Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Пры дапамозе панятку нацыяналізацыі ў гэтым дасьледаваньні аналізуюцца тры ўзроўні. Па-першае, гэта выкарыстаньне этнічных атрыбутаў для адназначнага вызначэньня нацыянальнай прыналежнасьці ўсіх грамадзянаў пэўнай дзяржавы115. Па-другое, гэта дзяржаўныя стратэгіі, якія на лякальным узроўні прывялі да інстытуцыйнага ўкараненьня нацыянальнасьці як вызначальнага крытэру116. I па-трэцяе, гэта ўжываньне навуковых і дзяржаўных канцэптаў нацыянальнасьці, а таксама абумоўленыя імі атрыбуцыі117. Комплекснасьць і сытуацыйная дынаміка ўзаемнага ўспрыманьня павінны разглядацца ў сьвятле спэцыфічнай этнічнай канстэляцыі Гародні й яе ваколіц.
Спроба пераасэнасаваць падзел усяго насельніцтва на выразна адасобленыя нацыянальныя групы зноў і зноў натыкаецца на абмежаванасьць даступных пісьмовых крыніцаў118. I на пісьмовыя, і на вусныя сьведчаньні моцна паўплывала нацыянальная пэрспэктыва. Нацыяналізацыю памяці яшчэ больш узмацніла вымушаная эміграцыя ў 1944 годзе ў Полыпчу ды Ізраіль большасьці жыхароў Гародні, якія жылі тут да і падчас Другой сусьветнай вайны. I застаецца яшчэ адна супярэчнасьць: савецкая катэгорыя нацыянальнасьці часта застаецца адзіным спосабам праверыць, ці былі кадры, якія дзеялі ў Гародні ў 1939 або 1944 годзе, мясцовага паходжаньня.
Пры гэтым ідзецца не пра гістарыяграфічнае пераадоленьне гэтых катэгорый або іх поўную рэлятывізацыю, а пра спробу высьветліць, якім чынам яны, нягледзячы наўсе супярэчнасьці, набылі эфэкт менавіта ў дасьледаванай канстэляцыі. Нават у такім параўнальна невялікім горадзе, як Гародня, немагчыма зьвесьці комплексныя
Беларусн в годы Велнкой Отечественной войны. Гродно, 2003 (неапублікаванае навуковае дасьледаваньне). Новыя падыходы гэтаксама апрабоўваюцца на мясцовым узроўні: Беспамятных Н.Н. Белорусско-польско-лйтовское пограннчье: граннцы, культуры, ндентнчностн. Мннск, 2009.
116 Liulevicius V War Land...
116 Соцнально-экономнческне преобразовання в Белорусской ССР за годы Советской властн // Под ред. Ф.С. Мартннкевнча. Мннск, 1970.
117 Характэрна, што сучасная Беларусь зноў і зноў апісваецца як «дэнацыяналізаваная» краіна, бо тутэйшая форма інстытуцыяналізацыі нацыянальнасьці не адпавядае чаканьням заходніх назіральнікаў: Marples D. R. Belarus: a denationalized nation. Harwood, 2000; Garnett S.W., Legvoid R. Belarus at the crossroads. Washing­ton D. C., 1999.
118 Івона Кабзінская паказала на прыкладзе каталікоў, што іхнае ўяўленьне пра польскасьць было цесна зьвязанае зь іхнай верай і наогул зь інстытутам Каталіцкага касьцёлу ды нашмат мешн прывязанае да польскай дзяржавы або польскага народу. Kabzinska I. Wsrod «Koscielnych Polak6w». Wyznaczniki tozsamosci etnicznej (narodowej) Polakow na Bialorusi. Warszawa, 1999.
сацыяльныя стасункі ваеннага і пасьляваеннага пэрыядаў у адзін наратыў, які б улічваў гісторыі ўсіх зацікаўленых бакоў. Замест гэтага трэба знайсьці тлумачэньне, чаму катэгорыя нацыянальнасьці падчас Другой сусьветнай вайны зрабілася ключавою для ўзаемадзеяньня паміж акупантамі й акупаванымі. Для гэтага будзе прааналізаванае адпаведнае разуменьне этнічных або нацыянальных катэгорый, якое выкарыстоўвалася ў пэўны час у гэтым месцы.
