Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
26Коўкель I. I. Гродна ў міжваенны перыяд (1921-1939 гт.) // Памяць: гісторыкадакументальная хроніка горада Гродна / Склад. і навук. рэд. I. П. Крэнь, У. А. Нядзелька, Э. С. Ярмусік. Мінск, 1999. С. 298.
26 Rocznik statystyki Rzeczypospolitej Polskiej / Wyd. Giownym Urz^dem Statystycznym Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa, 1927. S. 183.
27 Przeglad statystyczny miasta Grodna za lata 1922 i 1923 I Pod red. S. Koleckiego. Grodno, 1926. S. 184.
28Тамсама. S. 185.
29 Тамсама. S. 279.
30 Eberhardt P Przemiany narodowosciowe na Bialorusi. Warszawa, 1994. S. 68.
Хоць праз горад ужо з 1862 году праходзіла чыгуначная лінія, якая зьвязвала Варшаву і Санкт-Пецярбург і зрабілася рухавіком індустрыялізацыі ў Расійскай імпэрыі31, так і не адбылося поўнага эканамічнага далучэньня Гародні да росту такіх новых прамысловых гарадоў, як Лодзь. Гародня засталася ў ролі цэнтру гандлю і дзейнасьці ў сфэры паслуг у асноўным сельскагаспадарчага рэгіёну. Жыцьцё ў горадзе, хоць і мела ўрбаністычныя прыкметы, у той жа час было моцна арыентаванае на патрэбы вясковых ваколіц, Да пачатку Другой сусьветнай вайны тут назіралася цеснае перапляценьне вёскі, мястэчак, дзе ладзіліся кірмашы, і гораду, што было прычынай моцнай залежнасьці Гародні ад вясковых ваколіц і сялян32. У гэтым сэнсе эканамічная сытуацыя ў Гародні была ня толькі вынікам пераносу межаў, але і наступствам структурна позьняй, а таму параўнальна зь іншымі досыць слабой мадэрнізацыі рэгіёну і яго сельскай гаспадаркі33.
Сучасьнікі з Варшавы, напрыклад, Зоф’я Налкоўская, зьдзіўляліся, пабачыўшы «няўлоўнае хараство гораду»34. Для працытаванай у пачатку кнігі польскай пісьменьніцы, якая пачынаючы з 1923 году цягам трох гадоў часта спынялася тут разам са сваім мужам, Гародня была ня толькі «больш брыдкай, чым Вільня»35, але і ўвасабленьнем правінцыі наогул. Свае ўражаньні Налкоўская апісвае ў дзёньнікавым запісе ад 15 верасьня 1923 году: хоць прырода і харошая, але «[...] я аддзеленая ад яе паездкай верхам, якая вядзе праз дрэнны брук і агідныя прадмесьці». Сам горад
[...] вельмі прыгожаразьмешчаны, але жудасна забудаваны, брудны, сьмярдзючы, напаўразбураны, перапоўнены людзьмі. Калі я праяжджаю ля драўлянага дома Ажэшкі і старых дрэваў, якія яго атачаюць, мяне перапаўняюць эмоцыі. Мяне зьдзіўляе, што яна хацела застацца тут да канца, што гэта ейны родны горадж.
31 Шыбека 3. Нарыс... С. 112.
32 Токць С. Веларуская вёска ў эпоху зьменаў. Другая палова XIX першая траціна XX ст. Мінск, 2007. С. 39 і наст.
33 Натуральна, гэтыя ацэнкі залежаць ад пункту гледжаньня. Гэтак, афіцыйная інтэрпрэтацыя гісторьгі Гародні, выдадзеная ў 1999 годзе, высоўвае на першы плян моцны ўплыў індустрыялізацыі і сьцьвярджае, што ўжо на пачатку XX стагодзьдзя 40 % гарадзкой забудовы былі з цэглы і 90 % вуліцаў былі забрукаваныя. Гл.: Лакотка A. I. Традыцыйнае жыллё, прамысловыя і рамесныя заняткі II Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 690-692. Гэтая пэрспэктыва ўзмацняецца яшчэ больш, калі ўзяць у якасьці аб’екіу для параўнаньня малыя навакольныя мястэчкі.
34 Naikowska Z. Grodno // Tygodnik Ilustrowany. 1926. № 45.
36NalkowskaZ. Dzienniki 1918-1929. T. 3. Warszawa, 1980. S. 103.
36 Тамсама.
