавала, ці быў у доме туалет, а калі не, то ці быў туалет у двары драўляным або цагляным. У гэтай статыстыцы кідаецца ў вочы вуліца Брыгідзкая, бо яна выбівалася са звычайных стандартаў. На гэтай вуліцы было дваццаць пяць туалетаў унутры дамоў і дваццаць чатыры цагляныя туалеты ў дварах, а драўляных было толькі восем. Вуліца Падольная, наадварот, нічым асабліва не вылучалася — зь пяцьцю цаглянымі, шасьцюдзесяцьцю васьмю драўлянымі туалетамі ў двары, зь якіх ніводны ня быў у доме. У Гародні, згодна са статыстыкаю, было 14 % цагляных і 86 % драўляных туалетаў у двары, і толькі крыху менш за 8 % гарадзенцаў мелі прыбіральні ў доме74. Апісаны падзел залежаў, такім чынам, не ад веравызнаньня або нацыянальнасьці ўласьнікаў і жыхароў, а толькі ад іхнай заможнасьці. Той, хто мог сабе гэта дазволіць, будаваў туалет з цэглы, а хто быў заможны — будаваў дом з туалетам унутры. Усе іншыя хадзілі ў просты драўляны туалет у двары.
1.2 Дзе жылі ў Гародні габрэі, палякі і беларусы
Нягледзячы на дрэнныя стартавыя эканамічныя ўмовы, адбывалася інтэграцыя «паўночна-ўсходніх крэсаў» у маладую польскую дзяржаву. Сацыяльнаю прастораю прысваеньня з боку нацыянальнай дзяржавы былі перадусім гарадзкія школы, якія разгортвалі ўніфікацыйную дзейнасьць у поўнай адпаведнасьці зь ідэяй Эрнэста Гелнэра пра нацыяналізацыю як наступства і перадумову мадэрнізацыі75. У Гародні і надалей вялікую ролю адыгрывала прысутнасьць войска, што ўплывала на гарадзкое жыцьцё і жыцьцёвы шлях прызыўнікоў і афіцэраў у гарнізонах штабу корпусу акругі III (польск. «Dowodztwo Okr^gu Korpusu», DOK III). Хоць на афіцэрскім узроўні там дамінавалі этнічныя палякі, сярод навабранцаў былі таксама юдэі, праваслаўныя і мусульмане76.