Этнас быў вызначаны Энтані Сьмітам як сацыяльная група, што характарызуецца супольнымі традыцыямі, мовай, рэлігіяй ды іншымі аб’яднаўчымі элемэнтамі, да якіх таксама належыць панятак супольнага паходжаньня119. Праўда, спробу Сьміта назваць наяўнасьць этнічных каранёў перадумоваю для ўзьнікненьня мадэрных нацыяў у цэлым нельга аспрэчыць у выпадку Беларусі. Тым ня менш, савецкая інстытуцыяналізацыя этнічнасьці пры стварэньні нацыянальных рэспублік абумовіла дынаміку, якая ў канчатковым выніку прывяла да трансфармацыі этнічных адзнак саміх беларусаў: вясковыя супольнасьці цягам XX стагодзьдзя ператварыліся ў расійскамоўнае гарадзкое грамадзтва, якое, хоць і будавала яшчэ некаторыя сфэры жыцьця на традыцыях вёскі, у асноўным пакінула іх далёка за межамі штодзённага жыцьця. Таму этнічнасьць у гэтым дасьледаваньні не разглядаецца як вызначальная, цьвёрдая рэфэрэнтная велічыня. Падобна да панятку нацыянальнасьці, яна разумеецца як сканструяваная тымі або іншымі атрыбуцыя, пры дапамозе якой на падставе ўяўленых супольных элемэнтаў утвараецца пэўная сацыяльная група. Этнічнасьць, такім чынам, ёсьць характарыстыкай, якая выкарыстоўваецца для пэўнай сацыяльнай групы, чые прадстаўнікі на падставе пэўных прыкметаў мяркуюць, што належаць да гэтай групы, але яна ня ёсьць адназначнай, фіксаванай асаблівасьцю нацыянальнай групы. Галоўным для разуменьня гэтай канцэпцыі ёсьць тое, што яна, у адрозьненьне ад распаўсюджанага ў штодзённым жыцьці ўяўленьня, зыходзіць ня з факту супольнага паходжаньня або далёкага сваяцтва, але грунтуецца выключна на ўяўленьні пра яго120.
119 Smith A. D. The Ethnic Origins of Nations. London, 1986. P 6 i наст.
120 У постсавецкай культурнай прасторы апошнім часам звычайнаю справаю сталі паранавуковыя дасьледаваньні генафонду, генатыпу ды іншых уяўных супольных асаблівасьцяў, якія маюць на мэце навукова пацьвердзіць фізычныя ды псыхічныя асаблівасьці пэўнага народу. Незалежна ад абгрунтаванасьці мэтадаў, здабытыя такім чынам доказы пашырэньня асобных, нібыта беларускіх або расійскіх, фэнатыпных прыкметаў прыводзяць да вызначэньня тэрыторыі расьсяленьня славянаў: Мікуліч А. Беларусы ў генетычнай прасторы. Антрапалогія этнасу. Мінск, 2005. С. 11.
Нацыянальнасьцьу кантэксьце савецкай пэрыфэрыі разумеецца як катэгорыя, якая была вынікам савецкай нацыянальнай палітыкі і, у прыватнасьці, канструктам пашпартнай сыстэмы, якая прадугледжвала для ўсіх грамадзянаў СССР выразную нацыянальную ідэнтыфікацыю, заснаваную выключна на раней вызначанай нацыянальнасьці бацькоў121. Значная частка сялянаў у Заходняй Беларусі (Усходняй Польшчы) у самаўспрыманьні да пачатку Другой сусьветнай вайны працягвалі жыць у рамках рэлігійных і мясцовых сыстэмаў каардынат, у якіх нацыянальная прыналежнасьць праяўлялася збольшага толькі сытуацыйна122. Зь беларускага або савецкага пункту гледжаньня найболып рэлевантнаю тут была высокая канцэнтрацыя каталікоў, якія часта атаясамліваліся з палякамі або вызначаліся як палянізаваныя беларусы каталіцкага веравызнаньня123. Спэцыфіка палягала пры гэтым у вельмі зьменлівай лякальнай канстэляцыі, актыўную ролю ў якой гралі і праваслаўныя, і каталікі. Аднак у сельскай мясцовасьці абедзьве групы, як правіла, нягледзячы на пашыраную звонку атрыбуцыю, не ўспрымалі сябе як выразна адасобленыя нацыянальныя групы124. У той час як нацыятварэньне ў іншых рэгіёнах Польскай Рэспублікі на момант утварэньня польскае нацыянальнае дзяржавы было ўжо даволі прасунутае, шматлікія насельнікі «паўночна-ўсходніх крэсаў» былі далёкія ад выразнай нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў штодзённым жыцьці, нават калі перапісы насельніцтва ды кнігі ўліку жыхароў і стваралі ўражаньне такой адназначнасьці126.