5. Дом афіцэра Войска Польскага на вуліцы Рэйманта ў раёне Новы Сьвет падкрэсьлівае прыналежнасьць да каталіцкай шляхты. 2004 год
6. Дом, пабудаваны каля 1935 году ў настаўніцкай калёніі, спалучае ў сабе архітэктурныя элемэнты інтэрнацыянальнага стылю і мясцовай традыцыі драўлянага дойлідзтва. Здымак 2006 году
Рэпутацыю Гародні як беднага правінцыйнага гораду пацьвярджала для яе жыхароў і адсутнасьць каналізацыі, але гэта не было нечым незвычайным у той час для гораду такога памеру і разьмяшчэньня. Плянаваць пабудову каналізацыі пачалі толькі ў 1925 годзе, аднак да пачатку вайны рэалізацыю праекту так і не пачалі37. Нягледзячы на актывізацыю будаўніцтва, Гародню ўсё яшчэ забудоўвалі згодна з плянам, зацьверджаным у 1882 годзе38. Толькі ў 1920-х гадах была распрацаваная новая канцэпцыя разьвіцьця гораду. Апроч гарадзкой каналізацыі, яна прадугледжвала значнае' пашырэньне межаў гораду. Шматлікія тупікі і незабудаваныя плошчы заміналі болып актыўнаму транспартнаму руху.
Грамадзкія будынкі, пабудаваныя цягам двух дзесяцігодзьдзяў паміж сусьветнымі войнамі, сьведчаць пра тое, што польская дзяржава імкнулася мадэрнізаваць інфраструктуру і выгляд гораду. Напрыклад, пасьля нацыяналізацыі тытунёвай фабрыкі на левым беразе Нёману быў узьведзены сучасны будынак, дзе выраблялася тытунёвая прадукцыя. Нацыянальны банк пабудаваў шасьціпавярховы офіс, які ўрачыста назвалі першым хмарачосам гораду. Таксама ў духу архітэктурнага мадэрнізму была рэалізаваная пабудова новага офісу Ашчаднага банку39. Акрамя гэтых трох будынкаў, зь дзяржаўнага бюджэту фінансавалася пабудова толькі некалькіх куды меншых устаноў, напрыклад, школы № 8 на Базыльянскай вуліцы. Колькасьць новых грамадзкіх будынкаў сьведчыць пра нізкі прыярытэт Гародні ў разьвіцьці паўночна-ўсходніх рэгіёнаў польскай дзяржавы, бо ў агульнадзяржаўным кантэксьце горад адыгрываў вельмі нязначную эканамічную ролю. У той жа час Гародню не абмінулі дзяржаўныя стратэгіі інтэграцыі. У архітэктуры можна заўважыць сьціплыя высілкі па мадэрнізацыі гораду і, такім чынам, па павелічэньні прысутнасьці ў ім дзяржавы, а таксама абмежаванасьць патрэбных для гэтага рэсурсаў. Толькі ў 1930-х гадах адбылася актывізацыя прыватнага будаўніцтва, якое тычылася і рэканструкцыі наяўнага гістарычнага архітэктурнага фонду, і будаўніцтва вілаў у новых раёнах гораду40.
37 Kanalizacja miasta Grodna // Kronika miasta Grodna. T. 2. Grodno, 1928. S. 23.
38 Potrzeba sporz^dzenia planu regulacyjnego miasta Grodna Ц Kronika miasta Grodna. T. 2. Grodno, 1928. S. 1-2.
39 Чантурня B. A. Архнтектурные памятннкн Гродно. Мннск, 1983. С. 20 і наст.
40 Маліноўская Т. Р. Архітэктура горада Гродна з X ст. да 1939 г. Гродна, 2005. С. 60.
1.1.1 Mana Ібэрскага ад 1937 году як культурная тапаграфія Гародні
Вельмі дакладную двухмерную карціну даваеннага гораду стварыў картограф кнігарні Э. Ібэрскага. У выніку друкарня Л. Мейлаховіча выдала ў 1937 годзе тапаграфічную мапу ў выглядзе чатырохколернай літаграфіі41. Жоўты, зялёны і чырвоны колеры выкарыстаныя на ёй ня толькі для перадачы гербу Гародні. Яны служаць таксама для прынцыповага адрозьненьня гарадзкіх прастораў: чырвоны — кварталы, забудаваныя мураванымі дамамі; жоўты — драўляная забудова; зялёны — паркі, сады і могілкі. Чырвоным колерам, такім чынам, пафарбаваны цэнтар гораду. Тут людзі жылі пераважна ў двухпавярховых цагляных будынках з характэрнымі гістарычнымі фасадамі зь ляпнінай і каванымі бальконамі. Жоўты колер адзначаў навейшыя кварталы, якія ўсё яшчэ мелі вясковы характар. Сюды належалі найбагацейшыя прыгарады міжваеннага часу, кварталы беднаты па той бок ад гістарычнага старога гораду, а таксама такія зялёныя часткі, як Ніжняя Палестына і Верхняя Палестына (польск. Gorna Palestyna і Dolna Palestyna).
Пры гэтым зялёныя кавалкі на пэрыфэрыі адпавядалі садам, маёнткам (напрыклад, Станіславова) і месцам адпачынку (напрыклад, лесапарк у Пышках). У горадзе ўжо тады былі гарадзкі парк, батанічны сад і заапарк (апошні — каля вакзалу)42. Вакол старога гораду разьмяшчаліся могілкі. На мапе габрэйскія і хрысьціянскія могілкі абазначаліся па-рознаму, а таксама праводзілася адрозьненьне паміж рыма-каталіцкімі і праваслаўнымі могілкамі (формай крыжа). На левым беразе Нёману былі і хрысьціянскія, і габрэйскія могілкі. Старыя могілкі габрэйскай супольнасьці месьціліся ў самым цэнтры, на беразе Гараднічанкі, прытоку Нёману. Самыя вялікія габрэйскія могілкі былі закладзеныя на поўнач ад гораду. Але зь цягам часу і іх абкружылі новыя вуліцы. Рымакаталіцкія і праваслаўныя нэкропалі месьціліся ў непасрэдным суседзтве як на схіле на правым беразе Нёману, так і ў Фарштаце на левым беразе43. 3 мапы немагчыма зразумець, што яшчэ адныя хрысьціянскія могілкі на правым беразе — гэта польскія, расійскія і нямецкія салдацкія пахаваньні зь Першай сусьветнай вайны. Таксама не падпісаныя, але распазнавальныя на паўночным канцы
41 Iberski Е. Orientacyjny plan miasta Grodna 1937,1:10.000. S. 1-2.
42Пра гісторьпо заапарку гл.: Плешавеня А. Гродзенскі заапарк (старонкі гісторыі) // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна... С. 538-540.
43 Да пытаньня каталіцкіх могілак гл.: Gordziejew J., Rozmus J. Cmentarz farny
w Grodnie: 1792-1939. Krakow, 1999. Да пытаньня праваслаўных могілак гл.: Черепнца В. Очеркн нсторнн Православной Церквн на Гродненіцнне. Гродно, 2000.
новай часткі гораду — Гарадніцы — малыя могілкі эвангелісцкай супольнасьці44.
Эвангелісцкія кірхі і іншыя вялікія храмы Гародні адзначаныя на мапе аранжавым колерам. 3 дапамогай піктаграмаў праводзяцца нават адрозьненьні паміж рэлігіямі: асобна пазначаныя сынагогі, каталіцкія касьцёлы і праваслаўныя цэрквы. У гэтай форме 75 будынкаў грамадзкага значэньня адзначаныя і пералічаныя на адваротным баку мапы. Прыведзены выбар ахоплівае ня ўсе малітоўныя дамы, ня ўсе вялікія фірмы і ня ўсе грамадзкія ўстановы. Дзякуючы выбару выдаўцоў паўстаў нібыта рэпрэзэнтацыйны зрэз Гародні. Апроч храмаў, школаў, адміністрацый, судоў, пастарункаў паліцыі, тэатраў, лякарняў і сіроцкіх прытулкаў, пазначаныя таксама гатэлі і спартовыя клюбы. Апошнія прадстаўленыя спартовымі аб’яднаньнямі «Крэсовія», «W.K.S.», «Лехія» і «Макабі». He зьвяртаючыся да іншых крыніцаў, з гэтага пераліку ня зробіш шмат высноваў. Толькі з расказаў сьведкаў часу можна даведацца пра жорсткую спартовую канкурэнцыю паміж весьлярамі спартовага клюбу Войска Польскага «W.K.S.» і габрэйскага спартовага аб’яднаньня «Макабі»46. Аляксандар Навумюк у сваім інтэрвію згадвае, зь якім захапленьнем аматары абодвух клюбаў заўзелі на іхных спаборніцтвах на Нёмане. Лініі падзелу паміж аматарамі спорту не абавязкова праходзілі тады паводле рэлігіі або нацыянальнасьці, што дэманструе ўсё яшчэ жывое захапленьне Навумюка дасягненьнямі «Макабі»46.
Пра разгалінаванае самакіраваньне габрэйскай супольнасьці сьведчаць шматлікія ўстановы на пляне гораду: напрыклад, габрэі мелі свой культурны цэнтар, сіроцкі прытулак, прытулак для старых і лякарню. Алроч таго, на мапе 1937 году габрэйскі стары горад адлюстраваны (хоць і не названы) у асобным фрагмэнце, бо вулкі вакол Рыбнага рынку ў маштабе 1:10 000 было б цяжка разабраць. На першы погляд падаецца, што тая акалічнасьць, што Гародня была таксама, ды і перадусім габрэйскім горадам, не адыгрывае ніякай ролі. I гэта пры тым, што і выдавецтва, і друкарня належалі габрэям. На пляне 1937 году афіцыйна польская Гародня прэзэнтаваная як горад каралеўскай рэзыдэнцыі і каталіцкіх касьцёлаў, амаль