У савецкіх рэспубліках этнічным групам, якія ўтваралі «тытульную нацыю», была прызначаная асаблівая роля: яны павінны былі ствараць вобраз краіны і займаць ключавыя пасады ў адпаведных савецкіх рэспубліках126. Пры гэтым асноўным паняткам для афіцыйнага савецкага канструяваньня беларускіх ідэнтычнасьцяў быў часьцей за ўсё «народ», а таксама ўжываўся тэрмін «нацыя». Гэта было зьвязана зь меркаваньнем, што мірныя савецкія людзі
121 Hirsch F. Empire... Е 66 і наст.
122 Straczuk J. Cmentarz... S. 9 і наст.; Белорусы / Под ред. В. Бондарчнка. Москва, 1998. С. 119.
123 Eberhardt Р Polska ludnosc kresowa. Rodowod. Liczebnosc. Rozmieszczenie. Warszawa, 1998. S. 54-82.
124 Бондарчнк B. Белорусы... C. 119 i наст.
126 Straczuk J. Cmentarz... S. 16-24; Wapinski R. Polska i male ojczyzny Polak6w. Z dziejow ksztaltowania si§ swiadomosci narodowej w XIX i XX wieku po wybuchu II wojny swiatowej. Wroclaw, 1994. S. 381-382.
126 Lindner R. Historiker... S. 149-156.
дапамогуць менш разьвітым нацыям стаць паўнавартымі127. Толькі тады стане магчымым поўнае ўваходжаньне іхных прадстаўнікоў у склад савецкага грамадзтва128. Тым самым панятак «народ» выразна адрозьніваўся ад падобнага яму панятку «нацыянальнасьць», які выкарыстоўваўся ў дзяржаўнай сыстэме ўліку насельніцтва. У той час як апошні тэрмін прадугледжваў хутчэй існаваньне выразна акрэсьленых нацыяў як аб’екта савецкай нацыянальнай палітыкі, то першы меў на ўвазе народ як носьбіта этнічных прыкметаў. У савецкай этнаграфіі гэтыя прыкметы падзяляліся на нематэрыяльныя і матэрыяльныя каштоўнасьці, уласьцівыя пэўным этнічна вызначаным народам129. У першую катэгорыю ў выпадку Беларусі ўваходзяць мова, каляндарныя і рэлігійныя абрады, народныя танцы, фальклёр. Другая група ўключае ў сябе некалькі цэнтральных сфэраў штодзённага жыцьця — ежу, жытло і вопратку. Апроч таго, у акадэмічнай дактрыне, прысьвечанай народам Савецкага Саюзу ды іх ператварэньню ў нацыі, назіраецца зварот да традыцыяў расійскіх і польскіх этнографаў130. Іхныя працы пра этнічнасьць беларускіх сялянаў сталі ключавою перадумоваю для легітымацыі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі пра пачатак XX стагодзьдзя131.
127 Нацнонально-государственное стронтельство в СССР в пернод соцналнзма н стронтельства коммуннзма. Т. 2. / Под ред. В.П. Шерстобнтова. Москва, 1979. С. 343.
128 Hoffmann D. L. Stalinist Values: the Cultural Norms of Soviet Modernity 1917­1941. New York, 2003. P 166-167.
129 Этннческне процессы н образ жнзнн: на матерналах нсследовання населення городов БССР / Под ред. В. Бондарчнка. Мннск, 1980. С. 3-13.
130 Hirsch F. The Soviet Union as a Work-in-Progress: Ethnographers and the Cate­gory Nationality in the 1926, 1937 and 1939 Cencuses // Slavic Review. 1997. № 56. R 251-278.
131 Lindner R. Historiker... S. 77-78. Праца Яўхіма Карскага «Беларусы» была прысьвечаная галоўным чьшам дасьледаваньню моўных асаблівасьцяў жыцьцёвага сьвету сялянаў на паўночным захадзе Расійскай імпэрыі. Толькі там можна было адшукаць штосьці спэцыфічна беларускае, таму савецкая навука адназначна ўпісала вытокі беларускай культуры ў вясковы кантэкст. Беларуская культура нібыта зазнала ціск ва ўмовах індустрыялізацыі й інтэрнацыяналізацыі, аднак вёска і надалей застаецца крыніцай тых культурных практык, якія ўтвараюць ядро беларускага этнасу. А зьбіральным паняткам для гэтай вясковай беларускай культуры і надалей заставаўся народ.